Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Генезіс і эвалюцыя мастацкайСодержание книги
Поиск на нашем сайте славеснасці і поглядаў на яе
Літаратура з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і даступных відаў мастацтва, бо яна ёсць мастацтва слова. Заўважым, што тэрмін «літаратура» побач з азначэннем мастацтва слова ўжываецца таксама ў дачыненні да любых твораў чалавечай думкі, якія замацаваны ў пісьмовым слове і маюць грамадскае значэнне. Ёсць літаратура тэхнічная, навуковая, публіцыстычная, даведачная, эпісталярная і інш. Аднак у звычайным і больш строгім сэнсе літаратурай называюць творы мастацкага пісьменства. Сам тэрмін «літаратура» ўзнік параўнальна нядаўна і пачаў шырока ўжывацца толькі ў ХVІІІ ст., выцесніўшы тэрміны «паэзія» і «паэтычнае мастацтва», якімі сёння абазначаюцца вершаваныя творы. Ён быў вызваны да жыцця кнігадрукаваннем, якое, з’явіўшыся ў сярэдзіне ХV ст., параўнальна хутка зрабіла «літаратурную» (прызначаную для чытання) форму бытавання мастацтва слова асноўнай і самай распаўсюджанай сярод іншых відаў мастацтва. Раней жа мастацтва слова існавала перш за ўсё для слыху, для публічнага выканання і разглядалася як умелае, адмысловае ажыццяўленне «паэтычнага» дзеяння сродкамі асаблівай паэтычнай мовы («Паэтыка» Арыстоцеля, іншыя старажытныя і сярэдневяковыя эстэтычныя трактаты Захаду і Усходу). Літаратура як мастацтва слова ўзнікла на глебе вуснай народнай творчасці ў глыбокай старажытнасці — у перыяд фарміравання дзяржавы, якая побач з усімі характэрнымі для яе інстытутамі спарадзіла таксама і развітую форму пісьменства. Аднак першапачаткова літаратура не выдзялялася з пісьменства ў шырокім сэнсе слова. У старажытных помніках, такіх, напрыклад, як «Біблія», «Махабхарата», «Аповесць мінулых часоў», элементы славеснага мастацтва існуюць у непарыўным адзінстве з элементамі міфалогіі, рэлігіі, начаткамі прыродазнаўчых і гуманітарных навук, маральнымі і практычнымі ўказаннямі, рознага роду інфармацыяй і г. д. Разам з тым сінкрэтычны характар ранніх літаратурных помнікаў ні ў якім разе не дазваляе лічыць іх эстэтычна бескаштоўнымі, бо тая форма рэлігійна-міфалагічнай свядомасці, якая адлюстравалася ў гэтых помніках, была па сваёй структуры вельмі блізкай да мастацкай. Хоць, як вынікае з прыведзеных вышэй звестак, гісторыя мастацкай літаратуры налічвае некалькі тысячагоддзяў, літаратура ў тым сэнсе слова, у якім яно ўжываецца сёння, фарміруецца і ўсведамляе сябе толькі з пачаткам нараджэння новага, буржуазнага грамадства. Славесна-мастацкія творы мінулых часоў таксама набываюць у дадзеную эпоху спецыфічна літаратурнае быццё, перажываючы пры гэтым істотныя змены ў новым — чытацкім (а не вусным) успрыманні. Адначасова ідзе працэс разбурэння нарматыўнай паэтычнай мовы: літаратура ўбірае ў сябе элементы агульнанароднай мовы, яе слоўны «матэрыял» становіцца універсальным. Заўважым, што эстэтыка ХІХ ст. (Гегель, рамантыкі і інш.) пачынае ставіць на першы план чыста змястоўную, духоўную своеасаблівасць літаратуры і ўсведамляць яе ў першую чаргу не ў шэрагу іншых відаў мастацтва, а побач з навуковымі, філасофскімі, публіцыстычнымі відамі пісьменства. Аднак к сярэдзіне ХХ ст. усталёўваецца сінтэтычнае разуменне літаратуры, а менавіта разуменне яе як адной з форм мастацкага засваення свету, як творчай дзейнасці, што належыць мастацтву, але разам з тым з’яўляецца такой разнавіднасцю мастацкай творчасці, якая займае ў сістэме мастацтваў асаблівае, прыярытэтнае і вядучае месца. Гэта, дарэчы, зафіксавана ў няхай сабе не зусім правільным з фармальна-лагічнага пункту гледжання, але ж усё-такі надзвычай шырокаўжывальным словазлучэнні «літаратура і мастацтва». Адзнакі літаратуры як вядучага віду мастацтва праяўляюцца ў многім. Па-першае, літаратура вельмі чулая да пульсу эпохі: яна жыва і непасрэдна адгукваецца на павевы часу, на новае, перадавое, прагрэсіўнае ў жыцці, хутка і аператыўна перадаючы ўсё гэта сваім чытачам. Так, напрыклад, агульнапрызнаным лічыцца ўплыў рускай класічнай літаратуры ХІХ ст. на грамадскую атмасферу тагачаснай Расійскай імперыі, альбо ўплыў беларускай літаратуры канца ХІХ — пачатку ХХ стст. на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці нашага народа. Па-другое, многія мастацтвы грунтуюцца на літаратурнай аснове. Сярод іх — тэатр, кіно, тэлебачанне, эстрада, опера і некат. інш. Па-трэцяе, многім відам мастацтва творы літаратуры, растыражыраваныя (асабліва ў апошнія два стагоддзі) у сотнях тысяч экзэмпляраў, «падказваюць» сюжэты, матывы, вобразы, выступаючы ў дадзеным выпадку ў якасці першакрыніцы. Ёсць таксама шэраг іншых момантаў, якія выводзяць літаратуру на адно з самых вядучых месцаў у агульнай мастацкай «сям’і». Вытокі, першапрычыны гэтага ляжаць у спецыфіцы і магчымасцях яе мастацка-выяўленчага матэрыялу і сродку стварэння вобразаў — чалавечага слова. Мастацкія магчымасці слова
Мастацкія (вобразна-выяўленчыя) магчымасці слова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах. Па-першае, адной з галоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўляецца іншасказальнасць слова, г. зн. выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні. Асабліва вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць тропы [37]. Па-другое, слоўная вобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах у выніку ўмелага падбору аўтарам выяўленчых дэталей, прычым без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі. Па-трэцяе, мова можа аказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаўляе аблічча таго, хто гаворыць, з дапамогай «укладвання» яму ў вусны спецыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.). Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва. Да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы ў цэлым дапасоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодае выразнасцю і важкасцю. Калі звычайнае выказванне можа быць перааформлена без нанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць па-рознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваецца згубнай. У мастацтве слова вельмі важным з’яўляецца ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ў ідэале — да нуля.
