Вынаходнік трохступенчатай ракеты 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вынаходнік трохступенчатай ракеты

 

МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

 

Установа адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут»

 

Секцыя

Беларуская мова

 

Кафедра «Гуманітарныя навукі»

КАЗІМІР СЕМЯНОВІЧ –

ВЫНАХОДНІК ТРОХСТУПЕНЧАТАЙ РАКЕТЫ

Аўтар:

 Курсант 1-гакурса

Вабішчэвіч Аляксандр Эдуардавіч

Навуковы кіраўнік:

Прокопенко Любовь Сергеевна

Выкладчык кафедры

«Гуманітарныя навукі”

 

Гомель, 2016

Змест

Уступ                                                                                       с.3                        
Біяграфічныя звесткі                                                         с. 3 - 5
Супярэчнасці з рэлігійнымі догмамі                              с. 5 - 6
«Вялікае мастацтва артылерыі»                                       с. 6 - 9
Эксперымент як папярэднік вынаходніцтва ракеты     с. 9 -11
Ракеты вайсковыя і пацяшальныя                                    с. 11 -14                              
Заканчэнне                                                                          с. 14 - 15
Выкарыстаная літаратура                                                  с.15

Уступ
Беларусь не належыць да ліку касмічных дзяржаваў, аднак яе сыны зрабілі адчувальны ўнёсак у развіццё касманаўтыкі. Сёння ўсім вядомыя прозвішчы авіяканструктараў Козберга, Кіта, Сухога, касманаўтаў Клімука і Кавалёнка. Аднак ці многія чулі, што наш зямляк Казімір Семяновіч быў пачынальнікам ракетнай справы ў Еўропе, зазірнуўшы сваімі адкрыццямі ў далёкую будучыню? Асэнсаванне таго, што здзейсніў Казімір Семяновіч, прыйшло праз шмат год пасля ягонай смерці. Цікава, што праз 300 год пасля Семяновіча беларускі эмігрант у ЗША Барыс Кіт стаў аўтарам першага ў гісторыі падручніка па ракетным паліве “Rocket Propellant Handbook” (1960).
Імя нашага земляка назаўжды замацавана ў гісторыі сусветнай ракетнай справы і касманаўтыкі. Згадку пра яго можна адшукаць нават ў летапісе амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА. Аднак найчасцей Семяновіча называюць палякам ці літоўцам. Беларусы могуць пахваліцца адно брашурай пачатку 1990-х і паштовай маркай 1995 года. "Вялікае майстэрства артылерыі” на беларускую мову дагэтуль не перакладзена, хоць палякі зрабілі гэта яшчэ паўстагоддзя назад[1].На працягу паўтара стагоддзя кніга была ў Еўропе сама грунтоўнай і аўтарытэтнай навуковай працай па артылерыі і піратэхніцы. Вядомы яе пераклады на французскую, нямецкую, англійскую і іншыя мовы.

