Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Найбольш значныя даты гісторыі БеларусіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
100 – 40 тыс. гг. да н.э. - з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Канец 3 – пачатак 2 тыс. да н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі. 5 – 10 ст. н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі. 862 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Полацку. 980 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Тураве. Каля 988 г. – увядзенне хрысціянства ва Ўсходняй Еўропе. 992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. 1003 – 1044 гг. – княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяслававіча. 1021 г. – разрабаванне палачанамі Ноўгарада, бітва на р. Судамір, далучэнне да Полацкага княства Віцебска, Усвятаў і волакаў паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. 1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея”. Сярэдзіна 11 ст. – пабудова ў Полацку Сафійскага сабору. 1066 г. – разрабаванне палачанамі Ноўгарада. 3 сакавіка 1067 г. – бітва на р. Няміга, першая ўзгадка аб Менску. 1101 г. – падзел тэрыторыі Полацкага княства на ўдзельныя княствы: Віцебскае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Друцкае, Лукомскае. Пачатак перыяду феадальнай раздробленасці. 1127 г. – сумесны паход кааліцыі рускіх князёў супраць Полацкай зямлі. 1151 – 1161 гг. – полацка-менская міжусобная вайна. 1158 – 1162 гг. – пачатак самастойнасці Тураўскага княства. 1161 г. – зроблены крыж Лазарам Богшам па замове Еўфрасінні Полацкай. 1203 і 1206 гг. – паходы палачан на крыжацкія замкі Ікскуль і Гольм. 1223 г. – мір Полацка і Смаленска з крыжакамі, страта Полацкам сваіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні, замацаванне свабоды гандлю па Зах. Дзвіне. 1239 – 1242 гг. – падчас паходаў мангола-татар на Кіеў і Польшчу спалены Гомель, Тураў, Мазыр, Пінск, Берасце. Каля 1246 – 1263 гг. – княжанне Міндоўга у Новагародку, стварэнне ВКЛ. 1260 г. – разгром крыжакоў каля возера Дурбэ войскамі Міндоўга, палачан і жамойтаў. 1264 – 1267 гг. – княжанне Войшалак а у ВКЛ, далучэнне да ВКЛ дайновы, нальшанаў і гальшанаў. 1270–1282 гг. – княжанне ў ВКЛ Тройдзеня. Пазбаўленне ВКЛ ад васальнай залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства, далучэнне Гародні і Слоніма. Каля 1293 – 1316 гг. – княжанне ў ВКЛ Віценя. 1307 г. – далучэнне Полацка да ВКЛ паводле дагавора (рада). 1316 – 1341 гг. – княжанне ў ВКЛ Гедыміна. Уключэнне ў склад ВКЛ Віцебскага, Менскага, Турава-Пінскага, Берасцейскага княстваў, Падляшша. Перанос сталіцы ВКЛ у Вільню (1323 г.). 1345 – 1377 гг. – княжанне ў ВКЛ Альгерда. 1358 – 1359 гг. – далучэнне да ВКЛ тэрыторый сярэдняга Падняпроўя, Мсціслаўскага і Бранскага княстваў. 1362 г. – бітва войскаў ВКЛ супраць Залатой арды пад Сінімі водамі, далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігаўскай землі, Падолля, Валыні. 1368, 1370, 1372 гг. – паходы войска ВКЛ на Маскву. 1377 – 1392 гг. – княжанне ў ВКЛ Ягайлы. Барацьба за ўладу паміж Ягайлам, Андрэем Полацкім, Кейстутам, Вітаўтам. 15 жніўня 1385 г. – Крэўская унія. 1387 г. – наданне магдэбурскага права Вільні. 1387 г. – хрышчэнне ў каталіцкую веру балцкага насельніцтва Літвы; прывілей Ягайлы каталіцкай шляхце. 1390 г. – наданне магдэбурскага права Берасцю. 1391 г. – наданне магдэбурскага права Гародні. 1392–1430 гг. – княжанне ў ВКЛ Вітаўта. 1399 г. – разгром войска ВКЛ войскамі Залатой Арды на р. Ворскла. 1409 – 1411 гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ і Польшчай і Ордэнам. 15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская бітва. 1413 г. – Гарадзельская унія, устанаўленне манаполіі католікаў на займанне вышэйшых дзяржаўных пасад у ВКЛ. 1424 – 1427 гг. – далучэнне Таўрыды да ВКЛ, прызнанне васальнай залежнасці ад ВКЛ Маскоўскага, Разанскага, Пераяслаўскага княстваў. 1430 – 1432 гг. – княжанне ў ВКЛ Свідрыгайлы. 1432 – 1340 гг. – княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча. 1432 – 1439 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ. 1440–1492 гг. – княжанне Казіміра Ягайлавіча. 1447 г. – выданне “прывілея Казіміра”. 1492–1506 гг. – княжанне ў ВКЛ Аляксандра Казіміравіча. 1492–1494 гг. і 1500–1503 гг. – паражэнні ВКЛ у войнах з Маскоўскай дзяржавай, страта Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Бранскай і Гомельскай землі на карысць Масковіі. 1498 г. – наданне магдэбурскага права Полацку. 