Адзначце складаназалежныя сказы з трыма даданымі часткамі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Адзначце складаназалежныя сказы з трыма даданымі часткамі.

Поиск

6. Адзначце складаназалежныя сказы з трыма даданымі часткамі.

1)Дай чалавеку веры, Божа, што хоць пасля, пасля, пасля ўжо ў абліччы іншым, можа,

ён быць папраўдзе шчасным зможа, бо вопыт, горкі і варожы, якім сілкуе Дух зямля, 

яму стаць мудрым дапаможа.

2)Я думала, што люблю адну вясну, бо вясной так лёгка пераблытаць, дзе я, бо

вясной так пяюць ва мне надзеі.

3) Ці трэба было, каб жыццё праляцела, пакуль гэту праўдачку я ўразумела?

4)Жывём занадта мала, каб напрыканцы не шкадаваць, што не ўсё, чым доля нас

вітала, з годнасцю мы ўмелі адвітаць.

5)Усё, што я люблю і помню я, глыбока ў сэрцы прытаю.

7.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе слова ў галоўнай частцы.

1)Птушкі то пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле, дзе, падняўшыся ў

неба, сваім танюткім і няскончаным звонам заліваюцца жаўранкі.

2) Неба, злёгку агорнутае танюсенькаю белаватаю павалокаю, як бы шаўковаю

кудзелькай, здавалася, ніжэй нахілілася над гэтымі паземамі, каб нанесці іх 

пацалункамі сонечнага святла.

3)У гаворцы Васіліны Карпаўны адчулася ўраўнаважанасць чалавека, які многа

бачыў у жыцці.

4)Быў ціхі чэрвеньскі надвячорак з няяркім ужо сонцам, з ружова-сінім небам, з

доўгімі чорнымі ценямі, калі наш цягнік прыйшоў на маленькі лясны раз’езд Белы

Камень.

5)Сотні, тысячы разнастайных прэпаратаў робяць фармацэўтычныя заводы з раслін,

што паступаюць з прынёманскіх палёў..

8.Адзначце сцверджанні, якія называюць прыметы, уласцівыя складаназалежным сказам.

1)Прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі словамі.

2)Прэдыкатыўныя часткі нераўнапраўныя: адна з іх галоўная, астатнія – даданыя.

3) Прэдыкатыўныя часткі звязваюцца бяззлучнікавай сувяззю.

4)Наяўнасць дзвюх і больш прэдыкатыўных частак.

5)Усе даданыя часткі адказваюць на адно пытанне і паясняюць адно слова.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 98; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.006 с.)