Паняцце белай і чорнай магіі ў беларускай традыцыйнай культуры 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Паняцце белай і чорнай магіі ў беларускай традыцыйнай культуры

Поиск

Міфалогія.


  1. Агульнае паняцце міфалогіі. Прадмет міфалогіі.


Міфалогія – сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўлены у канкрэтнай пачуццёвай форме.

Формы уяўленняў міфаў: -вусныя; -пісьмовыя (тэкст); -графічныя(арнамент)

Міфалогія вывучаецца апошнія 20 гадоў (у СССР-атэізм).

Тэмы міфалогіі:-стварэнне свету, прыроды,чалавека, кіраванне імі. -нараджэнне і смерць, сэнс жыцця, загробнае існаванне.


  1. Класіфікацыя міфаў. Сучасныя міфы.


Асноўныя аб’екты цікавасці міфалогіінябачны свет, цуд, а таксама смерць-уваскрасенне. На працягу ўсёй гісторыі людзі раздзялялі свет на бачны і нябачны. У язычніцтве нябачны свет – багі, духі; у хрысціянстве – Бог, анёлы, дэманы, душы жывых і памерлых; у філасофіі – свет з’яў і свет прычын, свет рэчаў і свет ідэй; у навуцы – мікравелічыні, мікробы.

Увесь курс “Славянская міфалогія” падзяляем на тры вялікія цыклы:

1) касмаганічныя міфы, што гавораць пра сусвет, планеты і зоркі;

2) гістарычныя міфы, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека;

3) цыклічныя міфы, звязаныя з прыродным каляндарным колам і кругам чалавечага жыцця.


  1. Асноўныя формы старажытных вераванняў (анімізм, татэмізм, магія).


Анімізм-гэта вера у існаванне духаў. Са з’явамі анімізму звязана узнікненне вышэйшай міфалогіі (вярхоўныя багі – Пярун, Вялес і г.д.) і ніжэйшыя духі (дэманічныя)- (Вадзянік і г.д.).

Татэмізм – комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабыт. грамацтве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж сабой групай людзей (плямёнамі) і татэмам (пэўнымі відамі жывел, птушак, раслін).

Напрыклад –лягенда пра ваўчыцу, якая выкарміла Ромула і Рэмула (заснавальнікаў Рыма), – гэта татэмізм.

У Індыі татэмічнай жывела йз’яўляецца карова. У рытуалах – размалеўвалі тату. “Заяц”, “Жабкі”, “Пава”, “Каза” – танец татэмічны. У бел. культуры былі татэмамі – бык, тур (Тураўшчына), мядзведзь, бусел, воўк, вуж. На каляды пераапраноўваліся у жывел – татэмізм.

Магія- гэта дзеянне, або моўные формулы, якія выконвалі каб паўплываць на чалавека, прадметы і з’явы навакольнага света.

Магія:

-імітатыўная (заснавана на прынцыпе “падобнае выклікае падобнае”),

-кантактная (перадаецца праз кантакт, напр. Пры ліхарадке прыкаснуцца к асіне, каб ліхарадка ушла),

-парцыянальная (перадаецца праз часткі чалавека –валасы, ногці і г.д.) ,

-любоўная (праз загавары, маніпуляцыі. Загавары назыв. прысушкі),

-лекавая (ад хвароб-былі добрыя лекары і злыя ведзьмакі).


  1. Вярхоўныя багі. Пантэон князя Уладзіміра.


980 г. – князь Уладзімір устанавіў пантыон з 6 багоў:

Пярун, Дажджбог, Хорс, Стрыбог, Сімаргл, Мокаш (гэта багі з іранскай міфалогіі).

У 988г. калі ён вырашыў хрысціцца, ён спаліў гэты пантыон.

Пярун – бог грому і маланкі.

Стрыбог-бог ветру.

Мокаш- багіня шлюбу.


  1. Пярун – грому, маланкі і дажджу.


Пярун – бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук – каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы – маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць хмары, каб затуманіць сонца, сабраць у хмары пітво жыцця – ваду. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.


  1. Дажбог – бог сонца. Хорс.


Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы – малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго – сноп жыта, у адной руцэ – сонечная птушка, у другой – яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта ДАЖБОГ, на нашу думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў, а не ПЯРУН.


  1. Вялес – бог - апякун хатняй жывёлы.


Вялес- адзін з галоўных багоў паганскага пантэону. Бог жывёлагодоўлі і багацця.

