Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Унутраны свет персанажа. ПсіхалагізмСодержание книги
Поиск на нашем сайте У персанажы (як і наогул у любой з’яве, рэчы і г. д.) вылучаецца ўнутранае і знешняе. Унутраны свет персанажа, які ўключае ў сябе памкненні, думкі, усвядомленыя пачуцці, а таксама сферу падсвядомага, адлюстроўваецца ў літаратурных творах па-рознаму. На ранніх этапах развіцця літаратуры (старажытнасць, сярэднявечча) унутраны стан персанажа перадаецца больш апасродкавана, ускосна, а не прама і адкрыта. Творы гэтага часу ўзнаўляюць пераважна ўчынкі персанажаў і толькі ў вельмі нязначнай ступені ўнутраныя, псіхалагічныя матывы гэтых учынкаў. Перажыванні героя амаль што поўнасцю залежаць ад разгортвання падзей і падаюцца галоўным чынам праз знешнія праявы. Прычым пісьменік акцэнтуе ўвагу, як правіла, на адным якім-небудзь пачуцці, што запаланяе ўсю душу персанажа. Пэўныя зрухі ў адлюстраванні літаратурай унутранага свету персанажаў (як у плане ўзбагачэння непасрэднай гамы перажыванняў, так і ў прыёмах і сродках яе перадачы) прынесла эпоха Адраджэння. Асабліва неабходна адзначыць у сувязі з гэтым творчасць У. Шэкспіра, персанажы п’ес якога характарызуюцца надзвычай багатым душэўным жыццём. Менавіта да іх ужо можна з поўным правам прымяняць тэрмін-азначэнне «псіхалагічна напоўненыя». Пасля некаторага перапынку, звязанага з класіцыстычнай адналінейнасцю вобразаў-персанажаў, псіхалагізм зноў актывізаваўся ў еўрапейскай літаратуры. Гэта адбылося ў другой палове ХVІІІ ст. у творчасці пісьменнікаў-сентыменталістаў («Юлія, ці Новая Элаіза» Ж.Ж. Русо, «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» Л. Стэрна і інш.). Яшчэ большы імпульс развіццю псіхалагізму ў літаратуры надаў рамантызм. Пісьменнікі-рамантыкі імкнуліся ўзнаўляць складаныя, часам надзвычай супярэчлівыя перажыванні сваіх герояў. Аднак і на іх творчасці яшчэ ляжыць пэўны адбітак адналінейнасці пачуццяў (напрыклад, паэмы Дж. Байрана, ранніх А. Пушкіна і М. Лермантава). Аб другой палове ХІХ ст. ужо можна весці гаворку як аб часе поўнага і ўсебаковага ўсталявання псіхалагізму ў літаратуры. Асабліва шмат у мастацкае даследаванне «дыялектыкі душы» сваіх персанажаў унеслі Л. Талстой і Ф. Дастаеўскі. У іх раманах і аповесцях з небывалымі да гэтага паўнатой і канкрэтнасцю ўзноўлены працэсы фарміравання думак, пачуццяў, намераў чалавека, іх перапляценне і ўзаемадзеянне, часам надзвычай складанае і супярэчлівае. Менавіта ў гэты час у літаратуры замацавалася «рэфлексуючая» асоба (В. Халізеў), якую можна знайсці практычна ў любым буйным рэалістычным творы. Пра ХХ ст., пры ўсім тым, што псіхалагізм к гэтаму часу ўжо стала ўвайшоў у сусветную літаратуру і замацаваўся там, нельга гаварыць як аб часе яго поўнага і непадзельнага панавання. Справа ў тым, што спачатку еўрапейская мадэрнісцкая эстэтыка (асабліва ў гэтым плане вызначыліся футурысты), а затым і радыкальная савецкая (А. Луначарскі, пралеткультаўцы і інш.) з рэзкай крытыкай пачалі адносіцца да перадачы пісьменнікамі нюансаў складанага духоўнага стану асобы, прызываючы звяртаць больш увагі на адлюстраванне матэрыяльнага свету. Псіхалагізм, для перадачы якога ў літаратуры намнога