Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Бітва пад курскам працягвалася 50 дзён на фронце ад 400 да 550 км.Содержание книги
Поиск на нашем сайте З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі велізарныя сілы - каля 300 дывізій. У выніку была сарвана апошняя спроба Германіі разгарнуць буйное стратэгічнае наступленне на Усходнім фронце. Вораг быў вымушаны ў далейшым весці зацяжную вайну і прытрымлівацца абарончай стратэгіі, згубіўшы ў Курскай бітве 30 адборных дывізій, у тым ліку 7 танкавых. Маральны дух нямецкіх войск моцна ўпаў, узяць рэванш за Сталінград не ўдалося. А гэта значыла, што ўсе надзеі агрэсара на станоўчы зыход вайны з Расіяй праваліліся. Страты савецкіх войск у гэтай бітве былі выключна вялікімі. Яны склалі 254,4 тыс. чал. забітымі, 608,8 тыс. чал. параненымі. Людскія страты праціўніка (па нямецкіх дадзеных) былі ў 3,5 разы меншымі. У тэхніцы савецкія войскі згубілі больш 6 тыс. танкаў і 1 600 самалётаў, тады як немцы - усяго 1 300 танкаў і каля 1 тыс. самалётаў. Вялікія страты ў танках тлумачацца тым, што нашаму Т-34 патрэбна была больш магутная пушка, чым 76-міліметровага калібра. Пушкі нямецкіх «тыграў» і «фердынандаў» мелі больш высокую пачатковую хуткасць бранябойнага снарада і дальнасць стральбы, а самі танкі і штурмавыя гарматы больш моцную бранявую абарону. Прычыны вялікіх страт савецкіх войск тлумачацца недастаткова ўмелым кіраўніцтвам военачальнікаў; няўдалым прымяненнем танкавых злучэнняў (франтальныя атакі супраць танкавых груповак праціўніка); няпоўным выкарыстаннем магчымасцей абароны, шаблонным падыходам да прарыву нямецкай абароны. Курская бітва прымусіла нямецкае камандаванне зняць з міжземнаморскага тэатра ваенных дзеянняў буйныя злучэнні авіяцыі і іншых войск, вывесці большасць баяздольных дывізій Францыі і Галандыі. Зрыў нямецкага наступлення пад Курскам канчаткова ўпэўніў краіны фашысцкага блока ў тым, што суадносіны сіл карэнным чынам змяніліся на карысць Савецкага Саюза. Узмацніліся спробы Венгрыі заключыць сепаратны мір з Захадам. Восенню 1943 г. іспанскі дыктатар Франка выводзіць сваю «Галубую дывізію» з-пад Ленінграда. Вызначыўся крызіс у адносінах паміж Германіяй і Фінляндыяй. Капітуляцыя фашысцкай Італіі ў верасні 1943 г., безумоўна, з'явілася вынікам паражэння гітлераўскіх войск пад Курскам. 12 - 15 ліпеня 1943 г. арміі Заходняга, Бранскага і Цэнтральнага франтоў перайшлі ў контрнаступленне, якое працягвалася да 18 жніўня. За гэты час яны адкінулі фашыстаў у заходнім напрамку на 150 км, ліквідавалі арлоўскі плацдарм. Белгарадска-Харкаўскую наступальную аперацыю войскі Варонежскага і Сцяпнога франтоў праводзілі з 3 па 23 жніўня 1943 г. У выніку начнога штурма 23 жніўня 1943 г. быў вызвалены Харкаў. Войскі двух франтоў адкінулі немцаў на захад прыкладна на 150 км і разграмілі магутную групоўку ворага, стварыўшы ўмовы для вызвалення Левабярэжнай Украіны і выхада да Дняпра.
Сталінградская бітва паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе вайны. Яго завяршэнне звязана з разгромам нямецка-фашысцкіх ордаў на Курскай дузе, паспяховым наступленнем Чырвонай Арміі летам - восенню 1943 г., разгромам фашыстаў на Левабярэжнай Украіне і вызваленнем сталіцы Украінскай ССР г. Кіева 6 лістапада 1943 г. У гэты час савецкія войскі вызвалілі шэраг усходніх раёнаў Беларусі, у тым ліку г. Гомель - буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі. Да канца 1943 г. было вызвалена больш паловы акупіраванай фашыстамі савецкай зямлі.
