Складаназалежныя сказы.(Тэст). Адзначце складаназалежныя сказы.. Запішыце словам, колькі ў складаназалежным сказе даданых частак.. Адзначце складаназалежныя сказы.. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай.. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Складаназалежныя сказы.(Тэст). Адзначце складаназалежныя сказы.. Запішыце словам, колькі ў складаназалежным сказе даданых частак.. Адзначце складаназалежныя сказы.. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай..

Поиск

Складаназалежныя сказы.(Тэст)

1.Адзначце складаназалежныя сказы.

1)На Мядзелі не так прыгожа, як на Нарачы, затое чаек тут больш.

2) Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны.

3) Нават калі ветрана, тут цёпла.

4)Гультаі! Працуюць як мокрае гарыць.

5)Так жыць на свеце трэба, каб да апошніх дзён любіць дзяцей, зямлю і неба.

2.Запішыце словам, колькі ў складаназалежным сказе даданых частак.

 

Пакліч да зімы ў адведзіны, мая маўклівая дзедзіна, пасядзі ля грубкі са мною,  

раскажы свае даўнія былі ўсе, пра якія нашчадкі забыліся, каб акно, ва ўзорах якое

ўсё, мне здалося тваім слуцкім поясам.

3.Адзначце складаназалежныя сказы.

 1) Мы шмат ведаем і помнім падзей, раскрытых да драбніц, але твой лёс і сёння

повен неразгаданых таямніц.

2)З прасветласцю сцвярджаць я свету не баюся сваёю кожнай баразной, што я

жыву, люблю, не наталюся.

3)Толькі ўчора сонцам ліўся ліст, а сягоння пад завейны свіст снег упаў на

голле залатое.

4)Бойся спазніцца са словам харошым, бо тонка прадзецца жыццёвая ніць.

5)Мне недастае той шызай тундры, дзе сэрца мужнасць знайсці змагло б.

 

 4.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай.

1)Жыві, пакуль глядзяць удалеч вочы, і нідзе душой ніколі не крыві.

2)Абяссілены незвычайнай спёкай, якая амаль месяц трымала горад у сваім палоне, я  

не мог ні пісаць, ні чытаць.

3)Чутно, як з сосен сыплецца ігліца.

4)Агонь другой душы, калі і адыходзіш, не тушы.

5) Светлы той дзень, калі табе прысніцца мама.

5. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.

1) Калі закоціцца сонца, на небе запаляцца зоркі і ў кожнай расінцы ўспыхвае таемны малы светлячок.

2)І ўжо невядома, дзе Максім Лужанін, а дзе нам расказвае Якуб Колас.

3) Добра ляжаць у траве, слухаючы, як ценькае недзе недалёка лясная птушачка, як стомлена, не змаўкаючы, гудуць над палянай пчолы, як здаля, з рэчкі, даносяцца крыкі вясковых дзяцей і нехта скача ў ваду.

4)Прыгадала ты, як па даху налібоцкім град буйны лупіў, як клёцкі, і антонаўку знянацку я абтрос, збудзіўшы бацьку.

 5)Зрадніцца мне з табой, адвечны лесе, каб не было мяжы паміж табой і мною, каб мая песня вынікала з тваіх песень і мая мроя – з тваіх вечных мрояў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 164; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.008 с.)