III. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новай мэты, сумеснае мэтавызначэнне, абагульненне паняццяў і правіл па тэме. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

III. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новай мэты, сумеснае мэтавызначэнне, абагульненне паняццяў і правіл па тэме.

Поиск

Я з дзяцінства марыла аб такой прафесіі.

НеабходнасцьнештавырашацьзлавалаДанілу.

Дзяўчаты сабралі ў Насты паспяваць.

Мы часта марылі пра дарослае заўтра.

Настаўнік:

Перад тым, як пачаць вывучэнне новай тэмы, варта згадаць, які раздзел навукі аб мове мы пачалі вывучаць (сінтаксіс).

- Назавіце асноўныя адзінкі сінтаксісу (сказ, словазлучэнне, тэкст);

- Назавіце характэрныя прыметы сказа, што адрозніваюць яго ад словазлучэння? (інтанацыйная, сэнсавая завершанасць, наяўнасць граматычнай асновы, сказ – адзінка маўленчых зносін, сказ – выказванне аб прадмеце маўлення, граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін);

- На якія віды падзяляюцца сказы ў залежнасці ад будовы граматычнай асновы? (аднасастаўныя, двухсастаўныя);

- На якія тыпы падзяляюцца сказы ў залежнасці ад наяўнасці даданых членаў сказа? (развітыя – пры наяўнасці даданых членаў сказа, неразвітыя – даданыя члены сказа адсутнічаюць);

- Вядома, што галоўныя члены сказа выяўляюць яго асноўны змест, а што можна сказаць пра даданыя члены сказа (даданыя члены сказа не выяўляюць яго асноўны змест, а толькі дапаўняюць);

- Назавіце даданыя члены сказа. Якімі часцінамі мовы яны звычайна выражаны? На якія пытанні адказваюць? (ускосных склонаў, які? Чый? на пытанні прыслоўяў/ дапаўненне - назоўнікамі і займеннікамі ва ўскосных склонах, азначэнне – прыметнікамі і займеннікамі, акалічнасць – нязменным словам, назоўнікам з прыназоўнікам). Назавіце граматычнае значэнне даданых членаў сказа (прадмет/ прымета прадмета / месца, час, якасць, прычына, спосаб, дзеяння).

- Прачытайце першы сказ. Якія даданыя члены сказа ёсць у ім? (дапаўненне, азначэнне, акалічнасць). Якімі часцінамі мовы яны выражаны?

- Прачытайце другі, трэці і чацвёрты сказы. Якія даданыя члены сказа тут ёсць? Якімі часцінамі мовы яны выражаны?

Настаўнік: Давайце паспрабуем выдзеліць з любога з пранаваных сказаў словазлучэнні. Напрыклад, з першага. Распішам, з якіх словазлучэнняў складаецца гэты сказ. Такім чынам, відаводна, што даданыя члены ўваходзяць у сказ праз словазлучэнне (марыць з дзяцінства, марыць аб прафесіі, прафесіі такой), паясняючы галоўныя ў граматычных і сэнсавых адносінах словы.

Настаўнік: Такім чынам, сёння мы з вамі павінны не толькі актуалізаваць веды пра ўсе асноўныя спосабы выражэння даданых членаў сказа (нагадаем яшчэ раз, што асноўнымі спосабамі выражэння дапаўнення, напрыклад, з’яўляецца назоўнік і назоўнік з прыназоўнікам), але і навучыцца выкарыстоўваць сэнсавыя пытанні пры вызначэнні характару адносін паміж галоўным і залежным кампанентам у структуры сказа, а не толькі абапірацца на марфалагічную характарыстыку слова {прыналежн. Да ЧМ} (Мы марылі пра дарослае ЗАЎТРА). Таксама мы павінны ўсвядоміць, што БОЛЬШАСЦЬ даданых членаў сказа ўваходзіць у сказ праз словазлучэнне (марыць з дзяцінства, марыць аб прафесіі, прафесіі такой), паясняючы галоўныя ў граматычных і сэнсавых адносінах словы. Выпрацоўваць уменні вызначаць даданыя члены сказа з улікам структурных і семантычных характарыстык.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 156; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.146 (0.007 с.)