Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Фактары літаратурнага поспехуСодержание книги
Поиск на нашем сайте У асноўным рэпутацыі пісьменнікаў і іх твораў пазначаны пэўнай стабільнасцю (вядома, калі ў гэты працэс акрамя ўласна чытацкай публікі не ўмешваюцца нейкія іншыя, знешнія, калі так можна сказаць, сілы, як, напрыклад, дзяржава з яе моцным ідэалагічным апаратам). Разам з тым у гісторыі функцыянавання прыгожага пісьменства сустракаліся выпадкі, калі малавядомыя аўтары ў нейкі момант набывалі папулярнасць і нават станавіліся класікамі. Найбольш яскравы прыклад такіх метамарфоз — творчасць У. Шэкспіра, якая аж да сярэдзіны ХVІІІ ст. не прыцягвала да сябе асаблівай увагі, а затым паступова стала набываць вядомасць у Еўропе і свеце ў цэлым. Такі ж прыкладана лёс, але толькі ў дачыненні да рускай культуры, напаткаў таксама творчасць Ф. Цютчава, выдатныя лірычныя творы якога пры жыцці самога паэта былі малавядомымі, а ў ХХ ст. набылі значную папулярнасць. Маюць месца таксама і выпадкі адваротнага характару. Дзеля прыкладу (яго прыводзіць В. Халізеў) можна нагадаць лёс творчасці аднаго з рускіх паэтаў ХІХ ст. С. Надсана, вершы якога пры жыцці карысталіся незвычайным поспехам, а пасля смерці аўтара неяк раптоўна зніклі з літаратурнага небасхілу і практычна забыліся. «Перапады» цікавасці чытацкай публікі да пісьменнікаў і іх твораў не з’яўляюцца,— лічыць В. Халізеў,— выпадковай справай. Існуюць фактары літаратурнага поспеху. Яны досыць разнародныя» [55]. Па-першае, адбываюцца змены (у залежнасці ад атмасферы грамадскага жыцця эпохі) у чытацкіх чаканнях, у выніку якіх увагу на сябе звяртаюць творы то адной, то зусім іншай змястоўнай і ўласна мастацкай арыентацыі. Так, напрыклад, калі яшчэ ў ХІХ ст. чытацкую ўвагу найбольш прыцягвалі творы, так бы мовіць, спакойныя і жыццесцвярджальныя ў сваёй аснове, то ў сярэдзіне і другой палове ХХ ст. істотна павысіліся рэпутацыі тых пісьменнікаў, творы якіх адлюстроўваюць быццё як дысгарманічнае, прасякнутае скепсісам, а то і поўным трагізмам. Адпаведнасць настрою думак аўтараў (калі б яны ні жылі) духу часу — гэта, бадай, ці не галоўны фактар, які прыцягвае ўвагу чытачоў да твораў, робіць іх вядомымі і папулярнымі. Па-другое, «у кожную літаратурную эпоху мае месца рэзкае разыходжанне густаў і поглядаў старэйшага і малодшага пакаленняў, пры якім другое адштурхоўваецца ад першага: літаратурныя «куміры» старэйшых развенчваюцца малодшымі, адбываецца перагляд рэпутацый пісьменнікаў і іх твораў; учарашнім «лідэрам» супрацьпастаўляюцца сённяшнія, новыя, сапраўды сучасныя» [56]. Усё гэта разглядаецца як гарантыя ад застою ў літаратурным жыцці, як абавязковая ўмова яго далейшага руху. Пры гэтым поспеху ў сучаснікаў у немалой ступені садзейнічае тое, як моцна і эфектна заявіў аб сабе таленавіты аўтар, як ён данёс да чытача ўласную арыгінальнасць і навізну. Часам істотнае значэнне маюць і моманты заахвочвання пісьменнікаў афіцыйнымі ўладамі, уплывовымі грамадскімі коламі, сродкамі масавай інфармацыі. Пэўную ролю адыгрывае таксама імпульс самасцвярджэння тых аўтараў, якія хоць і не валодаюць моцным талентам, аднак настойліва дабіваюцца вядомасці, публікацый, прызнання крытыкаў. Дарэчы, такіх пісьменнікаў неабходна адрозніваць ад графаманаў, якія наогул пазбаўлены таленту. Галоўным жа і «адзіна надзейным (няхай не заўсёды хутка дзейсным) фактарам поспеху ў чытацкай публікі <...