Біяграфічныя звесткі
За даўніной гадоў многія акалічнасці лёсу гэтага незвычайнага чалавека невядомыя. З гэтай прычыны даследчыкі суседніх краінаў, з’яднаных агульным мінулым, трактуюць паходжанне Семяновіча як ім зручна. Вядома, што Казімір Семяновіч  нарадзіўся ў 1600 годзе. Літоўцы сцвярджаюць, што ў Росенях (сёння - Расейняй, гістарычная Жмудзь) у беднай шляхецкай сям'і гербу Астоя. Палякі найчасцей называюць яго польскім шляхцічам. Беларусы ж пераконваюць, што слынны літвін (сам ён называў сябе менавіта так) нарадзіўся ў Дуброўне на Віцебшчыне, у сям'і дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14-17 стагоддзях мелі зямлю на поўначы Падняпроўя.
З маленства Казіміра рыхтавалі да вайсковай службы. Таленавіты да навукі хлопец паступае ў Віленскую акадэмію, пасля заканчэння якой яго бяруць на службу ў артылерыю. Лічыцца, што Семяновіч браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1632-1634), стаяў у асадзе памежнага горада Белага (1634), які цягам стагоддзяў пераходзіў з-пад улады Масковіі да ВКЛ і наадварот, ваяваў з татарамі пад Ахматавам (1644). Легенда апавядае, што менавіта тады ён упершыню ўбачыў, як з дапамогай феерверкаў татарскія піратэхнікі стварылі дымавую заслону, выратаваўшы ўласную коннiцу ад разгрому. . К.Семяновіч пісаў, што яны «з дапамогаю д'ябла туманом ды параю зацямнілі сонца на пабаявішчы». [].
Навука пра гарматы настолькі зацікавіла Семяновіча, што, на яго звярнуў увагу сам вялікі князь літоўскі і кароль польскі Уладзіслаў IV Ваза. Так Казімір атрымаў магчымасць вучыцца артылерыйскаму майстэрству ў Галандыі - дзяржаве, што ў той час славілася магутным войскам і ці не найлепшай у Еўропе артылерыяй. Вядома, што літвінскі воін служыў у герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага, ваяваў пад ягоным кіраўніцтвам у іспана-галандскай вайне, браў горад Гюйст (1645). А паміж войнамі наш земляк штудыраваў еўрапейскую літаратуру па артылерыі, а таксама ўсе сумежныя навукі:  фізіку, хімію, матэматыку, механіку, гідраўліку, пнеўматыку, архітэктуру. У Галандыі ён навучыўся разьбе па дрэве і метале, стаў адліваць гарматы...
У 1646-м Казімір Семяновіч вяртаецца дадому на заклік Уладзіслава IV Вазы, які плануе вайну супраць асманаў. Кароль загадвае стварыць адмысловыя артылерыйскія войскі, запрашаючы для гэтага спецыялістаў з Еўропы. Спачатку Семяновіч становіцца інжынерам кароннай артылерыі, а праз два гады - намеснікам начальніка ўсёй каралеўскай артылерыі. У чыне генерал-лейтэнанта ён удзельнічаў у вайне з казакамі. Кажуць, што ў мірны час наш зямляк часта запускаў ракеты, рабіў эксперыменты ў балістыцы.
Нельга не адзначыць яго высокую грамадзянскую свядомасць у справе авалодання вялікім мастацтвам артылерыі і піратэхнікі. З пачуццём чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, веданнем яе жыццёвых патрэбаў браўся ён за гэтую навуку. «Ёсць таксама яшчэ адна прычына, - пісаў К.Семяновіч у сваім творы «Вялікае мастацтва артылерыі», - што заахвоціла і схіліла да выканання гэтага задання - жаданне паслужыць Айчыне і сваім суродзічам...» [].Таямніца парахавых сіл канчаткова захоплівае яго, К.Семяновіч наважваецца распачаць уласныя доследы з чарадзейным рэчывам. Ён задумвае кнігу. Знаходзячыся ў Нідэрляндах, якія былі тады адной з сама перадавых дзяржаваў Эўропы, К.Семяновіч атрымаў магчымасць блізка пазнаёміцца з багатай еўрапейскай літаратурай пра артылерыю і піратэхніку, з кнігамі па гісторыі і культуры. Ёсць падставы меркаваць, што Уладзіслаў ІV апекаваўся таленавітым феерверкерам, даваў патрэбныя грошы К.Семяновічу, каб той меў магчымасць вывучаць зброю ў арсеналах.
Далей у біяграфіі Семяновіча зноў белая пляма, бо дакладна невядома, з якой прычыны ён пакінуў вайсковую службу. Згодна з адной версіяй, адбылося гэта пасля паражэння Рэчы Паспалітай у бітве з казакамі Хмяльніцкага і крымскімі татарамі пад Піляўцамі, а таксама ў сувязі з грашовым канфліктам Казіміра са сваім начальнікам Кшыштафам Арцішэўскім.