болей магчымасцей у параўнанні з астатнімі відамі мастацтва з-за слоўнай вобразнасці прыгожага пісьменства, апеліруючай не толькі да пачуццяў, але і непасрэдна да розуму чалавека, яго інтэлекту, шматстайны ў асаблівасцях свайго выяўлення ў творах. Абазначым яго найбольш важныя разнавіднасці, формы выяўлення, а таксама канкрэтныя прыёмы і сродкі. Па-першае, псіхалагізм, паводле В. Халізева, можа быць яўным, адкрытым, «дэманстратыўным» і прыхаваным, «тайным», «падтэкставым» [89]. Першую разнавіднасць прадстаўляюць творы Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, У. Фолкнера, К. Чорнага, І. Мележа і інш; другую — І. Тургенева, А. Чэхава і некат. інш. аўтараў. Калі браць формы псіхалагічнага адлюстравання, то іх адзін з сучасных расійскіх даследчыкаў псіхалагічнага пісьма А. Есін вылучае тры: прамую, ускосную і сумарна-абазначальную. Першая ўтвараецца ў выніку паказу ўнутранага свету персанажаў шляхам непасрэднай аўтарскай перадачы-расповеду аб тым, што творыцца ў душах герояў. Другая ўзнікае тады, калі адлюстроўваецца ўнутраны свет персанажаў «праз знешнія сімптомы» [90], г. зн. праз перадачу мімікі, жэстаў, асаблівасцей рухаў і інш. І трэцяя нараджаецца ў выніку паведамлення аб думках і пачуццях герояў «з дапамогай называння, гранічна сціслага абазначэння тых працэсаў, што працякаюць ва ўнутраным свеце» [91]. У межах названых форм існуе шмат канкрэтных прыёмаў і сродкаў псіхалагічнага пісьма. Да найбольш распаўсюджаных адносяцца: 1) апавяданне ад першай асобы; 2) апавяданне ад трэцяй асобы; 3) няўласна-простая ўнутраная мова; 4) сумеснае ўжыванне апавядання ад першай асобы і апавядання ад трэцяй асобы з іх чаргаваннем, а таксама паралельным выкарыстаннем няўласна-простай унутранай мовы; 5) псіхалагічны аналіз і самааналіз (падзел складанага душэўнага стану на пэўныя элементы-часцінкі); 6) унутраны маналог (пры ўмове давядзення яго да сваёй лагічнай мяжы ён можа перарастаць у «плынь свядомасці»); 7) «дыялектыка душы»; 8) «мэтавае» псіхалачна-адцяняючае і параўнальнае выкарыстанне партрэтных і пейзажных дэталей, а таксама дэталей рэчыўнага свету. Як бачна, канкрэтных прыёмаў і сродкаў адлюстравання душэўнага стану персанажа, стварэння ўнутранай псіхалагічнай карціны даволі многа. Галоўнае, каб пісьменнік умела і творча карыстаўся імі. Наогул жа, практыка выкарыстання ўсяго арсеналу сродкаў, прыёмаў і спосабаў псіхалагічнага пісьма досыць індывідуальная. Кожны з літаратурных родаў валодае сваімі магчымасцямі псіхалагічнага адлюстравання. Так, у лірыцы псіхалагізм носіць экспрэсіўны характар: лірычны герой ці непасрэдна выказвае свае пачуцці, ці імкнецца да самааналізу, ці, урэшце, аддаецца лірычным развагам-медытацыям. Драматургічныя творы пэўным чынам абмежаваны ў плане магчымасцей адлюстравання ўнутранага стану персанажа: гэта дасягаецца толькі праз маналог, жэстыкуляцыю, інтанацыйнае афармленне гаворкі. Самыя ж вялікія патэнцыі псіхалагічнага пісьма ў эпічным родзе.
