Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовыСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Душою мовы, яе “алгебраю” з’яўляецца граматыка. Яна выяўляе нацыянальны характар мовы, яе своеасаблівасць. Граматыка – гэта сістэма правіл паяднання слоў у маўленні, іх змянення, што абумоўлена патрэбамі гэтага паяднання. Граматыка, у адрозненні ад іншых раздзелаў мовазнаўства, характарызуецца большай непранікальнасцю для іншамоўных уплываў. Аднак парушэнне граматычнай будовы больш балюча адбіваецца на мове, чым пранікненне ў мову чужаземных слоў. Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання. Дапасаванне –такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена. Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць. Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль. У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі: 1) дзейнік і выказнік; 2) аднародныя члены сказа; 3) службовыя часціны мовы. Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх. 1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня. 2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой. 3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед). 4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным. 5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях. 6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех. 7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой. 8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен. 9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка). 10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
ЛЕКСІКАЛОГІЯ СЛОВА І ЯГО ЗНАЧЭННЕ
Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне “слова” і “вучэнне”. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы. Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне. Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з’явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў. (гл.: ТСБМ, Т 2, 189)). Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны). Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў (гл.: Сямешка, 1996, 185). Мал. 2. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова
Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.
белая, празрыстая абалонка вока. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.
Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы. Лексічныя амонімы Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах.
пеўчая птушка хімічны элемент (ліку няма)
Амаформы – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме): ляцець – я лячу; поле – калгасныя палі; лячыць – я лячу; палоць – палі агарод. Амаформы – гэта, як правіла, словы розных часцін мовы. Фанетычныя амонімы Амафоны – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман. Графічныя амонімы Амографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: му́ка – мука́, па́даць – пада́ць.
Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму. Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):
У некаторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)). Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады: Прыняць – залічыць на першы курс. Прыняць – сустрэць гасцей. Ціхі чалавек – спакойны, смірны. Ціхі чалавек – слабы, нячутны. Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў: Драмаць – кляваць носам. Мала – як кот наплакаў. Сінонімы ўзніклі пры абазначэнні аднаго і таго ж прадмета з’явы, прыметы, паняцця. Выкарыстоўваюцца: а) агульнаўжывальныя і дыялектныя словы: падасінавік – асавік авадзень – здрок б) агульнаўжывальныя і прастамоўныя: валасы – кудлы барабаншчык – бубнач в) словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы: канікулы – вакацыі лоб – чало г) спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы: прыстаўка – прэфікс змена – эвалюцыя адлегласць – дыстанцыя важны – актуальны. Сінонімы бываюць: а) семантычныя – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем: вялікі – агромісты – гіганцкі б) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стылістычнай афарбоўкай (выкарыстоўваюцца ў розных стылях): маланка – бліскаўка бегемот – гіпапатам. Кантэкстуальныя – словы, якія з’яўляюцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце: 1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла. 2. Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка. 3. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.
Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем: - рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы); - аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць - адвязаць). Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне: добры – нядобры ціхі голас – гучны голас радасны – бязрадасны ціхая вуліца – шумная вуліца дэмакрат – антыдэмакрат ціхі ход – хуткі ход наступленне – контрнаступленне
гарачы чай – халодны чай цёмны чалавек – адукаваны чалавек гарачы прыём – халодны прыём цёмныя валасы – светлыя валасы цёмная справа – чыстая справа
Прыёмы выкарыстання антонімаў наступныя: Антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрастных з’яў, паняццяў, вобразаў (Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.). Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць).
Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы). Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка); прыметнікі (ласкавы - ласкальны); дзеясловы (чырванець - чырваніць). Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент,эфектны - эфектыўны). Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-24; просмотров: 1916; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.009 с.) |