1499 г. – наданне магдэбурскага права Менску. 1506 г. – перамога войска ВКЛ над татарамі пад Клецкам. 1506–1548 гг. – княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Старога. 1507–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. – войны ВКЛ з Масковіяй, страта Смаленска, Себежа, вяртанне Гомеля. 8 верасня 1514 г. – перамога ВКЛ над маскоўскім войскам пад Оршай. 1517 г. – выданне ў Празе Ф. Скарынам першай кнігі на старабеларускай мове. 1522 г. – выданне Ф. Скарынам першых кніг на тэрыторыі ВКЛ у ўласнай друкарні ў Вільні. 1523 г. – выданне М. Гусоўскім паэмы “Песня пра зубра”. 1529 г. – выдадзены І статут ВКЛ. 1548–1572 гг. – княжанне ў ВКЛ і Польшчы Жыгімонта Аўгуста. 1553 г. – выданне пратэстанцкай Бібліі ў Берасці на грошы М. Радзівіла Чорнага. 1557 г. – “Валочная памера” ў ВКЛ. 1558 – 1582 гг. – Інфлянцкая і Полацкая вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. 1563 г. – Віленскі прывілей: ураўнаванне ў палітычных правах шляхты ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. 1564 г. – Бельскі прывілей:стварэнне выбарных шляхецкіх земскіх судоў, абвяшчэнне роўнасці ўсёй шляхты перад законам. 1566 г. – зацверджаны ІІ статут ВКЛ. 1 ліпеня 1569 г. – Люблінская унія. Стварэнне Рэчы Паспалітай. 1573 г. – выданне “Генрыкавых артыкулаў”, абмежаванне ўлады караля. 1576–1586 гг. – караляванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. 1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі. 1581 г. – заснаванне Полацкага езуіцкага калегума. 1588 г. – зацверджаны ІІІ статут ВКЛ. 1588–1532 гг. – караляванне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы. 1594-1596 гг. – казацкае паўстанне С. Налівайкі 1594-1596 г. 1596 г. – Берасцейская царкоўная унія. 1600 – 1611 гг. і 1617 – 1629 гг. – войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй, страта ВКЛ Рыгі. 1605 г. – перамога войска ВКЛ над шведскім войскам пад Кірхольмам 1606 – 1609 гг. – рокаш М. Зэбджыдоўскага – Я. Радзівіла. 1609-1618 гг. – вайна з Маскоўскай дзяржавай; вяртанне Смаленска, Чарнігава, Ноўгарад-Северскай зямлі Рэчы Паспалітай. 1621 г. – Хоцімская вайна з Турцыяй. 1623 г. – забойства праваслаўнымі ў Віцебску полацкага ўніяцкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча. 1632 – 1648 гг. – кіраванне ў ВКЛ і Польшчы Ўладыслава Вазы. 1632 г. – аднаўленне правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. 1648 – 1668 гг. – кіраванне Яна Казіміра Вазы ў ВКЛ і Польшчы. 1648 – 1651 гг. – казацка-сялянская вайна на тэрыторыі Беларусі. 1654-1667 гг. – войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, Швецыяй, Трансільваніяй. 1655 г. –Кейданская унія паміж ВКЛ і Швецыяй. 1660-1661 гг. – перамогі войска ВКЛ і Польшчы над маскоўскімі войскамі каля р. Палонкай, р. Басяй, пад Кушлікамі. 1669-1673 гг. – кіраванне ў РП Міхаіла Карыбута Вішнявецкага. 1674 – 1696 гг. – кіраванне ў РП Яна Сабескага. 1686 г. –“Вечны мір” паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Замацаванне ў складзе Масковіі Смаленскай зямлі. 1697 – 1733 гг. – кіраванне ў РП Аўгуста ІІ Моцнага. 1697-1704 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ паміж “сапежынцамі” і “рэспубліканцамі”. 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна. 1705-1708 гг. – вайна паміж шведскімі і расійскімі войскамі на тэрыторыі ВКЛ. 1710 г. – выхад РП з Паўночнай вайны, вывад расійскіх войскаў. 1717 г. – рашэннямі “нямога” сойму абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, пацверджана права лібэрум вета; скарочана войска ВКЛ (да 6 тыс. чал.) і Польшчы (да 18 тыс. чал.). 1720- гг. – з’яўленне першых мануфактур у ВКЛ. 1733 – 1763 гг. – кіраванне ў РП Аўгуста ІІІ Саса. 1764 – 1795 гг. – кіраванне ў РП Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1764-1766 гг. – спроба дзяржаўных рэформ у РП. 1767 – 1768 гг. – стварэнне Радамскай, Торунскай і Слуцкай канфедэрацый. 1768-1772 гг. – вайна Барскіх канфедэратаў з расійскімі войскамі ў ВКЛ. 5 жніўня 1772 г. – І падзел Рэчы Паспалітай. 1773 – 1775 і 1788-1792 гг. – працяг рэформаў на вальных соймах РП. 1773 г. – стварэнне Адукацыйнай камісіі. 1783 г. – пераўтварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі ў Галоўную школу ВКЛ. 3 мая 1791 г. – абвяшчэнне Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. 1793 г. – ІІ падзел Рэчы Паспалітай і адмена канстытуцыі 3 мая 1791 г. 1794 г. – нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Т. Касцюшкам. 1794 г. – увядзенне яўрэйскай мяжы аселасці, забарона яўрэям займацца земляробствам і высяленне іх у гарады. 