Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма. Абагульняючы урок па раздзеле «Гукi і літары»Содержание книги
Поиск на нашем сайте Мэты: паўтарыць веды вучняў пра абазначэнне гукаў на пісьме літарамі, няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, падоўжаныя зычныя гукі і іх абазначэнне на пісьме, правапіс вялікай літары ў словах, правапіс літары ў, літар о, э — а, е, ё — я; замацоўваць уменні вызначаць колькасць складоў, націскны склад у слове, перадаваць на пісьме мяккасць зычных гукаў; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; звяртаць увагу на сэнсаадрознівальную ролю гукаў; сістэматызаваць і замацаваць веды і правапісныя ўменні вучняў, праверыць ступень засваення паняццяў і сфарміраванасць уменняў і навыкаў вучняў па раздзеле «Гукі і літары»; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі населеных пунктаў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, цікавасць да гісторыі нашай краіны, выхоўваць павагу да продкаў. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце сказ. Якія літару або знак вы ўставілі замест пропускаў? Растлумачце іх правапіс. Якое з выдзеленых слоў нельга падзяліць для переносу? Як вы падзялілі для пераносу слова вераб'ямі? II. Чыстапісанне Мья лье р’я д’е б’е жж сс чч лл
III. Паўтарэнне 1) 3 папярэдніх урокаў успомніце: — Як абазначаюцца гукі на пісьме? — Як вымаўляюцца галосныя і як зычныя гукі? Пералічыце галосныя гукі. — Якія словы пішуцца з вялікай літары? 2) Практыкаванне 118 — Прачытайце легенду. Адкуль у горада Гомель такая назва? — Выпішыце выдзеленыя словы, растлумачце іх правапіс. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Вымавіце па парадку гукі, назавіце літары ў слове месца. Колькі ў ім складоў? Праца па развіцці маўлення — Што вы ведаеце пра паходжанне назвы нашага горада (вёскі)? Хто з вас ведае, адкуль пайшла назва горада (вёскі), у якіх жывуць вашы бабуля і дзядуля? 3) 3 папярэдніх урокаў успомніце: — Якія зычныя гукі ў беларускай мове могуць падаўжацца? — Як абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі на пісьме? 4) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісаны словы: Зале(с, сс)е, Зарэ(ч, чч)а, Запо(л, лл)е, Падлу(ж, жж)а — Прачытайце. Чаму словы запісаны з вялікай літары? Як вы лічыце, чаму ўзніклі такія назвы вёсак? — Выберыце літары, якія трэба ўставіць у словы. Растлумачце іх правапіс. 5) 3 папярэдніх урокаў успомніце: — Чым адрозніваюцца гукі [ў] і [у]? Калі пішацца літара ў? — Калі ў беларускай мове пішуцца літары е, ё — я? Прывядзіце прыклады. 6) Практыкаванне 119 — Прачытайце верш. Пра якія гераічныя падзеі з гісторыі нашай краіны вы можаце расказаць? — Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце правапіс е, ё — я, у — ў. Спішыце першы сказ верша. Устаўце патрэбныя літары. Падкрэліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных на пісьме. 7) Дзецям раздаюцца карткі, на якіх запісана загадка: Я... людзей шмат не бяр.., | да | болей — радасць ім дар... |пры| Хто такая? Родная... (М. Чарняўскі). Самастойная праца — Прачытайце, устаўце у або ў. Злучыце склады рысачкамі так, каб атрымалася слова-адгадка. 8) 3 папярэдніх урокаў успомніце: — Як абазначаецца мяккасць зычных гукаў на пісьме? — Назавіце няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. 9) Практыкаванне 120 — Прачытайце пацешку. Растлумачце правапіс д, дз. Спішыце выдзелены сказ. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. 10) Практыкаванне 121 — Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Якімі літарамі адрозніваюцца гэтыя словы? IV. Дамашняе заданне Практ. 122, адказаць на пытанні с. 70. V. Вынік урока — Чым адрозніваюцца галосныя і зычныя гукі? Якія галосныя гукі называюцца націскнымі, а якія ненаціскнымі? Якімі бываюць зычныя гукі? (Можна папрасіць вучняў пры дапамозе стужкі гукаў і літар ахарактарызаваць які-небудзь зычны гук.) Як абазначаюцца гукі на пісьме?
