Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Трагедыя вёскі Сітніцкі ДворТрагедыя вёскі Сітніцкі Двор З кнігі В.А. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992): "Фашысты кінулі 13 лістапада 1942 г. на Сітніцкі Двор да 500 галаварэзаў. Яны пад'ехалі на аўтамашынах і бронетранспарцёрах, хутка акружылі пасёлак і нікому не давалі магчымасці выйсці. У гэтым пасёлку здаўна жыў абрусеўшы немец па прозвішчу Аўгуст са сваёй сям'ёй. Ён быў у дружбе з мясцовым старастам Борсым, такім жа здраднікам, як і сам. Каб некалькі супакоіць насельніцтва, заманіць яго ў пастку, немцы з актыўнай дапамогай Аўгуста і Борсага сталі збіраць людзей на сходку. Яны бегалі па дварах і крычалі, што немцы прыехалі з добрым намерам і хочуць пагаварыць з людзьмі. Многія паверылі гэтай хлусні. Клічуць жа на сход і пераконваюць не хто-небудзь, а свае аднасяльчане. Пачалі сходзіцца да цэнтра. Але немцы ўжо ўчынілі расправу. У гэты ж час падышоў да сялян Аляксандра Барычэўскага, Ігната Шусцеля і іншых былы старшыня сельсавета Максім Крашчук. — Не верце немцам і гэтым прыхвасням, хутчэй уцякайце ў лес, фашысты абавязкова будуць расстрэльваць, — і ён кінуўся ў бок густога алешніку. Ён здолеў збегчы. А вось каваль Аляксандр Баранцэвіч не змог гэтага зрабіць. Ён быў сувязным партызан, рамантаваў ім зброю. Немцы ўварваліся ў двор Баранцэвіча. Ён паспеў схапіць адрамантаваную вінтоўку-дзесяцізарадку і кінуўся ў бок лесу. Разам з ім бег і партызан-разведчык, які знаходзіўся ў Баранцэвіча. Карнікі заўважылі іх, адкрылі агонь. Падкошаны фашысцкімі кулямі, Аляксандр цяжка апусціўся на зямлю. Баранцэвіч крыкнуў свайму сябру-разведчыку: "Я цяжка паранены, а ты бяжы, я прыкрыю. Бывай!" I з лютасцю пачаў страляць па немцах з дзесяцізарадкі. Дапамагчы яму ўжо ніхто не мог. Яго, паўжывога, абкружылі фашысты. Накінуліся на яго, зранілі кінжаламі ўсё цела, выкалалі вочы. У такім выглядзе і пакінулі яго на полі бою непадалёку ад роднай хаты. Карнікі па-зверску расправіліся з яго сям'ёй, расстралялі жонку, маленькіх дачок і старога бацьку. Нямецкія каскі мітусіліся па ўсяму пасёлку. Гітлераўцы ўварваліся ў хату Максіма Крашчука. На ложку ляжала яго хворая жонка, якая больш чым дзесяць гадоў была прыкавана да ложка. З-за паралізаваных ног яна не магла хадзіць і амаль не падымалася. Жанчына не кранулася з месца. Гэта выклікала лютасць у карнікаў. Адзін з іх схапіў няшчасную жанчыну за валасы, сцягнуў з ложка і закалоў штыком. Тут жа ў хаце садысты расстралялі сына, нявестку Крашчука і іх 4-гадовую дачку. Затым каты напалі на сям'ю Ігната Шусцеля. Сам ён спрабаваў уцякаць, але яго дагналі ў полі і пачалі біць. Ён сціснуў зубы, сабраў апошнія сілы, прыўзняўся на ногі, плюнуў у твар паліцаю і з усяго размаху разануў у морду здрадніку. Карнікі расстралялі яго, жонку, сына шасці гадоў і 3-гадовую дачку. Жыхары Сітніцкага Двара стаялі каля ямкі, абкружанай шчыльным ланцугом нямецкіх аўтаматчыкаў. Наперадзе ўпаўшых людзей стаяла сям'я Барычэўскага. Адзін з катаў моцна стукнуў галаву сям'і ў грудзі. Хой упаў, страціў прытомнасць. Садысты ўстроілі "жарты" над 7-гадовым унукам Барычэўскага. Яго кінулі ў яму пасля таго, як туды ўпалі ад куль жонка Барычэўскага, тры сыны і нявестка. Хлопчык таптаўся па мёртвых целах, крычаў дзікім голасам, мітусіўся, шукаў месца, каб выбрацца з глыбокай траншэі. I тут яго погляд спыніўся на Васю Клімовічу, такім жа хлопчыку, як і ён, з якім сябраваў. — Васька, падай руку! — крыкнуў ён. Але Вася і сам у поўным здранцвенні дрыжэў ад страху, не мог вымавіць ніводнага слова. Жанчына, якая стаяла спераду, не здолела перанесці гэтай жудаснай сцэны і кінулася на гітлераўцаў з перадсмяротным крыкам: — Што вы робіце, каты! Забіце хлопчыка і мяне, але не здзекуйцеся з дзіцяці. Свола... Фашыст выхапіў з кабуры пісталет і паслаў кулю прама ў лоб жанчыне, потым застрэліў хлопчыка, які ўмольна глядзеў у людскі натоўп. Сям'я Фёдара