Дзед ды баба: зразумела, працягваем. . . Якая ж масленка без гульняў. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дзед ды баба: зразумела, працягваем. . . Якая ж масленка без гульняў.

 

СВЯТА «ГУКАННЕ ВЯСНЫ»

Мэта: пазнаеміць удзельнікаў са святам “Гуканне вясны”, выхаваць любоў да роднага краю, прыроды, да Радзімы і яе людзей, садзейнічаць вяртанню дзяцей да вытокаў народнай культуры, развіваць і творча памнажаць народную спадчыну.

Вядучы: Радзіма! Заўсёды любая, прыгожая, і дарагая! Як прыемна чуць твае родныя песні, замовы, казкі, вершы, пагуляць у цікавыя гульні, сустрэць твае святы. З далёкага часу ты здолела данесці да нас такую цудоўную Спадчыну!  Хто з нас не марыў адшукаць папараць – кветку, хто з нас не “гукаў вясну”, хто не частаваўся смачнымі аладкамі на масляніцы, хто не гуляў у гульню з яйкамі на Вялікдзень?

Тут можна правесці невялічкі лікнеп – што такое масленіца, з якога часу святкуецца і г.д.)) Запытацца ва ўдзельнікаў!

Глашатаі – заклікалы

І. Гэй, народ!

 Збірайся ў карагод!

 К нам вясна ідзе, Сонейка нясе!

 Спяшайцеся, людзі добрыя!

 Спяшайцеся, людзі званыя!

 Міласці просім

 Завітаць да нас у госці!

 З намі разам пойдзем

 І вяселле знойдзем,

 Будзем песн1 спяваць

 Весял1цца, гуляць

 Ды вясну гукаць!

ІІ.Хутчэй спяшайцеся, хутчэй

 Чакаем мы ўсіх гасцей.

 Прыходзьце усе з адкрытаю душою,

 Каб сустрэцца нам з вясною.

 Будзем карагодзіць, усміхацца

 Ды ў гульні забаўляцца!

З’яўляюцца дзед і баба – займаюцца штодзёнымі справамі.

Прыбягае ўнучка Настачка да дзеда з бабаю, а за ёю дзеці.(2)

Настачка: Бабуля! Дзядуля! Мы прыйшлі да Вас вясну сустракаць, як Вы раней сустракалі. Давайце паклічам вясну!

Бабуля: Ну, слухайце! Сёння раскажу, як раней вясну гукалі. Пачынаючы з 1 сакавіка, на “Аўдакею”, людзі пачыналі гукаць, клікаць вясну. У сакавіку селянін пільна прыглядаўся да з’яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт, урэшце, усё жыццё чалавека. Адсюль і мноства прыкмет, якія прыпадалі на гэты месяц і яго асобныя дні. Сачылі, ці нап’ецца 1 сакавіка певень вады з-пад страхі, слухалі, як у гэты час спяваюць сініцы, ці закрычыць каля вёскі жаўна, калі і дзе закукуе зязюля… Гукаць вясну выходзілі на высокае месца, палілі агонь, спявалі загукальныя песні. На пагорак выбіраліся не выпадкова: ён хутчэй вызваляўся ад снегу, адтуль было далёка відаць, песні-гуканні, якія спяваліся там, чулі ўсе. У “заклічках” чалавек звяртаўся да прыроды з якой-небудзь просьбай. Людзям патрэбны былі сонечнае святло, багаты ўраджай, прыплод жывёлы, сямейнае шчасце. Вясну чакалі ўсе. А пачыналася ўсё вось з такой песні:

Усе:

Благаславіце, старыя людзі,

А й вясну красну загукаць,

Загукаці жа.

Лютую ж зіму замыкаць,

Замыкаці жа.

Да вясну красну на вулачку,

На вулачку ж.

Лютую зіму ў каморачку,

У каморачку.

Настачка: Бабуля! Дык што сядзім – давай пачынаць!!!

Дзед: Трэба, каб кожны зрабіў сабе птушак – з паперы, намаляваў, зляпіў. (Усе робяць птушак!!!)

Баба: Ну як? Гатовы? Ці памятаеш ты, дзед, якія словы трэба гаварыць? А вы, дзеці, падыміце да сонца сваіх птушачак ды паўтарайце за намі.

Дзед:

Вясна, вясна красная,

 Прыйдзі, вясна, з радасцю,

 З дажджамі моцнымі,

 З хлябамі багатымі!

 (усе паўтараюць).

Баба:

 Сонейка, сонейка,

 Выгляні ў вакенца,

 Чакаюць цябе дзеткі

 Дзеткі-малалеткі.

 (усе паўтараюць)

Дзед:

Вясна, вясна красная!

 Прыйдзі, вясна красная,

 Прыйдзі да нас хутчэй,

 Сонейкам ўсіх абагрэй!

 (усе паўтараюць).

ТАНЕЦ РУЧАЁК!!!

 (А вось і Вясна з’яўляецца ў прыгожым аддзенні. Яна кружыцца, раскідвае кветкі, вітаецца)

Вясна:

Хто гэта мяне гукае?

 Хто ў госці запрашае?

