Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьмеСодержание книги
Поиск на нашем сайте Мэты: замацоўваць веды вучняў пра падзел зычных гукаў на цвёрдыя і мяккія, пра парныя цвёрдыя — мяккія зычмыя гукі, пра абазначэнне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў на пісьме; удасканальваць уменні адрозніваць цвёрдыя зычныя гукі ад мяккіх; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; ву-чыць запісваць пад дыктоўку асобныя словы пасля па-пярэдняга аналізу, развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «рыбы»; развіваць мысленне, памяць, пачуццё гумару, выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей. Ход урока I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку.Якія літары вы падкрэслілі ў словах? II. Чыстапісанне Іі іі іц ід ік Лесвіца калідор відэлец ручнік III.Арфаграфічная хвілінка Уставіць прапушчаныя літары Зімой зв..ры ў лесе бываюць асц..рожныя. На б..лым чыстым сн..зе добра відаць кожны след. Вось ланцужок сл..доў зайца. IV. Замацаванне 1) Практыкаванне 8 — Прачытайце. Устаўце ў сказы словы з дужак. Якімі гукамі адрозніваюцца словы ў дужках? Спішыце сказы. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы з дужак. 3) Практыкаванне 9 — Прачытайце верш. Што значыць слова нарасхват? Выпішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце Назавіце сярод выпісаных слоў слоўнікавае слова. Каго называюць суседам? Назавіце свайго суседа па парце, суседзяў па кватэры, краіны — суседкі Беларусі. 4) Практыкаванне 10 — Прачытайце прымаўку. Калі так гавораць?Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. 5) Калектыўная прана на лошцы Хто жыве ў віры ля кручы, Паласаты і калючы, а, к, н, ь, у Мае крылы, хоць не птах, I на рыб наводзіць жах? (С. Кацуба). — Прачытайце. Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. У выдзеленых 6) Практыкаванне 11 — Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце пары слоў, якія адрозніваюцца 7) Калектыўная праца на дошцы Жартавалі ў лесе л(і, ы)сы: леў з цырульні выйшаў л(і, ы)сы. (Н. Сторажава). — Прачытайце. Устаўце патрэбныя літары ў словы Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя, V. Дамашняе заданне Практ. 12. VI. Вынік урока — Прывядзіце прыклады зычных гукаў, парных па цвёрдасці — мяккасці. Як перадаецца на пісьме мяккасць зычных гукаў? Урок 38 Тэма Зычныя гукі [д]- [дз] Мэты: прыгадаць асаблівасці вымаўлення гукаў [д] — [дз'] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слыхмяккі гук [дз'], вучыць абазначаць гэты гук літарамі на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку асобныя сло-вы з гукам [дз'] пасля папярэдняга аналізу, развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнымі групамі «садавіна», «гародніна»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, любоў да прыроды. Ход урока I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку. II. Новы матэрыял Практыкаванне 13 — Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце першы гук у словах. Які з гукаў цвёрды, а які мяккі? 2) Практыкаванне 14 — Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Спішыце загадку разам з адгадкай. Назавіце слоўнікавае слова. 3) Практыкаванне 15 Настаўнік вымаўляе словы парамі і просіць дзяцей вымавіць гэтыя пары слоў услед за ім. — Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі? 4) Пвана з правілам. Настаўнік чытае правіла. — Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы 1 падручнік а. III. Замацаванне 1) Практыкаванне 16 — Прачытайце верш. Які злодзей пабываў у агародзе? Знайдзіце ў тэксце словы з гукам [дз'], выпішыце іх. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай. 2) Завучваецца скорагаворка: Дзіна ды Валодзя недзе ў агародзе — моркву аглядаюць, перац паліваюць. — Хто з вас дапамагаў бацькам, дзядулям і бабу- Назавіце спачатку словы з гукам [дз'], а потым словы з гукам [д]. 3) Практыкаванне 17 — Прачытайце. Спачатку назавіце словы з гукам [д], а потым з гукам [дз']. Запішыце пад дыктоўку словы з гукам [дз']. Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах. IV. Дамашняе заданне Практ. 18, правіла. V. Вынік урока — Які з гукаў [д], [дз'] з'яўляецца цвёрдым,а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [д]