Клімовіча складалася з 11 чалавек. Жонка, шасцёра сыноў, дзве дачкі і нявесткі чакалі сваёй долі. Фёдар Клімовіч вырашыў, што ўсё роўна гінуць, і нечакана для ўсіх закрычаў уголас: "Праклятыя фашысты, калі спыніцеся здзекавацца над народам?" I, узмахнуўшы рукоюў бок лесу, заклікаў людзей: "За мною, выратоўвайцеся хто як можа!" Людзі кінуліся ва ўсе бакі. Немцы спачатку разгубіліся, ды і не маглі страляць, таму што цывільныя дзе-нідзе перамяшаліся з немцамі. Нарэшце гітлераўцы сталі страляць па ўцякаючых, а потым расстрэльваць тых, хто ў нерашучасці не паспеў зрушыцца з месца. Пачалі страляць і буйнакаліберныя кулямёты бронетранспарцёраў. Стогны параненых, праклёны ў адрас гітлераўскіх катаў, жахлівыя крыкі забіваемых людзей — усё гэта ператварылася ў агульны нечалавечы крык і гул. Садысты дабівалі параненых, якія варушыліся ў траншэі, білі прыкладамі тых, хто не хацеў ісці да ямы. Так жорстка расправіліся нямецкія нацысты над мірнымі жыхарамі вёскі Сітніцкі Двор. Было расстраляна і спалена жывымі 482 чалавекі: мужчын, жанчын, дзяцей і старых. З 80 двароў спалена 70. Засталіся цэлымі хаты здраднікаў: абруселага немца Аўгуста, старасты і іншых нямецкіх памагатых. Пры ўцёках выратаваліся толькі 12-гадовы Грыша Клімовіч са шматлікай сям'і Фёдара Клімовіча, браты Пеця і Юзік Кусташы (першаму дзевятнаццаць, другому дванаццаць гадоў). Усе трое пайшлі ў партызанскі атрад імя Кірава і знаходзіліся ў ім да вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў". Населеныя пункты, знішчаныя з жыхарамі ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі і адноўленыя пасля вайны
Па матэрыялах кнігі "Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941 — 1944 гг.)" "Даеш кіно!" Частка фашыстаў, якія ў лістападзе 1942 г. знішчылі вёску Сітніцкі Двор, неўзабаве знайшлі сваю магілу ў Мікашэвічах, у мясцовым кінатэатры. Пра гэта распавядае В.А. Літвінчук у кнізе "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992). Дзёрзкай па сваёй задуме была аперацыя па знішчэнні кінатэатра у Мікашэвічах. Кінамеханікам там працаваў камсамолец Іван Канапацкі. Восенню 1942 г. выйшаў да яго на сувязь цераз разведчыцу Аліну Кірбай капітан Чорны, які ў жніўні прызямліўся на парашуце ў раёне Чырвонага возера, побач з базай атрада будучага Героя Савецкага Саюза Г.М. Лінькова. Капітан Чорны, які прыняў у лістападзе дыверсійна-разведвальны атрад Лінькова, меў загад у найкарацейшы тэрмін арганізаваць збор інфармацыі аб праціўніку ў Пінску, Брэсце, Жыткавічах, Баранавічах, Ковелі, Сарнах, Лунінцы, Ганцавічах. Сустрэча Івана Мікалаевіча Чорнага з Канапацкім адбылася на шостым кіламетры дарогі Мікашэвічы — Залюцічы. Чорны даручыў Канапацкаму сачыць за чыгуначнымі перавозкамі на станцыі Мікашэвічы і перадаваць даныя праз краўчыху Леакадзію Дзямчук, што жылаў тым жа пасёлку. Неўзабаве да падпольшчыкаў прыйшла ідэя — узарваць кінатэатр. Тол да Канапацкага прыносіў Ілья Прышкель, хавалі яго ў двары дома Канапацкага. А потым кінамеханік шашкамі па 400 грамаў перанёс тол у падвал клуба. Непрыкметна туды ж правёў ён электраправодку для дэтанатараў. Канапацкаму параілі папрасіць першага ж паліцая падзяжурыць у будцы, пакуль не будуць выпраўлены міфічныя дэфекты, і хвілін праз пяць пасля ўходу кінамеханіка ўключыць "для праверкі" агульны рубільнік. Вечарам 17 лістапада 1942 г. немцы сабраліся ў зале на нараду і прагляд кінахронікі. Канапацкі пакінуў будку. У ёй застаўся знаёмы паліцай. Праз некалькі хвілін у клубе прагрымеў выбух. Пазней стала вядома, што загінулі 43 фашысты. Іван Канапацкі разам з памочнікам Арсеніем Журахоўскім у той жа вечар пайшлі да партызан. Іван Барысавіч Канапацкі вярнуўся ў Мікашэвічы пасля вайны, з баявымі ўзнагародамі. Працаваў тут кінамеханікам да сваёй смерці ў 1968 г. Адбылося так, што сам ён дэманстраваў дакументальную стужку "Беларусьфільма" "Даеш кіно", адзін з эпізодаў якой — гісторыя яго подзвігу.
