Арганізуем конкурс на лепшага чытальніка верша. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Арганізуем конкурс на лепшага чытальніка верша.

Поиск

 

УРОК:  літаратурнае чытанне

 

КЛАС:  4

 

ТЭМА:В.Гурскі “Верныя сябры”; прыказкі пра дружбу

 

 

ЗАДАЧЫ:вучыць вылучаць галоўных і двугарадных дзейных асоб, ацэньваць іх узаемаадносіны, здзейсненыя ўчынкі і іх прычыну;

Развіваць уменнее знаходзіць у мастацкім творы матэрыл для характарыстыкі герояў;

Фраміраваць уменне вызначаць рысы характару персанажаў;

Выказваць ўласныя і аўтарскія адносіны да герояў твора;

Фармуляваць асноўную думку аўтарскай казкі;

Развіваць уменне тлумачыць сваімі словамі значэнне прыказак;

Выхоўваць сяброўскія адносіны паміж вучнямі класа.

 

АБСТАЛЯВАННЕ:падручнік, дыдактычны матэрыял.


ХОД УРОКА

АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

-Паўтарайце за мною.

Я здаровы.

Мне добра.

Я бадзёры.

Я шчаслівы.

Побач мае сябры.

Я настроены на ўрок.

МАЎЛЕНЧАЯ РАЗМІНКА

 (выразнае чытанне верша па ролях, звяртаецца ўвага на вымаўленне гукаў[р], [ц'].

-Прачытаем і адгадаем загадку на ст.23

-Якія прыметнікі дапамаглі вам адгадаць, што гэта мухамор?

-Які занятак знайшоў сабе мухамор у гэтай загадцы?

ПРАВЕРКА ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ

-Хто напісаў байку пра гэтага грыба?

-Як назваў яго У.Правасуд у сваім творы?

1. Харавое чытанне байкі з рэгуляваннем гучнасці :1 радок-шэптам,

 2 радок- паўголаса, 3 радок-гучна.

2. Арганізуем конкурс на лепшага чытальніка верша.

-Скажыце, калі ласка, каго з герояў байкі вы выбралі б у сябры?

-Чаму вы не жадаеце мець такога сябра, як Мухамор?

УСТУПНАЯ ГУТАРКА ДА НОВАЙ ТЭМЫ

-Адгадайце загадку

Без яго-самота,

Ён-надзея, і пяшчота,

І памочнік ён, і брат,

Хай у нас іх будзе шмат.

-А у вас ёсць сябры? Раскажыце пра свайго сябра? За якія якасці характару вы паважаце сваіх сяброў?Выберыце гэтыя якасці з прапанаваных.

ДОБРЫ

ГАНАРЛІВЫ
ВЕРНЫ
ПРЫГОЖЫ
СМЕЛЫ
РАЗУМНЫ

БАЯЗЛІВЫ

ХУТКІ
ВЯСЁЛЫ

ДУЖЫ

ПАВОЛЬНЫ

КЕМЛІВЫ

МАЎКЛІВЫ

ЗЛЫ

-А вы, калі небудзь, назіралі за дружбай паміж жывёламі, вашымі хатнімі чацвераногімі сябрамі?

-Паглядзіце на ілюстрацыю да казкі і скажыце, хто будзе яе героямі?

-У якіх казках вы ўжо сустракаліся з імі, успомніце?

-Якімі рысамі характару ў казках надзелены заяц (карыстацца прыметнікамі на дошцы), якія аднясем да вожыка; да вавёркі; да ваўка.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 96; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.006 с.)