Тэма: Значэнне слова. Знаёмства з перакладнымі слоунікамі Мэта: вучыць устанаўліваць значэнне слова з апорай на кантэкст і з дапамогай слоўніка; карыстацца перакладнымі слоўнікамі; правильна называцъ літары беларускага алфавіта; назіраць за значэннем слова ў кантэксце, вызначацъ слова па яго значэнні. Ход урока I. Арганізацыйны момант. Настаўнік азвучвае дэвіз урока «Як спасцігнуць тваю тайну, слова?». II. Хвілінка чыстапісання. Настаўнік. Аднавіце слова і даведаецеся пра што пойдзе сёння гаворка на уроку. С ў л о н к і. (Слоўнік.) — Назавіце першы гук у слове «слоўнік» і ахарактарызуйце яго. Запіс у сшытках.
Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ. III. Новая тэма. «Чароўны мікрафон» (звесткі пра слоўнікі). Першыя слоўнікі з'явіліся ў XVI стагоддзі. Але япгчэ раней у летапісах сустракаліся тлумачэнні незразумелых слоў. Слоўнікі бываюць лінгві-стычныя, энцыклапедычныя. Іх часцей за ўсё складалі па адзінаму правілу: словы ў ім размешчаны па алфавіце. У апошнія дзесяцігоддзі з'яўляюцца камп'ютарныя слоўнікі. IV. Актуалізацыя ведаў. 1) Паўтарэнне алфавіта. Вучань называе літару А і пра сябе працягвае прагаворваць алфавіт. Настаўнік гаворыць: «Стоп!» — вучань называе літару, на якой спыніўся, клас працягвае далей са спыненай літары. 2) Уставіць прапушчаныя літары, лічбамі абазначыць парадак слоў Наста.нік,..еці, школ.нікі,..яўчаткі, хлопч..кі, т..в..рышы, поле. — Колькі значэнняў маюць гэтыя словы? (Адно.) 3) Лінгвістынная задача. — Якія словы гучаць аднолькава ў сказе? Добра працавацъ Полі ў полі. — Ці аднолькавае значэнне яны маюць? Падвядз енне вынікаў. У мове ёсць словы, якія маюць аднолькавае гу-чанне, але адрозніваюцца па значэнні. V. Замацаванне. 1) Работа па падручніку. Практыкаванне № 123. с. 71 — у парах. 2) Работа па картках. Настаўнік. Разгледзьце малюнкі. Прачытайце сказы пад імі. Перакладзіце выдзеленыя словы на русскую мову.
Параход цягне па рацэ плыт. Дзед рамантуе плот каля хаты. Настаўнік. Для перакладу слова з рускай мовы на беларускую існуюць руска-беларускія слоўнікі. 3 беларускай мовы на рускую — беларуска-рускія слоўнікі. 3) Работа па групах. ■ 1-я група — слова «ковёр». ■ 2-я група — слова «дверь». ■ 3-я група — слова «диван». 4) Увядзенне новага слоўнікавага слова.
Адказ: дзверы. Настаўнік. Самастойна запішыце слова дзверы разам з яго значэннем. 5) Практыкаванне № 1 25, с. 73. Калектыўнае чытанне з адпаведнай інтанацыяй. ■ 1-ы рад — Сядзіць рак на гары, (Са здзіўленнем.) ■ 2-і рад — Робіць дзверы для нары. (Супакойваючы дзяцей.) ■ З~і рад — А малыя рачкі (Весела.) 4-ы р ад — Ловяць плотак на кручкі. (3 жартам.) Гулъня з мячом «Назаві гук». Настаўнік кідае мяч — вучні называюць гукі ў словах: рак, рачкі, кручкі. Гука-літарны аналіз слова рачкі. Узаемаправерка. Фізкультхвілінка. * * * Матылёк лятаў, кружыўся і за дзень зусім стаміўся. Выбірае месца, дзе б яму прысесці. VI. Работа ў парах. 1) Практыкаванне № 127. с. 74. 2) На дошцы запісаны словы: музыка, кружкі, склады, вазы. 3) Настаўнік. Чараўнік Націск памяняў значэнне слоў. 3 дамоў лілася цудоўная музыка. Хутка спыніўся музыка. На стале стаялі кружкі. А з'явіліся кружкі. Слова дзелім на склады. Тавар знаходзіцца на складзе. Кветкі стаялі ў вазе, але вазьі падарункаў прывёз Дзед Мароз. 3) Практыкаванне № 128. с. 74. — самастойна.
VII. Падвядзенне вынікаў урока. значэнне слова слоўнік
Настаўнік. Слова нешта абазначае, тэта значыць мае адно ці некалькі... (значэнняў). Значэнне слова можна паглядзець у... (тлумачалъным слоўніку). Каб перакласці слова з рускай мовы на беларускую, трэба карыстацца... (руска-беларускім слоўнікам). VIII. Рэфлексія. У кожнага з вучняў ёсць карткі з малюнкамі: IX. Дамашняе заданне.
|
|||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 2155; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.236 (0.011 с.) |