Вёска Бастынь Бяляк Цімафей Адамавіч, н. у 1921, з 13.02.1943 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 18.03.1944. Вярэніч Сяргей Ігнатавіч, н. у 1924, партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944. Вячорка Любоў Данілаўна, н. у 1903, сувязная партызанскага атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, расстраляна 3.09.1943 на месцы масавых расстрэлаў Баханова ў г. Лунінец. Яе імя ўвекавечана на мармуровай дошцы на Кургане Славы. З успамінаў дачкі загінуўшай Ірыны Вітальеўны Гец (Вячорка), жыхаркі г. Лунінец: — Мая маці — настаўніца з горада Століна — маладой, вельмі прыгожай дзяўчынай выйшла замуж за праваслаўнага свяшчэнніка з Бастыні, які быў старэйшы за яе на 26 гадоў. Іх шлюб быў заснаваны на сапраўдным вялікім каханні, нягледзячы на няроўны ўзрост. У свой час польскія ўлады забаранілі бацьку працаваць на чыгунцы з-за таго, што не захацеў перайсці ў каталіцкую веру, таму ён і стаў свяшчэннікам. Бацька высока цаніў сапраўдную інтэлігентнасць, лічыў нямецкую нацыю адной з самых адукаваных і культурных. Першыя ж дні акупацыі поўнасцю змянілі яго погляды. На яго вачах знішчалі мірных жыхароў: забілі Юлю Петраградку (гэта мясцовая мянушка, на жаль, не памятаю прозвішча жанчыны) з мужам, а яўрэйскага равіна Флаксмана прывязалі да каня і пусцілі галопам па дарозе. Узрушаны бацька толькі паўтараў: — Гэта нелюдзі! Людзі так рабіць не могуць! З узнікненнем партызанскага руху сям'я стала падтрымліваць сувязь з лесам. У бацькоў была вялікая хатняя бібліятэка, грамафон, таму дом часта наведвалі вартавыя чыгункі — казакі, былыя ваеннапалонныя чырвонаармейцы. Такім чынам можна было атрымліваць каштоўныя звесткі, а потым, пасля доўгіх перагавораў, у якіх удзельнічалі і бацькі, многія казакі наогул пайшлі ў лес, сталі партызанамі. Да пары да часу наша сям'я не выклікала падазрэння ў гітлераўцаў. Але пасля таго як партызаны ўзарвалі лесазавод, дзе я працавала машыністкай, штосьці насцярожыла акупантаў і за домам устанавілі назіранне. А ўлетку 1943 года маці і мяне арыштавалі. Некаторы час мы разам сядзелі ў турме ў Лунінцы, у наручніках, на нарах з няструганых дошак (1-ы паверх цяперашняга будынку друкарні). Адсюль вадзілі на допыты ў СД (цяпер — жылы шматкватэрны дом насупраць былога касцёла). Там страшна здзекаваліся над зняволенымі, білі, прыпальвалі цела цыгарэтамі, а каб не былі чутныя крыкі няшчасных людзей, ігралі на піяніна ці на губным гармоніку. Аднойчы мне пераклалі здзіўлены вокліч аднаго з нямецкіх афіцэраў: — Нічога не разумею ў гэтай праклятай краіне! Тут усе партызаны. Нават свяшчэннік дапамагае партызанам! Так я здагадалася, чаму на волі аказаўся бацька. Нямецкія салдаты, насіўшыя на спражках надпіс "З намі Бог", хацелі захаваць выгляд прыстойнасці ў адносінах да духоўнай асо6ы. Відавочна, іх меркаванні былі такія: заб'ём жонку і дачку, дык ён і сам памрэ, у гадах ужо. Маці сапраўды расстралялі. А мяне пад канвоем адвезлі ў пінскую турму. Шчаслівая выпадковасць: знаёмы яшчэ па гімназісцкіх часінах турэмны ўрач Міхаіл Канстанцінавіч Пугач выратаваў і ад вывазу ў Германію, і ад расстрэлу (потым ён сам з сям'ёю пайшоў у партызаны). Тым часам і бацька абіваў ганкі архірэя і свецкага начальства: дапамажыце вызваліць адзіную дачку. I мяне выпусцілі з умовай штодзённай рэгістрацыі ў паліцэйскім участку па месцы жыхарства... Галямін Іван Мікалаевіч, н. у 1928, да вайны — вучань Люшчанскай школы, член ВЛКСМ, з 22.10.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944, пахаваны ў в. Бастынь. Дырман Рыгор Аляксандравіч, н. у 1923, з 25.11.