Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Народнагаспадарчае значэнне метэаралогіі і кліматалогііСодержание книги
Поиск на нашем сайте Нягледзячы на шырокае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, залежнасць чалавека і яго дзейнасці ад надвор’я і клімату не змяншаецца, а павялічваецца. Атмасферныя працэсы ўздзейнічаюць на людзей і на ўсялякую гаспадарчую дзейнасць. Больш за ўсё надвор’е і клімат уплываюць на сельскую і водную гаспадарку, на работу транспарта, рыбалоўлю, энергетыку, будаўніцтва, камунальную гаспадарку, здароў’е чалавека. Вялікую шкоду народнай гаспадарцы прычыняюць неспрыяльныя з’явы надвор’я: паводкі, засухі, буры, лавіны, прымаразкі, селі, градабой, завірухі, завеі, галалёдзіца, туман. Яны прыносяць вялікія страты грамадству. З-за дрэнных умоў надвор’я вялікія страты нясе транспарт: авіяцыя, сухапутны і марскі транспарт. У апошнія дзесяцігоддзі віноўнікам пагодных анамалій, якія ахапілі ўсе кантыненты Зямлі, стаў гідраметэаралагічны фенамен Эль-Нін’ё — Паўднёвае хістанне. У перыяд развіцця гэтага фенамена ўзнікаюць гідраметэаралагічныя катастрофы, якія аказваюць адмоўны ўплыў на стан сусветнай эканомікі. Паводле дадзеных амерыканскіх спецыялістаў, за перыяд з 1982 па 1998 гады, эканамічныя страты ад наступстваў Эль-Нін’ё—Паўднёвае хістанне склалі 37 млрд долараў. У перыяд самай інтэнсіўнай з’явы Эль-Нін’ё ў 1982-1983 гг. ад паводак, засух і іншых стыхійных бедстваў загінула звыш двух тысяч чалавек, а матэрыяльныя страты склалі больш за 13 млрд долараў. У сувязі з негатыўнай дзейнасцю чалавека ў апошнія дзесяцігоддзі ўзмацніліся анамаліі клімату, якія адмоўна паўплывалі на эканоміку шматлікіх краін, што прывяло да ўскладнення міжнародных адносін. Вядома, што развіццё і пагібель старажытных цывілізацый у Афрыцы і на Блізкім Усходзе былі абумоўлены змяненнямі клімату. Гібель пасяленняў вікінгаў у Ісландыі таксама тлумачыцца рэзкім пахаладаннем клімату. Задачы метэаралогіі і кліматалогіі Асноўнымі задачамі з’яўляюцца: 1) стварэнне прагнозаў надвор’я рознай працягласці. Авіяцыйныя прагнозы складаюцца на перыяд ад дзесяткаў хвілін да некалькіх гадзін; кароткатэрміновыя прагнозы – на 1–3 сутак; сярэднетэрміновыя – на 4–10 сутак; доўгатэрміновыя – на месяц, сезон, год, некалькі гадоў. Такім чынам, прагноз надвор’я – галоўны вытворчы прадукт гідраметслужбы, у якім зацікаўлены шматлікія гаспадарчыя спажыўцы. 2) забеспячэнне інфармацыяй аб клімаце і мікраклімаце сельскай, лясной і воднай гаспадаркі, а таксама прамысловасці, будаўніцтва, транспарта, медыцыны, курарталогіі, спорту і турызму. 3) стварэнне прагнозу змянення клімату пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў. Пры гэтым патрэбна ацэнка ўздзеяння паліўна-энергетычнай прамысловасці, росту канцэнтрацыі СО2 і іншых газаў, аэразоляў, змяненняў уласцівасцей падсцілаючай паверхні на стан атмасферы ў будучыні. 4) ацэнка ўздзеянняў кліматычных змяненняў на гаспадарчуюдзейнасць і распрацоўка спосабаў адаптацыі народнагаспадарчага комплексу да больш цёплых сучасных кліматычных умоў. Гэта вельмі складаная і цяжкая праблема. Для яе вырашэння патрабуюцца намаганні не толькі метэаролагаў, але і энергетыкаў, эколагаў, эканамістаў, аграномаў і г.д. 5) адной з асноўных задач метэаралогіі з’яўляецца актыўнаеўздзеянне на атмасферныя працэсы.
Кліматычныя рэсурсы Да кліматычных рэсурсаў адносяць усе кліматычныя элементы, а таксама ўсе працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферы і выкарыстоўваюцца чалавекам для сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сучасны момант кліматычныя рэсурсы вывучаюцца не як набор вядомых кліматычных паказчыкаў. Усё часцей пад кліматычнымі рэсурсамі разумеюць запасы розных відаў энергіі, рэчыва і інфармацыі, якія ўтрымліваюцца ў атмасферы і могуць быць выкарыстаны для розных патрэб чалавека. Пры вывучэнні прыродных умоў любой тэррыторыі патрэбны рэсурсны падыход, асабліва неабходны ўлік клімата ў развіцці эканомікі і асобных яе галін. Кліматычныя рэсурсы павінны ўваходзіць у комплексную ацэнку прыродных рэсурсаў, якія з’яўляюцца матэрыяльнай і духоўнай асновай развіцця грамадства. Вывучэнне ўплыву пагодна-кліматычных умоў на эканоміку і сацыяльную сферу ўяўляе сучасную актуальную праблему. Надвор’е і клімат могуць спрыяць эканамічнаму развіццю краіны, а могуць перашкаджаць. Напрыклад, на Беларусі вялікую шкоду эканоміцы і насельніцтву прыносяць замаразкі і засухі, буры, ураганы, смерчы, паводкі, ліўні і іншыя з’явы. Таму ў сучасных умовах кліматычныя рэсурсы патрэбна ўключаць у эканамічны аналіз раёна, вобласці, краіны. Розныя галіны вытворчасці па-рознаму рэагуюць на адны і тыя ж кліматычныя ўмовы. Таму сфарміравалася галіновае выкарыстанне кліматычных рэсурсаў. Адпаведна галіновага выкарыстання кліматычныя рэсурсы падзяляюцца на наступныя групы: агракліматычныя, біякліматычныя, энергапаліўна-кліматычныя, будаўніча-кліматычныя, транспартна- і камунальнагаспадарчыя, гандлёвыя і іншыя.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 651; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.006 с.) |