> з’яўляецца спаўна рэалізаваўшы сябе пісьменніцкі талент, маштаб асобы аўтара, самабытнасць і арыгінальнасць яго твораў, глыбіня «творчага сузірання» рэальнасці» [57]. Наогул, якімі б істотнымі і важнымі ні былі меркаванні чытачоў, толькі імі нельга вымяраць годнасць і мастацкую вартасць твораў. Гэта пацвярджае шматвяковы вопыт развіцця сусветнага прыгожага пісьменства, лепшыя творы якога не заўсёды і не адразу атрымлівалі высокую ацэнку і прызнанне шырокай чытацкай публікі. Апошняя ў сувязі з даволі слабай мастацка-эстэтычнай падрыхтаванасцю (яна, вядома, павышаецца з ростам агульнай адукаванасці мас, але не так хутка, як гэтага хацелася б) у сваёй пераважнай частцы іншы раз не ў стане адрозніць сапраўдны шэдэўр ад паралітаратурнай падробкі і па-сапраўднаму ацаніць яго. Такім чынам, мы пераходзім да праблемы грамадскай арыентацыі і прызначэння літаратуры і мастацтва. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва Адным з важных пытанняў функцыянавання літаратуры з’яўляецца пытанне сацыяльнай адрасацыі мастацкіх твораў. Праблема: «для каго пішуцца літаратурныя творы: толькі для абраных і высокаадукаваных асоб, здольных разабрацца ў складаных мастацкіх спляценнях і па-сапраўднаму ацаніць іх, ці для шырокай публікі, што не спакушана ў мастацтве?» — даўно прыцягвала да сябе ўвагу. Адпаведна ўзніклі дзве дыяметральна супрацьлеглыя (і, зазначым, у роўнай ступені аднабаковыя) канцэпцыі літаратуры і мастацтва: элітарная і антыэлітарная. Прыхільнікі элітарнай канцэпцыі сцвярджаюць, што мастацкая творчасць прызначана для вузкага кола знаўцаў. Такому разуменню мастацтва аддалі даніну павагі рамантыкі, асабліва прадстаўнікі іенскай школы ў Германіі (удзельнікі гэтай школы ўздымалі мастакоў над усімі астатнімі людзьмі, характарызуючы апошніх як пазбаўленых густу філістэраў). Падобныя ўяўленні падзялялі пазней Вагнер, Шапэнгауэр, Ніцшэ, Артэга-і-Гасэт і шэраг іншых вядомых мастакоў і мысліцеляў. Такога кшталту погляды і перакананні неаднаразова падвяргаліся суровай крытыцы з боку прагрэсіўна арыентаваных пісьменнікаў і дзеячаў культуры. «Замыканню» мастацтва ў вузкім коле яго дзеячаў, адлучэнню гэтай галіны ад жыцця шырокіх слаёў грамадства супрацьстаіць іншага роду крайнасць — антыэлітарная, а менавіта рэзкае і адназначнае непрыманне мастацкіх твораў, якія не могуць быць успрыняты і засвоены шырокай публікай. Надзвычай скептычна адзываўся аб «вучоным» мастацтве Русо. Моцна крытыкаваў многія першакласныя творы за іх недаступнасць шырокім масам Л. Талстой у трактаце «Што такое мастацтва?». І, як вядома, закрэсліўшы практычна ўсю сваю папярэднюю творчасць, спрабаваў пісаць просценькія апавяданні для сялян і іх дзяцей. «Абедзьве канцэпцыі (элітарная і антыэлітарная) аднабаковыя ў тым, што яны абсалютызуюць дыспрапорцыю паміж мастацтвам ва ўсім яго аб’ёме і тым, што можа быць зразумета шырокай публікай: мысляць дадзеную дыспрапорцыю універсальнай і непераадольнай» [58]. Сапраўднае, высокае мастацтва знаходзіцца па-за дадзенай антытэзай, не падначальваецца ёй, пераадольвае яе і адмаўляе. Хоць яно далёка не заўсёды і не адразу становіцца здабыткам шырокай публікі, аднак так ці інакш імкнецца (няхай сабе нават у працяглай перспектыве) да кантактаў з ёю. Па-гэтаму «адназначна рэзкія і цвёрда-ацэначныя супрацьпастаўленні мастацтва элітарна-высокага нізка-масаваму ці, наадварот, элітарна-абмежаванага сапраўднаму і народнаму не маюць пад сабой глебы. Межы паміж элітарнай «замкнёнасцю» мастацтва і яго агульнадаступнасцю (папулярнасцю, масавасцю) з’яўляюцца рухомымі і хісткімі: тое, што недаступна шырокай публіцы сёння, нярэдка аказваецца зразумелым ёй і высока ацэненым заўтра» [59]. Па гэтай прычыне даволі важнай задачай усіх, хто мае дачыненне да трактоўкі, тлумачэння і прапаганды мастацтва, з’яўляецца рэгулярнае напамінанне яго рэцыпіентам, што працэс успрымання і засваення мастацкіх каштоўнасцей пры ўсёй яго цяжкасці і складанасці ў перспектыве апраўдвае сябе, бо працуе на асобу, на ўзбагачэнне яе духоўнага свету. Сапраўднае ж прызванне і задача пісьменнікаў не ў «прыстасаванні» ўласных твораў да папулярных і часам сапсаваных густаў і запатрабаванняў чытачоў, а ў тым, каб шукаць і знаходзіць шляхі да пашырэння іх мастацкага кругагляду з мэтай перспектыўнага далучэння да ўсё большай колькасці шэдэўраў як свайго, нацыянальнага, так і ўсяго сусветнага прыгожага пісьменства.