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 20.02.1944, пахаваны ў в. Бастынь. Успамінае Канстанцін Рыгоравіч Дырда, жыхар ст. Дзятлавічы: — Разведчык Рыгор Дырман па заданню сустрэўся з сувязным Васілём Трафімавічам Малайчуком, які жыў на хутары Палетак. Нечакана хутар ачапілі гітлераўцы. Партызан і гаспадар перабраліся праз саламяны дах і пабеглі да лесу, але каля балота іх дагналі смяротныя варожыя кулі. Фашысты і на гэтым не супакоіліся, жорстка расправіліся з сям'ёю Малайчука і суседзямі. Зылевіч Апанас Паўлавіч, н. у 1923, са снежня 1942 — сувязны партызанскай брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у верасні 1943. Зылевіч Іван Мікалаевіч, н. у 1918, з чэрвеня 1942 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у верасні 1943. Зылевіч Павел Радзівонавіч, н. у 1901, з 13.03.1943 — сувязны партызанскай брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 20.09.1943. Кунайка Іван Мікалаевіч, н. у 1923, са снежня 1942 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у чэрвені 1943. Марко Васіль Трафімавіч, н. у 1924, з 1.05.1943 — партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 15.02.1944, пахаваны ў в. Лахва. Загінуўшыя мірныя жыхары Бастынскі Сельсавет Калгас "Зара" Гушчэня Аляксей Іванавіч, н. у 1922, дэпутат с/с. Драбочын Антон Адамавіч, н. у 1918. Каліноўскі Кандрат Еўтухавіч, н. у 1907, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва. Каховіч Анатоль Гаўрылавіч. Каховіч Сцепаніда Сцяпанаўна. Каховіч Тальян Гаўрылавіч, н. у 1912, савецкі актывіст. Качановіч Вольга Адамаўна, н. у 1924 Кошаль Даміна Аляксееўна, н. у 1914. Кошаль Мікалай Сяргеевіч, н. у 1891. Максімчык Іван Фёдаравіч, н. у 1896. Шыйч Адам Малафеевіч, н. у 1921, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва. Юрко Кацярына Васільеўна, н. у 1910. Яўрэйскія сем'і вёскі: Дзятлавіцкі Мотл, н. у 1898, яго жонка Соня, н. у 1896, іх двое дзяцей: Рэйзе, н. у 1930, Хаім, н. у 1935. Леер Давыд Майсеевіч, н. у 1888, Янкель Майсеевіч, н. у 1892, Хава Майсееўна, н. у 1911. Леер Эстэр, н. у 1918, Абраша, н. у 1940, Лоба, н. у 1941. Луцкі Болек, н. у 1900, яго сын Данік, н. у 1930. Луцкі Герш, н. у 1900, яго жонка Броха, н. у 1902. Луцкі Янкель, н. у 1875, яго жонка Брэйне, н. у 1878, іх трое дзяцей: Мовша, н. у 1905, Броха, н. у 1910, Песя, н. у 1914. Штэмберг Ашэр Хаімавіч, н. у 1913, Хайка Хаімаўна, н. у 1915, Люба Хаімаўна, н. у 1918. Вёска Навасёлкі Польскія сем'і вёскі: Адамчыкі, Франц Іванавіч, н. у 1871, яго сын Юлек, н. у 1907. Акраса Валянцін Адамавіч, н. у 1940. Бусек, настаўнік. Матушэўскі Міхаіл Антонавіч, н. у 1907, работнік Навасёлкаўскага маслазавода, расстраляны ў г. Ганцавічы. Траяноўская Алена, н. у 1890. Янкевіч Марыя Андрэеўна, н. у 1890
Вёска Бастынь У ліпені 1941 расстраляна група савецкіх актывістаў. Яны пахаваны на мясцовых могілках. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлена стэла. Бушыла Марыя Сафронаўна, н. у 1888, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Герасімовіч Карней Лазаравіч, н. у 1923. Герасімовіч Лазар Васільевіч, н. у 1888. Карпец Аляксандр Кірылавіч, н. у 1909. Цяльпук Аляксандр Дзям'янавіч, н. у 1908. 29 чэрвеня 1942 на ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага пераезда расстраляны 51 жыхар Бастыні як заложнікі. З успамінаў Кацярыны Мікалаеўны Цяльпук, жыхаркі в. Бастынь: — Паміж Бастынем і Дзятлавічамі быў забіты нямецкі салдат. Фашысты давялі да ведама насельніцтва: за аднаго забітага будуць расстраляны 100 рускіх, па пяцьдзесят з кожнай вёскі, вакол якіх гэта адбылося. У чатыры гадзіны раніцы каманда немцаў з сабакамі сагнала людзей па загадзя вызначанаму спісу ў будынак пякарні і зачыніла іх там. Да паўсотні не хапіла, таму фашысты пачалі выганяць з хат астатніх жыхароў і павялі ў бок лесу за чыгунку. Выстраіўшы вяскоўцаў у адну шарэнгу, выводзілі кожнага дзесятага і расстрэльвалі на вачах астатніх. Дырман Рыгор Лук'янавіч. Дырманы, Павел Пятровіч, н. у. 1917, яго жонкаТамара