Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кіраўнік пастаноўкі Ігар БаярынцаўСодержание книги
Поиск на нашем сайте
УА “Віцебскій дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў”
МІХАЙЛА СТАРЫЦКІ ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ КАМЕДЫЯ Ў 4-Х ДЗЕЯХ ПЕРАКЛАД З УКРАІНСКАЙ МІХАСЯ МІРАНОВІЧА Група НС-4-23 Кіраўнік пастаноўкі Ігар Баярынцаў ВІЦЕБСК 2021-2022
Дзеючыя асобы:
Пракоп Свірыдавіч Сярко - мешчанін, мае краму.
Яўдакія Піліпаўна - яго жонка.
Проня - іх дачка.
Хімка - наймітка ў Сяркоў.
Свірыд Пятровіч Голахвосты - прамантачаны цырульнік.
Секліта Піліпаўна Лымарыха - сястра Сярчыхі, гандлярка.
Галя - яе дачка.
Насця, Наталка - сяброўкі Проні, манерныя.
Сцяпан Глейцюк - быў наймітам у Лымарыхі, зараз слесар.
Гарсон - хлапец з цырульні.
Марта - абараншчыца.
Меронія - жыве пры манастыры.
Дзея першая Выхад І Праз сцэну праходзіць некалькі пар: дзяўчаты з хлопцамі і самі дзяўчаты; апошніх даганяе Голахвосты ў цыліндры, пінжаку, пальчатках. Павыдыгаўшы, перабягае да другіх.
Голахвосты (да сябе). А слаўныя тут дзяўчаты-мяшчаначкі, далажу вам: чыстае амбрэ! Думаў, што знайду між імі тую, што каля Ўладзіміра бачыў, - дык няма, а яна, зда-ецца, з гэтага кутка. Вось піпачка, проста а-ах ды пера-ах! Адно слова – канахветка, толь-кі смакчы! Трохі я дажэ не ўлюбіўся ў яе, чэснае слова: проста з галавы не йдзёць... Гос-падзі! Што гэта я? Ці не правароніў з-за яе галоўны прадмет, Проню? Вось табе і на! Пабягу шукаць. Сустракае некалька дзяўчын 1-я дзяўчына: А хто, па-вашаму, панове, самы разумны ў Кіеве: семінарыст, акадэміст ці універсітант? 2-я дзяўчына:Голахвосты! 3-я дзяўчына: А хто ж разумнейшы за яго? Гаворыць па-вучонаму, што і не ўцяміш! 1-я дзяўчына: Ад мяшчан адстаў, а да паноў не прыстаў. Усе смяюцца 2-я дзяўчына: А як жа! Нацягне штаны-дудачкі, абуе боты з рыпам,нацягне на галаву капялюш, і круціцца, як скурат у агні! Якія былі ў бацькі грошы – растрынькаў, а зараз што на ім, тое і пры ім! 3-я дзяўчына: А сапраўды: бацька яго на базары, бывала, галіў ды кроў пускаў, банькі ставіў, дык і капейка вадзілася, а ён ужо, бач, і цылюрню па-моднаму... 1-я дзяўчына: Не ведаю, ці голіць ён другіх, а што сябе абгаліў – дык праўда! Усе смяюцца 2-я дзяўчына: А які ласун да дзяўчат, як зводзіць іх – бяда! Голахвосты (выймае партабак). Нет лі у каго інагда сярнічкі? 3-я дзяўчына: Вы так раскідваеце шмат грошай! Голахвосты. Чаво міне дзенег жалець? Главнае дзела – сабе удавольствіе! Можэць, у мяне іх інагда перагарэла столька тысячаў, так зато ж выйшаў абразованым, как первый дваранін! 1-я дзяўчына: (ціха да іншых). Такі дваранін – што пад тын! 2-я дзяўчына: І праўда: апрануў жупан дый думае, што пан. Голахвосты. Цепер, следственна, меня па ўсех усюдах первым хвасонам прынімаюць; а пачаму? Патаму, што я ўмею, как саблюсці свой ціп, па-благароднаму гаварыць панімаю! 1-я дзяўчына: (уголас). А па-сабачаму, дабрадзей, часам не ўмееце?