Звязаны з аграрнымі культамі (кідалі у дар нязжатымі некалькі каласкоў – “Воласавыя бародкі”), а таксама з сузор'ем Плеядаў — Валасажары, Власожельцы, Валасыні. Таксама лічыўся богам памерлых, падземнага свету, апекуном абшчына-родавай арганізацыі. Цесна звязаны з ім культ камянёў. Пасля прыняцця хрысціянства замяніўся як св. Улас (Уласій, Аўлас).

Да 20 ст. на Беларусі захаваўся звычай завіваць на полі вялесаву бародку, якую на дажынкі неслі гаспадару і ставілі ў кут. ВЯЛЕС, як і вол, меў рогі і капыты. Быў сынам нябеснай каровы ЗЯМУН і бога РОДА.


  1. Мокаш – вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы.


Мокаш – адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. У паганскім календары чацвер быў днём Пяруна, а пятніца – яго жонкі. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд – з распушчанымі валасамі.


  1. Лада – багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.


ЛАДА –багіня кахання і шлюбу. Святкаванне (у першы дзень мая і на зяленые святкі) суправаджалася песнямі і рытуальнымі скокамі.

ЛЯЛЯ – багіня вясны. Выгляд: юная прыгожая дзяўчына.

Напярэдадні дня Ярыла адзначалі Ляльнік (22 красавіка) – дзяўчаты збіраліся на лузе і выбіралі самую прыгожую. Яе апраналі у белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, на галаву – вянок з веснавых кветак. Садзілі на узвышанне, клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, малако, смятану. Дзяўчаты вакол яе вадзілі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ураджая. У адказ на песню ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўвалі год да наступнага Ляльніка.


  1. Ярыла – бог веснавой плоднасці.


Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання.Малады, прыгожы юнак, раз'язджае на белым кані і ў белым плашчы, на галаве вянок, у руках каласы, ногі босыя. У Юр'яў дзень Ярыла па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле. Святкаванне суправаджалася карагодам, песнямі, потым папойкаю, ў кожнага з прысутных вянок са свежых кветак. Ярыла едзе па засеяных нівах, а карагод спявае песні, дзе паказана, як народ разумее Ярылу, як той спрыяе ўрадлівасці зямлі і нараджэнню дзяцей.

У эпоху Сярэднявечча 23 красавіка было днём ЯРЫЛЫ, а 27 красавіка (стары стыль) – Святога Юр’я (Георгія). (См.Ляльнік).


  1. Вобраз святога Юрыя ў хрысціянстве. Абрад Юр’я ў беларускай традыцыі.


У хрысціянскую эпоху св. Георгію (Юрыю) былі нададзены функцыі язычніцкага Ярыла.

У народзе уяўлялі, што ён едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну.

Юр'я. Свята адзначалася 6 траўня з песнямі, абрадавымі дзеяннямі. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды Выводзілі скаціну у поле, пасцёбваючы асвечанымі галінкамі вярбы. Асвяшчоная вербачка уторківалася у зямлю. На полі частаваліся, спявалі юраўскія песні: “ Юр’е Бога клікала: да падай Божа ключыкі адамкнуць зямліцу”.

Прыказка:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."


  1. Дэманалогія. Агульнае паняцце і класіфікацыя.


Дэманалогія – комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу.

У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д'яблам і народныя – пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай.

Паводле павер'яў, дэманы жывуць у "нячыстых"і небяспечных месцах (у балотах, ямах, на "нячыстых" дрэвах – арэшніку; у лазнях), з'яўляюцца ў нейкі час года ці дня (купальская ноч, на досвітку, пасля захаду сонца), некаторыя - "сезонныя": русалкі з'яўляюцца падчас русальнага тыдня, зменлівы (лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), здольныя прымаць розны выгляд: прадметаў, прыродных з'яў.

Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п.

Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі спяваюць, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці.

У адносінах да чалавека дэманы праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, вадзянік топіць.

Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы народнай культуры, з'яўляюцца часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў.


  1. Русалкі, іх функцыі. Абрад русальнага тыдня.


РУСАЛКІ – дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Выгляд: распушчаныя валасы (русыя ці зялёныя), блакітныя ласкавыя вочы, якімі прыманьваюць ахвяру, але, калі зловіць яе, вочы становяцца нібы шкляныя і нерухомыя. Яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але ў час русальнага тыдня, калі вада глыбока праграваецца сонцам, могут хадзіць па лугах, у лясах лезуць на дрэвы.

