В. Казлы (ельскі р-н) Ой у лесі на орэсі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

В. Казлы (ельскі р-н) Ой у лесі на орэсі

Поиск

23. в.Казлы (Ельскі р-н) Ой у лесі на орэсі

Цецера пові(у-у!)сла, (2 р.)

 

Й а ў нашого дай Пецечкі

Вечэра покісла. (2 р.)

 

Чы покісла – не покісла,

То я буду есьці. (2 р.)

 

Колі б мене з Марысею

На посадзе сесьці. (2 р.)

 

Ой, зяцю-сыночку, (2 р.)

Сватай мою дочку. (2 р.)

 

Ой дам тобе короўку с целятком,

Сватай, зяцю, дочку, дай дочку зь дзіцятком,

 

Шчэ й копочку сена, (2 р.)

Шоб короўка ела. (2 р.)

 

24. в.Казлы (Ельскі р-н)
Ой, на горэ комарікі,

Й а ў доліне мошкі. (2 р.)*

Пусьці-пусьці мене маці,

Погуляці трошкі.

Ой, не пушчу, моя доню,

Бо ў чорной сороццы,

Будуць с цебе смеяціса

Багатые хлопцы.

 

25. в.Казлы (Ельскі р-н) карагод Шось у лесе гукае, (2 р.)

Соловейко спевае. (2 р.)

 

Соловейко спевае,

Васіль коней шукае.

 

– Ой, не шукай, Васіль, коней –

Твое коні ў городзе,

 

Твое коні ў городзе,

Дай у Ганночкі ў шкодзе.

 

Ідзі, позаймай,

На Ганночку поморгай.

 

26. в.Казлы (Ельскі р-н) карагод Й а на нашой вуліцы (2 р.)

Да ўсе хлопцы розбойцы, (2 р.)

 

Да ўсе хлопцы розбойцы –

Ўбілі жабу на колодцы,

 

Ўбілі жабу на колодцы,

Подзелілі по лапоццы.

 

Сёму-тому по лапоццы,

Й а Колеццы цэла жабка,

 

Й а Колеццы цэла жабка,

Як облупіць, будзе шапка.

 

Будзе шапка, шаровары,

Шоб дзевочкі шановалі,

 

Шановалі-гонорылі

Да с сьвіннямі спаць ложылі.

 

Й а с сьвіннямі не годзіцца –

Трэ б’ло давно й ожэніцца.

 

27. в.Казлы (Ельскі р-н)
Дзе ты, гуско, летала, летала,

Ой, шо ты, гуско, бачыла, бачы (у-у)ла?

 

Я й летала й вісоко, вісоко,

Ой, я й бачыла далеко, далеко.

 

Я й летала й нізенько, нізенько,

Ой, я й бачыла блізенько, блізенько.

 

Із аўторка ў серэду, ў серэду,

Ой, пасла дзеўка чэрэду-чэрэду,

 

Да загубіла рабую корову.

Ой, запаліла зелену дуброву.

 

Зелена дуброва палае, палае,

А дзевоча й доля гуляе, гуляе.

 

Зелена дуброва дыміцца, дыміцца,

А хлопеча й доля журыцца, журыцца.

 

28. в.Новае Палессе (Лельчыцкі р-н) карагод
Коло мліна каліна, (2 р.)*

Там павочка ходзіла,

Стадо дзевок водзіла.

Усе дзеўкі танцуюць,

А одное не мае –

Ее маці змувае,

А ізмувшы – рошчэшэ,

Рошчэсаўшы – заплеце,

А заплёўшы – прыберэ

Да ў таночок прыведзе.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 56; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.005 с.)