Агульнае паняцце аб мастацкім творы І асаблівасцях яго складу Літаратурны твор — прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў,— з’яўляецца асноўнай адзінкай мастацкай літаратуры і адпаведна асноўным аб’ектам навуковага даследавання. У сувязі з тым, што літаратурна-мастацкі твор, па-першае, ёсць рэч даволі своеасаблівая, спецыфічная па свайму прызначэнню (задавальняць эстэтычныя патрэбы), а, па-другое, утварэнне штучнае, сучасныя вучоныя-літаратуразнаўцы вылучаюць у яго агульным складзе два аспекты: унутраны, зрокава нябачны эстэтычны аб’ект, які валодае патэнцыялам мастацкага ўздзеяння на чытача, і артэфакт (ад лац. artefactum — штучна зробленае) — знешняе аблічча гэтага аб’екта, матэрыялізаванае і замацаванае на паперы з дапамогай літар і слоў. Сучаснае тэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай і завершанай літаратурнай адзінкай вылучае таксама ў гэтым (ці блізкім) плане цыкл і фрагмент. Пад літаратурным цыклам (ад ст.-грэч. kýklos — круг, кола) «звычайна падразумяваецца група твораў, складзеная і аб’яднаная самім аўтарам і прадстаўляючая сабой мастацкае цэлае» [60]. Літаратурны цыкл выявіў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднак найбольш распаўсюджаны ён у лірыцы. Фрагмент як паняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае, пад ім падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул, гэта частка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтае змястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца «спецыфічная жанравая форма творчасці, што характарызуецца, з аднаго боку, знешнай «незакончанасцю», з другога — якасцю мастацкай цэласнасці і ўнутранай завершанасці» [61]. Класічныя прыклады фрагмента ў такім яго значэнні — раманы «Генрых фон Офтэндзінгер» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адоеўскага, твор «Так гаварыў Заратустра» Ф. Ніцшэ. Літаратурны твор, пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя грані (бакі, ракурсы, узроўні, аспекты). Склад і будова літаратурна-мастацкага твора характарызуюцца літаратуразнаўцамі з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў і тэрмінаў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым, пакуль што няма пэўнага адзінства і агульнапрынятай сістэмы. Найбольш часта вучонымі пры аналізе складанай і шматаспектнай будовы літаратурна-мастацкага твора прымяняецца паняційная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складае таксама аснову філасофскага тэрміналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і «форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасці і сэнсу — ад іх увасаблення, ад спосабаў іх існавання. Зместам пры гэтым імянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж — гэта арганізацыя і знешні выгляд прадмета, яго вызначаемы бок. Аднак не ўсе вучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў выкарыстанні пры аналізе складу літаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» і «форма». Некаторыя з іх, і асабліва прадстаўнікі фармальнай арыентацыі ў літаратурнай навуцы, даволі крытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на іх устарэласць і ў выніку тэрміналагічную вычарпанасць і непрыгоднасць. Аднымі з першых пачалі крытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай «фармальнай школы». Структуралісты ж наогул прапанавалі замяніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку, калі ўсталёўвалася і пашыралася ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, паняццямі «структура» і «ідэя», а крыху пазней — тэрмінамі «знак» і «значэнне». Постструктуралісты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма» паняццямі «тэкст» і «сэнс». Побач з дыхатамічным (двухсастаўным, двухузроўневым, двухслойным) падыходам да складу мастацкага твора ў літаратуразнаўстве маюць месца таксама і іншыя канцэпцыі. Так, напрыклад, А. Патэбня вылучаў тры асноўныя аспекты ў творах мастацтва: знешнюю форму, унутраную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз, ідэя). Бытуе ў літаратуразнаўстве і шматузроўневы (шматсастаўны, шматслойны) падыход, прапанаваны фенаменолагамі (Р. Інгардэн і інш.). Як бы ні адносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іх нельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях складу мастацкага твора. Аб гэтым сведчыць шматвяковы вопыт эстэтыкі і літаратуразнаўства. Прадстаўнікамі «ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’арыентаванага на класічныя навуковыя традыцыі, было прапанавана выкарыстанне словазлучэння-паняцця «змястоўная форма». Аднымі з першых аб змястоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылі нямецкія вучоныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шырокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым савецкім) літаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцін, сцвярджаючы, што мастацкая форма без цеснай сувязі са зместам не мае сэнсу. У мастацкім творы яны ўяўляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаўна рэалізаванае адзінства формы і зместу робіць мастацкі твор арганічным цэлым, як бы жывой істотай, нечым, так бы мовіць, народжаным, а не разумова (механічна) сканструяваным. Такім чынам, «у мастацкім творы вылучаюцца пачаткі фармальна-змястоўны і ўласна змястоўны. Першы ў сваю чаргу шматпланавы. У складзе формы, якая нясе змест, традыцыйна вылучаюцца тры бакі, якія абавязкова маюць месца ў любым літаратурным творы. Гэта, па-першае, прадметны (прадметна-выяўленчы) пачатак: усе тыя адзінкавыя з’явы і факты, якія абазначаны з дапамогай слоў і ў сваёй сукупнасці складаюць свет мастацкага твора (бытуюць таксама словазлучэнні «паэтычны свет», «унутраны свет» твора, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, уласна слоўная тканіна твора: мастацкая мова, якая нярэдка фіксуецца тэрмінамі «паэтычная мова», «стылістыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта суаднесенасць і размяшчэнне ў творы адзінак прадметнага і слоўнага «радоў», г. зн. кампазіцыя. Дадзенае літаратуразнаўчае паняцце роднаснае такой катэгорыі семіётыкі, як структура (суаднесенасць элементаў складана арганізаванага прадмета)» [62]. Змястоўны (уласна змястоўны) пласт твора «правамоцна ахарактарызаваць не як яшчэ адзін (чацвёрты) бок твора, а як яго субстанцыю. Мастацкі змест уяўляе сабой адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў. Гэта сукупнасць таго, што прыйшло ад аўтара звонку і ім пазнана <...>, і таго, што ім выражана і ідзе ад яго поглядаў, інтуіцыі, рыс індывідуальнасці. <...> Тэрміну «змест» (мастацкі змест) больш альбо менш сінанімічныя словы «канцэпцыя» (альбо «аўтарская канцэпцыя»), «ідэя», «сэнс» (у М.М. Бахціна: «апошняя сэнсавая інстанцыя»). В. Кайзер, ахарактарызаваўшы прадметны слой твора (Gehalt), яго мову (Sprachliche Formen) і кампазіцыю (Aufbau) як асноўныя паняцці аналізу, назваў змест паняццем сінтэзу. Мастацкі змест і на самой справе з’яўляецца сінтэзуючым пачаткам твора. Гэта яго глыбінная аснова, якая складае прызначэнне (функцыю) формы як цэлага» [63]. І яшчэ адзін важны момант, на які звяртае ўвагу В. Халізеў пры характарыстыцы змястоўнага боку твора і на чым нам таксама хацелася б абавязкова з’акцэнтаваць увагу: «Мастацкі змест увасабляецца (матэрыялізуецца) не ў якіхсьці асобных словах, словазлучэннях, фразах, а ў сукупнасці таго, што ў творы мае месца» [64].
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 624; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.10 (0.011 с.) |