Кантрольны слоўнікавы дыктант. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кантрольны слоўнікавы дыктант.

Поиск

3. Чыстапісанне.

Сс ск ка кс аз ас

Сказ – сказы, сказаць.

Скласці сказ з дадзеных слоў. Запісаць іх у сшыткі.

У кнігах, сонца і месяца, часта сустракаецца, выява, Францыска Скарыны.

4. Арфаграфічная хвілінка.

Прачытаць тэкст. Уставіць прапушчаныя літары.

Францыск Скарына – наш славуты з..мляк. Скарына – і вучоны, і пісьменнік, і выдатны асветнік. Ён – першадрукар на Беларусі.

Гутарка аб тым, якой дзейнасцю праславіўся наш выдатны зямляк Францыск Скарына.

5. Слоўнікавая работа.

Работа ў групах

Знайсці назвы адзення, выпісаць слоўнікавае слова.

С

У

К

Е

Н

К

А

П

А

Л

І

Т

А

П

А

Д

З

Е

О

Ў

Я

Д

Е

Н

Н

Ш

Н

Л

Н

К

І

Л

А

Е

Ю

І

Ц

А

К

Ы

Р

Ш

Адзенне: сукенка, капялюш, спадніца, шалік, паліто.

6. Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Спадар Сказ запрашае да сябе ў дом.

Практ.132.

- Якія сказы “жывуць” у гэтым доме?

- Прачытаць на стар.73 звесткі пра апавядальны сказ.

Практ 133 вусна.

Пытанні і заданні

- Аб чым яшчэ даведаліся пра Францыска Скарыну?

- Прачытаць толькі апавядальныя сказы.

7. Замацаванне ведаў.

Самастойная работа

Практ. 135. Узаемаправерка выкананага задання.

- Які загаловак можна падабраць да тэксту?

- Прыдумаць працяг апавядання.

8. Падвядзенне вынікаў.

Закончыць  фразу

Апавядальны сказ называюць сказ, у якім .. .

Пры вымаўленні голас спачатку павышаецца, а пад канец .. .

У канцы сказа ставіцца .. .

Работа ў парах

Паставіць патрэбны знак прыпынку ў канцы кожнага сказа.Прачытаць апавядальныя сказы.

- З чаго ты, ручаёк, сярэбраны званочак

- Я з кроплі дажджавой, што ад святла зіхоча

- Куды ты, ручаёк, сярэбраны званочак

- Туды, дзе акіян і дзень, і ноч плюскоча

- Што любіш, ручаёк, сярэбраны званочак

- Каменьчыкі на дне, на беразе - пясочак

9. Рэфлексія.

Ацаніце сваю працунаўроку.

Штоновага для сябенаўрокуадкрылі?

10. Дамашняе заданне:практ.136.

Урок 18.

Тэма:“Пытальныя сказы”

Мэты: фарміраваць уяўленне пра пытальныя сказы; вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме; узбагачаць і папаўняць лексічны запас вучняў.

Абсталяванне:падручнік, дыдактычны і раздатачны матэрыял, геаграфічная карта Беларусі

                                                                    Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання.

1) Прачытаць з дамашняга практыкавання першыя чатыры сказы.

Назваць словы, у якіх устаўлены прапушчаныя літары д, т або дз, ц.

  2) Адказаць на пытанні. Адказы запісаць.

- Як тваё прозвішча?

- У якім класе ты вучышся?

- Дзе ты жывеш?

3. Чыстапісанне.

Ба Бе Бр Бу Бы Бя

Дапоўніць да дадзеных спалучэнняў літар склады, каб атрымаліся геаграфічныя назвы Беларусі.

Барысаў Баранавічы Беразіна Браслаў Брэст Буда-КашалёўБыхаБярозаўка

Паўтарэнне правапісу вялікай літары.

4. Арфаграфічная хвілінка.

Вучні чытаюць тэкст верша Ю.Свіркі. Замест пропуску устаўляюць назву сваёй краіны.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына –

жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

названа светла –

_______________.

5. Слоўнікавая работа.

Беларусь

Настаўнік прапануе вучням стаць “ мастакамі”, каб “намаляваць” з дапамогай слоў карціну нашай Беларусі.

Беларусь якая?

Сінявокая – шмат прыгожых азёр і рэк.

Зялёная – шматлікія лясы, лугі і палі.

Белая Русь – белы колер дабрыні і чысціні.

Прыгожая –

Працавітая –

Шчодрая –

Лепшая, таму што - гэта наша Радзіма.

Падзяліць запіс на словы і прачытаць сказ. Запісаць яго ў сшыткі.

МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ

- Які сказ запісалі? Які знак прыпынку трэба паставіць?

- Чаму Беларусь называюць партызанскай краінай?

6. Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Разам са спадаром Сказам вучні выконваюць практ.137 і 139.

- Чым адрозніваюцца апавядальныя і пытальныя сказы?

- У якіх сказах тон у канцы паніжаецца, а ў якіх - павышаецца?

7. Замацаванне ведаў.

Практ.140 і 141 выконваюцца вусна.

Дыферэнцыравная работа

Вучні выконваюць практ.142 або практыкаванне з дадатковага матэрыялу.

Знайсці і абазначыць пачатак і канец кожнага сказа, уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх напісанне.

З падземных крыніц в..да сц..кае ў ручаі з ручаёў яна б..жыць у рэкі в..лікія рэкі ўпадаюць у моры і акіяны а куды знікае в..да з мора

8. Падвядзенне вынікаў.

Прачытаць услых сказы з інтанацыяй, адпаведнай знакам прыпынку.

Ты зноў спазніўся (? або .)

Хто сёння адсутнічае (?)

