Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Таргавіцкая канфедэрацыя. 2-гі падзел РП.Содержание книги
Поиск на нашем сайте У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзе-ле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня. Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым за-канадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.
Паустанне 1794. 3-і падзел РП. Прычына распада РП. Пасля разфому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
Сістэматызацыя права Беларусі у 19 ст. Праект Зводу мясцовых законау у заходніх губерніях. У 1826 годзе пачаліся працы па падрыхтоўцы зводу законаз расійскай Імперыі. У гэты час пачалася праца па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Узначаліў камісію па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў мясцовых губерняў Ігнат Даніловіч. Звод мясцовых законаў меркавалася ўключыць у звод Законаў Расійскай імперыі. Праца па падрыхтоўцы хводу мясцовых законаў была ў асноўным завершана ў 1834 годзе. Па некаторых рахздзелах праца вялася да 1873 года. Але ён не быў уключаны ў Звод законаў Расійскай Імперыі і не быў выдадзены як асобны закон.
Прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту. У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права. Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты. Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карысталіся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Рыса аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя. Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належала да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, нрызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 661; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.01 с.) |