Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
У, расце, густым, сасна, лесе, стройная.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Работа па падручніку Спадар Сказ дае падказку, які знак прыпынку ставіцца ў канцы клічных сказаў, і што могуць выражаць клічныя сказы. Пасля самастойнага чытання практ.171 вучні даюць адказ на пытанне: які знак прыпынку сведчыць пра тое, што сказ вымаўляецца з моцным пачуццём? Практ.176 вучні выконваюць вусна. Затым школьнікі чытаюць услых дадзеныя пабуджальныя сказы з такой інтанацыяй, каб яны сталі клічнымі. Будзь ветлівым. Абараняй малодшых. Умей ладзіць з людзьмі. Паважай старэйшых. Вучыся старанна. Беражы кнігі. Практ. 180 і 182 вучні выконваюць вусна. Заданне: назваць “словы-памочнікі” клічных сказаў; Выкарыстаць іх пры выкананні практ.184. 7. Замацаванне ведаў. Пісьмо па памяці Практ.181 (другі слупок). Самастойная работа ў групах Выпісаць клічныя сказы. 1гр. – практ.178, 2 гр. – практ.183, 3 гр.– практ.185. Абарона выкананых заданняў. 8. Падагульненне вывучанага. Гульня “Настаўнік – вучань”.“Закончы сказ” · Па мэце выказвання сказы могуць быць … (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя); · у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць… (клічныя і няклічныя). · Што выражаюць клічныя сказы? · Якія “словы-памочнікі” выкарыстоўваюцца ў клічных сказах? 9. Рэфлексія. ü Якое заданне выконвалі весела? ü Што выконвалася на ўроку з сумам? ü Якая работа выклікала здзіўленне? 10. Дамашняе заданне:практ.186 Урок 22 Тэма:“Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа”. Мэты: фарміраваць прадстаўленне пра сувязь слоў у сказе; даць паняцце пра значэнне галоўных і даданых членаў сказа; ствараць умовы для развіцця звязнага маўлення вучняў. Абсталяванне:падручнікі,перакладныя слоўнікі,табліца “Галоўныя члены сказа”, індывідуальныя карткі, дыдактычны матэрыял па тэме. Ход урока 1. Арганізацыйны момант.Псіхалагічны настрой на работу. “Раз, два, тры! Усмешку сябру падары!” 2. Праверка дамашняга задання. Прачытаць заданні на картках. Паставіць патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў. Падкрэсліць пабуджальны сказ. Дзе былі вы, зайчаняткі (____) Загаралі каля градкі (____) А куды пасля прапалі (____) Маме дома памагалі (____) Мылі міскі, мылі лыжкі, акуратна склалі кніжкі (____) Ну а што пасля рабілі (____) Да мядзведзіка хадзілі (____) Пазаўчора яму дзед падарыў веласіпед (____) І цяпер мы на палянцы разам вучымся катацца (____) Хочаш, з намі павучыся – толькі ты, глядзі, не біся (____) 3. Арфаграфічная хвілінка. “Асцерагаемся памылкі” Успомніць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. Вос..нь, вос..нь залатая У с..нім н..бе хмарка тае, · Пра якую дзіўную пару прачыталі? · Як можна назваць яе інакш? Работа з перакладнымі слоўнікамі. Гульня “Перакладчыкі” Паўтарэнне правапісу ў. Открытка рыдлёўка; лопата шпакоўня; скворечник паштоўка 4. Слоўнікавая работа. “У гасцях у слова” Звінець – утвараць металічны гук. Звінець (бел.) – звенеть (рус.). Звінець, звініць, празвінеў, зазвінець, зазвініць. Вучні складаюць сказы з утворанымі словамі. 5. Чыстапісанне. ззз зез зоз звз зрз злз знз звінець званок званочак Даць характарыстыку зычным гукам [з],[з’]. Запісаць сказ пад дыктоўку. Восенню перасталі звінець птушыныя галасы. 6. Вывучэнне новага матэрыялу. Вучні параўноўваюць два запісы: Лес птушкі блакітны хадзіў. Восенню перасталі звінець птушыныя галасы. · Які з запісаў з’яўляюцца сказам? · Даказаць, што другі запіс – сказ. · Як нараджаюцца сказы? · Як словы становяцца членамі сказа? Настаўнік прапануе ў сказе “схаваць” словы: восенню галасы Перасталі звінець птушыня галасы. Восенню перасталі звінець птушыныя. Праблемнае пытанне.Ці зменіцца сэнс сказа, калі “схаваць” словы? Работа па падручніку Выбарачнае пісьмо. Практ.188 Заданні і пытанні: Запісаць першы сказ. · Якія словы ў сказе з’яўляюцца галоўнымі? · Якое слова абазначае, пра што гаворыцца ў сказе? · Якое слова абазначае, што аб гэтым гаворыцца? · Як звязаны паміж сабой словы? Работа над правіламі на стар.102-103 абоРабота па табліцы”Галоўныя члены сказа”. Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа
абазначае
пра каго або пра што гаворыцца ў сказе
тое, што гаворыцца ў сказе пра дзейнік
адказвае на пытанні
хто? што?
