Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыкаСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте 14 красавіка 1978 г. была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР. Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР": ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны. Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш. Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР": гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР. Чацвёрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання": замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР ": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Шосты раздзел "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў. Сёмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд": парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР. БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68).
82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН. Воссоздание внешнеполитеческой деятельности БССР. Участие БССР в воссоздании ООН. 1 лютага 1944 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон” Аб прадстаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх адносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым народнага камісарыяту замежных спраў з усесаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі”. Закон замацаваў права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзаржавамі. Заключаць з імі пагадненні, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. Ў сувязі з гэтым, Вярхоўны Савет СССР 24 сакавіка 1944 года прыняў закон “Аб утварэнні народнага камісарыяту замежных спраў”, унес шэраг адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 года. 26 сакавіка 1946 года наркамат замежных спраў быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Міністэрства замежных спраў разгарнула вялікую працу ў вобласці міжнародных адносін, падцвярджэннем таму з’явіўся ўдзел БССР разам з 50 дзяржавамі ў стварэнні ААН і ў распрацоўцы яе ўстава. Асноўныя напрамкі дзейнасці БССР на міжнароднай арэне: 1. Заключэнне шматбаковых дагавораў з замежнымі дзяржавамі 2. Удзел у міжнародных канферэнцыях (40-70 гады – больш, чым у 300 канферэнцыях) 3. Удзел у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права 4. Удзел у перагаворах з замежнымі дзяржавамі
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 721; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.196 (0.008 с.) |