Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Метадычныя рэкамендацыі да правядзення скрсСодержание книги Поиск на нашем сайте Самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – гэта пэўным чынам арганізаваная выкладчыкам мэтанакіраваная самастойная дзейнасць студэнтаў, якая заснавана на асвядомленай індывідуальна-групавой пазнавальнай актыўнасці па сістэмнаму засваенню прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, спосабаў іх атрымання. Формы СКРС, яе контролю і адзнакі могуць быць разнастайнымі, у залежнасці ад мэт навучання, характару дысцыпліны, аб’ёму гадзін, якія вызначаны на вывучэнне: 1. Падрыхтоўка да практычных, семінарскіх заняткаў; 2. Напісанне рэфератаў да асобных тэм; 3. Вывучэнне і канспектаванне зборнікаў дакументаў; 4. Вывучэнне тэм і праблем, якія не выносяцца на практычныя і семінарскія заняткі; 5. Выкананне кантрольных работ; 6. Напісанне тэматычных дакладаў, рэфератаў і эсэ на праблемныя тэмы; 7. Анаціраванне манаграфій ці іх асобных раздзелаў, артыкулаў; 8. Удзел студэнтаў у складанні тэстаў; 9. Выкананне даследчых і творчых заданняў і г.д. Кантроль СКРС можа быць таксама арганізаваны ў форме спецыяльных кантрольных мерапрыемстваў, да якіх адносяць: 1. Выніковыя семестровыя залікі; 2. Індывідуальныя гутаркі; 3. Калёквіумы; 4. Тэсціраванне; 5. Правядзенне групавых пісьмовых работ і г.д. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных накірункаў у вучэбным працэсе, развівае самастойную творчую дзейнасць, выключна моцна стымулюючую набыццё і замацаванне ведаў.
Тэсты Навука пра мовы называецца: { = мовазнаўства ~ лексікалогія ~ лексікаграфія }
Якія мовы не адносяцца да ўсходнеславянскай групы моў: { ~ беларуская ~ руская = польская ~ украінская = балгарская }
Асобныя мовы індаеўрапейскай сям’і гэта:{ = грэчаская ~ чэшская = албанская ~ славацкая }
Пра якую функцыю мовы гаворыцца: Мова – сродак зносін паміж людзьмі. { = камунікатыўная ~ пазнавальная ~ намінатыўная }
Пра якую функцыю мовы ідзе гаворка: Пазнанне чалавека грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. { ~ пазнавальная = намінатыўная ~ экспрэсіўная ~ эстэтычная }
Адзначце запазычаныя словы: { ~ возера = фантазія = акварыум ~ жалейка }
Адзначце слова, якое адносіцца да лексікі абмежаванага ўжытку: { ~ жыта ~ чалавек = цяперака ~ здароўе }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да лексікіабмежаванага ўжытку: { ~ шырокая дарога = азонавы пласт = гадавы баланс ~ гарачая вада }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да дыялектнай лексікі: { ~ восеньскае надвор’е = смачная картопля ~ пасадзіць бульбу = не рабі кепства }
Адзначце сказы, у якіх ужыты дыялектныя словы: { = Хлеб спячэцца харошы, духоўны. = У жлукту бялізну клалі, кіпенем залівалі. ~ Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. }
Адзначце словы, якія адносяцца да спецыяльнай лексікі: { = акустыка ~ вырай ~ падарожнік ~ спрэчка = пратакол }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да спецыяльнай лексікі: { ~ вячэрні змрок ~ светлая надзея = муфта счаплення = кантынентальны шэльф }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца ўстарэлымі: { = земскі сход ~ гугнявае чатанне ~ абаронца дзяцей = незлічоная раць } Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу. А. дзедзіч Б. бульбешнік В. энтузіязм 1. Устарэлае слова 2. Дыялектнае слова 3. Спецыяльнае слова 4. Запазычанае слова { ~ А3Б1В2 ~ А4Б3В2 = А1Б2В4 } Што не з’яўляецца разнавіднасцямі двухмоўя: { ~ індывідуальнае ~ групавое = калектыўнае ~ поўнае }