25 лістапада 1795 г. – ІІІ падзел і ліквідацыя Рэчы Паспалітай. 1812 г. – вайна паміж Расіяй і Францыяй на тэрыторыі Беларусі. 1812 г. – заснаванне Полацкай езуіцкай акадэміі на базе калегіума. 1817-1823 гг. – дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў, філарэтаў, прамяністых і іх філіялаў у Вільні, Полацку, Менску, Свіслачы. 1820 г. – закрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі. Забарона моладзі вучыцца за межамі Расійскай імперыі. 1820-я гг. – заснаванне першых фабрык у Беларусі. Снежань 1825 г. – спроба дзекабрыстаў узняць антыцарскае паўстанне ў Бабруйскай крэпасці. 1830-1831 г. – шляхецкае паўстанне ў Беларусі. 1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта. 1837-1841 гг. – рэформа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. 1839 г. – Полацкі царкоўны сабор, скасаванне уніі і далучэнне грэка-каталіцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы. 1840 г. – скасаванне дзеяння Статута 1588 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі, забарона ужывання назваў “Беларусь” і “Літва”. 1840 г. – стварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы, з 1848 г. інстытута (дзейнічаў да 1864 г.). 1858 г. – стварэнне губернскіх камітэтаў і пачатак падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права. 19 лютага 1861 г. – аграрная рэформа – адмена прыгоннага права. 1863 – 1864 гг. – нацыянальна-рэвалюцыйнае паўстанне ў Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. 1863 – 1864 гг. – адмена часоваабавязанага становішча і змяншэнне выкупных плацяжоў на тэрыторыі Беларусі на 20%. 1864 г. – адукацыйная рэформа; стварэнне агульнасаслоўнай адукайнай сістэмы. 1864 г. – (у Беларусі 1872 – 1882 гг.) – судовая рэформа; стварэнне агульнасаслоўных судоў. 1870 г. – (у Беларусі 1875 г.) – гарадская рэформа; увядзенне сістэмы гарадскога самакіравання. 1874 г. – ваенная рэформа; увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці ў залежнасці ад ступені адукацыі замест рэкрутчыны. Другая палова 1870-х – пачатак 1880-х гг. – фарміраванне народніцкага руху. Раскол “Зямлі і волі” на “Народную волю” і “Чорны перадзел”. 1881 г. – забойства Аляксандра ІІ народавольцам І. Грынявіцкім. 1884 г. – стварэнне ў Пецярбурзе Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. 1886 г. – заснаванне першай легальнай незалежнай газеты ў Беларусі “Минский листок”. 1887 – 1892 гг. – контррэформы Аляксандра ІІІ. 1897 г. – стварэнне Бунда. 1898 г. – запуск першага трамвая ў Віцебску. 1898 г. – першы з’езд РСДРП у Мінску. 1902 г. – стварэнне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры). 1903 г. – заснаванне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 1905 – 1907 гг. – першая рэвалюцыя ў Расіі. 17 кастрычніка 1905 г. – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні грамадзянскіх правоў у Расіі і заканадаўчай Думы. 1 верасня 1906 – люты 1907 гг. – дзейнасць першай легальнай беларускамоўнай газеты “Наша доля”. Лістапад 1906 – жнівень 1915 гг. – выданне беларускамоўнай газеты “Наша ніва”. Лістапад 1906 г. – пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы. 1911 г. – земская рэформа. 1 жніўня 1914 г. – пачатак Першай сусветнай вайны. Верасень-кастрычнік 1915 г. – Свянцянскі прарыў германскага войска і стабілізацыя фронта па лініі Браслаў-Паставы-Карэлічы-Баранавічы-Пінск. 23 лютага – 2 сакавіка 1917 г. – Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі, звяржэнне самаўладдзя, стварэнне Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў і Часовага ўраду. 25-26 кастрычніка 1917 г. – Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе. 2 лістапада 1917 г. – усталяванне Савецкай улады ў Мінску. 14-18 снежня 1917 г. – правядзенне І Усебеларускага з’езду. Стварэнне Рады Ўсебеларускага з’езду. 21 лютага 1918 г. – І устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне Рады Ўсебеларускага з’езду і Народнага сакратарыяту вышэйшай уладай у Беларусі. 3 сакавіка 1918 г. – Брэсцкі мір; падзел тэрыторыі Беларусі паміж РСФСР і Германіяй. 9 сакавіка 1918 г. – ІІ устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне суверэнітэта беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г. – ІІІ устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне незалежнасці БНР. Лістапад 1918 – люты 1919 гг. – дэнансацыя РСФСР Брэсцкага міру; вывад германскіх войскаў і заняцце тэрыторыі Беларусі Чырвонай арміяй. 