3-я дзяўчына: Скажыце, калі ласка, хоць што-небудзь па-хранцюзскаму! Голахвосты. Да што вы панімаеце! 2-я дзяўчына: А якое ўбранне на вас, Свірыд Пятровіч, - цуд! Пэўна, дарагое? Голахвосты. Канешна, не капеечнае! Хвасоністай моды і загранішнага матэрыялу, да і шоў, можна сказаць, первый магáзін. Вот вы думаеце, што адзёжа – ліш бы што, а адзёжа первае дзела, патаму што па адзёжы ўсякага сустракаюць. 1-я дзяўчына: (да другіх). А па розуму выпраўляюць! Голахвосты. Харошы был бы для міне кадрэль – вадзіць з вамі кумпанію. 2-я дзяўчына: Э, вы ўжо задзіраеце нос да неба! 1-я дзяўчына: Ды кіньце вы яго, чорт з ім!
Усе пайшлі. Выхад ІІ Голахвосты. Дурныя хахлы! Ідзіце сабе! Што значыць простае мужыччо! Ніякага паняція нету, ніякай далікатнай хвантазіі... так і прэ! А вот у міня ў галаве заўсягды такі вадэвіль, што толька мерсі, патаму – абразованы чалавек! Да што, впрочам, пра іх?.. Годзе, давольна! Вот бы Проню не прапусціць! Шукаю: нігдзе нету; ці не прайшла разве? Дык кудою ж ёй прайсці, калі мы калавурым? Удзівіцельнае дзела! Нужна падаждаць. Трэба сягоння на яё рэшыцельна налегчы. Здаецца, я ёй пандравіўся... Ну, да каму я не пандраўлюсь? А вот штобы Проні не выпускаць з рук, то неабхадзіма. Багатая: які дом, сад! А крама, а дзенег па скрынях! Старога Сярка як трасяну, то так і пасыпляцца карбо-ванцы! Адна надзея на яе пасаг, бо іначэ не магу паправіць сваіх дзялоў: такая нястача, хоць вешайся. Даўгоў столькі, як блох у куратніку! З дому выйсці ўдзень страшна, каб які габрэй не злавіў, яй-Богу, праўда. Тут асобенна Ёська ёсць; дык такое ўедлівае, клятае, што ніякім хвасонам яго не абыйдзеш. Дзе ні ўбачыць, то аддавай грошы і аддавай! Ну, дзе ж я табе вазьму, калі няма! А ён, дурны, адно: аддавай дый годзе, вяртай, што браў! Ну, што он? Какое паняціе імеець? Сказана, габрэй! А ты ўцякай, бо пасадзіць – чыстая напасць! Так і хаваюся, і кручуся, як муха ў вары: там у цылюрні ўжо пасадзіў замест ся- бе гарсона, ды што з таго? Цылюрня-такі лопне! Вот как, дасць Бог, з Проняй ажанюся, гэта значыць, з яе дабром ды з яе грашыма, тады я брытвы цераз галаву ў Дняпро паза-кідваю, а зажыву купцом першай гільдыі; заўю такія моды, алад’ябель! Толькі ж Проня і брыдкая, як жаба... Ды як бы запусціць рукі ў яе скрыню, то мы на старане завядзем такое манпасье, што толькі пальцы аблізвай! Вось бы, прымерам, тую дзяўчыну, што каля Ўла-дзіміра ганяўся! А-ах!
Выхад ІІІ
Голахвосты, Проня, Насця і Наталка.
Голахвосты (убачыўшы). А вось і яны з кумпаніяю. Ну, Голахвосты, трымайся!
Проня, Насця і Наталка манерна ідуць; развітваюцца з нейкім кавалерам.