З 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. адбылася Тэгеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся І. Сталін, Ф. Рузвельт і У. Чэрчыль. На канферэнцыі было прынята рашэнне аб адкрыцці другога фронту ў маі 1944 г. Разглядалася таксама пытанне аб Польшчы. К гэтаму часу адносіны паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане сапсаваліся канчаткова ў сувязі з прапагандысцкай акцыяй нацыстаў з нагоды так званай «катынскай справы». На канферэнцыі абмяркоўваліся таксама праблемы пасляваеннага ўладкавання Германіі. Савецкі Саюз не збіраўся падтрымліваць прапанову Англіі і ЗША аб расчляненні Германіі на асобныя дзяржавы з мэтай недапушчэння ў будучым новай агрэсіі. Вялікае палітычнае значэнне мела надрукаваная Дэкларацыя трох дзяржаў аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве паміж імі. 25. Савецкія стратэгічныя наступальныя аперацыі ў 1944 г. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэці, завяршаючы перыяд Вялікай Айчыннай вайны пачаўся ў студзені 1944 г. і закончыўся ў маі 1945 г. У 1944 г. Чырвоная Армія нанесла 10 сакрушальных удараў па ворагу. 1. Студзень 1944 г. - наступленне войск Ленінградскага, Волхаўскага і 2-га Прыбалтыйскага франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам пад Ленінградам і Ноўгарадам, зняцце блакады Ленінграда, уступленне савецкіх войск на тэрыторыю Эстоніі. 2. Люты - сакавік 1944 г. - буйныя наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі ў раёне г. Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Чаркаская вобласць) і на Паўднёвым Буге, акружэнне і знішчэнне варожых груповак войск у раёнах Корсунь-Шаўчэнкаўскі і Звянігарадок-Умань, вызваленне Правабярэжнай Украіны. 26 сакавіка 1944 г. савецкія войскі выйшлі на граніцу з Румыніяй. 3. Красавік - май 1944 г. - войскі 3- і 4-га Украінскіх франтоў ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам вызвалілі Крым і Адэсу. 4. Чэрвень 1944 г. - войскі Ленінградскага і Карэльскага франтоў перайшлі ў наступленне пры падтрымцы Балтыйскага флоту на Карэльскім перашыйку і ў Паўднёвай Карэліі. Праціўнік быў адкінуты на тэрыторыю Фінляндыі. У жніўні 1944 г. Фінляндыя запрасіла ў СССР перамір'я, а 4 верасня заявіла аб разрыве з Германіяй. 5. Чэрвень - жнівень 1944 г. - Беларуская наступальная аперацыя («Баграціён»), якая праводзілася з 23 чэрвеня па 29 жніўня супраць групы армій «Цэнтр», адна з буйнейшых у гэтай вайне. У ёй удзельнічалі арміі чатырох франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І. Баграмян), сілы Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 1-я армія Войска Польскага і французскі авіяцыйны полк Нармандыя - Нёман. Аперацыя пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2- і 3-га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1-га Беларускага фронту. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. У ноч на 20 чэрвеня 1944 г. пачаўся трэці этап «рэйкавай вайны». За тую ноч партызаны Беларусі ўзарвалі больш за 40 тыс. рэйкаў. Да канца чэрвеня 1944 г. савецкія войскі акружылі і знішчылі віцебскую і бабруйскую групоўкі ворага. Была ліквідавана ў раёне Оршы групоўка, што прыкрывала мінскі напрамак. Абарона ворага на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была ўзламана. 1 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Барысаў, а 3 ліпеня - Мінск. У раёне Мінска, Віцебска і Бабруйска было акружана і знішчана 30 гітлераўскіх дывізій. У кастрычніку 1943 г. першае баявое хрышчэнне каля п. Леніна Магілёўскай вобласці прыняла польская дывізія імя Т. Касцюшкі. 16 ліпеня 1944 г. яны вызвалілі Гродна, а 28 ліпеня - Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі. Савецкія войскі працягвалі наступленне на захад. 6. Ліпень - жнівень 1944 г. - войскі 1-га Украінскага фронту (камандуючы І. Конеў) разграмілі групу армій «Паўночная Украіна» у раёне Броды - Рава-Руская - Львоў і ўтварылі за Віслай, на захад ад Сандаміра, буйны плацдарм. З'явілася магчымасць выгнання немцаў з Чэхаславакіі і Румыніі і рашаючага паходу на Берлін. 7. Жнівень 1944 г. - войскі 2- і 3-га Украінскіх франтоў (камандуючыя Р. Маліноўскі і Ф. Талбухін) разграмілі нямецка-фашысцкія войскі ў раёне Кішынёў - Ясы, ліквідавалі 22 варожыя дывізіі і выйшлі ў цэнтральныя раёны Румыніі. Малдавія была вызвалена, а Румынія і Балгарыя капітулявалі. 8. Верасень - кастрычнік 1944 г. - Чырвоная Армія дасягнула буйной перамогі ў Прыбалтыцы. 22 верасня быў вызвалены ад ворага Талін, 13 кастрычніка - Рыга. Эстонія і большая частка Латвіі былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 9. Кастрычнік - снежань 1944 г. - баі паміж Цісай і Дунаем, у выніку якіх Германія фактычна пазбавілася свайго апошняга саюзніка Венгрыі і была аказана дапамога Югаславіі ў вызваленні Белграда. 10. Кастрычнік 1944 г. - войскі Карэльскага фронту і Паўночнага флоту завяршылі разгром і выгнанне фашыстаў з савецкага Запаляр'я і паўночных раёнаў Нарвегіі. У выніку дзесяці магутных удараў Чырвонай Арміі дзяржаўная граніца СССР была адноўлена на ўсёй адлегласці ад Баранцава да Чорнага мора. Гітлераўцы былі выгнаны з Румыніі і Балгарыі, з большасці раёнаў Польшчы і Венгрыі. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Чэхаславакіі, ва ўзаемадзеянні з Народна-вызваленчай арміяй Югаславіі ачысціла ад захопнікаў ўсходнія раёны гэтай краіны.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 431; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.176 (0.011 с.) |