Самастойная работа па варыянтах. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Самастойная работа па варыянтах.

Поиск

5. Замацаванне ведаў.

Каменціраванае пісьмо

Дзеці пайшлі ў лес. Як там хораша! Цвітуць ландышы. Спяваюць птушкі. Ціха шуміць лес. Ці часта бываеш ты ў лесе?

· Што выражае кожны сказ?

· Як называюцца сказы паводле мэты выказвання?

· Якія сказы бываюць па інтанацыі?

6. Самастойная работа па варыянтах.

1 варыянт

· Выпісаць пытальны сказ.

Як прыгожа зімой у лесе! З галінкі на галінку пераскоквае вавёрка. Хто схаваўся пад кустом?

· У канцы сказаў паставіць патрэбны знак прыпынку.

Якое раздолле летам у бары Гучаць птушыныя галасы Пра што яны пяюць

· З дадзеных слоў скласці сказы, запісаць.

Вавёрку, убачылі, дрэве, на , дзеці.

· Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліць дзейнік і выказнік.

Л..сныя ж..хары добра падрыхтаваліся да зімы.

· З дапамогай “слоў-памочнікаў” перабудаваць апавядальныя сказы ў пабуджальныя.

Дожджык пасыпаўся з вясёлкавай хмары.

2 варыянт

· Выпісаць клічны сказ.

Мову матчыну шануй. Ведай бохану цану. Беражыце зямлю як след!

· У канцы сказаў паставіць патрэбны знак прыпынку.

З лесу выцякае ручаёк Як прыгожа ён звініць Аб чым ён расказвае нахіленай вярбе

· З дадзеных слоў скласці сказы, запісаць.

З, выйшлі, ласі, ляснога, гушчару.

· Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліць дзейнік і выказнік.

На ўзлеску стаялі мален..кія бяро..кі.

· З дапамогай “слоў-памочнікаў” перабудаваць апавядальныя сказы ў пабуджальныя.

Дзеці лепяць вясёлага снегавіка.

7. Падвядзенне вынікаў.

Гульня “Настаўнік- вучань”.

- Якія сказы называюцца апавядальнымі? Пытальнымі? Пабуджальнымі?

- Ад чаго залежыць знак прыпынку ў канцы сказ?

- Якія члены сказа далучаюцца да дзейніка і выказніка?



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 63; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)