Як бы ета падыйсці пахвасонісцей, каб так адразу шыкам і праняць? (Спрабуе кланяцца). Не, не так... (абцягвае на сабе адзенне). Проня (набліжаецца; за ёю сяброўкі). Голахвостаў, здаецца? Голахвосты (падллятае). Банджур! Маё сэрца разгарэлася, нібы шчыпцы, пакуль я дажыдаў мамзелю! Проня (манерна). Мерсі, мусью! (Да сябровак). Сапраўды, дажыдаўся: я нарошна праманежыла. Голахвосты. Рэкамендуйце мяне, пажалуста, барышням! Хоць я і не знаю іх, но надзеюсь, што вы не будзеце вадзіць кумпанію ліш бы з кем! Проня. Разумеецца. Эта маі блізкія прыяцелькі і саседзі. Голахвосты. Рэкамендуюсь вам: Свірыд Пятровіч Галахвастаў. Насця. Мне здаецца, што мы недзе сустракаліся. Голахвосты. Нічаво нету вдзівіцельнага – міне знает увесь Кіеў чыста. Наталка. Няўжо? Голахвосты. Міня віздзе прынімаюць как сваво, значыць, без хвасону! Проня. Там, верна, красавіц знайшлі парадашна? Голахвосты. Што мне краса? Натыральна, первае дзела ум і абхаждзеніе: далі-катныя хранцюзскія манёры, штоб выйшаў шык! Проня. Разумеецца, не мужыцкі: фе! Мове жар! Наталка (да Насці). Які ён гарны! Насця. Нічога сабе; толькі дзіваваты! Наталка. А я вас сягоння дзесьці бачыла. Голахвосты. Я чалавек не очэнь дужа паседлівы: люблю ў праходку з абразова-нымі людзьмі хадзіць. Ногі чалавеку, бачыце, для таго й дадзены, каб біць імі зямлю; патаму яны і растуць не з галавы... Наталка (да Насці). Які ён разумны ды востры, як брытва! Проня (да сябровак). А я ж вам казала, што первый кавáлер! Голахвосты. Не ўгодна лі, барышні, пакурыць цыгарэткі? Наталка. Што вы, я не куру! Насця. І я не; ды ці прыстала ж барышням? Голахвосты. Первая мода! Проня. А вы не знаеце? Дайце міне! (Закурвае і закашліваецца). Голахвосты. Можэт, крэпкія? Я, кагда дазволіце, Проня Пракопаўна, прынясу вам натыральных дамскіх. Проня. Мерсі! Да я глынула какась дыму... Наталка і Насця. Ды кіньце цыгарэту, а то яшчэ закашляецеся. Проня. Пустое! Я яшчэ ў панцыёне курыла... Голахвосты. Чым жа міне барышэнь прэкрасных частаваць? Пазвольце канахветак! (Вымае з кішэні ў пінжаку). Насця (да Наталкі). Ах, які ветлівы! Наталка. Настаяшчый хрант.
Бяруць цукеркі. Проня(манерна бярэ адну). Міне дак салодкае абрыдла! Кожыннага дня у нас вдо-ма ласункаў етых розных, хоць свіней кармі! Я яшчэ больш люблю апальцыны, нанасы... Голахвосты. Сюю мінуту бачны ў вас, Проня Пракопаўна, не просты, а абразованы скус! Насця (да Наталкі). Яшчэ як! Дома пірагі з макам ды варэнікі з сырам намінае, а тут – апальцыны. Наталка. Гэта на нас крытыка. Голахвосты. Толька дазвольце, Проня Пракопаўна, дак я вам етай усякай уся-чыны цэлы воз прытарабаню! Міня, знаеце, на Хрэшчаціку, дак эці купцы далікатнымі матэрыямі – проста на руках носяць. Бо я ім усем дзенег пазычаю, і там перад началствам звесна – што, патаму ў міне будашнік у струне! Дак ужэ ўсе яны сілком: бяры, сколька хочаш, значыць, етай погані – апальцын, кавуноў, розных манпасье, мігдалу... Я ўжо проста адпрошваюся, - што куды міне ета пераесці ўсё, патаму луснуць, пардон, лопнуць – як раз плюнуць, дак і бярэш, дый раздаеш ужо ўсякім там розным, патаму што пушчай хоць на сметнік не выкідваюць... Дак я вам цэлы воз... Проня (пакрыўджана). Таго, што на сметнік выкідваюць? Голахвосты. Што вы, Проня Пракопаўна? І ў думцы не было! Як жа, каб я такой мамзелі – непашціцельства... Ну й вострая ж вы! Язык з вамі, прадстаўце сабе, нужна дзяржаць, як у часці, на замку! Проня. Вы так і панімайце! Голахвосты. Ах, ах! Да я са сваёй стараны пры поўным акордзе, толька б з вашай стараны не было ніякага мненія. Проня. Другім, можэць, неабразованым што ўгодна з губы плюнь, бо паняція ніка-торага не імеюць, а я ў панцыёне ўсе навукі праізашла. Голахвосты. Пардон, яй-Богу, пардон! Патаму у міня з языка, как з кола ў млыне, так што-небудзь і ляпне! Насця (да Наталкі). Хадзем дадому, бо гэтая лупатая чапля пачала са сваім пан-цыёнам, як дурань з пісанай торбай... Наталка (да Насці). Гэта яна нам коле вочы! Насця. Задавака чортава! (Да Проні). Дабранач вам! Наталка. Хадзем ужо! Голахвосты. Што ж барышні, дак зараз дамой? Хадземце ў праходку: пры месяцы такой шык! Насця. Не, дзякуй вам, хадзіце ўжо на здароўе самі! Наталка (да Проні). Бывайце, нам не замінайце, а мы вам не перашкаджаем! Проня. Не надзімайцеся, як сычы на крупы, бо ў рэшаце дзірка! Наталка. Нічога, ваш кавалер пазбірае... дакладзе вам воз! Пайшлі.
