в.Новае Палессе (Лельчыцкі р-н) карагод Посею я конопелюшку 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

в.Новае Палессе (Лельчыцкі р-н) карагод Посею я конопелюшку

Поиск

На шырокой градзе,

Ой, лелюшкі, на шырокой градзе.

 

Росьці-росьці, конопелюшка,

Тонка-высока.

 

Ой, шо ж моя конопелюшка

Не зелёна росьце?

 

– С-под корэня конопелюшку

Да вода подмула,

 

З вершэчэчку конопелюшку

Веребейкі спілі,

 

Посерэдзіне конопелюшку

Да бура зломала.

 

30. в.Новае Палессе (Лельчыцкі р-н) карагод
Вы гуляйце, дзеўкі, не жалейце сілкі,

Ой рано-рано, не жалейце сілкі (і).

Вы гуляеце, дай не знаеце,

Дай не знаеце, шо которой будзе,

Шо которой будзе, в восень замуж пойдзе.

В восень замуж пойдзе, да гуляць не пойдзе,

Ек добрый муж будзе – то й на й улку прыйдзе,

А ек паганый – край ворот постоіць,

Край ворот постоіць, ў шчыльку погледзіць.

Ў шчыльку погледзіць, горко заплачэ,

Горко заплачэ, дай у хату пойдзе.

 

31. в.Новае Палессе (Лельчыцкі р-н) карагод
Ой бувало, не бувало,

Маці гуляці не пуска(і-і)л[а].

 

Маці гуляці не пускала.

Да ў коморочку замука(і-і)л[а],

 

А ў коморочцы окенечко,

Мне на вуліцу відене(і-і)ч[ко].

 

Пусьці, маці, погуляці,

Бо мне, молойцоў не віда(і-і)ц[і],

 

Бо мне, молойцоў не відаці –

Пошлі до Менска дзевок свата(і-і)ц[і].

 

А ў Менску дзеўкі – ек дзеўчышча.

В йіх головішча – ек помелі(і-і)шч[а].

 

А в нас дзеўкі – паненочкі,

В йіх головочкі – ек маково(і-і)ч[кі].

 

А ў Менску дзеўкі багатые,

Рэжуць подаркі із караў(і-і)кі.

 

А в нас дзеўкі убогіе

Рэжуць подаркі шаўковы(і-і)й[е].

 

Покоцілась тарэлочка –

Нашым дзевочкам гарэло(і-і)чк[а].

 

Покоцілась – вороціло,

Да ўсіх хлопчыкоў покруці(і-і)л[о].

 

32. в.Букча (Лельчыцкі раён)
Агу, весна, агу, красна,

О што ты нам прынесла? У!

 

Старым бабкам по кіёчку,

А дзевачкам по веночку. У!

 

А дзевачкам по веночку.

Малым дзеткам по еечку. У!

 

33. в.Тонеж (Лельчыцкі р-н)
Ой, чірочко, пташэчко,

Не залетай далечко,

 

Не залетай далечко,

Не занось мого венчыка,

 

Не занось мого венчыка,

Бо мой венчык барвенчык,

 

Бо мой венчык барвенчык,

Бо ён жа мне патрэбчык.

 

Трэба братка жэніці,

А сестрыцу ддаваці,

 

А сестрыцу ддаваці,

Да веселлейко спраўляці.

 

34. в.Тонеж (Лельчыцкі р-н)
Гульня “Перэп’олочка”

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да й голоўка боліць? (2 р.*)

(Перапёлачка трымаецца за галаву)?

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да очата боляць? (2 р.*)

(Перапёлачка закрывае далоньмі вочы)?

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да ручата боляць?

(паціскае рукой руку)

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

А ці ў цябе, перэп’олко,

Да цыцата боляць?

(трымаецца за грудзі)

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да й жывоцік боліць?

(трымаецца за жывот)

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да ножата боляць?

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Да й стары чоловек?

(Закрывае твар рукамі – “плача”)

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка.

Ой, ці ў цябе, перэп’олко,

Молоды чоловек?

(радасная, прытанцоўвае.Выбірае чарговую перапёлачку, сама становіцца ў карагод. Гульня працягваецца)

 

Тут була, тут була перэп’олочка.

Тут була, тут була красна дзевочка…

 

35. в.Старажоўка (Жыткавіцкі р-н)
Вясна-вясняночка,

Чыя то жонка Мар’яночк(а)

 

По верэсу тавар[ы] пасла

Ды назьбірала горшчок масл(а).

 

Ды назьбірала горшчок сыра,

Да ўсіх хлопчыкаў прыгласіл(а).

 

Вох, ешце, хлопцы, ды й мочайце,

На гарэлочку пробачайц(е),

 

Бо гарэлочка солодзенька,

Й а Мар’яночка молодзеньк(а).

 

36. в.Перароў (Жыткавіцкі р-н)
Ох ты, весна, весняночка,

Ох, чыя ж ты дочка, Мар_ьяночка?

 

Усе людзі попралі, поткалі,

Ох, я, молодая, не прала,

 

Ох, я, молодая, не прала,

А ўсе кужэль под лёд_ пускала.

 

Ох ты, кужэль, кужэлю, волокенцэ,

Да пріплуві к свёк_ру под окенцэ,

 

Да послухай, послухай, кужэлёч_ку,

Што мой свёкор_ говоріць?

 

Ох, говоріць свёкор_, говоріць,

Што леніво дзіця, леніво,

 

Да до свое дзело дремліво.

Ох ты, кужэль, кужэлю, кужэлёчку,

 

Подплуві мойго бацька комарочку,

Дэй послухай, послухай, кужэлёчок,

 

Што ж_ мой бацько говоріць?

Ох, говоріць бацько, говоріць,

 

Што робоче дзіця, робоче,

Да на свое дзело й охвоче.

 

Крос_на т_кало, спевало,

Кудзяліцу прало, спевало,

 

Пошла по водзіцу бежэчком,

Пошла по дровенька скоренько.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 62; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)