Усе:

Мы цябе чакаем,

 Мы цябе гукаем

 Падарункі нашы прымай.

Дзяўчынкі – спявачкі:

ЧАСТУШКІ

Сніцца полю бярозка

 Набліжаецца вясна.

 Клічам мы яе, гукаем

 Ды прыпеўкі запяваем.

 

Прапалола лён Алёна,

 Стала поле ўсё зялёным.

 Толькі гэтая бяда —

 Засталася лебяда.

 

Каця ўстала на світанку

 І кашулю шыла Янку.

 Вось якая масцярыца —

Атрымалася спадніца!

 

На занятку так старанна

 Мы ляпілі з гліны гляк,

 А ў Юры нечакана

 Раптам выйшла птушка грак!

 

Мы прыпеўкі вам спявалі,

 Тупалі нагамі.

На акне сядзелі птушкі,

 Пелі разам з намі.

У канцы гучыць музычны фон — шум ветру, нібы ляціць Халодная Завея. На сцэну выбягае Завея.

Завея:

Гэта я — Халодная Завея,

 Што, не чакалі?

 Вясну сустракалі!

 Ха-ха-ха!

 Не дам вам свята гуляць.

 І не будзеце песні спяваць.

 Напушчу непагадзь, холад ды вецер,

 Каб зіма была ва ўсім свеце!

 (Усе абступаюць Халодную Завею).

Завея:

А Вас ў лядзяшкі ператвару

 І ні за што вясну на парог не пушчу.

 (Дакранаецца да людзей, яны прысядаюць, як бы “замярзаюць”)

Завея:

Вось будзе пацеха!

Вось дзе я разыйдуся!

Глашатаі – заклікалы

І. Людзі добрыя, дапамажыце!

 Завіруху праганіце!

 Каб сонца паднялося вышэй

 І засвяціла ярчэй.

 Тады яно прыгрэе зямлю

 І прагоніць халожную завею.

 Абудзіцца зямля.

Усе разам: Прыйдзі, прыйдзі хутчэй да нас, Вясна!

 (Дзяўчаты танцуюць карагод)

Вясна-красна наставала

 Ой, наставала

 Снягі з поля саганяла,

 Ой, саганяла.

 Вясна-красна вясёлая,

 Ой, вясёлая,

 Кругом трава зялёная,

 Ой, зялёная.

 Весяліла зямлю, воду

 І мяне, мяне малоду.

 А дзе горы-даліначкі,

 Там дзевачкі, парабочкі,

 Ой, гуляючы, ой, спяваючы,

 Ой, вясну-красну праслаўляючы!

Вясна:

Хай вам, людзі, будзе даспадобы

Веснавы і цёплы гэты дзень,

Каб заўсёды былі вы ў згодзе

 .кожны час і кожны дзень,

 Каб заўсёды дзеці усміхаліся,

 І свяціла сонца над зямлёй,

 Каб жылі ў згодзе, працавалі

 Моцнаю і дужаю сям’ёй.

 Яснага блакітнага вам неба,

 Светлых зорак усім вам уначы,

 Каб на стале заўсёды была краюха хлеба

 І каб святло вы неслі ў сваёй душы.

Завеязбягае і пагражае:

Я яшчэ вярнусь, вам мяне не знішчыць!!!

Дзед ды баба:

От дзякуй табе вялікі, Вясна, але ж маем запытанне…

Вясна:Якое?

Дзед ды баба:

Ці дасі нам у гэтым годзе збожжа даволі, скацінкі ў хлявінцы, дзетак вялікага прыплоду…

Вясна: Ну, шмат чаго ад вас залежыць – як сустрэніце Масленіцу, як адсвяткуеце…

Гульня “А мы проса сеялі”

Людзі, узяўшыся за рукі, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адно да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой – дзяўчынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак і спяваюць:

- А мы проса сеялі, сеялі! (Ідуць на сваё месца)

Дзяўчынкі паўтараюць гэтыя ж рухі і таксама спяваюць:

- А мы проса, вытапчам, вытапчам!

- Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць?

- А мы коней выпусцім, выпусцім.

- А мы коней пераймем, пераймем!

- Ды чым жа вам пераняць, пераняць?

- А шаўковым повадам, повадам!

- А мы коней выкупім, выкупім!

- А чым жа вам выкупіць, выкупіць?

- А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў!

- Нам не трэба тысячы, тысячы!

- А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну.

Усе вяртаюцца назад, а адна дзяўчына застаецца.

- А вось гэта трэба нам, трэба нам!

 Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынкі і становяцца кругам вакол яе. Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоне, потым заводзяць песню.

Карагод??? Які???

Гульня “Каноплі”

Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар ідзе ўздоўж шарэнгі, спыняецца каля аднаго з ігракоў і пачынае з ім дыялог:

- Прыходзь да мяне каноплі палоць.

- Не хачу!

- А кашу есці?

- Хоць зараз!

- Ах, ты, гультай! – і бяжыць у любы канец шарэнгі. Адначасова і першы бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі ўдзельнікаў гульні. Хто першы прыбяжыць – гаспадар ці гультай – той і возьме за руку апошняга ў шарэнзе, а ігрок, які спазніўся, займае месца гаспадара. (Правілы гульні: пасля слоў “Ах ты, гультай!” гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месяца).

