Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі.

Поиск

Юр'я. 6 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня." Выводзілі скаціну у поле. 5 Летні цыкл беларускага календара.

Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся (2усе чары спальваліся на агні”). Спявалі купальскія песні.

Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара.

Зажынкі, дажынкі.Жнівеньскія песні – манатоныя,працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі хазяіну, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым –застолле). 6.Восеньскі цыкл беларускага календара.

Былі восеньскія песні –льныныя песні, ярынныя песні. Ярынныя распаўсюдж. На Віцебшчыне, магілёўшчыне. Свята багач.

Пакровы. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды. Адбываліся ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Лічылася, што душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Мужчыны прыбіралі панадворак. Жанчыны праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, што нашчадкамі падтрымліваецца парадак у гаспадарцы. На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, галасілі жанчыны, звяртаючыся як да жывых. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру. Стол ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў, для іх ў посуд адліваецца гарэлка і адкладваецца страва. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам. Сядзелі доўга. Стол пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі зверху абрусам. 7.Радзінна-хрэсьбінны абрад.

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну.

Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшыгася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум".

Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход» з чэрава маці да жыцця ў іншым свеце. Нельга нічога не выносіць з хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым.

На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. У ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць зярнят жыта, каб быў здаровы і змог працягваць род; пярсцёнак, каб прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі аднакапеечную манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д.

Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым.

На трэці дзень пасля хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц.

На працягу першага года жыцця дзіцяці не стрыглі валасы, «каб не застрыгчы мову і памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу ў чырвоны кут і захоўвалі на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак.

Існавала забарона - спраўляць у пост.

Тры асноўныя этапы – 1-давясельны,2- вяселле, 3- паслявясельны.

1-ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі,сватанне, запоіны, агледзены, заручыны.

Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходз. сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты.

Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын.

Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі.

Зборная субота-у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадав.упрыгожванні для жаніха і нявесты.

2-(зборная субота, каравай, посад, прызд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых).

Цыкл пач. з выпякання каравая, з рытуал. дзеяннямі-замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садз. на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадаму нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі.

За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні.

3- паслявясельны (цыганы (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы.

Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог.
9.Пахавальны абрад.Галашэнні.

Хавалі у курганах. Земляныя насыпы дасягалі 3 метраў. Часцей яны былі круглымі. Але у крывічоў былі доўгія курганы.

Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і. Бел. жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д.

Пахавальны абрад суправаджаўся галашэннямі жанчын. (разлічваліся – напр. калі памёр падвячорак). Амаль ва усіх галаш. паказваецца работа, якую выконваў набожчык, іх роля у сям’і. Галаш. дзеляцца на часткі – зварот да нябожчыка, апавяданне аб іх жыцці, надзеі на сустрэчу.
10.Песні пра каханне:лірызм вобразаў дзяўчыны і хлопца.

У пазаабрадавай лірычнай паэзіі багаццем вызначаюцца любоўные песні. Галоўныя героі - вобразы дзяўчыны і хлопца. Асабліва прывабнывобраз дзяўчыны з лепшымі чалавечымі якасцімі – мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю. У гэтым вобразе столькі высокародства, пяшчотнасці! Дзяўчына любіць шчыра і бескарысліва. Самае дарагое і святое для дзяўчыны – вернасць у каханні. Часта выкарыстоўваецца вобразы голуба і галубкі, сімвал хлопца і дзяўчыны. Праз ўсе любоўныя песні праходзіць матыў дзявоцкай долі. Доля дзяўчыны – гэта доля народа, суровая і беспрасветная.

Вобраз хлопца – паўстае ў сцэнах, дзе паказаны яго настойлівае імкненне пабачыцца са сваёй каханай. Для закаханага хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю і доля яго такая ж як у дзяўчыны, нешчаслівая. Многіе матывы пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны.

Сярод песен пра каханне - сямейна-бытавыя праблемы. ( Жыццё замужняй жанчыны ў чужой сям'і. Тэматыка песень: гаротны замуж, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям'я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонка-няўдаліца, удовіны і сірочыя песні).
11.Жартоўныя песні:гуманістычны характар.

Узніклі у часы фарміравання каляндарна-абрадавай паэзіі.

Асноўная тэма – сямейна-бытавыя адносіны. Вобразы: недарэчнага мужа, няўдалай жонкі, інш. членаў сям'і, высмейванне розных заганаў у паводзінах людзей. Гумар з’яўляўся сродкам маральнага выхавання чалавека, асабліва моладзі. Нават драматычныя моманты насычаны гумарам. На вуліцы, ігрышчах, у гульнях, карагодах дзяўчынкі і хлопцы высмейвалі адзін другога жартамі, падчас у вострай форме.

Класічны твор жартоўнай лірыкі песня “Чаму ж мне не пець” – карціна сялянскага жыцця, невяселы побыт. Камічны эфект – герой расказвае пра сябе, сам сябе крытыкуе, таму і не асуджаецца.

Песні пра жонку-недарэчку пашыраны у народзе. Жонка малюе сама сябе – “тры дні хаты не мяла, печы не тапіла”, смецце з хаты вывозіць возам і г.д. ці – за тыдзень напрала тры пачынкі і недаўменна здзіўляецца: няўжо мала?

Жарт.песні пра камара і муху-адна з пашыраных у народзе. Песня паказвае пахаванне камара, высмейваліся рэлігійныя абрады. У жарт. Песне народ даваў волю фантазіі. Смех быў магутнай ачышчальнай сілай.
12.Прыпеўкі:сямейна-бытавы характар сюжэтаў.

Прыпеўкі — песні з 4, 6, 8 і болей радкоў. Яны прыпяваюцца ў часе скокаў або пяюцца і так, пад музыку. У іх многа гумару, жартаўлівасці, вясёласці. Найболыы любоўных і сатырычных прыпевак. Змест прыпевак ахоплівае усё жыццё. Не паспее з'явіцца што-небудзь новае ў жыцці, як ужо з'яўляюцца і належныя прыпеўкі. Складаюцца яны паасобнымі людзьмі, але вусна, зараз падхопліваюцца і ідуць у масы.
13.Прыказкі: народная мараль ў іх.

Прыказкі - кароткія і складныя выразы, якія выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Некаторыя прыказкі прыйшлі ад другіх народаў. Збіраць і запісваць этнографы сталі з пал.19в.

Прыказкі адбіваюць народны светагляд, часам даўныя вераванні і абрады:

-Пакланіся кусту, а ён дасць хлеба лусту.

Ёсць каляндарныя прыказкі, асабліва звязаныя з земляробскім календаром.

- Пытаецца люты, ці добра абуты.

Прыказкамі жартуюць,развесяляюць у смутках, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:

- Баба з калёс, калёсам лягчэй.

Прыказкамі засцерагаюць ад памылак: -Улезеш у нерат - ні назад, ні наперад.
14.Прымаўкі: народны гумар ў іх.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 57; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.008 с.)