Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лексикаграфия.типы слоуникауСодержание книги
Поиск на нашем сайте Лексікаграфія
Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.
Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазнача- ныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуко- выя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядо- мых дзеячаў навукі і культуры і інш: а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах; б) галіновыя – па адной якой-небудзь галіне ведаў: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5 тамах (1983-1986 гг.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.); в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.). Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.): а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя) абавязкова даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» і г.д. Сюды трэба аднесці і «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (1999 г.) у 2 тамах; б) этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў. З 1978 г. ідзе выданне такога слоўніка; в) арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы (новыя правілы беларускага правапісу)» І.Л.Капылова, Т.М.Маркулінай (2010 г.); «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П. Лобана, М.Р. Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б. Бірылы (1987 г.) і інш.; г) фразеалагічныя растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэн- няў, ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку, звесткі пра паходжанне: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах І.Я. Лепешава (1993 г.), «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е.С. Мяцельскай, Я.М. Камароўскага (1972 г.), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (1981 г., 1993 г.); Ёсць і двухмоўныя фразеалагічныя слоўнікі: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3. Санько (1991 г.). д) марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л.М. Шакуна (1989 г.); е) слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К. Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.); ж) слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні: Н.В. Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.); з) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але розных павод- ле значэння.
ЛІТАРАТУРА
1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. - Мн.:БДПУ, 2004 - 207 с. 2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Наву- ка і тэхніка, 1987. - 240 с. 3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучы- лішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998 - 330 с. 4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, - Мн., 1989-С. 3-10. 5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с. 6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с. 7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с. 8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987. 9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руковод- ство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с. 10.Доклады Белорусского государственного университета информа- тики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, инфор- матика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с. 11.Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с. 3. Матэрыялы для выкарыстання ў працэсе навучання
3.1. Матэрыялы да семінара-практыкума «Дыферэнцыяцыя лексікі беларускай мовы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп» Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:
1. Чым адрозніваюцца граматычнае і лексічнае значэнне слова? 2. Назавіце тыпы лексічных значэнняў. 3. Як фарміруюцца паняцці? Ці могуць лексічныя значэнні супадаць з паняццямі? Не супадаць з імі? 4. Якія значэнні ўзніклі раней – канкрэтныя ці абстрактныя? Чаму? 5. Якія значэнні звязаны з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці, з эмацыянальна-эстэтычным? 6. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя тлумачэнні? 7. Дзе фіксуюцца лексічныя значэнні слоў? 8. Ці ўсе словы могуць развіваць пераносныя значэнні? Ад чаго гэта залежыць? 9. Ці могуць метафарычныя значэнні з часам губляць сваю вобразнасць? Прывядзіце прыклады. 10. Якія пераносныя значэнні выступаюць як тропы? 11. Якія амонімы з’яўляюцца прадметам вывучэння лексікалогіі? 12. Як размяжоўваюцца ў тлумачальных слоўніках амонімы і мнагазначныя словы? 13. Якія тыпы амонімаў існуюць у мове? 14. Чым адрозніваюцца паронімы і лексічныя амонімы? 15. Якімі фактарамі падтрымліваецца існаванне паронімаў у мове? 16. Як сінанімія звязана з мнагазначнасцю? 17. Ці могуць быць сінонімамі словы розных часцін мовы? 18. У чым вартасць сінонімаў для гаворачай асобы? для мастака слова? 19. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова? 20. Чаму больш за ўсё антонімаў у якасных прыметнікаў і адпаведных прыслоўяў?
|
||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1721; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.006 с.) |