што робіць? што рабіў? Каменціраванае пісьмо. Практ. 189 (першыя чатыры сказы). 7. Замацаванне ведаў. Работа ў парах Устанавіць сувязь слоў у сказах. Знайсці галоўныя члены сказа. Апусцелі палі. Адляцелі ў вырай птушкі. Звяры схаваліся ў зацішак. · Пра каго гаворыцца ў апошнім сказе? Што гаворыцца пра звяроў? · На якое пытанне адказвае слова звяры? Гэта дзейнік. Звяры (што зрабілі?) схаваліся.Гэта выказнік. схаваліся (куды?) ў зацішак.Гэта даданы член сказа. Развіццё маўлення “Хвілінка творчасці”. Скласці сказ па малюнку да практ.190. Запісаць, падкрэсліць галоўныя члены сказа. Выпісаць словы, звязаныя паміж сабой па сэнсе. 8. Падагульненне вывучанага. Вучні робяць вывад: · Словы ў сказе звязаны паміж сабой .... · Сувязь слоў у сказе ўстанаўліваецца з дапамогай… · Галоўныя члены сказа - … і … 9. Рэфлексія. ü Сёння на ўроку: ü Я ўспомніў… ü Мне было цікава… ü Мне было цяжка… 10. Дамашняе заданне:практ.192 Урок 23. Тэма:“Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа Мэты: выпрацоўваць уменні ўстанаўліваць сувязь слоў у сказе; вучыць вызначаць галоўныя і даданыя члены сказа; развіваць маўленне вучняў. Абсталяванне:падручнік, дыдактычны матэрыял па тэме. Ход урока 1. Арганізацыйны момант. 2. Праверка дамашняга задання. Узаемаправерка дамашняга практыкавання. · Як па новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі можна перанесці слова ўзлессі? 3. Чыстапісанне. ц у цу цв цвісці расце чацвер 4. Арфаграфічная хвілінка. Прачытаць верш Э.Агняцвет. Знайсці ў вершы слоўнікавае слова, вывучанае на папярэднім уроку. Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. Выпісаць словы з устаўленымі літарамі ў сшыткі. Зв..няць крыніцы, як цымбалы, сц..жынкі свецяць у л..сах. Палі, узгоркі, перавалы – прасторны шлях, далёкі шлях! · У якіх словах ёсць толькі цвёрдыя зычныя гукі? · Назваць словы, у якіх ёсць толькі мяккія зычныя гукі. 5. Слоўнікавая работа. Знайсці аднолькавыя геаметрычныя фігуры. Злучыць іх і прачытаць словы. (увосень узімку увесну улетку) Запісаць іх. 3 шт
3 шт 3 шт
Вусна скласці сказы з атрыманымі словамі. 6. Вывучэнне новага матэрыялу. Работа па падручніку Практ.193.вусна. · Аб чым паведамляе спадар Сказ?
Дадзены сказ Шпакі адлятаюць.З дапамогай “цаглінак-слоў” на яго аснове пабудаваць новыя сказы. Напрыклад: Увосень шпакі адлятаюць. Увосень шпакіадлятаюць у вырай. Увосень чародкамі шпакіадлятаюцьу вырай. Увосень невялікімі чародкамі шпакіадлятаюцьу вырай. Работа над апошнім сказам. · Паставіць пытанні да выдзеленых слоў. · Як называюцца выдзеленыя словы? · Як называюцца члены сказа, якія далучаюцца да галоўных? · На якія пытанні могуць адказваць даданыя члены сказа? · Паставіць пытанні ад выдзеленых слоў да астатніх. Запісаць апошні сказ у сшыткі. Падкрэсліць галоўныя члены сказа. Работа па малюнку. Практ.194.. · Якія даданыя члены сказа залежаць ад дзейніка, а якія – ад выказніка? 7. Замацаванне ведаў. Творчая работа Вучні атрымліваюць заданне для самастойнай работы на выбар: 1. Дапоўніць сказы адным-двума словамі. Запісаць, падкрэсліць галоўныя члены сказа. Празвінеў званок. Вучні сабраліся. Пачаўся ўрок. Дзеці рашаюць. Косцік адказвае.Каця запісвае. 2. Практ.196. 3. Практ.197. 8. Падвядзенне вынікаў. Работа ў парах Са слоў скласці сказ.Вусна паставіць пытанні ад дзейніка і выказніка да астатніх даданых членаў сказа. Потым - ад адных даданых членаў сказа да іншых. (У густым лесе расце стройная сасна.)
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 60; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.009 с.) |