Мікалаеўна, н. у 1924, яе бацька Цяльпук Мікалай Пятровіч, н. у 1889 Журакоўскі Адам Іванавіч, н. у 1907. Зудаў Фёдар Мікалаевіч, н. у 1910. Арабей Антон Давыдавіч. Арабей Емяльян Пятровіч, н. у 1918. Баўкуновіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1918. Брадніцкая Вольга Маркаўна. Брадніцкі Давыд Якаўлевіч, н. у 1867. Бушыла Аляксандр Восіпавіч, стараста в. Дзятлавічы, расстраляны ў снежні 1942 г. у Пінску. Бушыла Варвара Ігнатаўна, н. у 1918. Гардзіевіч Марыя Данілаўна. Герасімавец Ганна Піліпаўна, н. у 1908. Герасімавец Яўхімія Яўстаф'еўна, н. у 1925. Жукоўскі Іван Іванавіч, н. у 1889 Зіміч Лазар Сцяпанавіч, н. у 1890. Зылевіч Васіль. Зылевіч Мікалай Панцялеевіч, н. у 1911. Зылевіч Сымон Васільевіч, н. у 1887. Качановіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1907. Качановіч Піліп Лаўрэнцьевіч, н. у 1890 Качановіч Сцяпан Піліпавіч, н. у 1882. Ляўшы, Іван Яфімавіч, н. у 1905, яго жонка Соф'я Данілаўна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Марыя, н. у 1927, Павел, н. у 1930, Сцяпан, н. у 1941. Радзюкевіч Іван Мікітавіч, н. у 1913. Сайка Кацярына Давыдаўна, н. у 1920. Трыбульскія, Антон Паўлавіч, н. у 1903, яго жонка Антаніна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Ганна, н. у 1925, Валя, н. у 1927, Чэслаў, н. у 1931. Цяльпук Стэфан Касьянавіч, н. у 1941. Цяльпук Сцепаніда Якаўлеўна, н. у 1878. Хутар Замошша У чэрвені 1944 за сувязь з партызанамі расстраляны 15 мірных жыхароў. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлены помнік. Дамброўскія, Адам Антонавіч, н. у 1901, яго жонка Кацярына Антонаўна, н. у 1902, іх нявестка Соф'я Антонаўна, н. у 1921. Маркевіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1910. Марцінкоўская Ганна Іосіфаўна, н. у 1920. Марцінкоўская Міхаліна Антонаўна, н. у 1909. Марцінкоўскія, Карл Адамавіч, н. у 1908, яго жонка Ганна Іосіфаўна, н. у 1911, іх чацвёра дзяцей: Ядвіга, н. у 1932, Стась, н. у 1934, Ірына, н. у 1936, нованароджанае дзіця. Марцінкоўскія, Франц Іванавіч, н. у 1901, яго брат Казімір Іванавіч, н. у 1909. Міхаляк Галіна Іосіфаўна, н. у 1909. Маркевіч Іван Людвігавіч, н. у 1910, па загаду фашыстаў, якія збіраліся на аблаву на партызан, вымушаны быў прабаранаваць дарогу, якая вяла ў лес, і падарваўся на міне. Станцыя Люшча Луцкія, яўрэйская сям'я: маці, яе дзве дачкі — Броня, яе маленькі сын і Песя, расстраляны на месцы цяперашніх будынкаў пошты і ФАПа. Хутар Палетак Дырда Марыя Іосіфаўна, н. у 1905 у п. Пасталы Дзякавіцкага с/с Жыткавіцкага р-на, у чэрвені 1942 схоплена на х. Палетак за садзейнічанне партызанскаму руху і расстраляна ў г. Ганцавічы. Дырды, Мікалай Мікалаевіч, н. у 1907 на ст. Дзятлавічы, яго сын Іван, н. у 1935. З успамінаў пляменніка загінуўшага Канстанціна Рыгоравіча Дырды, жыхара ст. Дзятлавічы: — Перад наступленнем Чырвонай Арміі ў чэрвені 1944 фашысты загадалі ўсім мірным жыхарам перасяліцца з хутароў у вялікае сяло — Бастынь. Але некаторыя хутаране не выканалі загаду, за што іх знішчылі па абвінавачванню ў сувязі з партызанамі. На парозе роднай хаты забілі дзядзьку і майго дваюраднага брата і іх суседзяў. Бандарэц Іван Антонавіч, н. у 1900. Касцюкова Марына Іванаўна, н. у 1909. Шчэхі, Антон, н. у 1860, яго жонка Разалія, н. у 1862, сям'я прэстарэлых палякаў, якія былі забіты прама ў ложках, таму што амаль не ўставалі па ўзросту. У лютым 1944 у хаце Малайчукоў знаходзіўся партызан, якога пры спробе ўцячы забілі нечакана з'явіўшыеся гітлераўцы. Адначасова была знішчана ўся сям'я і сусед. Малайчук Аляксандра Мацвееўна, н. у 1893, зажыва спалена ў хаце, яе сын Васіль Трафімавіч, н. у 1922, забіты гітлераўцамі пры спробе ўцячы, яе другі сын Міхаіл Трафімавіч, н. у 1925, арыштаваны, а потым расстраляны ў г. Лунінец.. Канавальчук Павел Аляксеевіч, н. у 1902.