1 студзеня 1919 г. – першае абвяшчэнне БССР. 16 студзеня 1919 г. – рашэнне ЦК РКП(б) аб перадачы РСФСР Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў. Урадавы крызіс у БССР. 1919 – 1921 гг. – правядзенне палітыкі “ваеннага камунізму”. Люты 1919 – ліпень 1920 гг. – Літоўска-Беларуская ССР. Люты 1919 – кастрычнік 1920 гг. – савецка-польская вайна. 31 ліпеня 1920 г. – ІІ абвяшчэнне БССР. Лістапад 1920 г. – рэйд атрадаў С.Булак-Балаховіча на Палессі. 27 лістапада - 28 снежня 1920 гг. – Слуцкае ўзброенае паўстанне. 1921 – 1924 гг. – устанаўленне аднапартыйнай сістэмы ў БССР. 18 сакавіка 1921 г. – падпісанне Рыжскага міру паміж РСФСР і Польшчай. 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. 1921 г. – прыняцце першай Канстытуцыі Польскай Рэспублікі. 1922 г. – адкрыццё Інбелкульта (1929 – Акадэмія навук БССР) ў Мінску. 1922 – 1926 гг.– дзейнасць Беларускага пасольскага клубу ў польскім парламенце. 1921 – 1927 гг. – правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў БССР. 30 снежня 1922 г. – удзел дэлегацыі БССР у стварэнні СССР. Сакавік 1924 г. – першае ўзбуйненне БССР; далучэнне 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. Ліпень 1924 г. – абвяшчэнне палітыкі беларусізацыі ў БССР. Май 1926 г. – устанаўленне “санацыйнага” рэжыму ў Польшчы. Снежань 1926 г. – другое ўзбуйненне БССР; далучэнне Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Студзень 1927 г. – разгром польскімі ўладамі БСРГ. 1928 – 1932 гг. – І пяцігодка; пачатак індустрыялізацыі ў БССР. Стварэнне планавай эканомікі. Зіма 1929-1930 гг. – пачатак масавай калектывізацыі ў БССР. 1930-я гг. – фарміраванне таталітарнага рэжыму ў СССР. 1930 г. – справа “Саюзу вызвалення Беларусі”; пачатак масавых рэпрэсій ў БССР. 1937-1938 гг. – пік масавых рэпрэсій у БССР. 23 жніўня 1939 г. – “пакт Молатава-Рыбентропа”. 1 верасня 1939 г. – пачатак Другой сусветнай вайны. 17 верасня 1939 г. – уваход савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Белаарусі. 28-30 кастрычніка 1939 г. – Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. Абвяшчэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. 10 кастрычніка 1940 г. – перадача Вільні Літве. 1940-1941 гг. – масавыя дэпартацыі насельніцтва (“варожых элементаў”) з Заходняй Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 28 чэрвеня 1941 г. – захоп нямецка-фашысцкімі войскамі Мінска. 3-27 ліпеня 1941 г. – абарона Чырвонай арміяй Магілёва. Канец жніўня 1941 г. – усталяванне нямецкай акупацыі над усёй тэрыторыяй БССР. Май 1942 г. – пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Верасень 1942 г. – створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Жнівень-верасень 1943 г. – І этап “Рэйкавай вайны”. Другая палова верасня – кастрычнік 1943 г. – ІІ этап “Рэйкавай вайны” (“Канцэрт”). Верасень 1943 г. – вызваленне савецкімі войскамі Камарына і Крычава. Лістапад 1943 г. – вызваленне савецкімі войскамі Гомеля і Рэчыцы. Снежань 1943 г. – стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Чэрвень-ліпень 1944 г. – ІІІ этап “Рэйкавай вайны” 23 чэрвеня –1944 г. – пачатак аперацыі “Баграціён” і вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 ліпеня 1944 г. – вызваленне Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; завяршэнне аперацыі “Баграціён”. 8-9 мая 1945 г. – капітуляцыя нацысцкай Германіі; канец Вялікай Айчыннай вайны. 1945 – 1950 гг. – пятая пяцігодка ўзнаўлення эканомікі БССР. Знішчэнне антысавецкага падполля ў БССР. 1949 – 1952 гг. –калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Люты 1956 г. – ХХ з’езд КПСС; асуджэнне сталінізму, пачатак “адлігі” ў грамадскім жыцці СССР. 1956 – 1965 гг. – беларусК. Мазураў быў першым сакратаром ЦК КПБ. 1956 г. – адкрыццё тэлевізійнага цэнтру ў Мінску. 1962 г. – адміністрацыйная рэформа ў БССР, стварэнне 6 сучасных абласцей. 1963 г. – “год вялікай хіміі”; запуск вытворчасцяў хімічных прадпрыемстваў: Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, “Беларуськалій” у Салігорску, азотна-тукавы завод “Азот” у Гродне. 1965 – 1980 гг. – кіраўніцтва ў ЦК КПБ П. Машэрава. 1965 г. – “касыгінская” эканамічная рэформа. 1969 г. – замацаванне правоў калгаснікаў на гарантаваную аплату працы і пенсіі па старасці. 1972 г. – пісьмо І.Мележа ў ЦК КПБ. Стварэнне выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. 1974 г. – разгром на XXVI з’ездзе КПСС “нацыяналістаў”? у т.л. у БССР. 1978 г. – чацвёртая Канстытуцыя БССР. 1985-1991 гг. – перабудова ў СССР. 26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. 