Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Метэаралагічныя элементы і вымяральныя велічыніСодержание книги
Поиск на нашем сайте
напрамку і скорасці ветру ў свабоднай атмасферы; актынаметрычныя – элементы радыяцыйнага балансу зямной паверхні. Пры градыентных назіраннях вымяраецца хуткасць ветру, тэмпература і вільготнасць паветра на ўзроўнях 0,5 – 2 м над паверхняй зямлі, а таксама тэмпература глебы на яе пваерхні і глыбінях 5, 10, 15, 20 см. Па даных актынаметрычных і градыентных назіранняў разлічваюць элементы цеплавога балансу сістэмы глеба – атмасфера. Аэралагічныя станцыі выконваюць радыёзандзіраванне атмасферы з выкарыстаннем радыёлакатараў. У сучасны момант радыёзандзіраванне атмасферы адбываецца на 800 наземных аэралагічных станцыях і 40 суднах надвор’я, што дазваляе атрымліваць інфармацыю аб тэмпературы, вільготнасці паветра і ветру да вышыні 25 – 30 км. Станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы праводзяць рэгулярныя вымярэнні фізічнага стану стратасферы і мезасферы з дапамогай метэаралагічных ракет. Ракетнае зандзіраванне атмасферы выконваецца таксама на наземных і суднавых станцыях. У цяжкадаступных мясцінах працуюць аўтаматычныя радыёметэаралагічныя станцыі, якія рэгіструюць у пэўныя тэрміны змяненні метэаэлементаў і перадаюць іх па радыё аўтаматычна без удзелу назіральніка. Спецыялізаваныя станцыі служаць для вывучэння асобных працэсаў і з’яў і іх узаемасувязі ў розных геаграфічных умовах, а таксама для спецыялізаванага абслугоўвання асобных галін народнай гаспадаркі. Напрыклад, аграметэаралагічныя станцыі праводзяць назіранні за вільготнасцю глебы, развіццём і станам сельскагаспадарчых раслін. Дрэйфуючыя станцыі збіраюць звесткі аб метэаралагічным рэжыме Арктыкі. Селясцёкавыя станцыі вядуць гідраметэаралагічныя назіранні і вывучаюць фарміраванне селяў у горных раёнах. Метэаралагічная станцыя размяшчаецца такім чынам, каб яе назіранні былі характэрнымі (рэпрэзентатыўнымі) для дадзенага ландшафта. Пляцоўка станцыі павінна размяшчацца на адкрытай і роўнай мясцовасці. Паблізу ад яе не павінна быць прадметаў, якія могуць паўплавыць на паказанні прыбораў. У раўнінных умовах для атрымання дастаткова поўнай характарыстыкі тэмпературнага рэжыму патрэбна мець сетку станцый з адлегласцю 50 км паміж імі, а ў горнай мясцовасці – 30–40 км. Атмасферныя ападкі адрозніваюцца больш значнай зменлівасцю ў прасторы і ў часе, таму адлегласць паміж дажджамернымі пастамі павінна быць на раўнінах 20–30 км, а ў горных раёнах 15–20 км. Касмічная сістэма гідраметэаралагічных назіранняў складаецца з арбітальных і геастацыянарных спадарожнікаў, якія дазваляюць атрымліваць даныя аб стане атмасферы з 70–80 % паверхні Зямлі. Вышыня палёту арбітальнага спадарожніка 900 км, а геастацыянарнага – 36 000 км. Касмічная інфармацыя перадаецца на наземныя прыёмныя пункты. Спадарожнікавая апаратура працуе ў бачнай частцы спектра (0,5 – 0,7 мкм) і інфрачырвонай (8 – 12 мкм). Такім чынам, у сучасны момант у сусвеце створана адзіная сістэма збору, апрацоўкі, захавання і выкарыстання гідраметэаралагічная інфармацыі. Акрамя таго, гэта сістэма з’яўляецца асновай спецыяльнай сусветнай інфармацыйнай сістэмы “маніторынг”, якая ўяўляе больш шырокі комплекс назіранняў, аналізу (ацэнкі) і прагнозу развіцця прыроднага асяроддзя (кліматычнай сістэмы) з мэтай выяўлення ступені антрапагеннага ўздзеяння на геасферу і клімат. 1.11.1. Метэаралагічныя назіранні ў Рэспубліцы Беларусь Да цяперашняга часу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана даволі шчыльная і разгалінаваная сетка метэаралагічных назіранняў (табл. 1.3), якая ўваходзіць у ССН і падпарадкоўваецца Сусветнай метэаралагічнай арганізацы і. Адміністратыўнае і гаспадарчае кіраўніцтва гідраметэаралагічнымі назіраннямі здзяйсняе Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Асноўнымі задачамі дэпартамента з’яўляюцца: 1. Арганізацыя гідраметэаралагічных назіранняў за станам атмасферы, вады, сельскагаспадарчых культур, складам і ўзроўнем забруджвання атмасфернага паветра, глебы і водаў, за радыяцыйнымі абставінамі. 2. Збор, аналіз, апрацоўка і распаўсюджванне вынікаў гэтых назіранняў. 3. Складанне і забеспячэнне народнагаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў разнастайнымі прагнозамі надвор’я, гідраметэаралагічных умоў на рэках, азёрах, вадасховішчах, стану сельскагаспадарчых культур, ўзроўню забруджвання атмасферы, глебы і водаў, радыяцыйных умоў. 4. Складанне і выданне навукова-прыкладных даведнікаў аб кліматычных, агракліматычных і водных рэсурсах, гідраметэаралагічным рэжыме, узроўні забруджвання навакольнага асяроддзя. 5. Вядзенне фонду даных: збор, улік, захаванне і выдача матэрыялаў гідраметэаралагічных назіранняў зацікаўленым установам і асобам. Табліца 1.3
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 573; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.007 с.) |