Выхад ІV
Проня і Голахвосты.
Проня (услед). А дулі не скушаеце? Ат, як надзьмулі губы! З меня толька хворму бяруць, а ад іх усех гноем так і тхнёць! Голахвосты. Ну й лоўка ж вы іх адбрылі! Эх, Проня Пракопаўна, разумныя ж вы, - без мыла голіце. Проня. Калі б мне модная публіка, то я б сябе паказала! А то з кем тут сайцісь – не-абразованасць адна! Вот толька з вамі і маеш прыятнасць! Голахвосты. Натыральна, куды ім усем да вас! Всё роўна, што, прымерам, узяць, -Мусатаў і хранцюзская памада. Проня. Мерсі. Голахвосты. А ў ціятры любіце? Проня. Ведаеце, міне анцірэсней акрабаты: такія красівыя мушчыны. Я, бывала, как пайду, то так стрывожуся за іх, што цэлую ноч не сплю. Голахвосты. Так вы б у такім разе гуляць выходзілі, то я б мог хоць цэлую ноч тру-дзіцца праходкаю! Проня. Ноччу? Што вы! Страшна, штоб, бывае, какой аказіі не выйшла...вы мушчы-на, а я барышня. Вот уднём так я люблю гуляць у Царскаму саду з кніжкаю беспрэменна, бо так прыятна пад дубам рóман чытаць. Голахвосты. А вы які чыталі? Проня. „Еруслана Лазаравіча”, „Крывавую звязду”, „Чорны гроб”... Голахвосты. Да, ета занятныя, но я вам рыкамендую адзін рóман... вот рóман, так рóман... „Бітва рускіх з кабардзінцамі” – а-ах! Або „Мацільда – ілі хранцюзская грызетка”, або таксама „Бязвінная дзявіца, ілі любоў ухітрыцца”. Анцірэсныя, далажу вам! Не выдзержыш дачытаць! Проня. Ах, я такія люблю ужасць як: штоб пра такую любоў пісалась, каб як смала кіпела! Голахвосты. Да, штоб аж волас смаліла! Проня. Ах, ета ужасна жастока... Голахвосты. Так толька здаецца-кажацца, а патом дужа прэкрасна. Вот толька, Проня Пракопаўна, пра любоў бы луччэ самім рóман завіць. Проня. Канешна, занятней, ежалі асабліва кавáлер душка... Голахвосты(кашлянуў). Проня Пракопаўна! Дазвольце спрасіць, какое такое вы аба мне паняціе дзержыце? Проня(манерна). Што ж ета вы дапытваецесь? Міне сорамна... Я барышня. (Убок). Ага! Дачакалася-такі! Голахвосты. Што ж, што барышня, ета нічаво, ета чыстыя пусцякі! Проня. Я і паняція ў гэтым нікаторага не імею... Голахвосты. Яй-Богу, не беспакойцеся! Проня. Вы міне такога жару ўкідаеце, што я проста чырванею... Хіба не знаеце, як бязвіннай дзявіцы сорамна... Голахвосты. Калі ж ад етава нікак нельдзя абайціцца: усё роўна прыйдзёцца... Проня. Ах, не гаварыце мне пра любоў... І я да вас ужасць как... Толька, калі ласка, не гаварыце, пажалуста, патаму ета шкандаль... Голахвосты. Што вы? Я, значыць, прашу вашу руку і сэрца. Проня. Мерсі! Толька тут ноччу... пры месяцэ... так міне моташна гэтае слухаць, аж сэрца цёпаецца... Вы заўтра прыходзьце да нас прэдлажэніе дзелаць... Голахвосты (цалуе ручку). Я толька баюсь радзіцелеў вашых, а то б даўно зай-шов... Проня. Ежалі што я сагласна, то ўжо небеспрэменна... Голахвосты. Вы міне як вады цалючай на раны лінулі, мая зязюлечка! (Цалуе). Проня. Ах, не магу! Уцякаць нужна! Прыходзьце ж заўтра беспрэменна; я вас адрыкамендую, а вы і прэдлажэніе зробіце... Голахвосты. Прыйду, прыйду, мая канахветачка! Проня. Душка! (Хутка цалуе Голахвостага і бяжыць да веснічак). Ламур! (Выбягае). Выхад V
Голахвосты сам. Голахвосты. Бон-бон! (Падскоквае). Трам-тара-ра, ура! Наша ўзяла! Віншуем вас, Свірыд Пятровіч! Выйгралі справу! Проня, значыць, тут. (Паказвае кулак). Старыя, сапраў-ды не будуць супраціўляцца, патаму патураюць дачцэ ва ўсём. Толькі ж і брыдкая! Ох, брыдкая! Ды яшчэ лезе цалавацца! Нада будзець купіць добрага мыла, штоб замываць пасля яе губы... Але затое ж усё маё! Вось ірвану! Годзе вам, Свірыд Пятровіч, зайцам быць, - хопіць, давольна! Можна будзець і самому зайцоў лавіць, а асабліва цыпачак... Хр-р-р...Хап – і ёсць! Хап – і ёсць! Глыбокі яр. Пад гарою налева прыгожанькі дамок Сяркоў з садком; за ім плот і зноў нейкі садок і дамок, направа – гара, плот, а далей яр. На дальняй гары бачны Кіеў. Вечар.
