Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Методыка навучання правапісу. Змест 1-5кл, 6-10 кл.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Навучанне пісьму Змест, паслядоўнасць, тэмп работы залежаць ад развітасці дробнай маторыкі пальцаў рук вучня. Развіццё каардынацыі рухаў кісці і пальцаў рукі. Выразанне карцінак, правядзенне гарызантальных, вертыкальных і нахіле- ных прамых ліній. Пісьмо друкаваных літар (па трафарэтах і адвольна). Выка- нанне «бардзюраў», якія складаюцца з прамых палачак, з палачак з закругленнем уверсе і ўнізе. Напісанне авалаў, паўавалаў, палачак з пяцелькай. Напісанне літар па ўзоры, дамалёўка літар, напісанне карот- кіх слоў. Вялікая літара ў пачатку сказа. Кропка ў канцы сказа (практычнае знаёмства).
27.Методыка пазакласнага чытання ў малодшых класах дапаможнай школы. Зыходзячы з чытацкіх інтарэсаў кожнага класнага калектыву, настаўнік распрацоўвае спіс твораў для пазакласнага чытання, у аснове якога ляжаць рэкамендацыі школьнай праграмы. Неабходна, каб спіс твораў для пазакласнага чытання быў рэальным: школьная і мясцовая бібліятэкі павінны быць забяспечаны тымі кнігамі, якія рэкамендуюцца дзецям.
28.Методыка пазакласнага чытання ў 6-10 класах дапаможнай школы. Зыходзячы з чытацкіх інтарэсаў кожнага класнага калектыву, настаўнік распрацоўвае спіс твораў для пазакласнага чытання, у аснове якога ляжаць рэкамендацыі школьнай праграмы. Неабходна, каб спіс твораў для пазакласнага чытання быў рэальным: школьная і мясцовая бібліятэкі павінны быць забяспечаны тымі кнігамі, якія рэкамендуюцца дзецям. Тыпы і віды ўрокаў пазакласнага чытання: І. У залежнасці ад асноўнай адукацыйнай і выхаваўчай накіраванасці: 1. Уводнага тыпу: • праводзяцца, каб выклікаць у вучняў цікавасць да тых твораў, якія трэба прачытаць; • прысвячаюцца пэўнай эпосе, тэме, жанру або творчасці аднаго пісьменніка; Паколькі спіс твораў для пазакласнага чытання даецца на летнія канікулы, то некаторыя настаўнікі практыкуюць правядзенне на пачатку верасня своеасаблівых справаздачных урокаў. Вучні самі выбіраюць форму ўдзелу: вусныя паведамленні, сачыненні, анатацыі, водгукі. 2. Урокі навучальна-падрыхтоўчага тыпу: • праводзяцца, каб фарміраваць першаснае чытацкае ўспрыманне твора вучнямі; • скіроўваюць увагу вучняў на стылёвыя асаблівасці, творчую манеру пісьменніка, адметнасць жанру. 3. Урокі паглыблена-аналітычнага тыпу: • найбольш набліжаныя да звычайных урокаў літаратуры; • праводзяцца па папярэдне распрацаванай сістэме пытанняў і заданняў, вылучанай праблеме, якую вучням неабходна асэнсаваць, самастойна чытаючы твор. 4. Урокі падагульняльнага тыпу: • праводзяцца, каб выпрацаваць у вучняў уменне самастойна сістэматызаваць і падагульняць матэрыял па пэўнай тэме ці праблеме, параўноўваць творчасць розных аўтараў, творы; • прадугледжваюць уключэнне выступленняў вучняў з рэфератамі, вуснымі паведамленнямі. ІІ. Урокі азнаямленчага, ці інфармацыйнага, тыпу праводзяцца, калі з'яўляецца некалькі цікавых выданняў: водгук на гістарычную падзею з кардынальна новай ацэнкай, невядомы раней твор знакамітага аўтара, мастацкі твор пра вядомых людзей, пераклады. У рамках аднаго тыпу ўрока пазакласнага чытання настаўнік можа выкарыстаць розныя метады і прыёмы. працы. Найбольш распаўсюджаныя: • вольная гутарка, гутарка па загадзя прапанаваных пытаннях, дыскусія; • семінар, канферэнцыя, лекцыя настаўніка, даклады і паведамленні вучняў; • віктарыны, гульні, конкурсы, вусныя часопісы, літаратурна-музычныя кампазіцыі і інш.
