Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасціСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Мова існуе як сістэма стыляў – г.зн. яе функцыянальных разнавіднасцей[14][15], якія характарызуюцца выбарам і ўжываннем моўных сродкаў, адпаведных сферы зносін – афіцыйнай або неафіцыйнай. Адрозненні ў стылях асабліва выразна выяўляюцца ў лексіцы і дазваляюць падзяліць яе на міжстылёвую (нейтральную) і стылістычна афарбаваную. Нейтральная лексіка ўключае ў свой склад словы, якія могуць ужывацца ў любым функцыянальным стылі, не маюць дадатковых адценняў размоўнасці, пагардлівасці, зневажальнасці і г.д. (пакой, лыжка, рука, месяц, гадзі′на, выразны, чытаць, ісці, хутка). Іх найважнейшая функцыя – утвараць своеасаблівы каркас выказвання. Нейтральная лексіка колькасна пераважае над стылістычна афарбаванай лексікай. Стылістычна афарбаваная лексіка – словы, замацаваныя за пэўным функцыянальным стылем. Стылістычна афарбаваныя словы маюць нейтральныя сінонімы, дзякуючы гэтаму, усведамляецца іх стылёвая маркіраванасць, ацэначнасць. Так, адзін і той жа змест можа быць выражаны ў залежнасці ад сферы і характару зносін стылістычна рознымі сродкамі: 1) Білеты на спектакль у замку Радзівілаў вы можаце набыць у касах горада Мінска. 2) Яна купіла два білеты на спектакль. 3) – Гэта табе: два білеты на фэст у Нясвіжы. – Файна! Дзе ўдалося дастаць? Дзеясловы купіць, набыць, дастаць сінанімічныя па сваім змесце, але адрозныя па стылістычнай характарыстыцы і ўжыванні: купіць стылістычна нейтральнае, два наступныя словы – стылістычна афарбаваныя: набыць часцей ужываецца ў кніжным маўленні, пераважна ў сферы афіцыйна-дзелавога маўлення, дастаць (‘знайсці, здабыць’) пашырана ў размоўным маўленні.
Лексіка пісьмовага маўлення У адрозненне ад нейтральнай, лексіка пісьмовага маўлення мае яркі адбітак кніжнасці. Гэтыя словы з’яўляюцца прыналежнасцю выключна або пераважна пісьмовага маўлення. Асноўныя сферы выкарыстання – навуковая і вучэбная літаратура, сродкі масавай інфармацыі, афіцыйныя дакументы і справавыя паперы. Спецыфічнымі рысамі пісьмовага (або кніжнага) маўлення з’яўляюцца: абдуманасць, падрыхтаванасць, устаноўка на афіцыйнасць зносін. Напрыклад, навуковая лексіка вызначаецца мноствам тэрмінаў, абстрактных слоў, аддзеяслоўных назоўнікаў (сінтэзаванне, абстрагаванне, фарміраванне, развіццё), асобых спалучэнняў (у сувязі з, з прычыны, такім чынам, з аднаго боку). Ужывальная ў сферы навукі, такая лексіка, як правіла, не мае ярка выражанай эмацыянальнасці, ацэначнасці. Названыя ўласцівасці шырока прадстаўлены і ў наступным пласце кніжнай лексікі: публіцыстычнай лексіцы, якая ўжываецца ў сферы публіцыстыкі і красамоўства (змагар, барацьбіт, запавет, аплот, арэол, гонар, пашана).. Кніжная лексіка складае неад’емную частку выяўленчых сродкаў мовы мастацкай літаратуры, дзе рэалізуе асобыя эстэтычныя функцыі. Такім словам уласціва ацэначнае значэнне, якое і тлумачыць іх эскпрэсіўнае ўздзеянне (хуткаплынны, марнатраўства, яскравы). Афіцыйна-справавая лексіка складае характэрную прыналежнасць мовы афіцыйных дакументаў і канцылярска-адміністратыўнага маўлення (абанент, заказчык, ісцец, адказчык, кватэранаймальнік). Яна ўжываецца для абазначэння грамадска-палітычных і прафесійных з’яў, у ёй адсутнічаюць эмацыянальна афарбаваныя словы, ужываюцца стандартныя выразы (справаздачны перыяд, даводзіць да ведама, згодна з параграфам, уключыць у склад). Такім чынам, лексіка пісьмовага маўлення мае адметныя рысы ў залежнасці ад сферы маўленчай камунікацыі (навуковае маўленне, публіцыстычнае, афіцыйна-справавое).
Лексіка вуснага маўлення Як і лексіка пісьмовага маўлення, лексіка вуснага маўлення з’яўляецца стылістычна афарбаванай. Але, у адрозненне ад пісьмовай, лексіка вуснага маўлення характарызуецца нязмушанасцю зносін, непадрыхтаванасцю, сітуатыўнасцю, дыялагічнасцю (часта суправаджаецца непасрэдным кантактам). Сфера яе ўжывання – паўсядзённыя побытавыя стасункі, а таксама ў значнай ступені прафесійныя зносіны неафіцыйнага характару. У заледнасці ад ступені літаратурнасці, можна вылучыць два асноўныя пласты лексікі вуснага маўлення: размоўную (гутарковую) і прастамоўную. Размоўная лексіка – словы і выразы, якія ўжываюцца людзьмі пры неафіцыйных моўных зносінах. Размоўная лексіка з’яўляецца стылістычна афарбаваным пластом слоўнікавага складу і не выходзіць за межы лексікі літаратурнай мовы. Большасці размоўных слоў уласціва пэўная ацэначнасць: гуляка, абібок, чысцюля, зубрыла, шыбаваць, здаравяка, нештачка. Гэтыя дадатковыя адценні адлюстроўваюцца ў слоўніках пры дапамозе спецыяльных памет: сцяміць (разм., адабр.) – скеміць; зегры (разм., зневаж.) – вочы. Да размоўная лексікі адносяцца і многія словы прафесійнага і справавога характару, якія выкарыстоўваюцца ў неафіцыйных зносінах (прафесіяналізмы [15] [16]): кірпіч ‘знак, які забараняе праезд’; абараніцца ‘абараніць дыпломную работу, дысертацыю’; распісацца ‘зарэгістраваць шлюб’. Прастамоўная лексіка – стылістычна зніжаныя словы, якія знаходзяцца па-за межамі нармаванай літаратурнай мовы, у адрозненне ад размоўнай лексікі. Прастамоўная лексіка выкарыстоўваецца для зніжанай, грубаватай ацэнкі з’явы або падзеі. Такія словы характарызуюцца ярка выражанай адмоўнай экспрэсіяй: жмінда (пагардл.), дрыхнуць (груб.), слюнцяй (груб.). Лаянкавыя і вульгарныя словы таксама ўваходзяць ў гутарковую лексіку, аднак знаходзяцца на перыферыі беларускай мовы, іх выкарыстанне сведчыць пра адсутнасць культуры маўлення. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці адрозніваецца ступенню стылістычнай зніжанасці. Адзінкай яе “вымярэння” служыць нейтральная лексіка: лексіка кніжнага маўлення ў цэлым больш высокая, чым нейтральная, размоўная – больш зніжаная ў параўнанні з нейтральнай.
Табліца 14. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай прыналежнасці
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 2020; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.176 (0.009 с.) |