Урок 39 Тэма. Зычныя гукі [д) — [дз') Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз'], перада-ваць словы з [дз'] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз'], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыказкамі; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны,жаданне дапамагаць людзям. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 18 — Прачытайце прыказку. Каго можна назваць сапраўдным сябрам? Якія літары пішуцца пасля дз? II. Калектыўная праца на дошцы Без яго жыццё — самота, ён — на..ея і пяшчота, і памочнік ён, і брат, хай у нас іх бу..е шмат. (М. Пазнякоў). (Настаўнік можа растлумачыць дзецям, што самота — рус. одиночество, пяшчота — рус. нежность.) — Адгадайце загадку. З «рассыпаных» складоў састаўце слова адгадку. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз. III. Чыстапісанне Дз дздз дзе дзі дзё дзя Дзядуля дзіва дзень дзівосны IV. Замацаванне 1) Практыкаванне 19 — Паслухайце верш. Чаму дзяцей назвалі добрымі? Назавіце словы, у якіх ёсць гук [дз']. Праца па развіцці маўлення — Адкажыце на пытанні: Як трэба размаўляць у аўтобусе, тралейбусе, трамваі? Каму трэба ўступаць месца ў транспарце? 2) Практыкаванне 20 — Паслухайце верш. Як дапамагае Жора дарослым? Як вы разумеете выразы не сядзець без справы, ты для нас — апора? Спішыце выдзелены сказ. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз. Выпішыце слова ветлівасці, якое сустрэлася ў вершы. Якія яшчэ словы ветлівасці вы ведаеце? У якіх з іх ёсць гук [дз']? Праца па развіцці маўлення — Раскажыце, якія справы вы любіце рабіць разам з дарослымі? 3) Практыкаванне 21 — Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце словы з гукамі [д], [дз']. Запішыце прыказку пад дыктоўку. 4) Практыкаванне 22 — Адкажыце на пытанні, карыстаючыся словамі з правага слупка. Які гук вымаўляецца ў гэтых словах замест [д]? Запішыце сказы. Растлумачце правапіс літар дз. V. Дамашняе заданне Практ. 23. VI. Вынік урока — Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме?
Урок 40 Тэма. Зычныя гукі {д] — [дз'] Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз'], перадаваць словы з [дз'] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз'], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі дзён тыдня, звяртаць увагу на міжмоўныя амонімы; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць, выхоўваць ветлівасць. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў словы? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме? Назавіце словы ветлівасці, якія сустрэліся ў вершы. Калі мы іх гаворым? II. Чыстапісанне Кнк кнк Школьнік урок настаўнік дзяўчынка III. Замацаванне 1) Практыкаванне 24 — Паслухайце верш. Які месяц называюць маладзіком? (Настаўнік можа намаляваць на дошцы маладзік і паказаць дзецям, як яго можна дапоўніць да літары р. Гэта падказвае, што месяц расце.) Які гук прапушчаны ў словах? Якімі літарамі трэба яго абазначыць? Спішыце другі сказ, устаўце патрэбныя літары. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай. 2) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!» — Што абазначае беларускае слова тыдзень? Як па-руску называюць сем дзён? Які дзень тыдня па-беларуску называецца нядзеля? 3) Практыкаванне 25 — Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» складоў састаўце і запішыце слова-адгадку. Вымавіце па парадку гукі і назавіце літары ў слове-адгадцы. Праца па развіцці маўлення — Дапоўніце сказ патрэбным словам. Назавіце словы з гукам [дз']. Запішыце сказ пад дыктоўку. Падкрэсліце ў словах літары, якія пішуцца пасля спалучэння літар дз. 4) Практыкаванне 26 — Прачытайце назвы дзён тыдня. Размясціце іх па парадку. Спішыце. Устаўце д або дз, растлумачце іх правапіс 5) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісаны сказы, якія трэба дапоўніць словамі:
— Разгадайце рэбус і дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Устаўце ў словы патрэбныя літары. Які гук яны абазначаюць? Назавіце слоўнікавае слова. Вызначце ў ім націскны склад. Вымавіце па парадку гукі ў ім, назавіце літары. 6) Практыкаванне 27 — Змяніце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс. Запішыце адзін сказ на выбар. Назавіце слова з гукам Ідз']. IV. Дамашняе заданне Практ. 28. V. Вынік урока — Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз'] на пісьме?
