На моры вутка купала…(ся). У. . Ой, над речкай над ямка…(ю). У.
На моры вутка купала…(ся). У!
Купалася.
На беражочку сушылася.
Сушылася.
На дочку маці сварылася,
Сварылася.
– Дзе ж ты, дочка, барылася?
Барылася.
– Ні ругай, маці, ні лай мене,
Ні лай мене.
Прыйдуць людзі аддай мене.
Аддай мене.
Ў панядзелак збяры дзевак,
Збяры дзевак.
А й у аўторак збяры жонак.
Ой, над речкай над ямка…(ю). У!
Над ямкаю.
Стаяў цыган з цыганакаю.
З цыганакаю.
– Ты цыганка варожачка,
Варожачка.
Навучы мене варажыці.
Варажыці.
Як жа мне дзетак пракарміці,
Пракарміці.
Да кладзі ж ручку у кішэньку,
У кішэньку,
Дый бяры грошай поўну жменьку,
Дый кармі дзетак памаленьку.
Веткаўскі р., в. Стаўбун
|