Паміж Бастынем і Дзятлавічамі быў забіты нямецкі салдат. Фашысты давялі да ведама насельніцтва: за аднаго забітага будуць расстраляны 100 рускіх, па пяцьдзесят з кожнай вёскі, вакол якіх гэта адбылося. У чатыры гадзіны раніцы каманда немцаў з сабакамі сагнала людзей па загадзя вызначанаму спісу ў будынак пякарні і зачыніла іх там. Да паўсотні не хапіла, таму фашысты пачалі выганяць з хат астатніх жыхароў і павялі ў бок лесу за чыгунку. Выстраіўшы вяскоўцаў у адну шарэнгу, выводзілі кожнага дзесятага і расстрэльвалі на вачах астатніх. Дырман Рыгор Лук'янавіч. Дырманы, Павел Пятровіч, н. у. 1917, яго жонкаТамара Мікалаеўна, н. у 1924, яе бацька Цяльпук Мікалай Пятровіч, н. у 1889 Журакоўскі Адам Іванавіч, н. у 1907. Зудаў Фёдар Мікалаевіч, н. у 1910. Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор З кнігі В.А. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992): "Фашысты кінулі 13 лістапада 1942 г. на Сітніцкі Двор да 500 галаварэзаў. Яны пад'ехалі на аўтамашынах і бронетранспарцёрах, хутка акружылі пасёлак і нікому не давалі магчымасці выйсці. У гэтым пасёлку здаўна жыў абрусеўшы немец па прозвішчу Аўгуст са сваёй сям'ёй. Ён быў у дружбе з мясцовым старастам Борсым, такім жа здраднікам, як і сам. Каб некалькі супакоіць насельніцтва, заманіць яго ў пастку, немцы з актыўнай дапамогай Аўгуста і Борсага сталі збіраць людзей на сходку. Яны бегалі па дварах і крычалі, што немцы прыехалі з добрым намерам і хочуць пагаварыць з людзьмі. Многія паверылі гэтай хлусні. Клічуць жа на сход і пераконваюць не хто-небудзь, а свае аднасяльчане. Пачалі сходзіцца да цэнтра. Але немцы ўжо ўчынілі расправу. У гэты ж час падышоў да сялян Аляксандра Барычэўскага, Ігната Шусцеля і іншых былы старшыня сельсавета Максім Крашчук. — Не верце немцам і гэтым прыхвасням, хутчэй уцякайце ў лес, фашысты абавязкова будуць расстрэльваць, — і ён кінуўся ў бок густога алешніку. Ён здолеў збегчы. А вось каваль Аляксандр Баранцэвіч не змог гэтага зрабіць. Ён быў сувязным партызан, рамантаваў ім зброю. Немцы ўварваліся ў двор Баранцэвіча. Ён паспеў схапіць адрамантаваную вінтоўку-дзесяцізарадку і кінуўся ў бок лесу. Разам з ім бег і партызан-разведчык, які знаходзіўся ў Баранцэвіча. Карнікі заўважылі іх, адкрылі агонь. Падкошаны фашысцкімі кулямі, Аляксандр цяжка апусціўся на зямлю. Баранцэвіч крыкнуў свайму сябру-разведчыку: "Я цяжка паранены, а ты бяжы, я прыкрыю. Бывай!" I з лютасцю пачаў страляць па немцах з дзесяцізарадкі. Дапамагчы яму ўжо ніхто не мог. Яго, паўжывога, абкружылі фашысты. Накінуліся на яго, зранілі кінжаламі ўсё цела, выкалалі вочы. У такім выглядзе і пакінулі яго на полі бою непадалёку ад роднай хаты. Карнікі па-зверску расправіліся з яго сям'ёй, расстралялі жонку, маленькіх дачок і старога бацьку. Нямецкія каскі мітусіліся па ўсяму пасёлку. Гітлераўцы ўварваліся ў хату Максіма Крашчука. На ложку ляжала яго хворая жонка, якая больш чым дзесяць гадоў была прыкавана да ложка. З-за паралізаваных ног яна не магла хадзіць і амаль не падымалася. Жанчына не кранулася з месца. Гэта выклікала лютасць у карнікаў. Адзін з іх схапіў няшчасную жанчыну за валасы, сцягнуў з ложка і закалоў штыком. Тут жа ў хаце садысты расстралялі сына, нявестку Крашчука і іх 4-гадовую дачку. Затым каты напалі на сям'ю Ігната Шусцеля. Сам ён спрабаваў уцякаць, але яго дагналі ў полі і пачалі біць. Ён сціснуў зубы, сабраў апошнія сілы, прыўзняўся на ногі, плюнуў у твар паліцаю і з усяго размаху разануў у морду здрадніку. Карнікі расстралялі яго, жонку, сына шасці гадоў і 3-гадовую дачку. Жыхары Сітніцкага Двара стаялі каля ямкі, абкружанай шчыльным ланцугом нямецкіх аўтаматчыкаў. Наперадзе ўпаўшых людзей стаяла сям'я Барычэўскага. Адзін з катаў моцна стукнуў галаву сям'і ў грудзі. Хой упаў, страціў прытомнасць. Садысты