Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 4: Беларуская лексiкалогiя i лексiкаграфiяСодержание книги Поиск на нашем сайте Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам. 2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі. 3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці. 4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў. Літаратура: 1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с. 2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009. 3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.
Ход заняткаў: 1. Уступная частка: а) Праверка дамашняга задання; б) Актывізацыя апорных ведаў. Пытанні: 1. Што абазначае паняцце “лексіка”? 2. Што такое лексікалогія? 3. Што такое лексікаграфія?Якія слоўнікі вы ведаеце? 2. Асноўная частка: а) Паведамленне новага матэрыялу: Што абазначае паняцце“лексіка”? Лексіка – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Асаблівасці лексікі: 1. Лексіка з’яўляецца адкрытым і найбольш пранікальным участкам мовы; 2. Незлічонасць лексічных адзінак у слоўнікавым складзе мовы. Што такое лексікалогія? Лексікалогія – навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Прадмет вывучэння лексікалогіі – слова як шматгранная і складаная структурна-семантычная адзінка мовы. Асноўная задача – разгляд і тэарэтычнае асэнсаванне слоўнікавага складу мовы. Што такое лексікаграфія? Складанне слоўнікаў выклікаецца разнастайнымі патрабаваннямі: растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, правапіс, паходжанне, дапамога ў авалоданні замежнымі мовамі і г.д. Слоўнікавы артыкул – загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго (сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыка слова, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял). Слоўнікі беларускай мовы Энцыклапедычныя: тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі. Віды - агульныя – звесткі па ўсіх галінах ведаў; “Беларуская Савецкая энцыклапедыя” (у 12 т) - галіновыя – звесткі па якой-небудзь адной галіне ведаў; “Этнаграфія Беларусі” “Архітэктура Беларусі” Лінгвістычныя: апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, вымаўленне, напісанне. Віды: - аднамоўныя – тлумачальныя, арфаграфічныя, сінонімаў, і інш. “Дыялектны слоўнік” Ф.М. Янкоўскага - двухмоўныя “Беларуска-рускі слоўнік” - шматмоўныя “Англа-беларуска-рускі слоўнік” Адназначныя і мнагазначныя словы. Адназначныя словы – маюць адно значэнне (вецер,сасна,кніга). Мнагазначныя словы – маюць два і больш значэнняў: 1. прамое значэнне 2. пераноснае значэнне Жэст – 1) рух рукі, галавы для пацвярджэння сказанага, падача якіх-небудзь знакаў; 2) перан. Учынак, зроблены з якой-небудзь паказной мэтай (жэст ветлівасці) Амонімы Амонімы – словы аднолькавыя па фанетычным афармленні, вымаўленні і напісанні, але зусім розныя па значэнні. Банк(1) – буйная крэдытная ўстанова; Банк(2) – у картачнай гульні: грошы, што пастаўлены на кон; Банк(3) – фонд якіх-небудзь даных,што захоўваюца для інфармацыйных і іншых мэтаў.
Сінонімы. Антонімы. Паронімы Сінонімы: арфаграфія – правапіс; багацце – дастатак; ашчадны – эканомны. Антонімы: увоз – вываз; баланс – дэбаланс; дарагі – танны. Паронімы: блізкія па гучанні, але розныя па значэнні, звычайна маюць адзін корань. карыслівы – карысны; дрымотны – дрымучы. Фразеалагізмы. Устойлівыя звароты мовы, якія выражаюць цэласнае паняцце і па сваёй функцыі набліжаюцца да слова. Пець дыферамбы, пускаць пыл у вочы, залатыя рукі, як пшаніцу прадаўшы, у імгненне вока і інш. б) Замацаванне: 1. Адназначныя і мнагазначныя словы. 2. Амонімы. 3. Сінонімы. Антонімы. Паронімы. 4. Фразеалагізмы.
3. Падвядзенне вынікаў. 4. Дамашняе заданне. Пераклад на беларускую мову сказаў: 1. Народное хозяйство страны, являясь продуктом исторического развития, формируется в итоге углубления общественного разделения труда и обобществления производства. 2. Небольшая девальвация сохраняет опасность повторного снижения курса, способствуя валютной спекуляции. 3. Наиболее перспективные отрасли национальной экономики, получив привилегии в виде иностранного капитала и доступа к современным технологиям, модернизируются и впоследствии становятся высокорентабельными. 4. Пик инфляции, судя по всему, мы ещё не прошли. а темпы её таковы, что можно уже говорить о гиперинфляции. 5. Сегодня перед Белоруссией стоят десятки проблем, не решив которые невозможно реформировать её экономику.
Тэма 5: Культура прафесійнага маўлення Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам. 2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі. 3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці. 4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў. Літаратура: 1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с. 2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009. 3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.