Адзначце, у якіх аспектах разглядаецца двухмоўе: { = псіхалагічнае = педагагічнае ~ філасофскае = сацаялінгвістычнае ~ сацыялагічнае }
На якім узроўні не можа адбывацца беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя: { ~ фанетычны ~ акцэнталагічны ~ словаўтваральны ~ лексічны = эстэтычны }
Пра які ўзровень інтэрферэнцыі ідзе гаворка: Не ўлічваюцца асаблівасці пастаноўкі націску ў суадносных словах дзвюх моў (крапіва – крапіва). { ~ лексічны = акцэнталагічны ~ марфалагічны }
Што не адносіцца да тыпаў тэксту: { ~ апісанне ~ апавяданне = водгук ~ разважанне }
Пра які тып тэксту гаворыцца: У тэксце адбываецца паслядоўнасць падзей і дзеянняў. { = апавяданне ~ апісанне ~ доказ ~ разважанне }
Схема пабудавы якога тыпу тэксту разглядаецца: { 1. Агульнае ўражанне. 2. Асобныя прыкметы, уласцівасці. 3. Вывад. { ~ апавяданне = апісанне ~ доказ ~ разважанне }
Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу. 1) Родная хата... 2) Здавалася б. што ў гэтых рэчах асаблівага? 3) Печка цагляная, лава драўляная і дубавы стол, маленькія акенцы на бок узыходу сонца. 4) А як кранае сэрца праз дзесяткі гадоў кожная яго дэталь, звыклая, да дробязей знаёмая з дзяцінства. 5) Звычайны, вядомы кожнаму вяскоўцу малюнак. { ~ 3, 2, 1, 5, 4 = 1, 3, 2, 5, 4 ~ 4, 5, 3, 2, 1 ~ 2, 1, 4,3, 5 }
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму тэксту: (1) Люблю я, не спяшаючыся, ісці па палявой дарозе. (2) Яркае сонца аблівае твар зямлі мяккім, цёплым святлом. (3) Бугаркамі параскідаліся па небе хмаркі, якія плывуць чародкамі, адна за адной, ў адзін бок неба, а потым прападаюць. (4) Над полем кружацца жаваранкі, крычыць у небе каршун, трапечацца ястраб на адным месцы. (5) А дарога ўсё цягнецца і цягнецца, як клубок нітак. { = тып тэксту – апісанне; ~ тэкст адказвае на агульнае пытанне: чаму? ~ асноўная думка тэксту выражана ў 4-м сказе; = сувязь сказаў у тэксце – паралельная. }
Якія капаненты не адносяцца да культуры прафесійнага маўлення? { ~ правільнасць ~ дакладнасць ~ чысціня = камунікатыўнасць = экспрэсіўнасць }
Пра які кампанент культуры прафесійнага маўлення гаворыцца: Прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў. { ~ выразнасць ~ лагічнасць ~ дарэчнасць = правільнасць }
Вызначце, якое словазлучэнне ўжыта няправільна: { ~ смяяцца з яго ~ пайсці па ваду = клапаціцца а дзецях ~ ажаніцца з нялюбай }
Знайдзіце варыянт правільнага перакладу на беларускую мову словазлучэння по случаю праздніка: { ~ у выпадку свята = з нагоды свята ~ пры здарэнні свята }
Лагічнасць маўлення прадугледжвае: { = пабудову паслядоўнага выказвання ~ адметны выбар моўных сродкаў ~ якаснае ужыванне моўных сродкаў }
Пазнайце слова па лексічным значэнні. Хата лесніка і яго сям’і: { ~ леснікоўства = леснічоўка ~ леспрамгас ~ лесасека }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { = вузел супярэчнасцей ~ чыгуначны вузел ~ завязаць вузел }
Адзначце радкі з амонімамі. { ~ дума пра будучае – гарадская дума = у гарадскіх барах – атмасферны ціск вымяраецца ў барах }
Вызначце адназначныя словы. { = гадзіннік ~ кляваць ~ кропка }
Адзначце сінонімы да слова аб’ектыўны. { = справядлівы = непрадузяты ~ пабочны ~ другарадны }
Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. { = З гучным клопатам вецер вароты адпёр і запёр. ~ Не, не паўсюдна забыты няшчасце і пакуты. }
Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { ~ Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар. = Роўна так сцелюцца сняжынкі ў полі, круцяцца, кружацца ціха, паволі. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { = 1 ) адзінокі выстрал ~ вадзяны млын = дробязны твар }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Брыгада (~ выкладала,= выкладвала) сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы. }
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ Стораж = Канваір ~ Вахцёр }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. { = насіць на руках; ~ абвесці вакол пальца; }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. На ўсе вочы (глядзець): { = уважліва ~ доўга = пільна ~ з зайздрасцю }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. На птушыных правах. 1) Каварны, крывадушны чалавек. Б. Воўк у авечай шкуры. 2) Незаконна ці не маючы забеспячэння. 3) Траціць сумленне. { = А2Б1 ~ А3Б2 ~ А1Б3 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. В два счёта. 1) Раз- пораз. Б. День ото дня. 2) Адным скокам. 3) Што ні дзень. { ~ А1Б2 ~ А3Б1 = А2Б3 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ пераканаўчы доказ = сумленны доказ }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.{ ~ Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў. = Лось ведаў гэту пушчу як свае пяць пальцаў. } Пазнайце слова па лексічным значэнні. Той, хто арэ зямлю. { = араты ~ аратар ~ аракул }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { ~сагнуць цвік ~ сагнуць руку ў локці = сагнуць народ }
Адзначце радкі з амонімамі. { ~ помнік Янку Купалу – помнікі пісьменнасці = выраз для рукавоў – выраз твару }
Вызначце адназначныя словы. { = дзверы ~ галава ~ калена }
Адзначце сінонімы да слова актыўны. { ~ хуткі = дзейны = энергічны ~ якасны } Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. { = Хто чужога не шануе, той свайго не мае. ~ Дарожка перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску. }
Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { ~ Нішто не варухнецца, толькі неба іскрыцца. = Трывожна на сэрцы, неспакойна. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { ~ пясчаны колер = пісьменны стол = аптэкарскі кіёск }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Маці заўсёды вучыла нас, каб мы не (= губілі, ~ гублялі) нічога жывога. }
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ вядомы, ~ славуты, = ідэальны; }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.{ ~ на скорую руку; = адрэзаная луста (скіба); }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. У адзін голас: { = адначасова ~ аднадушна = аднолькава ~ гучна }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. Стрэляны варабей. 1) Каварны, крывадушны чалавек. Б. Апускацца на дно. 2) Вельмі вопытны чалавек. 3) Маральна занепадаць. {
= А2Б3 ~ А1Б2 ~ А3Б1 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. За словом в карман не лезет. 1) Хуткі на хаду. Б. Лёгок на ногу. 2) Як ніколі нічога. 3) Спрытны на язык. { ~ А2Б3 = А3Б1 ~ А3Б2 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ хуткі тэмп = хуткае пытанне }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. { = Рэйс адклалі на няўпэўнены час. ~ Яны распытвалі адзін аднаго пра асабістае жыццё. }
Пазнайце слова па лексічным значэнні. Чулы, дабрачынны, чалавечы: { = гуманны ~ гуманітарны ~ гумовы }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { ~ вада сагрэлася ~ зямля сагрэлася = сагрэць дзіця ласкай }
Адзначце радкі з амонімамі. ~ серыя выбухаў – трэцяя серыя фільма = пачатак восені – кукурузны пачатак }
Вызначце адназначныя словы. { ~ ключ ~ кропля = курган }