Далейшыя звесткі пра К.Семяновіча ў дакументах кароннай артылерыі звязаны галоўным чынам са злашчасным і да канца не зусім зразумелым працэсам, узбуджаным К.Арцішэўскім, аб растраце казённых грошай. Сам Семяновіч пасля пісаў, што адмовіўся ад палітычнай кар’еры на карысць навукі. Ці так гэта, сказаць цяжка. Вядома, што ён актыўна назапашвае практычны досвед, знаёміцца з нідэрляндскімі феерверкерамі і гарматнікамі. К.Семяновіч у сваёй працы адзначае, што «... у часе вельмі многіх славутых аблогаў у Нідэрляндах, адбываючы практыку вайсковую і выконваючы абавязкі, звязаныя з ёю, а таксама выхоўваючы годнасць артылерыйскую, запісаў шмат рэчаў, частку сам вынайшаў, нечаму навучыўся ў іншых»[].Прадмова К.Семяновіча 1651 года да французскага выдання ягонай кнігі дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем яго жыцця.
І яшчэ адзін штрых да жыццяпісу К.Семяновіча. Паводле некаторых звестак за 1814 год, у бібліятэцы Варшаўскага ліцэя знаходзіўся бюст вялікага вучонага. Аўтар гэтай згадкі гісторык польскай літаратуры Фелікс Бянткоўскі звяртае ўвагу, што К.Семяновіч паказаны з ордэнскай стужкай і ордэнам зоркі на грудзях. Ён выказвае думку, што, відаць, трэба гаварыць аб нейкай замежнай узнагародзе, хутчэй  за ўсё - ордэнам за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва артылерыі», а магчыма, і за ўдзел у асадзе горада Гульста. .

 

Супярэчнасці з рэлігійнымі догмамі
Творчая праца Казіміра Семяновіча супадае па часе з адным з найбольш цікавых перыядаў развіцця чалавечай цывілізацыі - вызваленнем навукі ад путаў тэалогіі(багаслоўя), станаўленнем доследнага прыродазнаўства. На арэну гісторыі выходзіць новае прыродазнаўства - эксперыментальнае і матэматычнае.
Новая навука развівалася галоўным чынам па-за сценамі тагачасных навучальных устаноў, часта насуперак ім, працай геніяльных вучоных-адзіночак. Дастаткова прыгадаць імёны Г.Галілея, Р.Дэкарта, І.Кеплера, П.Гасендзі. Тым часам расла патрэба зносін паміж вучонымі, адчувалася неабходнасць стварэння навуковых цэнтраў і органаў друку. Тагачасныя ўніверсітэты былі апорай  старой багаслоўскай  навукі, не адпавядалі новым задачам. Як вынік развязання такой сітуацыі з сярэдзіны ХVІІ стагоддзя пачынаюць узнікаць першыя навуковыя таварыствы і акадэміі, выходзяць першыя навуковыя часопісы.
Распаўсюджанне прыродазнаўчых поглядаў у Беларусі было звязанае галоўным чынам з выкладніцкай дзейнасцю ордэнаў езуітаў, які даваў адукацыю не толькі супольнікам ордэна, але і свецкай моладзі. Адной з асноўных задач ордэна была барацьба супраць рэфармацыі, распаўсюджанне каталіцызму, выхаванне моладзі ў духу адданасці ордэну, каталіцкай царкве. Таму езуіты аддавалі вялізную ўвагу стварэнню сеткі навучальных устаноў, распрацоўцы праграм і метадаў навучання, прывабліванню ў навучальныя ўстановы дзяцей.
Асноваю выкладання філасофіі ў калегіях і ўніверсітэтах, у якую ўключаліся і элементы прыродазнаўчых ведаў, служыла філасофія Арыстоцеля ў тлумачэнні царкоўных аўтарытэтаў (Тамаша Аквінскага ў езуітаў, Дунса Скота ў францысканцаў і г.д.). І дзе б ні вучыўся К.Семяновіч, яму немінуча давялося выслухаць такі курс. Калі меркаваць па змесце кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», ён у асноўным прытрымліваўся карціны свету Арыстоцеля. Таму, калі не ведаць асноўных прынцыпаў фізікі Арыстоцеля ў інтэрпрэтацыі сярэднявечных схаластаў (багасловаў), нельга зразумець адпаведных месцаў кнігі К.Семяновіча, нельга ацаніць, наколькі далёка адышоў ён у сваёй дзейнасці ад агульнапрынятых тады поглядаў, ад бясплённых тлумачэнняў прац Арыстоцеля.
К.Семяновіч добра ведаў вучэнне Арыстоцеля пра натуральныя і вымушаныя рухі; ён шырока карыстаўся імі ў сваёй кнізе, пра што сведчаць многія яе старонкі. І таму, калі не ведаць высноваў фізікі і механікі Арыстоцеля, многія разважанні К.Семяновіча, пададзеныя ім у трактаце «Вялікае мастацтва артылерыі», будуць заставацца незразумелымі сучаснаму чытачу.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-07-06; просмотров: 50; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.196 (0.007 с.)