1988 г. – абвяшчэнне палітыкі галоснасці ў СССР. Чэрвень 1989 г. – стварэнне Беларускага народнага фронту; пачатак фарміравання шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі. Сакавік – красавік 1990 г. – першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. 27 ліпеня 1990 г. – прыняцце Вярхоўным саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 25 жніўня 1991 г. – наданне статуса закону Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 19 верасня 1991 г. – перайменаванне БССР у Рэспубліку Беларусь. 8 снежня 1991 г. – стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 25 снежня 1991 г. – спыненне існавання СССР. 15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 г. – абранне першым прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкі. 14 мая 1995 г. – выбары ў Вярхоўны Савет Беларусі ХІІІ склікання і першы рэферэндум. Змена дзяржаўнай сімволікі, увядзенне рускай мовы у якасці другой дзяржаўнай, дазвол прэзідэнту на роспуск парламента. 24 лістапада 1996 г. – другі рэспубліканскі рэферэндум; пераход палітычнай сістэмы Беларусі да прэзідэнцкай рэспублікі. 2 красавіка 1997 г. – дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. 9 верасня 2001 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на другі прэзідэнцкі тэрмін. 17 кастрычніка 2004 г. – трэці рэспубліканскі рэферэндум; зняцце абмежаванняў па колькасці абранняў для аднаго чалавека на пасаду прэзідэнта. 19 сакавіка 2006 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін. 19 снежня 2010 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту) – вышэйшы орган Савецкай улады на тэрыторыі Заходняга фронту і Заходняй вобласці (Мінская, частка Віленскай, Магілёўкая, Віцебская, з красавіка 1918 г. Смаленская губерні); дзейнічаў з 26 лістапада 1917 г. да 2 студзеня 1919 г. Адраджэнне (Рэнесанс) – агульнаеўрапейскі культурны рух 14-16 стст., фармальна накіраваны на ўзнаўленне антычнай культурнай спадчыны, у межах яго сцвярджаліся прынцыпы гуманізму, годнасці чалавечай асобы. Адукацыйная камісія – дзяржаўная ўстанова па кіраванні і арганізацыі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай у 1773 – 1795 гг. Акруговыя суды – усесаслоўныя органы судовай улады ў губернях Расійскай імперыі, створаныя паводле судовай рэформы 1864 г. (у беларускіх губернях у 1882 г.). Акцыянерныя кампаніі – фінансава-прамысловыя групы, у межах якіх аб’ядноўваліся капіталы некалькіх асобных уласнікаў. Анімізм – вера ў існаванне душы, духаў у прыродзе і чалавеку. Антыклерыкалізм – ідэйная плынь, накіраваная супраць прывілеяванага статусу царквы і традыцыйнага рэлігійнага светапогляду. Антытрынітарызм – рэлігіны накірунак у хрысціянстве, прадстаўнікі якога адмаўляюць дагмат аб Тройцы (адзінстве Бога ў трох асобах) і сцвярджаюць наяўнасць адной асобы Бога і чалавечую прыроду Ісуса Хрыста; быў распаўсюджаны ў ВКЛ у другой палове 16 – першай палове 17 стст. Асадніцтва – сістэма перадачы надзелаў зямлі былым польскім вайскоўцам у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне ў 1920-1930-я гг. бясплатна, альбо з дапамогай невялікіх ільготных крэдытаў з мэтай умацавання сацыяльнай базы дзяржаўнай ўлады і правядзення паланізацыі на гэтых тэрыторыях. Асветніцтва – агульнаеўрапейскі грамадскі і культурны рух 18 ст., накіраваны на перабудову ўсіх сфер сацыяльнага жыцця на аснове прынцыпаў розуму і навукі. Аўтарытарызм – тып палітычнага рэжыму, заснаваны на поўным кантролі дзяржавы ў палітычнай сферы жыцця грамадства пры захаванні адноснай свабоды ў сацыяльнай, эканамічнай і духоўнай сферах. Базыльяне – прадстаўнікі ўніяцкага манаскага ордэна (1617-1839 гг.). Барока – стыль у еўрапейскай мастацкай культуры ў канцы 16 – першай палове 18 стст., для якога характэрныя дынамічнасць і пышнасць твораў, эмацыйнае і інтэлектуальнае напружанне кампазіцый. Батлейка – лялечны тэатр у народнай беларускай культуры. Баяры – ваеннаслужылыя людзі ў раннефеадальных княствах і ВКЛ ў 13 – 16 стст. (з сярэдзіны 16 ст. часткова ўліліся ў саслоўе шляхты). Беларусізацыя – афіцыйная палітыка ў БССР у 1924–1929 гг., якая прадугледжвала перавод дзяржаўнага справаводства, грамадскіх і адукацыйных устаноў на беларускую мову, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў, падтрымку развіцця беларускай культуры і г.