Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лексіка беларускай мовы паводле паходжанняСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання (гл.: Мал. 3.).
Мал. 3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай)). Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць. Агульнаўсходнеславянскія словы – з’яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш. Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш. Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі(“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.
Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў: са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.; - украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш. з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агітатар; германізмы: штык, шпіль; галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш. Экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт) (Сцепанчук, 2002, 13). Украпванні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма) (Сцепанчук, 2002, 13-14). Варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове – рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, Dum spiro, spero – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся) (Сцепанчук, 2002, 14). Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя: 1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я; 2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей; 3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген; 4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж; 5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш; 6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр; 7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр; 8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць. Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.
3.3. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ
Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная (гл.: Мал. 4.). Мал. 4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп’ютэр “Скіф”). Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік. Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.). Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.). Жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга году службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.). Аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал). У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.
3.4. АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА
Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную (гл.: Мал. 5.). Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.
Мал. 5. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-24; просмотров: 665; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.198 (0.009 с.) |