29.Гісторыя развіцця методыкі навучання беларускай мове дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ў РБ. Методыка навучання беларускай мове дзяцей з интэлектуальнай недастатковасцю – нвука маладая. 30.Формы арганізацыі маўленчай дзейнасці на ўроку беларускай мовы. Пераадоленне ў вучня адчужанасці, боязі і няўмення ўсту- паць у зносіны з дарослымі і аднагодкамі. Стварэнне матывацыі зносін і практычнага ўзаемадзеяння. Выказванне згоды або ня- згоды кіўком галавы, жэстамі. Выказванне словамі і жэстамі просьбы: дай пщъ, дай ручку, дай кніжку і г. д. Выкананне простых даручэнняў па слоўным заданні настаў- ніка і вучняў: падай, прыінясі, вазъмі, пакажыі, схадзі і г. д. У час выканання даручэнняў звяртаецца ўвага на маторнае раз- віццё вучня: што ўмее рабіць, як рухаецца. Заняткі па меры магчымасці носяць дынамічны характар, прадугледжваюць пера- мяшчэнні вучняў. Авалоданне вучнямі дыялогамі этыкетнага характару: прыві- танне, развітанне, падзяка, прабачэнне. У рабоце адносна кожнага вучня вызначаюцца аб’ём разу- мення маўлення і ўзровень развіцця асабістага актыўнага маў- лення. Разуменне маўлення выяўляецца пры выкарыстанні ці паказе вучнямі добра знаёмых прадметаў, якія шырока ўжыва- юцца ў паўсядзённым жыцці. Правяраецца таксама, ці пазнае вучань такія прадметы на малюнках. Паказ прадметаў і дзеян- няў імітаваннем: ідзе дождж, расцвітае кветачка, каток мыіец- ца, сабака гаўкае, піла піліць, птушка ляціць; сякуць дровы, забіваюць цвік, шыіюць адзенне, мыіюць бялізну, выіціраюць пыіл, наліваюць малако, вешаюць адзенне, надзяваюць абутак іг. д. Вучню даюцца рэальныя прадметы ці іх выявы, набліжаныя да натуральных прадметаў або з элементарнай стылізацыяй. Слова і прадмет спачатку даюцца адначасова. Затым вучань паказ- вае прадмет (малюнак) па яго назве. Вучні вывучаюць прадметы і выконваюць пальчыкавую гім- настыку. Устанаўленне ўзроўню разумення маўлення кожным вучнем. Узровень можа быць нулявы, калі вучань добра чуе, але не ўспрымае маўлення тых, хто побач. Сітуатыўны ўзровень развіц- ця разумення маўлення адносіцца да тых выпадкаў, калі вучань разумее маўленне, просьбы, звязаныя з прадметамі паўсядзён- нага ўжытку, з пэўнай, добра знаёмай сітуацыяй. Намінатыўны ўзровень характарызуецца тым, што вучань добра арыентуецца ў назвах прадметаў, але з цяжкасцю арыен- туецца ў назвах дзеянняў. Прэдыкатыўны ўзровень развіцця маўлення адлюстроўвае веданне назваў дзеянняў. Нарэшце, рас- члянёны ўзровень характарызуе тое, што вучань адрознівае змя- ненні ў значэнні слова, якія ўносяцца прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі. Удакладняюцца распазнаванне і называнне прадметаў, аб’ём зрокава-прасторавых успрыманняў (злева направа, зверху ўніз) і часавых уяўленняў (спачатку, затыім, нарэшце). Правяраецца разуменне значэння слоў-назваў прадуктаў, адзення, посуду. Па- знаванне гэтых і іншых прадметаў, прад’яўленых у незнаёмым ракурсе. Распазнаванне агародніны і садавіны ва ўмовах візуальнай зашумленасці, пры накладванні адной выявы на іншую. Класіфікацыя прадметаў па колеры, форме, велічыні, матэ- рыяле, прызначэнні.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 445; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.009 с.) |