Бабуля:

 - Дарагія ўнукі і ўнучанькі, а паслухайце мае загадачкі!

1. Мяту, мяту – не вымету,

Нашу, нашу – не вынашу,

Як пара прыйдзе –

Само яно выйдзе.

2. Сівыя бараны ў небе плаваюць.

3. Ідзе даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз.

4. Залатая бочачка

Зранку пакацілася –

Ні стукату,

Ні грукату,

Не ўпала,

Не разбілася,

Калі ж накрасавалася –

За цемны лес схавалася.

5. Што нас корміць, а есці не просіць?

6. Каляровае карамысла праз рэчку павісла.

Дзед:

Вясной людзі спяшаліся засеяць поле, пасадзіць агародніну. Працы было вельмі многа, працы нялёгкай. Нездарма народ склаў многа прыказак і прымавак аб працы. Якія вы ведаеце?

(Дзе няма ахвоты – там няма работы.

Зямлю грэе сонца, а чалавека – праца.

Што пасееш – тое і пажнеш.

Праца не ганіць чалавека, а корміць, поіць і вучыць.

Работы словам не заменіш.)

Баба:

А зараз я хачу пачаставаць вас прысмакамі, якія даўней мы пяклі на свята “Гуканне вясны”. Вось вам печыва ў выглядзе птушачак! Падкідайце птушак уверх, вясну гукайце, шчасця і радасці адзін аднаму жадайце.

Пакуль частуем жадаем:

Пажаданні:

1. На доўгі век, на добры быт!

2. Жыці-быці, жыта звазіці,

Дачок аддаваці, сынкоў жаніці!

3. Быць Вам здаровымі,

Як зімой вада,

Вясёлымі, як вясна-красна,

Багатымі, як восень!

4. Дай табе, Божа, пане-гаспадару і ў каморы і ў аборы!

5. Багаславі, Божа, на жытачка род, на статачка плод,

Людзям на здароўе!

6. Будзь, Ваша, здаровы,

Як рыжык баровы,

Майце торбу грошай,

 Жывіце ў раскошы,

 Усяго даволі, а бяды - ніколі!

Частуйцеся! У НАС ЧАСТУЮЦЦА БЛІНАМІ!!!!

Насцечка:

Бабуля, надакучыла частавацца, давай гуляць!!!

Бабуля: А давай!

ГУЛЬНЯ “ КІРМАШ”

Усе ў коле, баба з дзедам унутры. Спяваюць і робяць прышпільныя рухі, каб мы маглі здагадацца.

 Бабка Еўка, дзед ТАЛАШ го-го-го

 Паехалі на кірмаш, го-го-го.

 Што павезлі прадаваць, го-го-го.

Паспрабуйце адгадаць, я-ха-ха-ха-ха.

Мяняюцца месцамі з удзельнікамі, хто пазнае першым – застаецца, хто апошнім – выходзіць!

Насцечка: Дзядуля, а што з завеяй рабіць – куды яна збегла??? Ці не вернецца???

Дзядуля: Далёка пайшла, да наступнай зямы бадай не з’явіцца, аднак трэба яе напужаць!!! Давайце мы вогнішча распалім ды (Марэну) Завею спалім, а разам з ёй усе хваробы і ўсё нядобрае.

Насцечка: дык спачатку яе зрабіць трэба! Пачынаем!!! (робім Марэну)

Запальванне вогнішча.

Гарыць Марэна.

Усе разам у карагодзе гавораць рэчытатывам:

 Гары, агонь, ты ясна,

Каб Сонца не пагасла,

Каб траўка зелянела,

Каб хутка жыта спела!

Пасля гэтага свята працягваецца ля вогнішча гульнямі, карагодамі, скокамі праз агонь.


Што трэба мець

Вярба і папяровыя птушкі!!!

Булкі-птушкі

Робім Марэну - ляльку , якая увасабляе смерць, зло. Робім яе з дрэва, саломы, старых ануч.

Напярэдадні ці ў дзень свята пячом булкі ў выглядзе птушак.

Рыхтуем вогнішча - дзе-небудзь на ўзвышаным месцы. Мы гэта робім у школьным садзе ці ля клуба.


Добрая песня

Абышоўшы вёску , дзяўчаты і хлопцы, прыходзяць да вогнішча.

Песня"Ой, чырачка-пташачка"

1-я дзяўчынка:

Свята песенькай сустракаем,

Вясну весела мы гукаем!

Усе разам: Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце!

2-я дзяўчынка:

 А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела -

Усе хлебчыкі пераела.

Усе разам: Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце!

3-я дзяўчынка:

 Шчасце-долечку мы гукаем,

Мы зямлю сваю адмыкаем!

Усе разам: Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце!

4-я дзяўчынка:

 Жыта-жыцейка хай рунуе,

Кветкі-красачкі хай квітнеюць!

Усе разам: Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце!

Песня "Вясна-вясна на калочку"

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 47; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.196 (0.01 с.)