Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Работа ў парах з перакладнымі слоўнікаміСодержание книги
Поиск на нашем сайте Работа па падручніку Практ.158, 160, 164 і 168вучні выконваюць вусна (на выбар настаўніка). Вывад:пабуджальны сказ – гэта сказ, у якім выражаецца просьба, загад, пажаданне. Работа ў групах Клас падзелены на 3 групы:“Карэспандэнты “, “Рэдактары”. “Пісьменнікі”. Заданні для груп: “Рэдактары” выконваюць практ.159, “Карэспандэнты”– практ.169, “Пісьменнікі” – практ.161. Абарона выкананых заданняў. “Паштовая старонка” Практ.167 . Прачытаць ліст з пажаданнямі. Настаўнік прапануе вучням скласці віншавальную паштоўку свайму сябру з надыходзячым святам. - Якое пажаданне можна напісаць? - Што выказваецца ў сказе-пажаданні? - Як правільна трэба чытаць пабуджальныя сказы? - Для чаго патрэбныя ў мове пабуджальныя сказы? 7. Замацаванне ведаў. Тлумачальная дыктоўка Запіс сказаў. Не парушайце правілаў дарожнага руху.На ўроку ўважліва слухайце назаўніка. Падрыхтуйце падрабязны пераказ тэксту. - Якія сказы па мэце выказвання запісаны? - Як вымаўляюцца гэтыя сказы? - Якія знакі прыпынку можна паставіць у канцы гэтых сказаў? 8. Падагульненне вывучанага. Работа па табліцы Сказы паводле зместу (па мэце выказвання)
апавядальны
пытальны
пабуджальны
1.Што-небудзь паведамляецца.
1. Пытаюцца пра што-небудзь.
1.Выражаюць пажаданне, заклік.
2. Пры вымаўленні голас спачатку павышаецца, а пад канец паніжаецца.
2. Голас павышаецца на тым слове, якое паказвае, пра што пытаюцца
2. Голас павышаецца на словах, якія выражаюць пабуджэнне, заклік.
3.У канцы сказа ставіцца кропка.
3.У канцы сказа ставіцца пытальнік.
3.У канцы сказа ставіцца кропка. 9. Рэфлексія. ü Ацаніце сваю працунаўроку. ü Штоновага для сябенаўрокуадкрылі? 10. Дамашняе заданне:практ.170 Урок 21 Тэма: “ Клічныя сказы. Развіццё вуснага маўлення: ветлівыя выразы віншаванняў і пажаданняў”. Мэты: фарміраваць ўяленне пра клічныя сказы; вучыць інтанацыйна адрозніваць клічныя сказы і афармляць іх на пісьме; узбагачаць маўленне вучняў ветлівымі выразамі віншавання і пажаданняў Абсталяванне:падручнік, перакладныя слоўнікі,табліца “Сказы паводле інтанацыі”, дыдактычны матэрыял па тэме. Ход урока 1. Арганізацыйны момант. “Імя і настрой”.Кожны выкліканы вучань называе сваё імя пэўным чынам, прапанаваным настаўнікам. Напрыклад, вельмі весела, вельмі сумна, нясмела, з інтанацыяй запытання, гнеўна, ласкава, са здзіўленнем… 2. Праверка дамашняга задання. Работа па індывідуальных картках.Выкананне тэставага задання: · адначыць пабуджальныя сказы. 1. Коля, прачытай , калі ласка, гэтае апавяданне. 2. Коля прачытаў апавяданне. 3. Коля прачытаў апавяданне? Пытанні і заданні: - Якія сказы бываюць па мэце выказвання? - Прачытаць сказы з адпаведнай інтанацыяй. Адзначыць сярод іх пабуджальныя. 1. Да мяне прыйшлі сябры. 2. Да мяне прыйшлі сябры? 3.Няхай да мяне прыйдуць сябры! З практ. 170 назваць словы, у якіх прапушчаны падоўжаныя літары. - Якія правілы правапісу “схаваліся” ў іншых словах? - Прачытаць пабуджальныя сказы. Даказаць правільнасць сваіх меркаванняў. 3. Арфаграфічная хвілінка. Гульня “Эстафета”.Прадоўжыць рад слоў на дадзенае правіла. 1 варыянт: мароз, зуб, .. . 2 варыянт: аб’ява, вераб’і, .. . 3 варыянт: памя..ь, ве..ер, .. . 4. Чыстапісанне. Назваць націскны гук у словах: возера, компас, орэдн, мост, ток[о]. Назваць аднолькавы першы гук у словах: аўтар, аграном, аўтамабіль, акварыум [а]. Які першы гук у словах: бабуля, барабан, бездарожжа, белы, бег [б,б’]. Вучні выконваюць запіс літар і іх спалучэнняў. о а б оа об будзьце ласкавыя даруйце Затым запісваюць сказ са слоў, якія пераблыталіся, даюць яму характарыстыку паводле мэты выказвання. Ці ,часу, не падкажаце, колькі?(Ці не падкажаце, колькі часу?) Перабудаваць сказ, каб ён стаў пабуджальным. Скласці пабуджальныя сказы, ужываючы ветлівыя выразы запісаныя на чыстапісанні. 5. Слоўнікавая работа. блішчаць - свяціцца блішчаць (бел.)- блестеть (рус.) Работа ў парах Рашыць галаваломку. Злучыць словы па стрэлках і прачытаць прыказку. Не тое што ўсё золата, блішчыць. Запісаць, растлумачыць сэнс прыказкі. 6. Вывучэнне новага матэрыялу. Гульня “Перакладчыкі” Предложение побудительное – сказ пабуджальны. Восклицательное предложение – клічны сказ. Восклицательный знак –клічнік. Адкажыце на пытанні: · Маці стамілася, легла адпачыць, а да вас прыйшлі сябры. Як вы будзеце з імі размаўляць? · Дзеці заблудзіліся ў лесе. Клічуць на дапамогу. Як станеце клікаць? · Перад сном мама папрасіла расказаць малодшаму браціку казку. Якім тонам будзеце расказваць? Вучні робяць вывад: - у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць… (клічныя і няклічныя). Складанне табліцы. Сказы паводле інтанацыі
клічныя
няклічныя
Ад роднай мовы не адракуся!
Ад роднай мовы не адракуся.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 62; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.007 с.) |