Вы добра ведаеце ўрок (. або ?)

9. Рэфлексія.

Закончы фразу

Я навучыўся.. .

Я даведаўся .. .

У мяне не атрымалася .. .

10. Дамашняе заданне:практ.143

Урок 19.

Тэма:“Пытальныя сказы”

Мэты: вучыць адрозніваць пытальныя сказы ад апавядальных; фарміраваць уменні  утвараць пытальныя сказы; працягваць работу над развіццём маўлення вучняў; выхоўваць ветлівыя адносіны да сяброў і старэйшых.

Абсталяванне:дыдактычны і раздатачны матэрыял,і144, 145, 147 – 149, 151 – 157

                                                                    Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання.

Прачытаць апавядальныя сказы, затым – пытальныя.

Якія словы для даведкі выкарысталі, каб утварыць пытальныя сказы?

Для індывідуальнай работы

У канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку.

- Адкажы, чаму ты, дрозд, гэтак здорава падрос_

- Шмат увосень еў рабіны, на, а гэта ж – вітаміны_

 

- Дзе, чачотачка, была _

- Я вясной гняздо віла _

- А ў якім , скажы, бары_

- У тайзе, мае сябры_

- А чаму віла не тут_

- Там гняздоўе, родны кут_

- А цяпер ляціш куды_

- А сюды, дзе халады_

Вучні адказваюць на пытанне, чым адрозніваюцца пытальныя сказы ад апавядальных?

3. Арфаграфічная хвілінка.

Прачытаць прыказкі, растлумачыць іх сэнс, уставіць прапушчаныя літары.

Лё..ка зламаць, ды ця..ка зрабіць.

Адзін ра.. зманіш – другі не павераць.

Узяўся за гу.. – не кажы, што няду…

Тлумачэнне значэння слова гуж (пятля ў хамута, з дапамогай якога запрагаюць коней)

4. Чыстапісанне.

вв ву во ав

5. Слоўнікавая работа.

Рашыць галаваломку

КУВАП

БЛАВОКА

(павук воблака)

Адгадаць загадкі.

1. Пушыстая вата, у ёй дажджынак багата. В______а

2. Без станка, без рук, а кросны тчэ. П_______к

Запіс у сшытках: Павук, павучок, павуціна, павуцінне, павуковы.

Воблака, воблачнасць, воблачны.

6. Замацаванне ведаў.

Работа па падручніку

Спадар Слоўнік беларускай мовы і мудрая Сава прапануюць адказаць на пытанні , змешчаныя ў практ.144.

- Якія сказы называюцца пытальнымі?

- Якое слова ў пытальным сказы вымаўляецца больш моцна?

- З дапамогай якіх спецыяльных пытальных слоў утвараюцца пытальныя сказы?

Работа ў парах Складанне дыялога. Практ.147 і 149.

Самастойная работа Практ.157.

Настаўнік праводзіць гульню-дыялог“Сустрэча на вакзале”з выкарыстаннем ветлівых зваротаў.

З якіх слоў можна пачаць ветлівае пытанне?

(будзьце ласкавыя, прабачце, калі ласка, даруйце, скажыце, калі ласка, ці не падкажаце і інш.)

      На ўрок завітала спадарыня Мова. З дапамогай яе паведамленняў (практ.151 і 155) вучні складаюць з суседам па парце пачатак размовы.

Для замацавання выконваюць практ.156 па групах.

Творчая работа

Спісаць сказы. У канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прынку.

    У нашай краіне любяць спорт Спорт робіць людзей дужымі і смелымі Ён умацоўвае здароўе, вучыць быць добрымі сябрамі Ці займаецеся вы спортам Якія віды спорту вам падабаюцца

7. Падвядзенне вынікаў.

Для розуму зарадка

Запісаць адгадкі да загадак.

1. Хто малюе ярка, лоўка? Сябар-дружа ён алоўку. (Фламастар)

2. Што без вады плавае? (Воблакі)

3. Як называецца галаўны мужчынскі ўбор з палямі? (Капялюш)

4. Якая драпежная членістаногая жывёліна пляце павуціну? (Павук)

5. Шапаткія мае крылы, хвосцік востры, нібы вілы, з гліны лепіць гнёзды, мошкі ловіць на ляту. Як завуць такую птушку? (Ластаўка)

6. Закаціўся пад плот, лёг у баразёнцы, паласаты жывот грэючы на сонцы. (Гарбуз)

8. Рэфлексія.

Што я ведаў?

Што я запомніў?

Што зацікавіла на ўроку?

9. Дамашняе заданне:практ.150.

Урок 20

Тэма:“Пабуджальныя сказы”. Кантрольны слоўнікавы дыктант.

Мэты: фарміраваць прадстаўленне пра пабуджальныя сказы; вучыць выкарыстоўваць адпаведныя знакі прыпынку пры афармленні іх на пісьме; выпрацоўваць уменні ўтвараць пабуджальныя сказы; праверыць ступень засваення слоўнікавых слоў.

Абсталяванне: падручнік, тлумачальныя слоўнікі,табліца “Сказы па мэце выказвання”,індывідуальныя карткі,дыдактычны матэрыял па тэме, карткі з назвамі груп “Карэспандэнты”, “Рэдактары”, “Пісьменнікі”.

                                                                    Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

“Незакончаны сказ”.Кожны вучань працягвае сказ, пачатак якога прапанаваны настаўнікам.

Напрыклад: “Спадзяюся, што гэты ўрок ..; баюся, што тэма..; хацелася б, каб сёння …” – і да т.п.”

Воблака,надвор’е, Беларусь, капялюш, пенал, павук, пейзаж, рукзак.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 69; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.008 с.)