Партрэт персанажа Пад партрэтам персанажа падразумяваецца апісанне яго знешнасці (рыс твару, фігуры, позы, мімікі, асаблівасцей жэстыкуляцыі, адзення і г. д.). «Месца і роля партрэта ў творы, як і прыёмы яго стварэння, розняцца ў залежнасці ад роду, жанру літаратуры. Аўтар драмы, як правіла, абмяжоўваецца ўказаннем на ўзрост персанажаў і агульнымі характарыстыкамі ўласцівасцей паводзін, што даюцца ў рэмарках; усё астатняе ён вымушаны прадставіць клопатам акцёраў і рэжысёра. <...> У вершаванай лірыцы важным з’яўляецца не столькі ўзнаўленне партрэтуемага твару ў канкрэтнасці яго рыс, колькі паэтычна абагуленае ўражанне аўтара. <...> Лірыка максімальна выкарыстоўвае прыём замены апісання знешнасці ўражаннем ад яе» [92]. У эпічным родзе таксама ёсць свае нюансы партрэтнай характарыстыкі. Самае ж галоўнае, што партрэт персанажа ў творах гэтага роду можна абмаляваць надзвычай шматпланава і ўсебакова. Для «высокіх» жанраў, і ў першую чаргу для твораў народна-гераічнага эпасу, з’яўляюцца характэрнымі ідэалізуючыя партрэты, у якіх абмалёўка знешнасці персанажаў надзвычай моцна працуе на выяўленне іх духоўнай сутнасці. У такіх творах, як правіла, вельмі многа метафар, параўнанняў, эпітэтаў, узятых з арсенала фальклорнай паэтыкі. У гратэскавых партрэтах, уласцівых творам камедыйна-фарсавага характару, асноўная ўвага скіроўваецца на перадачу не духоўнага, а матэрыяльна-цялеснага пачатку ў чалавеку. Як зазначае В. Халізеў, «пры ўсёй іх супрацьлегласці ідэалізуючыя і гратэскавыя партрэты валодаюць агульнай уласцівасцю: у іх гіпербалічна адлюстравана адна чалавечая якасць: у першым выпадку — цялесна-духоўная дасканаласць, у другім — матэрыяльна-цялесны пачатак у яго магутнасці, кажучы сучаснай мовай — вітальная энергія» [93]. Хоць гратэскавыя партрэты знаходзяць выкарыстанне і ў новай літаратуры, у тым ліку і ў сучаснай, вытокі і асноўнае месца іх прымянення (як, дарэчы, і ідэалізуючых партрэтаў) — творы ранніх этапаў і стадый у развіцці сусветнага прыгожага пісьменства. З цягам часу «ў літаратуры сталі пераважаць партрэты, што раскрываюць складанасць і шматпланавасць аблічча персанажаў. Тут жывапісанне знешнасці нярэдка спалучаецца з пранікненнем пісьменніка ў душу героя і псіхалагічным аналізам» [94]. У такіх партрэтных характарыстыках увага аўтара больш сканцэнтроўваецца на тым, «што выражаюць фігуры ці твары, якое ўражанне яны пакідаюць, якія пачуцці і думкі выклікаюць, чым на іх саміх як жывапісуемай данасці» [95]. Партрэт персанажа падаецца, як правіла, у адным месцы ў творы. Часцей за ўсё ён малюецца тады, калі герой з’яўляецца ў першы раз. Такая падача партрэта называецца экспазіцыйнай. Выкарыстоўваецца ў літаратуры і лейтматыўны прыём партрэтнай характарыстыкі, пры якім на адну з рыс знешнасці персанажа, што перадае важную ўнутраную якасць яго характару, неаднаразова звяртаецца ўвага ў творы. Формы паводзін персанажа Як зазначае С. Марцьянава, «аўтар мастацкага твора звяртае чытацкую ўвагу не толькі на сутнасць учынкаў, слоў, перажыванняў, думак персанажа, але і на манеру здзяйснення дзеянняў, г. зн. на формы паводзін. Пад тэрмінам паводзіны персанажа разумеецца ўвасабленне яго ўнутранага жыцця ў сукупнасці знешніх рыс: у жэстах, міміцы, манеры гаварыць, інтанацыі, у становішчах цела (позах), а таксама — у адзенні і прычосцы (у гэтым радзе і касметыка). Форма паводзін — гэта не проста набор знешніх падрабязнасцей здзяйснення ўчынка, а нейкае