Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вопрос№52:соц-эк и полит развитие бсср В 1970-1980 гг.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей. ВОПРОС№56 Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. У выніку ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі Вацлаў Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж. Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Нікалае Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 348; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.007 с.) |