Адзначце сінонім да слова актуальны. { ~ значны ~ важны = надзённы ~ істотны }
Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.{ = Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі. ~ Навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія. } Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { = Заіскрыліся, заблішчалі на сонцы белыя абрусы снягоў. ~ Атуліў бы я ўсё вецце аксамітам, шоўкам алым. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { = віхравы чуб ~ лясны масіў = лекавая фізкультура }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на (~ лясістай,= лясной) дарозе. }
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ курган, ~ насып, = валун; }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. { = паказаць зубы; ~ з усіх ног; }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. Рабіць выгляд: { ~ прыбірацца = прытварацца ~ прыстасоўвацца = прыкідвацца }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. Закладваць фундамент. 1) Нечакана і без падстаў. Б. Простая арыфметыка. 2) Даваць пачатак чаму - небудзь. 3) Нешта вельмі лёгкае для разумення. {
= А2Б3 ~ А1Б3 ~ А3Б2 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. Ни к селу ни к городу. 1) Ні да вока ні да бока. Б. Ни кола ни двора. 2) Ні хаты ні лапаты. 3) Ні даць ні ўзяць. {
~ А2Б1 ~ А3Б1 = А1Б2 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ аб’ёмны твор = аб’ёмны дзень }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. { ~ Па-чалавечы задумліва шуміць каласамі поле. = Не хочаш нават паўзу памаўчаць. } Еўфрасіння Полацкая жыла ў:{ ~ Х ст. ~ ХI ст. = ХII ст. ~ ХIII ст. }
Да ўзораў вуснай народнай творчасці адносяцца: { = калядныя песні ~ “Слова пра паход Ігаравы” ~ “казанні” Кірылы Тураўскага = быліны }
Стваральнікамі славянскай азбукі і пісьменства лічацца: { = Кірыла і Мяфодзій ~ Кірыла Тураўскі ~ Казьма (Грэк) }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) нараджэнне Еўфрасінні Полацкай 2) нараджэнне Кірылы Тураўскага 3) майстар Богша зрабіў крыж 4) будаўніцтва Сафійскага Сабору ў Полацку
А) 50-я гг. ХII ст. Б) каля 1130 г. В) 1161 г. Г) 50-я гг. ХI ст. Д) каля 1104 г. {
= 1Д2Б3В4А ~ 1Д2А3В4Г ~ 1Д2Б3Г4А ~ 1Б2Д3В4А }
Біблія Францыска Скарыны была надрукавана ў: { ~ Вільні = Празе ~ Нясвіжы ~ Гродна }
Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, якая была надрукавана кірылічным шрыфтам, называлася: { ~ “Апостал” ~ “Буквар” ~ “Малая падарожная кніжка” = “Катэхізіс” }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) 1517 г. 2) 1522 г. 3) 1525 г. 4) 1562г.
А) выданне Ф. Скарынай “Малой падарожнай кніжкі” Б) выданне Ф. Скарынай першай друкаванай кнігі “Псалтыра” В) выданне “Катэхізіса” С Буднага Г) выданне “Радзівілаўскай” Бібліі Д) выданне Ф. Скарынай “Апостала” {
~ 1Б2Г3А4Д ~ 1Б2А3Г4В = 1Б2А3Д4В ~ 1В2Г3Д4Б }
Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана навучальная ўстанова: { ~ Медыцынская школа ў Гродна ~ Віленскі універсітэт = Славяна-грэка-лацінская акадэмія ў Маскве ~ Кіеўская духоўная акадэмія }
Да першай паловы ХIХ ст. адносіцца: { ~ пачатак літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы ~ пачатак літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча = літаратурная дзейнасць Я. Баршчэўскага }
Да ананімных твораў, першай паловы ХIХ ст. адносяцца: { = “Тарас на Парнасе” ~ “Сялянка” ~ “Энеіда навыварат” }
“Загляне сонца і ў наша ваконца” – гэта назва:{ ~ літаратурнага твора = першага легальнага беларускага выдавецтва ~ асветніцкага гуртка ~ зборніка вершаў }
