Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вопрос№60 культура беларусі на сучасным этапе.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш. занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці. Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Указам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Створаны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў. Вучоныя HAH Беларусі выконвалі 747 заданняў па 38 найважнейшых дзяржаўных праграмах у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук. У вырашэнні' дзяржаўных эканамічных і сацыяльных праблем, праектаў і праграм яны супрацоўнічаюць з 52 краінамі свету. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ажыццяўляе Міждзяржаўную праграму «Лазерныя тэхналогіі XXI стагоддзя». У Беларусі асвоены выпуск лазераў на неадыме, якія купляюць Японія, Германія і іншыя краіны. У 2004 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначыла сваё 75-годдзе. Юбілей не толькі стаў аглядам дасягненняў, але і паставіў перад вучонымі новыя задачы. Увага навукоўцаў сканцэнтравана на неабходнасці глыбокага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, распрацоўцы прапаноў па кіраўніцтве дзяржавай і развіцці грамадства, вызначэнні кірункаў навукова-тэхнічнай палітыкі. Важным кірункам застаецца рэфармаванне навукі, узаемадзеянне яе з вытворчасцю ў тых галінах, якія абяцаюць удасканаленне тэхналогій і на гэтай аснове — прарыў на сусветныя рынкі, у тым ліку нарынкі развітых краін, у галіне лазернай тэхналогіі, радыёэлектронікі, інфармацыйных тэхналогій, механаоптыкі і інш. У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш. 3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні. 3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культурны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 588; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.008 с.) |