Помнік на месцы спаленай вёскі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Помнік на месцы спаленай вёскі

Поиск

МАРШРУТНЫ ЛІСТ

дружыны імя Клавы Шакаладавай

ДУА “Псуеўская дзіцячы сад-базавая школа

Глыбоцкага раёна” Віцебскай вобласці 

                                 “Па месцах баявой і партызанскай

славы Псуеўшчыны”

№ аб’екта (супадае з № на карце)

Назва і апісанне аб’екта (яго ўнікальнасць, цікавыя факты, гісторыка-культурная каштоўнасць)

Фота аб’екта

Адрас ці размяшчэнне

Школьны краязнаўчы музей

Краязнаўчы музей школы – адзін з першых музеяў раёна. Яго заснаваў былы дырэктар школы Волкаў І.І., заслужаны настаўнік Беларусі, паэт і краязнаўца.

Асноўны  фонд  музея школы налічвае  160 экспанатаў.

Найбольш каштоўныя з іх:

-каменные прылады працы (тапары, наканечнікі);

-прадметы железнага  веку (каваныя ключы, падковы, саха);

-прадметы ганчарнага рамяства (ступа, драўлянае  карыта, дэталі кроснаў, маслабойка);

-прадметы рукадзелля і іншага рамяства (вышыванкі, сукно, палатно, лапці);

-экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны (партызанская і немецкая лістоўкі, асколак рацыі, рэшткі  крыла самалёта, каскі, біклагі).

 На базе музея   праводзяцца цікавыя тэматычныя   экскурсіі.

    Мы арганізуем паходы і экспедыцыі па збору экспанатаў, запісваем успаміны ўдзельнікаў вайны, запрашаем на сустрэчы людзей,справамі і ўчынкамі якіх можна ганарыцца.

аг. Псуя,

вул. Савецкая, 8

У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага сельсавета было спалена многа вёсак: Хралы, Асінаўка, Вострава, Латышы, Горнава, Лявонавічы, Бараўцы.

Вёску Вуглы спалілі разам з жыхарамі.

 Тут да вайны было 24 сям’і. Многія жыхары былі звязаны з партызанамі: з’яўляліся праваднікамі, прадастаўлялі транспарт, забяспечвалі прадуктамі харчавання.

2 студзеня 1943 года карнікі  акружылі вёску. Гітлераўцы знішчылі 19 мірных жыхароў, спалілі 24 дамы з усімі надворнымі пабудовамі. Толькі нямногім удалося ўцячы.

На пажарышчы дома Юльяна Ананіча ўзведзены помнік-абеліск.

Людзі з хваляваннем слухаюць расказы жывых сведкаў вайны пра крывавыя зверствы фашыстаў, аб мужнай барацьбе савецкіх людзей супраць захопнікаў.

аг. Псуя,

вул. Савецкая



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 48; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.008 с.)