Русальны тыдзень (50-ты дзень пасля Вялікадня), наступны пасля Сёмухі (зяленыя святкі) - (Троіца). На Гомельшчыне быў абрад –праводзіны русалкі у жыта (каб паспрыяць ураджаю). Эпіцэнтр абрада – Лельчыцкі р-н. Ва ўсе дні гэтага тыдня дзяўчаты збіраюцца па вечарах і пяюць русальныя песні. У канцы гэтага тыдня ладзілі абрад “провадаў русалкі”, праводзілі русалку “з двору да бору” -у апошні вечар тыдня дзяўчаты ходзяць ў лес і вешаюць на дрэвы вянкі з кветак, упэўненыя, што русалкі іх выкарыстаюць і будуць бегаць па палях і лясах. Гэтым прынашэнне - каб іх задобрыць.

Спосабы выратавацца: - укалоць адну з русалак іголкаю, тады ўвесь гурт русалак кідаецца ў ваду; начарціць на зямлі крыж і ўстаць на яго;накінуць на голую русалку хустку ці якую-небудзь анучку. Таксама лічылася, што нельга у лесе адгукацца на свае імя – гэта русалка наўмысна пералічвае вядомыя мужчынскія імёны. Пакуль чалавек, названы па імені, не адгукнецца, русалка з ім нічога не зробіць. Таксама можна было паказаць ім што-небудзь стальное, і русалкі, лічылася, адразу ўцякаюць;- перад тым, як легчы спаць, трэба памаліцца і нажом правесці вакол сябе настолькі далёка, каб Русалка рукою не здолела дастаць. РУСАЛКІ баяцца крыжа, круга, часнака, ладана. Але лепшы сродак супраць іх – палын.


  1. Вадзянік. Іх віды.


Вадзянік - дух падводнага гаспадарства, існуе у кожным вадаёме: возеры, рацэ, лужыне, якая не высыхае, калодзежы.

Сярод Вадзянікоў бываюць Вірнікі і Ціхоні: вірнікі жывуць у рухомай вадзе, а ціхоні — у стаячай: у азёрах і ставах.

Выгляд – стары сярэдняга узросту, з доўгай барадою, і перапонкамі між пальцамі. У забагненых азёрах мог уяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы.

Агрэсіўны да людзей, мог забраць таго хто купаецца апоўначы і апоўдні, на Купаллле ці Іллю, мог тапіць чаўны. Але мог быць удзячны чалавеку (калі чалавек укіне яго з сушы у ваду), спрыяе таму чалавеку ў рыбалцы.

Абярэгі – попел, свіст, хлеб з мукі, смолатай на купалле: з’еўшы яго, чалавек не мог патануць.

Жонкі вадзяніка – русалкі, якія нараджаюць “вадзянёнкаў”. Напярэдадні Вадохрышча вадзянікі просілі ці кралі сані у людзей, каб выратаваць “вадзянёнкаў” ад гібелі у хрышчонай вадзе.

Здольны ператварыцца ў любую рыбіну.

Два Вадзянікі - рачны і калодзежны, якія жывуць побач, перамаўляюцца, але ніколі не бачацца. Людзі карыстаюцца гэтым для знішчэння і, злучыўшы канаваю два вадаёмы, зводзяць двух Вадзянікоў, а тыя забіваюць адзін аднаго. Іх можна выжываць свістам. Не пераносяць яны іпопелу, які сыплюць раніцай у ваду.


  1. Лесавік – гаспадар лесу.


Лесавік – гаспадар лесу і звяроў. Кожны лясны масіў мае свайго лесавіка. Ён – брат хатніка і палявіка. У Юр’еў дзень выконвае ролю пастуха для ваўкоў. Можа павялічвацца і памяньшацца у памерах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Можа дапамагчы чалавеку, а можа пазбавіць дабычы і напалохаць.Верылі, што можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, нагнаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, альбо прымусіць чалавека доўга блукаць. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак або на пянёк клалі хлеб з соллю.

Можна вывернуць адзенне, бо ў яго самога – усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, агню.

ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў.


  1. Духі, звязаныя з хатаю і сядзібаю беларуса – дамавікі, хлеўнікі, лазнікі, еўнікі.


Дамавік – дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай. Ён дапамагае добрым гаспадарам і вельмі не любіць сварак, п'янства, гучнай гаманы, люстэркаў, масак. Незадаволены дамавік можа помсціць - сысці з хаты, пашкодзіць ў гаспадарцы (асабліва жывёле), давесці каго да смерці.

