Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грыцэвіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” Мінскай вобласціУстанова адукацыі “Грыцэвіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” Мінскай вобласці Пісьмо-нарыс пра малую радзіму (намінацыя “Хачу расказаць пра свой край”)
Аўдзей Таццяна, 16 гадоў вучаніца 11 класа Грыцэвіцкая ДАСШ 222 643 Мінская вобласць Клецкі раён агр.Грыцэвічы вул.Палікарпава, 15 тэл.8 (017 93) 46 7 85 Грыцэвічы, 2010 Зорная вераснёвая ноч… Ужо за поўнач, а мне не спіцца. Вырашыла напісаць ліст да вас, мае сябры. Уяўляючы сябе маленькай часткай Сусвету і адчуваючы нейкае прыцягненне да Вечнасці, я гляджу на зорнае неба, і мне хочацца верыць, што не простыя зоркі мігцяць дзесьці ў вышыні, а глядзяць на мяне тыя людзі, якія раней жылі на Клеччыне.Так на Клеччыне – куточку маёй Беларусі. Менавіта тут, дзе лёсам падаравана нарадзіцца мне. Я звычайная сучасная дзяўчына. Люблю жартаваць, весяліцца, шмат чытаю. Не прымаю хлусні і таму хачу быць шчырай у размове з вамі, мае сябры. Цішыня… Нячутна злятае лісце з пажаўцелых дрэў, свавольнік-вецер гуляе з барвовай, залатой, пунсовай лістотай… Глыбакаводнае зорнае неба.. Я адна… Ведаю, мае сябры, вам хочацца даведацца пра маю радзіму. Запытаецеся, якая мая Клеччына? Родная для кожнага, хто жыве тут. Родная нават для тых, хто толькі аднойчы пабачыў яе, пахадзіў яе сцежкамі і адразу ж назаўсёды палюбіў яе… Каб спазнаць сваю радзіму, каб даведацца, якая яна, мне здаецца, жыцця чалавечага мала. Але ж імкнуцца спасцігнуць таямніцы роднай зямлі трэба. Адгорнеш старонкі гісторыі краю. Горад Клецк вядомы па летапісах з 1127г. Як цэнтр удзельнага княства ў складзе Тураўскай зямлі. Шмат давялося зведаць жыхарам Клеччыны. Не мінулі крымскія татары, войны сярэдзіны XVII-пачатку XVIII ст., войны ХХ ст. Стагоддзі росквіту, варожай навалы, руін і гора, штодзённых маленькіх радасцей, нястачы і часам нават роспачы, але нягледзячы ні на што, сэрцы людзей грэла любоў да сваёй радзімы і вера, што Клеччына найлепшая ў свеце, бо яна – родны астравок жыцця. Клеччына…Гоман ветру з калоссем у полі, уранку спеў салаўя, векавыя дубы на беразе возера. Мая Клеччына… Клёкат буслоў летнім днём, васількі ў жыце – кавалачкі неба на зямлі… Зямля, дзе ў густой лістоце дрэў купаецца ўсмешлівае сонца, дзе шуміць лес, дзе чуваць нетаропкі голас рэчкі. Тонкі гожы стан ракі Лань… У яе люстэркавую плынь глядзяцца зграбныя алешыны, ніцыя вербы. Здаецца, вось-вось рэчка падхопіць цябе на хвалі і ты паляціш з ёю недзе далёка-далёка. Клеччына… Зямля, дзе пераплятаюцца ў чароўных карунках танклявыя бярозы, сціплыя вольхі і веліканы-дубы. Клеччына… Мілы сэрцу край і людзі, якія ведаюць, шануюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне традыцыі, абрады, звычаі, святы, рамёствы. Якое б са святаў беларускага народнага календара зямлякі не адзначалі, абавязкова знойдуцца рытуалы, скіраваныя на паляпшэнне дабрабыту сям’і, захаванне і працяг свайго роду, ушанаванне продкаў. Менавіта гэтыя тры асноўныя фактары вызначаюць светапоглядную аснову жыхароў Клеччыны. Іх філасофіі вуснапаэтычнай творчасці і пераважнай большасці рытуальных дзеянняў на працягу ўсяго года. Клеччына… Кожны паварот дарогі – новае захапленне: то ціхія і вясёлыя палянкі з бярозкамі, то высокія сцены лесу, жвавы, гаманкі ручай, крыніца з халоднай чыстай вадой, цёмны сподак сажалкі – воблік нашага някідкага прыгоства. Ва ўсе поры года тут пануюць раскоша самое мудрасці, праўдзівасці, глыбакадумнасць ды ўзвышанасць найсвяцейшага храма прыроды. Прырода.. Каханне, вера, пошукі шчасця – жыццё ў яго непадобнай шматфарбнасці і шматгалоссі… Вось ужо і першыя промні сонейка відаць. Хутка збірацца на заняткі. Бывайце, мае сябры, чакаю сустрэчы з вамі на зямлі, якой хачу прысвяціць сваё жыццё.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 57; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.196 (0.009 с.) |