20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
У літаратуры ёсць адна вельмі спецыфічная рыса, якая істотна адрознівае яе ад цэлага шэрагу іншых відаў мастацтва і, з аднаго боку, з’яўляецца істотным недахопам, а з другога — надзвычай станоўчай якасцю. Жывапісцы і скульптары, акцёры і рэжысёры ствараюць вобразы, якія валодаюць нагляднасцю. Лініі і фарбы ў жывапісе, бронзавыя, драўляныя, мармуровыя фігуры скульптурных твораў, рухі артыстаў у тэатральных спектаклях і кінафільмах непасрэдна ўздзейнічаюць на нашы зрокавыя рэцэптары. Не тое ў мастацкай літаратуры. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць. Чытаючы альбо слухаючы літаратурны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца, але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіх распавядаецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і «нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляклыя і слабыя, у параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэзія па сіле і яснасці суб’ектыўнага ўражання істотна прайграе астатнім мастацтвам. Адзін з вядомых замежных тэарэтыкаў мастацтва Р. Інгардэн гаварыў аб непаўнаце і некаторай схематычнасці слоўных вобразаў. Адсутнасць прамой нагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі, спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнік узнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава, але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю. Галоўнае ж, што аўтар літаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманне чытача, а менавіта на яго ўяўленне. Такім чынам, слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іх пачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэакцыі на рэчаіснасць чалавечай свядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні. Літаратуры супрацьпаказана шматстайная «рэгістрацыя» зрокава ўспрымальных частак прадметаў і мноства «дапаможных» падрабязнасцей. Разам з тым для пісьменніка непажаданы і сумарныя, тэзісна-схематычныя абазначэнні пры адсутнасці дэталей, штрыхоў, прыватнасцей. Слоўны тэкст поўнасцю адпавядае патрабаванням мастацтва, калі пісьменнікам знойдзены нешматлікія яркія дэталі і падрабязнасці, якія ўзнаўляюць прадмет у цэласнасці яго выгляду. У асацыяцыях чытача, якія выклікаюцца слоўна-мастацкімі вобразамі, шмат індывідуальнага і адвольнага. І гэта адна з істотных рыс літаратуры як мастацтва. Уяўленні аб знешнасці герояў, іх рухах, жэстах, міміцы, аб абставінах дзеяння ў чытача больш суб’ектыўныя ў параўнанні з успрымаючым жывапіс, скульптуру, тэатральнае дзеянне, кінакарціну. У кожнага з нас свой Фауст, Таццяна Ларына, дзядзька Антось, Ганна Чарнушка. Такім чынам, чытач становіцца свайго роду саўдзельнікам стварэння мастацкіх вобразаў. Зносіны чалавека з «нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і «ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу, скульптуры, тэатральнай пастаноўкі, кінафільма. Чытач сам выбірае тэмп успрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён можа прыпыніцца, вярнуцца да ўжо пройдзенага тэксту, каб нешта ўспомніць дзеля лепшага разумення прачытанага, можа таксама ў любы момант перапыніць успрыманне, каб засяродзіцца на чымсьці іншым. Слоўны вобраз — гэта свайго роду трамплін для сатворчасці чытача, штуршок для дзейнасці яго ўяўлення. Пры ўсіх адзначаных нюансах слоўнае мастацтва ўсё-такі захоўвае свае сувязі са сферай бачнага. Літаратурны твор уяўляе сабой своеасаблівы сінтэз вобразаў, якія адлюстроўваюць і «нябачнае», і «бачнае». Таму мастак слова часта бывае занепакоены тым, каб у чытачоў фарміраваліся яркія зрокавыя ўяўленні. Дадзеная якасць літаратурна-мастацкага твора імянуецца слоўнай пластыкай. Слоўная пластыка была асабліва важнай у антычнай літаратуры. Не выпадкова старажытнымі філосафамі паэзія нярэдка характарызавалася як «жывапісанне словам». Пластыка захавала сваё значэнне і ў літаратуры наступных эпох. Так, напрыклад, аб арыентацыі на «жывапісанне словам» у сваёй творчасці зазначалі Гётэ, Горкі і некат. інш. славутыя пісьменнікі. Разам з тым, пры ўсёй важнасці перадачы мастакамі слова рэчаіснасці ў яе бачных зрокам праявах, сфера слоўнай пластыкі ад эпохі да эпохі паступова звужалася. Гэта вымушалася грунтоўным і ўсебаковым аналізам жыццёвых з’яў, а таксама імкненнем пісьменнікаў даць глыбокія псіхалагічныя характарыстыкі сваім персанажам.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 799; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.146 (0.008 с.) |