Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Агульныя паняцці этнаграфіі. Праблемы этнагенезу беларусаў.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Прымаўкахарактарызуецца незавяршанасцю думкі і не мае абагульняючага значэння, як прыказка. Напрыклад : вочкі як пралескі, як кот наплакаў, віламі на вадзе пісана. Есць прымаўкі аб зямлі, прыродзе, працы, расліным і жывельным свеце, пра часы паншчыны, прыгон, антырэлігійныя - паэтам з’яўляўся народ. 15.Загадкі: тэматычнае багацце. Тэматыка загадак багатая, разнастайная і практычна ахоплівае ўсё, з чым чалавек сустракаўся. Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме, але розніца - у загадцы слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго. Загадкі - творчасць далёкага ад нас часу. Большасць загадак звязана з сялянскім бытам. Цяпер загадкі - дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію. Загадкі сустракаюцца ў даўных казках і абрадавых песнях: - Што расцець без кораня? (Камень). 3 з'яў прыроды - загадкі пра сонца, месяц, зоркі, гром, агонь, ваду, зямлю, вецер і інш. - Крыкнуў вол на сто гор (Гром). Аб чалавеку, аб жывёле - За белым бярэзнічкам талалайка грае (Язык). - Ні вокан ні дзвярэй - поўна хатка людзей (Пчолы). Пра расліны - Сядзіць паня ў каморы, яе косы на двары (Морква). Загадкі пазнейшага паходжання: - Бела поле, чорна насенне,- хто не ўмее, той не пасее (Кніга). Замовы- слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся яны пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек знайшоў душу ў жывых і нежывых рэчах,з’явах. Першабытныя людзі думалі, што з прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў. Як да жывых, падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. 3 прыняццем хрысціянскай культуры шмат што ў даўнейшых паганскіх замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму светапогляду. Хрысціянскія Духаўнікі, каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія замовы, пушчаюць у ход малітвы, але ўжо на грунце хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай практыцы з паганскімі замовамі. Замова і малітва - паняцці сходныя, толькі ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба. Змест замоў: ад хвароб, любоўные ("прываротные", "адваротные") і г.д. 17.Казкі: асноўныя віды і іх значэнне. Усе бел. казкі класіфікуюцца па трох раздзелах: пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна - бытавыя. Казкі пра жывёл ўзыходзяць ад першабытнага светапогляду, як анімізм. Казкі аб жывёлі складаліся тады, калі чалавеку прыходзілася бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звяроў сілу, хітрасць, уменне нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, злосны воўк, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза, сабака,конь,свіння), птушкі (пятух гусь, варона, дзяцел), а таксама – рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш. Чарадзейныя казкі. Галоўнае ў зместе - мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Сярод сацыяльна - бытавых казак - казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і ўціск рэлігійны. Значную частку складаюць творы, у якіх высмейваюцца непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, імкненне пажывіцца за чужы кошт і іншыя. Найбліжэй да чарадзейных казак стаяць легенды, але легенда імкнецца выдуманае выдаць за сапраўднае. Легенда прыйшла ў фальклор ў часы хрысціянства - на змену язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла. У аснову сюжэта кладзецца цуд, неверагоднае здарэнне. Легенды - пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне - і інш. Паданнеадрозніваецца ад казкі ці легенды тым, што зместам звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Функцыя паданняў - пазнавальна-інфармацыйная. Істотнай прыкметай з’яўляецца - даць адказ: адкуль што ўзялося, як ўзнікла. Напр, паходжанне і назвы населёных пунктаў, рэк, азёр, лесу, балота і інш. У бел. фалькл. большасць паданняў - такога зместу. Астатнія - звязаны з лёсам і жыццём канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага. Сюжет - аднаэпізодны, няма характэрных для казачнай прозы кампанентаў - дыялог, зачын, канцоўка. Этнаграфія– навука аб народах-этнасах, іх паходжанні і жыццядзейнасці, быце і культурных традыцыях. Кожна народ мае ўласную гісторыю і культурную спадчыну, якая увасобіла шматвяковы працоўны вопыт, творчы плён. Народ заўсёды быў творцам і носьбітам нацыянальных традыцый, і нягледзячы на войны і вынішчэння, зноў адраджалася культура. Асноўные раздзелы этнаграфіі – этнагенез, этнічная гісторыя, традыцыйна-бытавая культура, этнічныя і этнасацыяльныя працэсы, у тым ліку і нацыянальныя ўзаемаадносіны. Этнагінез - гэта паходжанне народа, працэс станаўлення, фарміравання у выніку змешвання, асіміляцыі,інтэграцыі розных народаў. Асноўныя паняцці у этнаграфіі – этнас, племя,народнасць, нацыя,гістарычная памяць, менталітэт, этнічныя працэсы, міграцыя, інтэграцыя, асіміляцыя і інш. Хто продкі? Праблема складаная. Велікапольская канцэпцыя – лічыла Беларусь-Літву, а бел. мова- дыялект польскай; яна лічыла беларусаў як састаўную частку этнагенезу палякаў. Велікаруская – лічыла Беларусь Заходняй Руссю, а бел.