Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Спрадвечна беларуская лексікаСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе развіцця з’яўляецца спрадвечна беларуская лексіка (існуе даўно, спрадве-ку, дасталася ў спадчыну), якая вызначае самабытнасць мовы. У склад спрадвечнай лексікі ўваходзяць: – агульнаславянская лексіка; – усходнеславянская лексіка; – уласнабеларуская лексіка. Агульнаславянскія словы – гэта словы, якімі карысталіся славяне ўжо ў III тысячагоддзі да н. э. Праславянская мова праіснавала звыш трох тысяч год, і за гэты час папоўнілася многімі словамі, якія ўваходзяць у лек-січны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай.
Прыклады слоў агульнаславянскага паходжання
Агульнаславянскія (і індаеўрапейскія) словы – самыя старажытныя ў лексіцы сучаснай беларускай мовы. Іх налічваецца каля дзвюх тысяч. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах засведчыў каля 100 тысяч слоў. 1/50 з іх – агульнаславянскія словы. Аднак да нашага часу яны з’яўляюцца найбольш ужывальнымі, стылістычна нейтральнымі і склада-юць чвэрць ўсіх слоў, ужывальных у паўсядзённых моўных зносінах. Усходнеславянскія словы адлюстроўваюць тыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным і грамадскім жыцці ўсходніх славян, якія адбыліся на працягу VI–VII стагоддзяў, і з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян, агуль-ную мову якіх прынята называць старажытнарускай мовай.
Прыклады ўсходнеславянскіх слоў
Уласнабеларускія словы складаюць спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы, бо ўжываюцца толькі ў беларускай мове. Гэта словы, якія ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай мовы (XIII–XIVстст.) узніклі на яе ўласнай лексічнай аснове (і набылі спецыфічна беларускае фанетыч-нае аблічча) ці ўтвораны ад запазычаных лексічных адзінак пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў.
Прыклады ўласнабеларускіх слоў
Запазычаная лексіка Запазычаная лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Пранікненне запазычаных слоў у бела-рускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнеславянскага адзінства. Прычына запазычвання слоў – сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя і куль-турныя зносіны паміж народамі. Запазычванне – натуральны вынік моўных кантактаў, узаемасувязей моў. Запазычанні ўзбагачаюць слоўнік, пашыраюць намінатыўныя і камуніка-тыўныя магчымасці мовы. Адрозніваюць два тыпы запазычанняў: з блізкароднасных славянскіх моў і з неславянскіх моў. Запазычванне адбываецца двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі (даўно запазычаныя словы) – і пісьмо-вым – праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў (пазнейшыя запазычанні). Адны з запазычаных слоў трапілі ў беларус-кую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы – рускую, польскую або ўкраінскую. Значная частка запазычаных слоў паступова асвоілася беларусамі, увайшла ў склад агульнаўжывальнай лексікі і перастала ўспрымацца як іншамоўная. Напрыклад: агурок (грэч.), бульба (лац.), цыбуля (ням.), базар (цюрк.), булён (франц.); банкет, боты, гвардыя, парфума, пісталет, сурвэтка (галіцызмы) і інш. Аднак шматлікія словы іншамоўнага паходжання захоўваюць пэўныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць, з якой менавіта мовы прыйшло слова. Разгледзім табліцу запазычанняў з неславянскіх і славянскіх моў і іх асноўныя прыметы.
Асобную групу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыянальныя словы. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, што выкарыстоўва-юцца ў шматлікіх мовах у адным і тым жа значэнні, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў (ці ўтвораныя ад іх). Сярод іх больш за ўсё спецыяльных тэрмінаў з розных галін палітыкі, наву-кі, тэхнікі, культуры: альянс, аўтамабіль, аграхімія, біяфізіка, гісторыя, культура, касманаўтыка, банк, гіпотэза, гуманізм, дыскрэдытацыя, ідэал, інтэлект, камюніке, канстытуцыя, канфлікт, катастрофа, магнітафон, тэлевізар, трактар, перспектыва, індустрыя, працэнт, рэалізацыя, стабі-лізацыя, цывілізацыя, экспарт, а таксама слова спорт (з англ.).