Вызначце аўтара зборніка “Жалейка”:{ = Янка Купала ~ Цётка ~ Якуб Колас ~ Ф. Багушэвіч }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) І. Шамякін 2) І. Мележ 3) К. Чорны 4) М. Лынькоў
А) “Векапомныя дні” Б) “Млечны шлях” В) “Канстанцін заслонаў” Г) “Мінскі напрамак” {
~ 1Г2Б3Д4А ~ 1Г2А3Б4Д = 1В2Г3Б4А ~ 1В2Г3А4Д }
Твор, які напісаў В Быкаў гэта: { ~ “На ростанях” = “Трэцяя ракета” ~ “Птушкі і гнёзды” }
Вызначце стыль тэксту: У гісторыі Беларусі шмат трагічных старонак. Праносіліся над нашым краемв огненыя віхуры вайны, праходзілі заваёўнікі. Заставаліся зруйнаваныя гарады, спаленыя кнігі. Знішчаўся здабытак, які стагоддзі па крупіцы збіраў народ. Што застаецца? А застаецца памяць. Дрэва жыве, пакуль яго сілкуюць карані. Народ жа жыве, пакуль памятае сваю гісторыю. І таму зноў паўстаюць з руін і попелу гарады, адраджаецца роднае слова. Так было заўжды.{ = публіцыстычны ~ навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце прыметы афіцыйна-дзелавога стылю: { ~ вобразнасць ~ непасрэднасць маўлення = строгая аб’ектыўнасць = канкрэтнасць ~ эмацыянальнасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): парламент, дэбаты, сацыяльны статус, сімпозіум; { ~ публіцыстычны ~ навуковы = афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры публіцыстычнага стылю: { ~ пісьмо = нататка = інтэрв’ю ~ манаграфія ~ апавяданне }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апавядання:{ = уступ (завязка) ~ вывады = асноўная частка ~ агульнае ўяўленне аб прадмете = развязка } Вызначце стыль тэксту: Фразеалагізмы – гатовыя спалучэнні слоў з непадзельным значэннем. Паводле значэння фразеалагізмы часта адпавядаюць асобным словам, словазлучэнням. У сказе фразеалагізм з’яўляецца адным членам сказа. Фразеалагізмы – сродак вобразнасці і выразнасці ў мове. { ~ публіцыстычны = навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце прыметы гутарковага стылю: { = натуральнасць маўлення ~ строгая лаканічнасць ~ дакладнасць ~ сцісласць = непасрэднасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): арфаэпія, сінус, вуглярод, малекула; { ~ публіцыстычны = навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры мастацкага стылю: { ~ рэпартаж = аповесць ~ рэцэнзія = камедыя }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-разважання:{ ~ выразныя прыметы прадмета = тэзіс ~ кульмінацыя = доказы = вывады }
Вызначце стыль тэксту: Восенню, калі стаіць добрае надвор’е, шаманіць пад нагамі мох і сівец. Гарыць сіняваты верас на пасецы. Па ім поўзаюць вялікія мурашкі і лётаюць пчолы. З ракі прылятаюць вялікія зялёныя стракозы. Яны лапочуць над верасам доўгімі бліскучымі крыламі. { ~ публіцыстычны ~ навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы = мастацкі }
Адзначце прыметы навуковага стылю:{ ~ ацэначнасць = строгая дакладнасць = лагічнасць ~ пафаснасць мовы ~ афіцыйнасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): адказчык, ісцец, рэзалюцыя, дзяржаўны закон; { ~ публіцыстычны ~ навуковы = афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры навуковага стылю: { = дысертацыя = рэферат ~ балада ~ даведка }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апісання:{ = агульнае ўяўленне аб прадмеце ~ развязка = выразныя прыметы прадмета ~ доказы = адносіны аўтара }
План лексико-грамматического теста по дисциплине «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.» 1 курс 1 семестр
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 396; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.198 (0.01 с.) |