Варштаты традыцыйных  спеваў  з  вікторыяй  міхно 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Варштаты традыцыйных  спеваў  з  вікторыяй  міхно

Поиск

ВАРШТАТЫ ТРАДЫЦЫЙНЫХ  СПЕВАЎ  З  ВІКТОРЫЯЙ  МІХНО

Установа “Культура роднага краю”

Тэл.: адміністратар Алена Ліхач - 8 (029) 333-78-19

кіраўнік Аляксей Чубат - 8 (029) 755-68-85

 

Позневеснавы цыкл – 2-я група пачаткоўцаў

 

Веснавы карагод

в. Ольпень, Столінскі раён Брэсцкай вобл.

Волотар, волотар,

Отчыняй ворота,

Ой, а хто там крычыць,

Князёвэ дзіця,

А чого вно крычыць,

В огород хочэ,

А на шчо в огород,

Красок на вэнок,

Ой, а на шчо вэнькі,

Ой, а на шчо вэнькі,

Пойд’ем у танькі.

Веснавы карагод

в. Балата, Кобрыньскі раён Брэсцкай вобл.

Стоiть вэрба йу концi сыла,

На той вэрбы йа тры квiточкi,

Пуд вэрбою я тры дзiвочкi,

Й одна стоiть у каптанчыку,

Друга стоiть у жупанчыку,

Трэця стоiть у зэлэным зэлэнцi.

в. Баранава, Старадарожскі раён

Мінскай вобласьцi

Вол бушуе, весну чуе,

(усе радкі паўтараюцца двойчы)

Курка сакоча, грэбці хочэ,

Воран крачэ, сыра хочэ,
Дзеўка плача, замуж хоча.
Не бушуй, волік, наарэшся,

Не сакачы курка, награбесса,

Не крач воран, нажарэсса,
Не плач, дзеўка, нажывешся.

Юраўскія песьні

Браслаўскі раён Віцебскай вобл.

Юр'я! Ўставай рана.

Юр'я! Ўмыйся бела.

Юр'я! Вазьмі ключы.

Юр'я! Выйдзі ў поле.

Юр'я! Адамкні зямлю.

Юр'я! Пусьці расу,

Юр'я! Мядовую.

Юр'я! Пусьці траву,

Юр'я! Шаўковую.

 

Ў нас сягоньня Юр’еў дзень,

Юр’еў дзень, Юр’еў дзень.

Разгуляўся Юр’еў конь,

Юр’еў конь, Юр’еў конь.

Разьбіў камень капытом,

Капытом, капытом,

А ў тым камні ядра нет,

Ядра нет, ядра нет,

Ў нашых мальцаў праўды нет,

Праўды нет, праўды нет.

 

 

Выйду я на двор – бычкі бушуць,

Юр’я, Юр’я бычкі бушуюць,

Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць,

Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць,

Рэчкі загулі, ле(ё)ды паплылі,

Юр’я, Юр’я ле(ё)ды паплылі,

Ў зелёных лугах кветкі зацьвілі,

Юр’я, Юр’я кветкі зацьвілі,

Выйду, малада, кветкі зьбіраці,

Юр’я, Юр’я, кветкі зьбіраці,

Кветкі зьбіраці, веночкі віці,

Юр’я, Юр’я, веночкі віці,

Веночкі віці, Юр’я спеваці,

Юр’я, Юр’я, Юр’я спеваці.

 

 

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 51; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.)