Хлеўнік –сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму. Не любіць свінней і казлоў. Калі завядзецца ліхі хлеўнік, які губіць скаціну, можна пазбавіцца забітай сарокай, канаплянай пугай з вузелкамі – трэба пасцёбваць і прыгаварываць словы “пайшла хіра на вецер!”.

Лазнік –гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам.Падобны на Вадзяніка. Злосны. Карае тых, хто мыецца пасля поўначы ці захаду сонца (бо сам любіць мыцца у гэты час). Калі хто мыецца позна,ён кідае у яго камяні з печкі, палохае храпам. Як задобрыць-прынесці хлеб-соль, пакінуць яму ваду і венік.

Еўнік-сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд – чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма. Глядзіць каб правільна палілася печ, сушыліся снапы. У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні,гумны). Сушні часта гарэлі. Гэта прыпісвалі шкоднаму духу.Ёсць адзін спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). Можа пагібнуць ад маланкі.


  1. Нячысцік – паўсюднік: чорт.


Чорт — нячысцік-паўсюднік не мае тэрытарыяльнай лакалізацыі і падпарадкоўваецца вышэйшаму нячысціку. Чорт мае чартовак (чарціх — жонак чарцей) і чарцянят. Асноўны занятак – шкодзіць людзям (сваркі, п’янства), уводзіць у грэх (хлусня, самазабойства).

Гэта казлападобная істота з рожкамі, капытамі, хвастом. Можа пераўтварыцца ў любы прадмет, любую істоту, у тым ліку і чалавека (хаця рэдка), капой сена, вязкаю гарошын, нейкім карлікам. Яго месца — з левага боку чалавека.

Чэрці гінуць ад стрэл Пяруна (прарока Іллі),вельмі пакутуюць ад дыму ладану, крыжа, вельмі баяцца свянцонай вярбы, хроснага знамення. Чорту нельга бываць там, дзе расце лён, каноплі, пшаніца, з якіх робяць алей і прасфоры для царквы. Досыць многа гіне толькі што народжаных чарцянят — часта ад паўдзённага ці паўночнага крыку пеўня: ён рассякае іх папалам. Чэрці вядуць падобны да чалавечага сямейны лад жыцця. У іх ёсць чартоўкі, якія не ўдзельнічаюць у звычайным жыцці нячысцікаў. Іх асноўнае прызначэнне - нараджаць дзяцей.

Звычайныя месца збору нячысцікаў - каля вады, на ростанях (апоўдні і апоўначы), у закінутых дамах, пустках, месцах самагубства. Адметныя сходы адбываюцца на Лысай гары - напярэдадні купалля.

Мэта нячысціка - авалоданне душой чалавека. У бел. міфалогіі існуе чорт-жартаўнік. Асобны аб'ект жартаў чарцей — п'яныя людзі.


  1. Ваўкалак, яго віды.


Ваўкалакі (чалавекі-ваўкі) бываюць двух тыпаў: тыя, што зрабіліся ваўкалакамі свядома (калдуны) і пад прымусам. Калдун ператвараецца ў ваўка перакульваннем праз нажы ці асінавы пень. Вярнуцца можна толькі адкуліушыся назад праз тыя ж нажы. Ператвораны чалавек — ахвяра помсты калдуна. Існавала перакананне, што моцны чараўнік можа пераутварыць у ваук. Цэлае вяселле, калі у ім 12 асобаў.

Прымусова зроблены -такі ваўкалак адрозніваецца ад звычайнага ваўка: жаласна вфыюць на ўсход сонца ці на сваю вёску, не ядуць сырога мяса, харчуецца рэшткамі чалавечай вегетарыянскай ежы, імітуе чалавечыя звычкі, цягнецца да чалавечага жылля. Калі мінецца тэрмін чараў, пераўтв. у чалавека. Можна дапамагчы пераутв. хутчэй- кануць на яго ояс, накрыць абрусам, на якой асвяшчалі ежу.



існуе некалькі відаў магіі:

- кантактная – простая форма перадачы энергіі праз дотык;

- ініцыяльная – уздзеянне на аб’ект на адлегласці;

- кантагіёзная – дзеянне накіравана не на аб’ект, а на яго замену (валасы, след і інш.);

- імітатыўная – дзеянне накіравана на адлюстраванні аб’екту ў выглядзе лялькі, партрэта, скульптуры, фота;

- вербальная – уздзеянне праз слова (замовы)
Фальклор.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 57; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.009 с.)