Урок 41 Тэма Зычныя гукі [т] — [ц'] Мэты: прыгадаць асаблівасці вымаўлення зычных гукаў [т] — [ц'] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], вучыць абазначаць гэты гук літарай на пісьме; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «транспарт»; развіваць вуснае звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс. Чыстапісанне П р т Дзверы трактарыст трамвай папера Арфагрфічная хвілінка А..нойчы з мамаю Алеся Цалюткі..ень ха…іла ў лесе. Цалюткі …ень без а..пачынку Збірала яга..ы …яўчынка. II. Новы матэрыял 1) Практыкаванне 29 — Прачытайце загадкі, адгадайце. Знайдзіце словы з гукамі [т], [ц']. Вымавіце словы. Спішыце адну загадку разам з адгадкай. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай. 2) Практыкаванне 30 — Вымавіце словы парамі. Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі? 3) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла. — Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме? Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы падручніка. 4) Калектыўная праца на дошцы Невялікі цягнічок, Ды яму патрэбен ток. Шмат людзей — і гэта звычка — перавозіць элек.... (С. Шах}. — Адгадайце загадку. У выдзелекых словах падкрэсліце а разам з наступнай літарай адной рыскай, а т разам з наступнай літарай - дзвюма. Яшчэ знайдзіце ў загадцы словы з гукам [т]. III. Замацавэнне 1) Практыкаванне 31 —Прачытайце сказы. Выпішыце выдзеленыя словы парамі. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць літары г, ц у гэтых словах? Знайдзіце ў сказах іншыя словы з гукам [ц']. 2) Практыкаванне 32 — Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т] або [ц']. Як гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц']. Калі вы карыстаецеся лічылкамі? У якія гульні вы любіце гуляць з сябрамі? Разлічыцеся пры дапамозе гэтай лічылкі. 3) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісаны загадкі і прымацаваны карткі са складамі: Гудзе, як пчала, ля..і..ь, як страна, крылы хо..ь мае, але не махае. (И. Плевіч). са лёт ма
Бяжы..ь край дарогі, За дрот трымаю..ь рогі. (Ул. Мацвеенка). Тра буслей — Прачытайце загадкі. 3 «рассыпаных» складоў састаўце словы-адгадкі. Устаўце літары г або ц. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля ц. IV. Дамашняе задание Практ. 33, правіла. V. Вынік урока — Які з гукаў [т], [ц'] з'яўляецца цвёрдым, а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?
Урок42 Тэма. Зычныя гукі [т] — [ц'] Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], перада-ваць словы з [ц'] на пісьме; назіраць за словамі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца ў вымаўленні гукамі [т] — [т'], развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць добрыя адносшы да родных, блізкіх, жаданне дапамагаць птушкам. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 33 — Правільна вымавіце скорагаворку. Назавіце словы з гукамі [т], [ц']. Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме? II. Чыстапісанне Шш шш шы шэ Шышка ляшчына Шура Шарык III. Замацаванне Практыкаванне 34 — Паслухайце скорагаворку. Назавіце словы з гукам [ц']. Прачытайце. Змяніце выдзеленае словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц']. Запішыце пару слоў. 2) Практыкаванне 35 — Прачытайце, тэкст. Калі да нас прылятаюць гракі? Вымавіце словы з прапушчанымі літарамі. Які гук чуецца на месцы пропускаў? Якой лігарай яго трэба абазначыць? Спішыце сказы, у якіх ёсць словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай. 3) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісаны верш: Зранку чуцен мала..ок. так шчыруе мала хто. Прыпявае: — Шпок-шпак, Будзеш ме..ь ква..эру, шпак. (П. Марціновіч). — Прачытайце верш. (Настаўнік тлумачыць дзецям, што шчыруе — па-руску усердствует.) Устаўце т або ц. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай адной рыскай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма. Для чаго робяць шпакоўні? Якім яшчэ птушкам людзі дапамагаюць рабіць жыллё? 4) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс (побач прымацаваны карткі са словамі і малюнкі буслянкі, шпакоўні, сінічніка): — Дапоўніце сказы словамі. Якую літару трэба ўставіць у слова? Які гук абазначае прапушчаная літара? Запішыце другі сказ. 4) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна». — Вымавіце правільна словы рубрыкі «Гаварыце правільна». Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне беларускіх і рускіх слоў тэлефон — телефон, тэлевізар — телевизор, камп'ютар — компьютер? 5) Практыкаванне 36 — Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц']. Разлічыцеся пры дапамозе лічылкі. 6) Практыкаванне 37 — Прачытайце тэкст. Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Раскажыце, як вы адпачываеце.
IV. Дамашняе заданне Практ. 38. V. Вынік урока — Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?
Урок 43 Тэма. Зычныя гукі [т] - {ц'] Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц'], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц'], перадаваць словы з [ц'] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукамі [дз'] [ц'], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць граматыч-ны лад маўлення вучняў граматычнымі канструкцыямі, якія з'яўляюцца адметнымі ў беларускай мове; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі. ХОД УРОКА
|
||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 9121; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.008 с.) |