Ход заняткаў: 1. Уступная частка: а) Праверка дамашняга задання; б) Актывізацыя апорных ведаў. 2. Асноўная частка: а) Паведамленне новага матэрыялу: Тэрмін “культура прафесійнага маўлення” азначае сукупнасць такіх якасцей маўлення, што робяць яго дасканалым сродкам камунікатыўных зносін у той ці іншай сферы дзейнасці чалавека. Гэта ўменне правільна, лагічна і дакладна перадаваць свае думкі сродкамі мовы. Асноўныя кампаненты культуры прафесійнага маўлення: 1. Правільнасць 2. Дакладнасць 3. Лагічнасць 4. Дарэчнасць 5. Выразнасць 6. Чысціня 7. Багацце 1. Правільнасць маўлення Прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў: арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, лексічных, марфалагічных, словаўтваральных, сінтаксічных, фразеалагічных, стылістычных. Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай: Смяяцца, жартаваць з яго (Р. скл.) Пайсці па ваду (мэта) Ісці ў маліны (ягады, грыбы) Гаварыць, клапаціцца пра дзяцей (дзеясловы думкі, пачуцця) Ажаніцца з нялюбай (Т. скл.) Хварэць на грып Смялейшы, разумнейшы за ўсіх (параўнальныя канструкцыі) 2.Дакладнасць маўлення Заключаецца ў адпаведнасці назвы пэўнай рэаліі яе зместу. Дакладнасць вельмі цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова. (эканоміка – эканомія; абанент - абанемент) 3. Лагічнасць маўлення Прадугледжвае пабудову паслядоўнага, несупярэчлівага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой. 4. Дарэчнасць маўлення Увасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем. 5. Выразнасць маўлення Вызначаецца і дасягаецца праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар), а таксама ўменне правільна карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічна арганізоўваць іх у тэкст. 6. Чысціня маўлення Вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу выкарыстання (дыялектызмы, прастамоўныя лексемы, жарганізмы і г.д.) 7. Багацце маўлення Выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці паўтарэння адных і тых жа слоў і выразаў. б) Замацаванне: Вызначце лагічныя памылкі ў сказах: 1. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. 2. У нашым калгасе гадуюць свіней, курэй, кароў і іншых птушак. 3. Прысутнічалі 19 чалавек, а таксама 4 інспектары райана. 3. Падвядзенне вынікаў. 4. Дамашняе заданне: Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні: 1. Выбрать по своему вкусу 2. По случаю праздника 3. По закону 4. По моему мнению 5. Создан по образцу 6. Два раза в неделю 7. Заведующий чем 8. Стоять у микрофона 9. Ровным счётом 10. Отправить по адресу
Тэма 6: Навуковае маўленне Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам. 2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі. 3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці. 4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў. Літаратура: 1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с. 2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009. 3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.
Ход заняткаў: 1. Уступная частка: а) Праверка дамашняга задання; б) Актывізацыя апорных ведаў. 2. Асноўная частка: а) Паведамленне новага матэрыялу: Асноўныя функцыі навуковага стылю: Перадача навуковай інфармацыі; Актывізацыя лагічнага мыслення Характэрныя рысы: Абагульненасць і абстрагаванасць; Дакладнасць (адназначнасць); Аб’ектыўнасць; Лагічнасць і строгасць выкладу. Моўныя асаблівасці навуковых тэкстаў: Шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі (працэс, рух, адлюстраванне, валютны рахунак); Ужыванне адназначных слоў і тэрмінаў; Ужыванне спецыфічных сродкаў сувязі паміж сказамі (лексічныя паўторы, займеннікі 3-й ас.); Колькасная перавага назоўнікаў над дзеясловамі Пашыранае выкарыстанне рознага тыпу скарачэнняў, абрэвіятур, сімвалічных абазначэнняў; Выкарыстанне займеннікаў з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, мы (я ў навуковых тэкстах не выкар.) Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту Тэкст – вынік маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, які фіксуецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Прыкметы тэксту: тэматычнае і кампазіцыйнае адзінства (закончанасць, звязнасць, цэльнасць). Кампазіцыя тэксту – пабудова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне яго асобных частак. Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай задачы, навукі, жанру, метаду даследавання і інш. Жанры навуковага стылю: Анатацыя; Рэзюмэ; Рэферат; Тэзіс; Рэцэнзія; Водгук; Навуковыя артыкулы і г.д. Анатацыя Кароткая, абагульненая характарыстыка тэксту кнігі, артыкула. Складаецца з дзвюх частак: 1. Фармулюецца асноўная тэма выдання; 2. Пералічваюцца асноўныя палажэнні Перад тэкстам анатацыі ў намінатыўнай форме даюцца выхадныя звесткі (аўтар, назва, месца і час выдання). Рэзюмэ - сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, паведамлення. Рэферат Кампазіцыйна арганізаваны, абагульнены выклад зместу крыніцы інфармацыі, а таксама даклад з такім выкладам. Віды: 1. Рэпрадуктыўны - узнаўленне зместу першаснага тэксту (рэферат-канспект, рэферат-рэзюмэ). 2. Прадуктыўны – крытычнае ці творчае асэнсаванне крыніцы інфармацыі (рэферат-агляд, рэферат-даклад) Тэзіс Коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. Віды: 1. Першасныя (арыгінальныя) – сціслае адлюстраванне ўласнага даклада, артыкула. 2. Другасныя – ствараюцца на аснове першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару. 3. Дзеяслоўнага складу – выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя выказнікі (шырока распаўсюджаны). 4. Намінатыўнага складу – без дзеслоўных выказнікаў. Прыклад: “ Вядома, што дэдукцыя – гэта спосаб вывядзення высноў ад агульнага да канкрэтнага.” 3. Падвядзенне вынікаў. 4. Дамашняе заданне: Напісаць анатацыю на артыкул з юрыдычнага (эканамічнага) часопіса.Пры неабходнасці звяртайцеся да клішыраваных выразаў: У рабоце даследуецца…; Вялікае месца ў даследаванні займае разгляд…; У рабоце даецца характарыстыка…; Асноўная ўвага звяртаецца…; Падкрэсліваецца, што…; Асаблівая ўвага надаецца пытанням…;
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 351; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.007 с.) |