Месца першага танкавага бою на Беларусі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Месца першага танкавага бою на Беларусі

Поиск

Каля вёскі  ёсць месца, дзе ўпершыню на Беларусі адбыўся танкавы бой.

    Тут побач праходзіць жалезная дарога Полацк-Маладзечна, паміж азёрамі Доўгае і Свядава. Адлегласць паміж азёрамі – менш вярсты. Тут, на гэтым стратэгічна важным перашыйку, у час Першай сусветнай вайны замацаваліся польскія войскі.

Менавіта тут пайшлі ў наступленне чырвонаармейскія танкі.

    Для ўдзелу ў прарыве польскага фронту ў Полацк былі дастаўлены тры танкі 2-ога танкавага атрада. Яны былі адбіты ў дзянікінцаў і прайшлі поўны рамонт на Пуцілаўскім заводзе ў Петраградзе: “вялікі” Мk V (“Рыкарда”) і два”малых” FT-17 “Рэно”. Каб перавезці іх на левы бераг Заходняй Дзвіны, быў пабудаваны тэрмінова паром. Затым танкі рынуліся ў бок Зябак.

    У ноч з 1-ага на 1-ога ліпеня камандзір 2-ога танкавага атрада з камандзірамі танкаў даследвалі мясцовасць і намецілі маршруты руху асобных танкаў. Умовы для руху танкаў былі складанымі: ім трэба было рухацца да акопаў праціўніка па адкрытай мясцовасці. Пагэтаму трэба было, каб польскія войскі сканцэнтравалі сваю ўвагу на іншым. Для гэтага выкарысталі браняпоезд №8 “Раскольнікаў” пад кіраўніцтвам Канстанціна Каліноўскага. У атацы планіравалі задзейнічаць 33-ю Кубанскую стралковую дэвізію і бронемашыны 14-ага бранявога аўтамабільнага атрада.

    У 6 гадзін раніцы 4 ліпеня пасля артылерыйскай падрыхтоўкі танкі пачалі рухацца на пачатковы рубеж. Палякі адказалі агнём. Пад прыкрыццем тумана браняпоезд №8 выйшаў з-за пабудоў Зябкаўскай станцыі і пачаў рухацца ад Зябак да падарванага праз Ауту маста. Палякі сканцэнтравалі па ім агонь усіх батарэй.

    Праз дзве гадзіны пасля пачатку боя танкі прарвалі абарону. Удар, нанесены танкамі, быў падтрыманы конніцай, пяхотай і аўтабранявым атрадам.

Польскі фронт ля Зябак быў прарваны. Тут узялі многа пленных, восем арудзій, каля двух дзясяткаў кулямётаў і іншыя трафеі.

    Каманды танкаў вялі сябе мужна, хаця небеспамылкова. Два танкі было падбіта. Першы танкавы бой быў аператыўна прааналізаваны вярхамі. На жаль, тут няма помніка савецкім танкістам і Канстанціну Каліноўскаму, стваральніку танкавых войск як самастойнага роду войск РККА.       

в. Старыя Зябкі



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 51; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.009 с.)