д. Брацкія школы – навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу, якія дзейнічалі пры праваслаўных і уніяцкіх брацтвах Рэчы Паспалітай у канцы 16 – 18 стст. Бронзавы век – перыяд у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца выкарыстаннем бронзы ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы; у гісторыі Беларусі ахоплівае перыяд 2 – пачатку 1 тыс. да н.э. Буржуазія – грамадскі клас уласнікаў капітала, які атрымлівае даходы ў выніку прамысловай, гандлёвай, крэдытна-фінансавай і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці. Бурмістр – вышэйшая адміністрацыйная пасада ў радзе гарадоў з магдэбургскім правам. “Ваенная дэмакратыя” – форма палітычнай арганізацыі грамадства ва ўмовах разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і фарміравання дзяржаўнасці; сутнасць яе праяўляецца ва ўзмацненні ўлады ваенных племянных правадыроў, якія выбіраюцца і кантралююцца ў сваёй дзейнасці свабоднымі воінамі – супляменнікамі. “Ваенны камунізм” – назва ўнутранай палітыкі Савецкай дзяржавы ў 1918–1921 гг., накіраванай на мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў з дапамогай жорсткіх адміністрацыйных метадаў дзеля патрэб забеспячэння войска ва ўмовах войнаў, якія праводзіла Савецкая дзяржава ў гэты перыяд. Валока – надзел зямлі памерам 21,3 га. Валочная памера – аграрная рэформа ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ у 1557 г., сутнасць якой палягала ў падзеле ўсёй зямельнай уласнасці на фіксаваныя адзінкі плошчы (валокі) і вызначэнні дакладнай колькасці павіннасцяў з боку сялян за карыстанне зямельнымі надзеламі. Ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у 15 – 18 стст. Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства ў ВКЛ. Веча – агульны сход усіх свабодных дарослых мужчын княства ў Сярэднявеччы. Яго функцыямі з’яўляліся запрашэнне на трон і выгнанне князёў, заключэнне міжнародных дагавораў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру, ажыццяўленне вышэйшага суду. Водруб – зямельны надзел, які выдзяляўся адным кавалкам з абшчыннай зямлі ў індывідуальную сялянскую ўласнасць, без пераносу сядзібы, паводле сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку 20 ст. Войт – кіраўнік гарадской адміністрацыі і суда ў гарадах з магдэбургскім правам у ВКЛ. Воласць – 1) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў раннефеадальных княствах і ВКЛ, на якой пражывала насельніцтва, што выплочвала даніну; 2) дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі. Вотчына – феадальнае ўладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне. Выкупныя плацяжы – дзяржаўныя плацяжы, якія выплочвала сялянства Расійскай імперыі ў 1861 – 1906 гг. у якасці пагашэння грашовай сумы, выдаткаванай царскім урадам на выкуп сялянскіх надзелаў, падчас аграрнай рэформы 1861 г. Вялікі князь – кіраўнік дзяржавы ў ВКЛ, у кампетэнцыю якога ўваходзілі абарона дзяржавы, кіраванне ўнутранай і знешняй палітыкай і адміністрацыйным апаратам дзяржавы, замацаванне заканадаўчых актаў. Вярхоўны Савет – вышэйшы орган заканадаўчай улады ў БССР і Рэспубліцы Беларусь у 1938 – 1996 гг. Галоснасць – палітыка, абвешчаная ў СССР падчас перабудовы ў 1988 г., якая азначала працэс дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Галоўны соймік ВКЛ (генеральны з’езд) – з’езд абраных на сойм Рэчы Паспалітай паслоў ад ВКЛ напярэдадні агульнадзяржаўнага вальнага сойму. Гарадзішчы – умацаваныя паселішчы ў жалезным веку; рэзідэнцыі племянных правадыроў. Гарадская дума – органі гарадскога самакіравання ў Расійскай імперыі. Генерал-губернатарства – ваенна-палітычная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі, якая ўключала ў сябе тэрыторыі некалькіх губерняў. Генеральная акруга – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыях СССР, акупіраваных нацысцкай Германіяй у 1941-1944 гг. “ Генрыкавы артыкулы ” 1573 г. – акт, які ўтрымліваў палажэнні, якія абмяжоўвалі каралеўскую ўладу ў Рэчы Паспалітай; пацвярджаўся каралямі напярэдадні каранацыі. Гетман найвышэйшы – кіраўнік узброенымі сіламі ВКЛ. Гільдыі (брацтвы) – аб’яднанні купцоў у Сярэднявеччы і раннім Новым часе. Гістарызм – метадалагічны прынцып, які прадугледжвае разгляд грамадства як складанай дынамічнай сістэмы, што знаходзіцца ў працэсе пастаяннага змянення і развіцця. Гісторыя – навука аб заканамернасцях функцыянавання грамадстваў на розных этапах іх развіцця. Глабалізацыя – працэс фарміравання адзінай глабальнай сусветнай эканамічнай, палітычнай, інфармацыйнай, культурнай прасторы ў апошняй трэці 20 – пачатку 21 стст. Готыка – мастацкі стыль у еўрапейскіх краінах у 12 – 16 стст., заснаваны на рэлігійна-філасофскіх ідэях