Лексіка паводле актыўнасці ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка (устарэлыя і новыя словы)
Лексічны склад любой мовы пастаянна змяняецца і папаўняецца пад уздзеяннем рэчаіснасці. Гістарычныя змены, якія адбываюцца ў грамадстве, уплываюць на развіццё мовы і адлюстроўваюцца ў ёй. З аднаго боку, старыя рэаліі і словы, што іх абазначаюць, адыходзяць на другі план або ўвогуле знікаюць, а з другога – узнікаюць новыя рэаліі і ідзе папаўненне слоўнікава-га складу новымі словамі (ці новымі значэннямі некаторых слоў). На кожным этапе развіцця грамадства ў мове суіснуюць два пласты лексікі: актыўная лексіка – гэта словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы; і пасіўная лексіка – словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але якія ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэла-сці або навізны.
Да актыўнай лексікі адносяцца словы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове. Яны прывычныя і зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Сярод іх вылучаюцца: стылістычна нейтральныя агульнаўжывальныя словы, што выкарыстоў-ваюцца ў розных стылях мовы: дарога, радзіма, жыць, высокі, малады, радасна, мы і інш., а таксама тэрміналагічныя словы, якія актыўна ўжываюцца, хоць і не заўсёды могуць быць зразумелыя ўсім носьбітам мовы: акварэль, тыпаж, матэрыял, гістарызм і інш.
У пасіўнай лексіцы вылучаюцца ўстарэлыя словы і новыя словы. Ад устарэлыхслоў (якія ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыў-нага ўжытку)неабходна адрозніваць старыя словы (спрадвечныя беларус-кія словы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якімі мы карыстаемся і цяпер: галава, рука, хлеб, конь, дождж і інш.). Паводле прычыны архаізацыі ўстарэлыя словы падзяляюцца на гіста-рызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і з’яў, што зніклі з рэальнай рэчаіснасці: баярын, ваявода, войт, князь, шляхціц, земства, ураднік, памешчык, парабак, кальчуга, калчан, жу-пан, жаўнер, саха, кварта, грош, нарком, нэпман. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове. Архаізмы (ад грэч. archaios – cтарадаўні, устарэлы) – гэта старыя назвы сучасных рэалій: бортнік – пчаляр, лекар – урач, вакацыі – канікулы, гута – шклозавод, жывот – жыццё, лемантар – буквар, мыта – пошліна, мястэч-ка – пасёлак гарадскога тыпу, чало – лоб, раме – плячо, ратай – земляроб, раць – войска, скрыжалі – законы, пекны – прыгожы, харобры – адважны, смелы. Архаізмы маюць сінонімы ў сучаснай беларускай мове, таму што прадметы і паняцці захаваліся і зараз маюць новыя назвы. Неалагізмы (ад грэч. neos – новы і logos – cлова) – гэта новыя словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў і не страцілі яшчэ адценне навізны: акрэдытацыя, аэраджып, брокер, дылер, відэатэлефон, стэрэафільм, лізінг, маркетынг, плюралізм, спікер. Галоўная прымета неалагізмаў – іх навізна, свежасць. Да таго часу, пакуль новыя словы маюць вузкую сферу выкарыстання і зразумелыя абмежаванаму колу людзей, яны ўваходзяць у пасіўны склад лексікі. Аднак новыя словы з цягам часу становяцца агульнавядомымі і пераходзяць у разрад агульнаўжывальных: біяполе, інтэрнэт, мюзікл, менеджэр, пейджар, спонсар, трылер, хобі. Ад неалагізмаў трэба адрозніваць аўтарскія (аказіянальныя) наватворы – індывідуальна-стылістычныя неалагізмы, цесна звязаныя з кантэкстам, якія звычайна не выходзяць за межы аднаго твора: сонцатканыя словы (А. Александровіч), бурапеністая завіруха (М. Зарэцкі), агняцветны прасцяг, дарогі квяціста-раздольныя (П. Трус), маланкагромны гул ракеты (М. Танк). Некаторая частка з іх стала здабыткам літаратурнай мовы. Так, У. Дубоўка ўвёў у мову словы адлюстроўваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мілагучны, мэтазгодны і інш.; Купалавымі лічацца скурганіць, неўглядзь, нязглядны, прагледзіста, скаменены, шумнацечны і інш. Лексіка паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (спецыяльныя тэрміны і прафесіяналізмы,
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 4074; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.198 (0.011 с.) |