Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Методыка навучання граматыцы і правапісу (3-5кл.).Содержание книги
Поиск на нашем сайте Асобным раздзелам у праграме III—V класаў з’яўляюцца практыкаванні лексічнага, фанетычнага, граматычнага і права- піснага характару, у працэсе якіх у вучняў фарміруецца ўяўлен- не аб элементах моўнай рэчаіснасці: тэксце, сказе, слове, гуках і літарах. Практычны матэрыял гэтага раздзела, як і іншых раздзелаў праграмы, накіраваны на ажыццяўленне маўленчай дзейнасці на роднай мове, г. зн. на развіццё навыкаў слухання і разумення пачутага, чытання, гаварэння і пісьма, а таксама элементарных уменняў і навыкаў у галіне лексічнага і фанетычнага, марфала- гічнага і сінтаксічнага аналізу. 22.Методыка азнаямлення з тэкстам як асноўнай моўнай адзінкай з пазіцыі камунікатыўнай тэхналогіі (1-5кл, 6-10 кл) Методыка работы па старонках буквара залежыць ад прызначэння старонкі: 1) выдзяленне гука і знаёмства з літарай; 2) спалучэнне новага гука са знаёмымі; 3) утварэнне слоў і сказаў; 4) дыферэнцыяцыя гукаў, падобных па гучанні; 5) абагульняючыя старонкі. Пры вывучэнні новых гукаў і літар работу лепш весці ў наступнай паслядоўнасці: 1. Разглядванне малюнка. Гутарка па змесце малюнка. Увядзенне ў размову слоў, з якіх будзе выдзяляцца гук (з надрукаваных на старонцы буквара). 2. Гукавы аналіз слова. Выдзяленне новага гука. Вымаўленне яго дзецьмі, пошук новых слоў з гэтым гукам. Удакладненне артыкуляцыі гука. 3. Паказ новых літар. Складанне з літар слоў па слядах аналізу. Чытанне складзеных слоў. 4. Чытанне па старонцы буквара. Спачатку трэба прапанаваць вучням прачытаць самім склады, словы ў слупках. Не трэба падказваць ім, як правіль-на чытаць. Няхай вучні паспрабуюць прачытаць самі, а потым можна выкарыстаць чытанне ўголас разам з настаўнікам, чытанне па ланцужку, па радах і г.д. Трэба дабівацца свядомага чытання слоў, выкарыстоўваючы малюнкі буквара, навакольныя прадметы, вопыт дзяцей. Перад тым, як пачаць чытаць сказы і тэксты, трэба ўважліва разгледзець малюнкі, правесці дэталёвую гутарку, выкарыстоўваючы словы з тэксту. Патрэбна вельмі ўважліва сачыць за правільнымі прыёмамі чытання, не нервавацца, калі вучань не адразу зразумее і засвоіць правільнае чытанне, не чытаць за яго, не падказваць яму, а цярпліва, ласкава, настойліва практыкаваць яго ў гукавым аналізе і сінтэзе (дзяленне слова на склады, складоў на гукі, складанне складоў і слоў з разразной азбукі).
23.Методыка азнаямлення са сказам. Адрозненне ад тэкста. Віды інтанацыйнай афарбоўкі. Сказ. Практычнае знаёмства са сказам. Фіксацыя сказа ўмоў- на-графічным абазначэннем. Выдзяленне слоў у сказе. Складанне схем сказаў. Раскадзіраванне ўмоўна-графічнай схемы сказа, які адносіцца да пэўнай карцінкі. «Чытанне» сказаў па схеме. Падлік колькасці слоў (2—3 словы). Складанне сказаў па кар- цінках. Выдзяленне сказаў з маўлення.
24.Методыка знаёмтсва са словам. Лексічнае значэнне. Буква. Асноўныя группы. Склад. Плаўнае і паскладовае прагаворванне слоў. Практыч- нае знаёмства са складам як часткай слова. Адстукванне, ад- пляскванне складовага саставу слова. Дзяленне слоў на склады з фіксацыяй умоўна-графічнай схемы. «Чытанне» слоў па складах з апорай на схемы да прадметных карцінак. Гук. Адпрацоўка дакладнага, правільнага гукавымаўлення ў складах, словах, вершах, забаўлянках. Адрозненне гукаў у навакольнай рэчаіснасці. Развіццё слыхавога ўспрымання на матэрыяле гульнёвых практыкаванняў. Выдзяленне гука і яго кадзіраванне ўмоўным значком. Падбор слоў, якія пачынаюцца з пэўнага гука з апорай на нагляднасць. Распазнаванне зададзенага гука ў словах. Вызначэнне месца гука ў слове: у пачатку, у канцы. Кадзіраванне гукаў у слове і раскадзіраванне слова пад прад- метнай карцінкай па графічнай схеме. Марфалогія – адзін з самых складаных раздзелаў для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення, паколькі вывучэнне прадугледжвае сфарміраванасць пэўных разумовых аперацый, здольнасцей да абагульнення і абстрагавання. Марфалогія павінна вывучацца не дзеля марфалогіі, а як мродак развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў з парушэннямі маўлення, павышэння іх арфаграфічнай пісьменнасці, пашырэння лексічнага запасу, развіцця маўленчакамунікатыўных здольнасцей. Вучні з цяжкімі парушэннямі маўлення ў старэйшых класах сустракаюць складанасці пры выкарыстанні дзеяслоўнай лексікі, якая нясе асноўную сэнсавую нагрузку пры перадачы тэксту. Найбольшыя цяжкасці назіраюцца пры ўтварэнні прыставачных дзеясловаў.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 605; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.006 с.) |