Траецкая песьня. Маю, маю, маю зеляной . Ваджэньне, пахаваньне стралы. Русальная песьня. У. Рано ран, У. . Не прымеркаваныя да абрадаў песьні 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Траецкая песьня. Маю, маю, маю зеляной . Ваджэньне, пахаваньне стралы. Русальная песьня. У. Рано ран, У. . Не прымеркаваныя да абрадаў песьні

Поиск

Траецкая песьня

Вы ржі пашаніца перястой стаяла,

Маю, маю, маю зеляной 

(пасьля кожнага радка)

Перястой стаяла, каласом махала…

Каласом махала, галасом гукала:

-- Не магу стаяці, каласом махаці.

 

 

Ваджэньне, пахаваньне стралы

в. Казацкiя Балсуны, Веткаўскi раён

Гомельскай вобласьцi

Ні жар загаряя, ні жар загаряя, ні сонейка грае,

Лёлюшкі-лёлі, ні сонійка гра(й),

Пан па рынку ходзя, паню пабуджае,

Ці сьпіш ты, паня, ці ты так не чуеш,

Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць,

Гаворяць, гаворяць пра рябячаю красу,

Рябячая краса па рэшату аўса,

Па шапцы, па магерцы, па красівай дзеўцы.

Ні жар загаряя, ні жар загаряя, ні сонейка грая,

Лёлюшкі-лёлі, ні сонійка гра(й),

Пан па рынку ходзя, паню пабуджая,

Ці сьпіш ты, паня, ці ты так не чуеш,

Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць,

Гаворяць, гаворяць пра дзявочаю красу,

Дзявочая краса – да пояса каса,

Да пояса каса, па 100 рублей лента.

Па 100 рублей лента, па тысячы сама.

 

в. Казацкія Балсуны, Веткаўскi раён

Гомельскай вобласьці

 

Ой, ты снытачка, шчамяліначка,

Ой, ты ой, люлі, шчамяліна… У!

А ты дзе расла, раскідалася?

Я ж расла расла у цемнам лесе,

Раскідалася ў шчыром бару.

Ой, ты красная, ой, ты, дзевачка,

Ой, дзе ты расла разумелася?

Я ж расла расла свайго татачкі,

Разумелася свае мамачкі.

 

 

Русальная песьня

Веткаўскі раён Гомельскай вобл.

На гряной няделі русалкі сядзелі,

У! Рано ран, У!

Сядзелі русалкі на крівой бярозе,

На крівой бярозе, на прамой дарозе,

Прасілі русалкі і хлеба, і солі,

І хлеба, і солі, шчэ й горькай цыбу(о)лі.

 

 

Не прымеркаваныя да абрадаў песьні

Шчучынcкі раён Гарадзенскай вобласьці

Паганяй валы у сад вішнёвы,

Ой, да люлі, люлі, у сад вішнёвы!

Урасілася, бо раса была,

Любілі хлопцы – хараша была,

Воні любілі, я не любіла,

Купілі сукню – я не насіла,

Як насіць буду – спамінаць буду,

Як знашу яе -- забываць буду!

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 46; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)