мову –заходнерускім наречіем. Гэты две кацэпцыі не прызнавалі беларусаў як самастойны этнас. Па архаелаг. данных на большай частке Бел. былі балцкія плямёны. З сярэдз. 1 тысячэгодзя – рассяленне славянскіх плямёнаў. Слав. плямёны (крывічы, дрыгавічы і радзімічы) змешваліся з балцкімі. Аснова бел. народнасці – крывічы, радзімічы, дрыгавічы, літва, яцвягі. Апрача іх у этнагенезу беларусаў прымалі удзел групы татар, мазаўшан, прусаў, рускіх перасяленцаў, украінцаў і інш. Жыллё –частей двухкамернае: хата+сенцы. Трохкамернае: хата+сенцы+клець або хата+сенцы+хата. Клець (камора, кладоўка) была і у комплексе з жыллём,і асобнай пабудовай насупраць хаты. У ёй – засекі для збожжа, бочкі, карабы з крупамі, мукой,кубельцы з салам, бачонкі з квасам, падвешваліся каўбасы. Свіран (імбар) – блізкая да клеці пабудова. Вылучалісь памерамі. Варыўна – паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання гародніны,садавіны, малочных прадуктаў. Склеп (пограб) – заглыбленае у зямлю памяшканне тыпу зямлянкі для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Рабіўся пад сенцамі, меў мураваныя ці драўляныя сцены. Гумно (клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа. Сушня (еўня)- для сушкі збожжа у снапах. Адрына(пуня)- для захавання сена. Лазня. Будавалася на краю сядзібы. Апрача асноўнай функцыі, у ёй сушылі і вычэсвалі лён, распарвалі дрэва для дуг і абадоў. Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы. Група суседніх вёсак складвала акругу. Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі. Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку. Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам. Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў. Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва. Гісторыка-этнаграфічны рэгіён –гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, вусна-паэтычнай творчасці, мясцовых гаворак, звычаяў, абрадаў і інш. На тэрыторыі Бел. ў 18-19ст. – шэсць гісторыка-этнаграф. рэгіёнаў - Падзвінне, Паднапроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе і заходняе Палессе. Рэгіёны размяшчалісь на басейнах вялікіх рэк. Па меры засялення складваліся вытворчыя і абрадавыя традыцыі, фарміраваўся тып культуры. Падзвінне (Паазер’е) (басейн зах.Дзвіны). У 11ст. тут 10 гарадоў-Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў,Орша. Тут беларусы-католікі лічылі сябе палякамі, а праваслаўныя беларусы нярэдка залічваліся да рускіх. Гэты рэгіён абяспечваў сябе ўласным хлебам. Побач са збожжам (жытам, аўсом,ячмянём) важнае месца – лён. Наяўнасць шматлікіх азёр - рыбалоўства. Лясные масівы. Вусна-паэтычная творчасць-распаусюджванне валачобных, масленічных, талочных, ільнаробчых і ярынных песен. Падняпроўе – басейн верхняга Дняпра. Магілёў, Шклоў. Малаурадлівыя глебы. Сасновыя лясы. Збожжа – жыта, авёс (вакарыстоўваўся у конагадоўлі. Тэхн. культуры –лён, канапель.Промыслы-збіральніцтва, пчалярства,здабыванне смалы, вытворчасць дзёгцю. Паселішчы адрозніваліся большымі памерамі (15-30двароў). Дэкаратыўная Веткаўская разьба. Ганчарства – посуд з чырвонай гліны. Карагодныя гульні, песні, танцы. Цэнтральная Беларусь- асноўная частка Мінская вобл, заходняя частка Магілёўскай вобл. р.Бярэзіна, Свіслач. Слуцк, Нясвіж, Клецк,Капыль,Мінск. Збожжа-жыта,пшаніца,авёс. Бульба,цукравые буракі. Першае месца па вытворчасці цукру. Вытворчасць спірту з бульбы. Жывёлагадоуля – развядзенне канеё. Срубы з сасновых бревен.кераміка распісвалася узорам у выглядзе хвойных галінак. Панямонне- верхні басейн Нёмана. Навагрудак, Гродна. Жыта,авёс, пшаніца, грэчка.Лён.Жыллё –“чысты вугал”.Кераміка –глянцаванне, чорнаглянцавая кераміка. Усходняе Палессе – Старобін,Тураў,Мазыр,Хойнікі, Пухавічы. Значная плошча –сенажаці. Шмат свойскай жывёлы, якая кармілася сакавітай травой – у свіней самае смачнае сала. Рыбалоўства, збіраольніцтва, пчалярства. Грушавыя дрэвы. Абрад “жаніцьба коміна” Кераміка - выраб задымленага посуду.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 62; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.013 с.) |