Аналіз пераказа і выкананне работы над памылкамі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Аналіз пераказа і выкананне работы над памылкамі.

Поиск

Урок 16.

Тэма:“Агульнае паняцце пра сказ”

Мэты: даць паняцце сказа як закончанай думкі; вучыць вызначаць межы сказа; выпрацоўваць уменне будаваць сказы; развіваць вуснае маўленне; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў.

Абсталяванне:перакладныя слоўнікі, фотаздымкі і рэпрадукцыі горада Полацка,  раздатачны і дыдактычны матэрыял.

                                                                    Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Пачынаецца ўрок беларускай мовы з чытання верша Я.Янішчыц.

Сто разоў шукай другай красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары па-беларуску.

Праводзіцца гутарка з вучнямі: для чаго кожнаму чалавеку трэба ведаць родную мову.

2. Аналіз пераказа і выкананне работы над памылкамі.

3. Арфаграфічная хвілінка.

“Асцерагайцеся памылкі”

Уставіць прапушчаныя літары. Абазначыць націск.

Ц..плы, ц..плей, ц..пло.

Ц..мны, ц..мнець, ц..мра.

Вучні паўтараюць правапіс е,ё – я.

4. Чыстапісанне.

Літару для прапісвання вучні вызначаюць самі, расшыфраваўшы дадзены запіс:

4 12 8

г ? ж

Даць характарыстыку літары к і гуку[к].

Кк Кл Ко ка км ке

5. Вывучэнне новага матэрыялу.

“Так” ці “не?”

Гэта сказ ці слова?

На небе туман. Шэрыя хмары плывуць па небе. Верабей. Ападае з дрэў апошняе лісце. Ціха. Сумна. Лес. Зрэдку сонца пазірае на палі.

Выпісаць сказы ў сшыткі.

Работа па падручніку

Практ.125 выконваецца вусна.

Работа ў парах“Правяраем сябе”

Што мы ведаем пра сказ?

Што новае даведаліся?

Работа па варыянтах

Паставіць патрэбны знак прыпынку ў канцы сказа.

  1 варыянт                               2 варыянт

1) Хутка наступіць зіма _             1) Чаму восень залатая_

2) Куды адлятаюць птушкі _       2) Пойдзем у парк, у лес_

3) Вяртайцеся хутчэй _               3) Там мы знойдзем адказ_

Парады спадара Сказа вучні чытаюць на стар.70.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 74; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)