Чачэрскі р-н) а на раллі, на раллі там гулялі жураўлі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Чачэрскі р-н) а на раллі, на раллі там гулялі жураўлі.

Поиск

7. (Чачэрскі р-н) А на раллі, на раллі там гулялі жураўлі.

Ой лі, ой лі, ой, люлі, там гулялі жураўлі.

Пытаецца журавель у сваёй журавушкі:

– Журавушка ты мая, яка лепшая ралля?

– На асенняй жыта сей, на вясенняй – пшаніцу.

Сабраліся мужыкі і гавораць пра жанкі:

– А першая жоначка – як у небе зорачка,

А другая жоначка – як у садзе пчолачка,

А трэцяя жоначка – як у лесе савішча.

Яка будзе у мяне, а ўсё роўна не міне.

 

8. (Чачэрскі р-н)
За варотамі гуляе цар, цар, цар,

Сам царэўну выбірае цар, цар, цар.

Пакланіся ўсім баярам, цар, цар, цар,

І асобенна нявесце, цар, цар, цар.

Уступі-ка ёй на ножку, цар, цар, цар,

Укажы-ка ёй дарожку, цар, цар, цар.

 

9. (Чачэрскі р-н) Ляцелі дзве пцічкі, ростам невялічкі.

Чарнявая мая, чарнаглазенькая.

Ляцелі, ляцелі, селі, пасядзелі,

Селі, пасядзелі, сталі падымацца,

Сталі падымацца, сталі абдымацца,

Сталі абдымацца, сталі цалавацца.

 

10. (Чачэрскі р-н) Пава хадзіла, пер’е раняла.

Пава, павушка ты мая.

Апусці, пава, мокрую шубу,

Распусці, пава, свой красівы хвост,

Пакланісь, пава, сваім баярам.

 

11. в.Неглюбка ( Веткаўскі р-н)
На море вутка купалася,

На беряжочку сушы(у-у)лася,

 

Сушылася,

Я ж маладая журылася.

 

Журылася,

Ці было лета, ня бывала,

 

Ня бывала,

Маці на вулку не пускала,

 

Ня пускала,

Й у каморачку замыкала

 

12. в.Стаўбун (Веткаўскі р-н)
Песянька мая харошая, харошая,*

Схаваю цебе к налецяйку,

Да к налецяйку, к Ушэсцяйку,

Поеду ў поле із сахою,

Вазьму песяньку із сабою:

Буду полечка яраваці,

Буду песяньку я й спеваці.

 

13. в.Стаўбун ( Веткаўскі р-н) Зіма з летам стракала… У!

 

Стракалася,

Зіма ў лета пытала…У!

 

Пыталася,

Ці было лета ці не быва… У!

 

Не бывала,

Маці на вулку не пуска… У!

 

Не пускала,

Да ў каморочку замыка… У!

 

14. в.Янова( Веткаўскі р-н Памагі, Божа, вясну гу… У-у!

 

Вясну гукаць,

Цёплага лета дажыда… У-у!

 

Дажыдаці,

Цёплая лета й у чаўно… У-у!

 

У чаўночку,

Зіма халодна ў вазо… У-у!

 

У вазочку.

Ты, вісна наша вясёла… У-у!

 

Вясёлая,

Звісялі нашу ўсю вула… У-у!

 

Ўсю ж вулачку,

Шчэй зялёнаю дуброва… У-у!

 

Дубровачку,

Чаго, дуброўка, ня куры… У-у!

 

Ня курісся?

Ўжо ж твой гаёчык спатуха… У-у!

 

Спатухае.

Чаго Іванька, ня журы… У-у!

 

Ня журісся,

Цібе Манечка пакіда… У-у!

 

Спакідае,

Да ік другому прівыка… У-у!

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 60; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)