Дзякуй богу, што вясна прыйшла, 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дзякуй богу, што вясна прыйшла,

Поиск

Дзякуй богу, што вясна прыйшла,

Я молада каля жыта пайшла,

Расьці жыта каласістае,

Каласіста ядраністае,

Каб у трубы пакачалася,

Каб я молада нажалася

І снапочкаў нанасілася.

 

 

Юраўскія песьні

Браслаўскі раён Віцебскай вобл.

Юр'я! Ўставай рана.

Юр'я! Ўмыйся бела.

Юр'я! Вазьмі ключы.

Юр'я! Выйдзі ў поле.

Юр'я! Адамкні зямлю.

Юр'я! Пусьці расу,

Юр'я! Мядовую.

Юр'я! Пусьці траву,

Юр'я! Шаўковую.

 

Ў нас сягоньня Юр’еў дзень,

Юр’еў дзень, Юр’еў дзень.

Разгуляўся Юр’еў конь,

Юр’еў конь, Юр’еў конь.

Разьбіў камень капытом,

Капытом, капытом,

А ў тым камні ядра нет,

Ядра нет, ядра нет,

Ў нашых мальцаў праўды нет,

Праўды нет, праўды нет.

 

 

Выйду я на двор – бычкі бушуць,

Юр’я, Юр’я бычкі бушуюць,

Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць,

Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць,

Рэчкі загулі, ле(ё)ды паплылі,

Юр’я, Юр’я ле(ё)ды паплылі,

Ў зелёных лугах кветкі зацьвілі,

Юр’я, Юр’я кветкі зацьвілі,

Выйду, малада, кветкі зьбіраці,

Юр’я, Юр’я, кветкі зьбіраці,

Кветкі зьбіраці, веночкі віці,

Юр’я, Юр’я, веночкі віці,

Веночкі віці, Юр’я спеваці,

Юр’я, Юр’я, Юр’я спеваці.

 

Траецкая песьня

Вы ржі пашаніца перястой стаяла,

Маю, маю, маю зеляной 

(пасьля кожнага радка)

Перястой стаяла, каласом махала…

Каласом махала, галасом гукала:

-- Не магу стаяці, каласом махаці.

 

 

Ваджэньне, пахаваньне стралы

в. Казацкiя Балсуны, Веткаўскi раён

Гомельскай вобласьцi

Ні жар загаряя, ні жар загаряя, ні сонейка грае,

Лёлюшкі-лёлі, ні сонійка гра(й),

Пан па рынку ходзя, паню пабуджае,

Ці сьпіш ты, паня, ці ты так не чуеш,

Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць,

Гаворяць, гаворяць пра рябячаю красу,

Рябячая краса па рэшату аўса,

Па шапцы, па магерцы, па красівай дзеўцы.

Ні жар загаряя, ні жар загаряя, ні сонейка грая,

Лёлюшкі-лёлі, ні сонійка гра(й),

Пан па рынку ходзя, паню пабуджая,

Ці сьпіш ты, паня, ці ты так не чуеш,

Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць,

Гаворяць, гаворяць пра дзявочаю красу,

Дзявочая краса – да пояса каса,

Да пояса каса, па 100 рублей лента.

Па 100 рублей лента, па тысячы сама.

 

 

 

 

 

 

в. Казацкія Балсуны, Веткаўскi раён

Гомельскай вобласьці

 

Ой, ты снытачка, шчамяліначка,

Ой, ты ой, люлі, шчамяліна… У!

А ты дзе расла, раскідалася?

Я ж расла расла у цемнам лесе,

Раскідалася ў шчыром бару.

Ой, ты красная, ой, ты, дзевачка,

Ой, дзе ты расла разумелася?

Я ж расла расла свайго татачкі,

Разумелася свае мамачкі.

 

в. Верашчакі Навазыбкаўскага раёну

Бранскай вобласьці

 

Штой на нашай вуліцы дзевочкі гулялі,

Люлі мае люлюшкі,  дзевачкі гулялі, У,

Оны мяне молайца в глазы наругалі,

Пуховаю шапачку з галавы брасалі  У

Белаю рубашачку на ім папарвалі.

 

 

в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-ну

Гомельскай вобл.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 50; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.005 с.)