Сярэднявечча. Характарызавалася кананічнасцю і ўзнёслымі, спічастымі формамі ў архітэктуры, дэкоры, мастацтве. Грамада (абшчына) – устойлівая форма сацыяльнай арганізацыі сялянства ў традыцыйным грамадстве, якая характарызуецца пэўнай ступенню калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, асаблівасцямі працэсу вытворчасці і сацыяльнага жыцця. Грамадска-эканамічная фармацыя – устойлівы тып грамадства, у аснове якога знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці з уласцівымі яму прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі. Грамадскія камітэты парадку – часовыя органы мясцовай выканаўчай улады, падначаленыя Часоваму ўраду пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Гродскі (замкавы) суд – павятовы суд у ВКЛ, падначалены мясцовай адміністрацыі, у якім разглядаліся найбольш важныя крымінальныя і грамадзянскія справы. Губерня – адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Расійскай імперыі. ГУЛАГ (Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месцаў зняволення) – падраздзяленне сістэмы карных органаў СССР у 1934–1960 гг., якое ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі папраўча-працоўнымі лагерамі ў СССР; важнейшы інструмент сталінскіх рэпрэсій. Даніна – натуральны падатак з залежнага насельніцтва ў эпоху Сярэднявечча. Дваранскія сходы – органы саслоўнага самакіравання дваранства Расійскай імперыі ў 1785–1917 гг. Дваяверства – культурна-рэлігійны феномен, які заключаецца ў паралельным суіснаванні элементаў хрысціянскіх і язычніцкіх вераванняў у традыцыйнай культуры еўрапейскіх народаў. Дзекабрысты – рух ліберальнага дваранства ў Расійскай імперыі ў канцы 1810 – першай палове 1820-х гг., накіраваны на ліквідацыю самадзяржаўя і правядзенне ў грамадстве рэформ; разгромлены пасля няўдалага паўстання ў Пецярбургу 14 снежня 1825 г. Дзяржаўная дума – вышэйшы заканадаўчы орган улады ў Расійскай імперыі ў 1906 – 1917 гг. Дружына – пастаянныя прафесійныя ўзброеныя сілы пры князях у Сярэднявеччы; яе прадстаўнікі з’яўляліся дарадцамі князя ў ажыццяўленні адміністрацыйнага кіравання, суда, зборы даніны. Дым – асобная сялянская гаспадарка,адзінка падаткаабкладання ў ВКЛ. Дысідэнты – назва для прадстаўнікоў некаталіцкіх хрысціянскіх вызнанняў у Рэчы Паспалітай у 17 – 18 стст. Дыярыюш – тып літаратурнага твору ў ВКЛ у 16 – 18 стст., які ўяўляе з сябе збор успамінаў непасрэдных відавочцаў аб пэўных падзеях. Дэпартацыя – прымусовае высяленне насельніцтва з месцаў пражывання. Езуіты – дзеячы каталіцкага манаскага ордэна, створанага ў 1534 г., які адыграў галоўную ролю ў барацьбе супраць Рэфармацыі ў межах контррэфармацыйнага руху, а таксама ва ўмацаванні сацыяльна-палітычных пазіцый папства ў другой палове 16 – першай палове 18 стст. Жалезны век – перыяд у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца выкарыстаннем жалеза ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы; у гісторыі Беларусі ахоплівае перыяд 8 – 7 стст. да н.э. – 8 ст. н.э. Жамойць – гістарычная балцкая вобласць на паўночным захадзе сучаснай Літвы; уяўляла з сябе асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў складзе ВКЛ. Закупы – феадальна залежныя сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку. Запарожская Сеч – ваенна-палітычная арганізацыя ўкраінскага казацтва ў 16 – 18 стст. Заходнерусізм – гісторыка-ідэалагічны накірунак у грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 стст., асновай якога з’яўляецца пастулат аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – галіной рускага народу. Земскі начальнік – асобы чыноўнік у Расійскай імперыі ў 1889 – 1917 гг., які спалучаў на пэўнай тэрыторыі адміністрацыйную ўладу ў дачыненні сялян і абмежаваную судовую ўладу ў дачыненні ўсяго насельніцтва. Земскі павятовы суд – выбарны шляхецкі суд у ВКЛ у 16 – 18 стст., які разглядаў большасць крымінальных і грамадзянскіх спраў шляхты. Земствы – выбарныя органы мясцовага самакіравання ў Расійскай імперыі ў 1864 – 1918 гг. (у Віцебскай, мінскай і Магілёўскай губернях у 1911 – 1918 гг.). Інвентары – апісанні феадальных уладанняў у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў 16 – першай палове 19 стст. Індустрыялізацыя – працэс сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, у выніку якога прамысловая вытворчасць пераўтвараецца ў вядучую галіну эканомікі. Індустрыяльнае грамадства – тып грамадства, ва ўмовах якога важнейшай галіной эканомікі з’яўляецца прамысловасць; яго характэрныя рысы: разгалінаваны падзел працы, развіццё сродкаў масавай камунікацыі, высокі ўзровень ўрбанізацыі. Інфлянты (Лівонія) – гістарычная назва зямель сучасных Латвіі і Эстоніі. Казакі – ваенізаваная сацыяльная супольнасць, якая склалася ў 15–18 стст. у стэпавай зоне паміж татарскімі ханствамі Прычарнамор’я і Прыкаспія і ўладаннямі ВКЛ, Польскага каралеўства і Маскоўскай дзяржавы. Калабарацыя – супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Калегіумы – навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу ў ВКЛ у 16–18 стст.; найбольшая колькасць калегіумаў належала езуітам. Калектывізацыя – працэс прымусовага аб’яднання дробных аднаасобных сялянскіх гаспадарак у дзяржаўныя калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (калгасы) у СССР у 1930-1950-я гг. Камандна-адміністрацыйная сістэма – від эканамічнай сістэмы і спосаб арганізацыі грамадскіх адносін для якога характэрныя жорсткі цэнтралізм гаспадарчага жыцця на базе манапольнай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, выкарыстанне прымусовых форм працы. Камасацыя – ліквідацыя цераспалосіцы сялянскіх зямель, што суправаджалася, як правіла, перасяленнем сялянскіх двароў на хутары ў Польскай рэспубліцы ў 1920 – 1930-я гг. Канвакацыйны сойм – від сойма ў Рэчы Паспалітай у 16 – 18 стст., які склікаўся падчас бескаралеўя; на ім падводзіліся вынікі папярэдняга праўлення і прызначалася дата выбараў (элекцыі) новага караля. Кансерватызм – сацыяльна-палітычная ідэалогія, якая сцвярджае прыярытэт у грамадстве традыцыйных каштоўнасцяў, сацыяльных, палітычных або рэлігійных устояў; адмоўна ацэньвае хуткія змены і новаўвядзенні ў грамадстве. Канстытуцыя (ухвала) – рашэнне, зацверджанае вальным соймам Рэчы Паспалітай, якое мела заканадаўчую сілу. Канфедэрацыя – часовы палітычны саюз шляхты ў Рэчы Паспалітай, арганізаваны для дасягнення пэўнай мэты. Канцлер – кіраўнік канцылярыі ВКЛ – ведамства, якое ажыццяўляла дзяржаўнае справаводства, захавальнік дзяржаўнай пячаткі ВКЛ. Капіталізм – эканамічная сістэма, якая заснавана на таварна-грашовых рыначных адносінах і кантралюецца капіталам, г.зн. сукупнасцю тавараў, маёмасці, актываў, што выкарыстоўваюцца для атрымання прыбытку. “Карэнізацыя” – элемент палітыкі беларусізацыі ў БССР у 1924–1929 гг., сутнасць якога палягала ў вылучэнні на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых жыхароў. Касінеры – сяляне ў паўстанцкіх атрадах падчас паўстанняў 1794, 1830 – 1831 і 1863 – 1864 гг., узброеныя пераважна сякерамі і перакаванымі косамі. Кашталян – камандуючы ўзброенымі сіламі ваяводскага замка і апалчэння ваеннаабавязаных пэўнага ваяводства ў ВКЛ. Кіеўская Русь – прынятая ў гістарычнай навуцы назва дзяржавы, якая ўтварылася ва Ўсходняй Еўропе ў 10 – 12 стст. пад кіраўніцтвам кіеўскай княскай дынастыі. Класіцызм – накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы 17 – пачатку 19 стст., сутнасць якога палягала ў кананізацыі антычнай культуры як дасканалага ўзору і пераносу яе элементаў у сучаснасць (ордэры ў архітэктуры, сюжэты ў літаратуры і гд.). Контррэфармацыя – агульнаеўрапейскі рух другой паловы 16 – першай паловы 18 стст., накіраваны на аднаўленне пазіцый каталіцкай царквы ў рэлігійным і грамадскім жыцці пасля Рэфармацыі. Контррэформы – назва мерапрыемстваў, якія праводзіў царскі ўрад Расійскай імперыі ў 1880 – 1890-я гг., былі накіраваны на ўмацаванне абсалютысцкай дзяржаўнай улады і прывілеяванага становішча дваранства. Крыжакі – прадстаўнікі ваенна-манаскіх каталіцкіх ордэнаў, галоўнай мэтай дзейнасці якіх з’яўлялася распаўсюджанне хрысціянства паводле каталіцкага ўзору шляхам прымусу. Крытычны рэалізм – накірунак у мастацкай культуры 19 – 20 стст., для якога характэрнае крытычнае і рэалістычнае адлюстраванне з’яў сацыяльнай рэчаіснасці. Лібералізм – сацыяльна-філасофская і палітычная ідэалогія 19 – 20 стст., зыходным пастулатам якой з’яўляецца сцвярджэнне індывідуальнай свабоды чалавека ў якасці галоўнай сацыяльнай, палітычнай і культурнай каштоўнасці. Ліберальнае народніцтва – накірунак у межах агульнарасійскага народніцкага руху ў канцы 19 – пачатку 20 стст., для якога былі характэрныя ідэя мірнага эвалюцыйнага пераўладкавання грамадства ў дэмакратычным накірунку, абвяшчэнне інтэлігенцыі галоўнай рухаючай сілай і каталізатарм грамадскага прагрэсу. Лібэрум вета – права на выказванне пратэсту і адзінагал
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 688; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.198 (0.015 с.) |