ўстроілі "жарты" над 7-гадовым унукам Барычэўскага. Яго кінулі ў яму пасля таго, як туды ўпалі ад куль жонка Барычэўскага, тры сыны і нявестка. Хлопчык таптаўся па мёртвых целах, крычаў дзікім голасам, мітусіўся, шукаў месца, каб выбрацца з глыбокай траншэі. I тут яго погляд спыніўся на Васю Клімовічу, такім жа хлопчыку, як і ён, з якім сябраваў. — Васька, падай руку! — крыкнуў ён. Але Вася і сам у поўным здранцвенні дрыжэў ад страху, не мог вымавіць ніводнага слова. Жанчына, якая стаяла спераду, не здолела перанесці гэтай жудаснай сцэны і кінулася на гітлераўцаў з перадсмяротным крыкам: — Што вы робіце, каты! Забіце хлопчыка і мяне, але не здзекуйцеся з дзіцяці. Свола... Фашыст выхапіў з кабуры пісталет і паслаў кулю прама ў лоб жанчыне, потым застрэліў хлопчыка, які ўмольна глядзеў у людскі натоўп. Сям'я Фёдара Клімовіча складалася з 11 чалавек. Жонка, шасцёра сыноў, дзве дачкі і нявесткі чакалі сваёй долі. Фёдар Клімовіч вырашыў, што ўсё роўна гінуць, і нечакана для ўсіх закрычаў уголас: "Праклятыя фашысты, калі спыніцеся здзекавацца над народам?" I, узмахнуўшы рукоюў бок лесу, заклікаў людзей: "За мною, выратоўвайцеся хто як можа!" Людзі кінуліся ва ўсе бакі. Немцы спачатку разгубіліся, ды і не маглі страляць, таму што цывільныя дзе-нідзе перамяшаліся з немцамі. Нарэшце гітлераўцы сталі страляць па ўцякаючых, а потым расстрэльваць тых, хто ў нерашучасці не паспеў зрушыцца з месца. Пачалі страляць і буйнакаліберныя кулямёты бронетранспарцёраў. Стогны параненых, праклёны ў адрас гітлераўскіх катаў, жахлівыя крыкі забіваемых людзей — усё гэта ператварылася ў агульны нечалавечы крык і гул. Садысты дабівалі параненых, якія варушыліся ў траншэі, білі прыкладамі тых, хто не хацеў ісці да ямы. Так жорстка расправіліся нямецкія нацысты над мірнымі жыхарамі вёскі Сітніцкі Двор. Было расстраляна і спалена жывымі 482 чалавекі: мужчын, жанчын, дзяцей і старых. З 80 двароў спалена 70. Засталіся цэлымі хаты здраднікаў: абруселага немца Аўгуста, старасты і іншых нямецкіх памагатых. Пры ўцёках выратаваліся толькі 12-гадовы Грыша Клімовіч са шматлікай сям'і Фёдара Клімовіча, браты Пеця і Юзік Кусташы (першаму дзевятнаццаць, другому дванаццаць гадоў). Усе трое пайшлі ў партызанскі атрад імя Кірава і знаходзіліся ў ім да вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў". Населеныя пункты, знішчаныя з жыхарамі ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі і адноўленыя пасля вайны
Па матэрыялах кнігі "Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941 — 1944 гг.)" "Даеш кіно!" Частка фашыстаў, якія ў лістападзе 1942 г. знішчылі вёску Сітніцкі Двор, неўзабаве знайшлі сваю магілу ў Мікашэвічах, у мясцовым кінатэатры. Пра гэта распавядае В.А. Літвінчук у кнізе "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992). Дзёрзкай па сваёй задуме была аперацыя па знішчэнні кінатэатра у Мікашэвічах. Кінамеханікам там працаваў камсамолец Іван Канапацкі. Восенню 1942 г. выйшаў да яго на сувязь цераз разведчыцу Аліну Кірбай капітан Чорны, які ў жніўні прызямліўся на парашуце ў раёне Чырвонага возера, побач з базай атрада будучага Героя Савецкага Саюза Г.М. Лінькова. Капітан Чорны, які прыняў у лістападзе дыверсійна-разведвальны атрад Лінькова, меў загад у найкарацейшы тэрмін арганізаваць збор інфармацыі аб праціўніку ў Пінску, Брэсце, Жыткавічах, Баранавічах, Ковелі, Сарнах, Лунінцы, Ганцавічах. Сустрэча Івана Мікалаевіча Чорнага з Канапацкім адбылася на шостым кіламетры дарогі Мікашэвічы — Залюцічы. Чорны даручыў Канапацкаму сачыць за чыгуначнымі перавозкамі на станцыі Мікашэвічы і перадаваць даныя праз краўчыху Леакадзію Дзямчук, што жылаў тым жа пасёлку. Неўзабаве да падпольшчыкаў прыйшла ідэя — узарваць кінатэатр. Тол да Канапацкага прыносіў Ілья Прышкель, хавалі яго ў двары