Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Жаргонныя і дыялектныя словы)Содержание книги
Поиск на нашем сайте Паводле сферы ўжывання адрозніваюцца словы, якімі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы, і словы, якія ўжываюцца толькі асобнымі групамі насель-ніцтва. Адпаведна ўся лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання. Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах і ва ўсіх стылях мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, добры, ісці, прыгожа, высока, сем і інш. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй выкарыстання, пэўным прафесійным ці сацыяльным асяроддзем. У залежнасці ад гэтага лексіка падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.
Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную. Тэрміны (ад лац. terminus – канец, мяжа) – афіцыйна ўзаконеныя словы і спалучэнні слоў, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Напрыклад: аўтаген, алегорыя, бактэрыцыд, газаасветны, крэдыт, косінус, суфікс. Галоўная адметнасць тэрміналагічнай лексікі – яна ўвахо-дзіць у склад лексікі літаратурнай (унармаванай) мовы, выкарыстоўваецца ў вуснай і пісьмовай формах. Ад тэрмінаў трэба адрозніваць прафесіяналізмы – гутарковыя словы і спалучэнні, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць спецыяльныя прылады працы, дзеянні, з’явы: фуганак, фальцоўнік (у цесляроў), майна, віра (у будаўнікоў), раёўня, куралі, дымар (у пчаляроў), лапкі, падвал, вісячы радок (у друкароў), перадкі, заднікі (у шаўцоў). Па-за межамі прафесійнага калектыву такія словы, як правіла, невядомыя. Акрамя таго, такія словы знаходзяцца па-за межамі лексікі літаратурнай мовы, іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі. Прафесіяналізмытрэба адрозніваць і ад жарганізмаў. Напрыклад: пара (дзве гадзіны заняткаў) – прафесійнае слова, пара (двойка) – жаргоннае. Жарганізмы заўсёды маюць экспрэсіўна-стылістычную афарбоўку і з'яўля-юцца не асноўнымі, а паралельнымі абазначэннямі якіх-небудзь рэа-лій, таму больш шырока распаўсюджаныя і зразумелыя. Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – сацыяльная разна-віднасць мовы асоб, аб'яднаных сумесным заняткам, агульнымі сацыяльны-мі ці прафесійна-бытавымі інтарэсамі. Такія словы выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове вучняў, студэн-таў, салдат і іншых груп людзей: кучкавацца (збірацца), стыпуха (стыпен-дыя), маг (магнітафон). Разнавіднасць жаргона – арго – лексіка групы людзей, што па нейкіх прычынах засакрэчваюць сваю мову (маліна, пяро, фомка, ботаць, фуфло). У якасці жаргонных часта выступаюць агульнаўжывальныя словы, якія набываюць іншае, пераноснае значэнне: бабкі (грошы), матор (таксі), продкі (бацькі), хвост (запазычанасць), адфутболіць (адаслаць), зрэзацца (не вытрымаць экзамену, заліку), загараць (сядзець без справы), скатаць (перапісаць заданне з чужой работы). Дыялектнымі называюцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Напрыклад: шаліноўка (святочная хустка), гарлянка (расліна, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні горла), макрыца (пустазелле, што расце на мокрым месцы), ахайваць (мыць, прыбіраць). Дыялектныя словы могуць адрознівацца ад літаратурных гучаннем (жывець – жыве, зліва, злівень – лівень), значэннем (саснякі – лісічкі, глухі – ядавіты, мост – падлога), асновамі (саколка – майка, кагадзе – нядаўна, галаступкам – на босую нагу). Прафесіяналізмы, жарганізмы і дыялектызмы выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як сродак стварэння праўдзівага мастацкага кантэкс-ту: для перадачы моўнага каларыту пэўнай мясцовасці або характарыстыкі дзеючых асоб і таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі. Лексікаграфія. Асноўныя тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія (ад грэч. lexikos – слоўнікавы, grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў. У задачы лексікаграфіі ўваходзіць збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэння іх тыпаў, структуры слоўнікавых артыкулаў, распрацоўкі сістэмы памет, тлумачэння семантыкі слова. Вылучаюць дзве асноўныя групы слоўнікаў: 1 Энцыклапедычныя (ад грэч. enkykliospaideia – кола ведаў) слоў-нікі – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх (універсальныя) ці асобных галінах навукі (галіновыя). Гэта ўсе энцыклапедыі і біяграфічныя слоўнікі. У энцыклапедычных слоўніках тлумачацца не словы, а рэаліі – прадметы, з'явы і паняцці, абазна-чаныя словамі. Прыклады энцыклапедычных слоўнікаў: універсальныя – "Большая Советская Энциклопедия" (30 т.), "Беларус-кая Савецкая Энцыклапедыя" (12 т.), "Беларуская ССР: Кароткая Энцыкла-педыя" (5 т., на бел. і рус. мовах); галіновыя – "Энцыклапедыя прыроды Беларусі", "Энцыклапедыя літара-туры і мастацтва Беларусі"; біяграфічныя слоўнікі – "Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік" (1986), "Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік" (1988). 2 Лінгвістычныя (моўныя) слоўнікі тлумачаць значэнне слова, вы-значаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку і інш. Яны бываюць адна-, двух- і шматмоўныя. У аднамоўных слоўніках словы тлумачацца сродкамі той самай мовы. У залежнасці ад таго, якія словы тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, гістарычныя, фразеалагічныя, тэрміналагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, марфемныя, частотныя, слоўнікі эпітэтаў, сінонімаў і амонімаў і інш. Напрыклад: "Арфаграфічны слоўнік" (М. Лобан і М. Суднік), "Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне" (пад рэд. М. В. Бірылы); "Слоўнік іншамаоўных слоў" (А. М. Булыка, 1993); "Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў" (М. Клышка,1993); "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы". Двухмоўныя і шматмоўныя – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў (бела-руска-рускі, руска-беларускі, украінска-беларускі, беларуска-польска-рускі). Напрыклад: "Руска-беларускі слоўнік" (1982; 2 т.); "Беларуска-рускі слоўнік" (1990; 2 т.); "Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі "; "Русско-белорусский словарь электротехнических терминов " (Н. П. Краевская, Б. В. Гринберг, В. П. Красней, 1993); "Русско-белорусский словарь математических, физических и техниче-ских терминов " (Н. Н. Костюкович, В. В. Люштик, В. К. Щербин, 1995); "Русско-белорусский политехнический словарь" (под ред. И. Л. Бурака, 1997); а таксама "Межъязыковые омонимы и паронимы" (С. М. Грабчыкаў). Тэма 4
|
|||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 2445; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.) |