адзінства, сукупнасць, цэласнасць. Формы паводзін надаюць унутранай сутнасці чалавека (устаноўкам, светаадносінам, перажыванням) выразнасць, пэўнасць, закончанасць» [96]. Формы паводзін персанажаў узнаўляюцца пісьменнікамі даволі актыўна, складаючы не менш важную частку мастацкага свету твора, чым уласна партрэты. Гэтыя два бакі мастацкай данасці персанажа ўвесь час паміж сабой узаемадзейнічаюць. Разам з тым яны знаходзяць у творах рознае ўвасабленне. Партрэтныя характарыстыкі выступаюць, як правіла, аднаразовымі і вычарпальнымі: пры з’яўленні персанажа на старонках кнігі аўтар апісвае яго знешнасць, каб больш да яе не вяртацца. Характарыстыкі ж паводзін звычайна раскіданы па тэксце і валодаюць пэўнай разнастайнасцю з элементамі варыятыўнасці. Мастацкая літаратура нязменна адлюстроўвае культурна-гістарычную спецыфіку форм паводзін. Так, на ранніх этапах развіцця прыгожага пісьменства, а таксама ў літаратуры сярэднявечча, узнаўляліся пераважна паводзіны, абумоўленыя звычаямі і традыцыямі. Іх можна назваць рытуальнымі. Такія формы паводзін з’яўляюцца характэрнымі ў першую чаргу для гераічных паэм, трагедый, рыцарскіх раманаў. Разам з тым у літаратуры старажытнасці і сярэднявечча бытавалі і іншыя формы паводзін персанажаў, больш блізкія да паўсядзённай жыццёвай плыні. Яны адлюстраваліся ў «нізкіх» жанрах (камедыях, фарсах, навелах). Літаратура Новага часу характарызуецца ўзбагачэннем форм паводзін персанажаў. Наступіла эпоха інтэнсіўнага абнаўлення, свабоднага выбару і самастойнага тварэння форм паводзін. Так, у эпоху Адраджэння быў выпрацаваны этыкет вольнага, нязмушанага субяседавання («Дон Кіхот» М. Сервантэса, «Вопыты» М. Мантэня і інш.). Класіцызм вывеў на авансцэну паводзіны мараліста-рэзанёра — прыхільніка грамадзянскіх дабрачыннасцей (трагедыі П. Карнеля і Ж. Расіна, байкі Ж. Лафантэна, творы павучальнай прозы Ф. Ларашфуко і інш.). Своеасаблівыя формы паводзін персанажаў выпрацаваліся ў рэчышчы сентыменталізму: жыццё па законах уласнага сэрца і «канон пачуццёвасці» спараджалі меланхалічныя ўздыханні і шчодрыя слёзы, часам перарастаўшыя ў экзальтацыю і манернічанне. У літаратуры рамантызму палітра форм паводзін персанажаў наогул пашырылася. Разам з тым пры імкненні рамантызму да свабодных форм выяўлення ва ўсім, у тым ліку і ў персанажнай сферы, ён не да канца пазбавіўся пэўнай штучнасці, зададзенасці, «тэатральнасці» сваіх герояў. Гэта канчаткова было выцеснена з прыгожага пісьменства (але, заўважым, ненадоўга) толькі ў час ўмацавання ў ім рэалістычнага метаду. Справа ў тым, што на мяжы ХІХ–ХХ стст. у творчасці сімвалістаў, неарамантыкаў, прадстаўнікоў шэрагу мадэрнісцкіх плыней адбылося пэўнае адраджэнне паводзін персанажаў, уласцівае рамантызму, а менавіта погляд героя на свет як бы звысоку, зверху, з позы прарока-месіі і выратавальніка чалавецтва. Некаторая зададзенасць і штучнасць форм паводзін персанажаў, асабліва ярка выяўленая ў поўным ігнараванні героямі асабістага жыцця дзеля агульнага грамадскага дабрабыту, характарызуе таксама даволі вялікую колькасць твораў савецкай літаратуры.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1065; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.01 с.) |