Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Судовая рэформа 1864. і асаблівасці яе правядзення у Беларусі.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала повыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова-працэсуальнай сістэмай. У аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялёння ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах. Была рэарганізавана пракуратура: з органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады. Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і агулъныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды і судовыя палаты. У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача участковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністэрства юстыцыі і не атрымлівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года. Акруговы суд, складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі. Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі. Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны. Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г. Сялянскі валасны суд: былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чынам, валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 667; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.005 с.) |