дома Канапацкага. А потым кінамеханік шашкамі па 400 грамаў перанёс тол у падвал клуба. Непрыкметна туды ж правёў ён электраправодку для дэтанатараў. Канапацкаму параілі папрасіць першага ж паліцая падзяжурыць у будцы, пакуль не будуць выпраўлены міфічныя дэфекты, і хвілін праз пяць пасля ўходу кінамеханіка ўключыць "для праверкі" агульны рубільнік. Вечарам 17 лістапада 1942 г. немцы сабраліся ў зале на нараду і прагляд кінахронікі. Канапацкі пакінуў будку. У ёй застаўся знаёмы паліцай. Праз некалькі хвілін у клубе прагрымеў выбух. Пазней стала вядома, што загінулі 43 фашысты. Іван Канапацкі разам з памочнікам Арсеніем Журахоўскім у той жа вечар пайшлі да партызан. Іван Барысавіч Канапацкі вярнуўся ў Мікашэвічы пасля вайны, з баявымі ўзнагародамі. Працаваў тут кінамеханікам да сваёй смерці ў 1968 г. Адбылося так, што сам ён дэманстраваў дакументальную стужку "Беларусьфільма" "Даеш кіно", адзін з эпізодаў якой — гісторыя яго подзвігу.
Вёска Бастынь Бяляк Цімафей Адамавіч, н. у 1921, з 13.02.1943 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 18.03.1944. Вярэніч Сяргей Ігнатавіч, н. у 1924, партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944. Вячорка Любоў Данілаўна, н. у 1903, сувязная партызанскага атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, расстраляна 3.09.1943 на месцы масавых расстрэлаў Баханова ў г. Лунінец. Яе імя ўвекавечана на мармуровай дошцы на Кургане Славы. З успамінаў дачкі загінуўшай Ірыны Вітальеўны Гец (Вячорка), жыхаркі г. Лунінец: — Мая маці — настаўніца з горада Століна — маладой, вельмі прыгожай дзяўчынай выйшла замуж за праваслаўнага свяшчэнніка з Бастыні, які быў старэйшы за яе на 26 гадоў. Іх шлюб быў заснаваны на сапраўдным вялікім каханні, нягледзячы на няроўны ўзрост. У свой час польскія ўлады забаранілі бацьку працаваць на чыгунцы з-за таго, што не захацеў перайсці ў каталіцкую веру, таму ён і стаў свяшчэннікам. Бацька высока цаніў сапраўдную інтэлігентнасць, лічыў нямецкую нацыю адной з самых адукаваных і культурных. Першыя ж дні акупацыі поўнасцю змянілі яго погляды. На яго вачах знішчалі мірных жыхароў: забілі Юлю Петраградку (гэта мясцовая мянушка, на жаль, не памятаю прозвішча жанчыны) з мужам, а яўрэйскага равіна Флаксмана прывязалі да каня і пусцілі галопам па дарозе. Узрушаны бацька толькі паўтараў: — Гэта нелюдзі! Людзі так рабіць не могуць! З узнікненнем партызанскага руху сям'я стала падтрымліваць сувязь з лесам. У бацькоў была вялікая хатняя бібліятэка, грамафон, таму дом часта наведвалі вартавыя чыгункі — казакі, былыя ваеннапалонныя чырвонаармейцы. Такім чынам можна было атрымліваць каштоўныя звесткі, а потым, пасля доўгіх перагавораў, у якіх удзельнічалі і бацькі, многія казакі наогул пайшлі ў лес, сталі партызанамі. Да пары да часу наша сям'я не выклікала падазрэння ў гітлераўцаў. Але пасля таго як партызаны ўзарвалі лесазавод, дзе я працавала машыністкай, штосьці насцярожыла акупантаў і за домам устанавілі назіранне. А ўлетку 1943 года маці і мяне арыштавалі. Некаторы час мы разам сядзелі ў турме ў Лунінцы, у наручніках, на нарах з няструганых дошак (1-ы паверх цяперашняга будынку друкарні). Адсюль вадзілі на допыты ў СД (цяпер — жылы шматкватэрны дом насупраць былога касцёла). Там страшна здзекаваліся над зняволенымі, білі, прыпальвалі цела цыгарэтамі, а каб не былі чутныя крыкі няшчасных людзей, ігралі на піяніна ці на губным гармоніку. Аднойчы мне пераклалі здзіўлены вокліч аднаго з нямецкіх афіцэраў: — Нічога не разумею ў гэтай праклятай краіне! Тут усе партызаны. Нават свяшчэннік дапамагае партызанам! Так я здагадалася, чаму на волі аказаўся бацька. Нямецкія салдаты
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-07; просмотров: 219; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.018 с.) |