Выхад V І
Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. Сядзяць на лаўцы каля хаты.
Яўдакія Піліпаўна. Бач, як сягоння вячэрню заранне адправілі, яшчэ й сонейка не зайшло! Гэта таму, што новы дзячок слаўна вычытвае. Пракоп Свірыдавіч. Чым жа слаўна? Яўдакія Піліпаўна. Як чым? Гучна: словамі, нібыта гарохам сыпле. Пракоп Свірыдавіч. Так, так! Як пусціць язык, дык ён у яго, што млынава кола – толькі тр-р-р!.. І меле, і абдзірае разам... Яўдакія Піліпаўна. А твой стары мне, мне той язык, як баба воўну... Пракоп Свірыдавіч. Прыраўняй яшчэ гэтага штокала да старога дзячка! Той-такі і чытае па-старадаўняму, па-бажэственнаму, а гэты... Яўдакія Піліпаўна. Заступаешся за свайго шкрабуна таму, мабыць, што табакаю частуе. Пракоп Свірыдавіч. Дык і што, калі частуе?! Яўдакія Піліпаўна. А тое, што і ў царкве бавішся табакай, нібы маленькі... Пракоп Свірыдавіч. Лапачы, лапачы; а ты заступаешся за новага таму, што маладзейшы. Яўдакія Піліпаўна. Яшчэ што выгадай! Пракоп Свірыдавіч. І выгадаю! Яўдакія Піліпаўна. Ох, ужо і не люблю, як ты пачынаеш выгадваць і дражніць! (Адвярнулася). Пракоп Свірыдавіч. Ну-ну! Не сярдуй, мая старэнькая, гэта ж я пажартаваў!
Старая маўчыць, надзьмуўшыся. Ну, не сярдуй, мая сівенькая! Яўдакія Піліпаўна. Ды годзе ўжо! Пракоп Свірыдавіч. Чаго годзе? Дзякуй Богу, пражылі век у добрай згодзе ды лагодзе, дачакаліся й свайго яснага вечара... Да не зайдзёт сонца ва гневе вашым... Яўдакія Піліпаўна. Ды я ўжо на цябе не сярдую! Толькі не наравіся. Пракоп Свірыдавіч. Не, не, не буду. А нам і сапраўды наракаць няма на што: век прайшоў, ліха не зазналі, хоць і былі воблачкі, ды ад хмары Гасподзь убярог. Ёсць на ста-расць і хлеба шматок, і закуток. Яўдакія Піліпаўна. А працавалі ж затое як: рук не складаючы! Пракоп Свірыдавіч. Дык што ж! Хто дбае, той і мае! Непрэстанна трудзіцеся, да не ўвайдзіце ў напасць! Толькі б чужога хлеба не кусалі ды з чужых мазалёў не жылі! Яўдакія Піліпаўна. Здаецца, ужо на нас, голубе, некаму і скардзіцца! Пракоп Свірыдавіч. Ды хто ведае? Можа, і нам перапала марна чужая капейчына! Яўдакія Піліпаўна. Як жа гандляваць без таго? Гэта ўжо няхай Бог даруе! Нам жа трэба было дбаць: дачка расла – адзіная; трэба было пасаг збіраць. Пракоп Свірыдавіч. Ды так, так... А ўзнагародзіў-такі нас Гасподзь дачкою – разумныя! Яўдакія Піліпаўна. А як жа! Што разумныя, дык на ўвесь Падол! Бо не шкадавалі ж на іх і грошай: у які кошт тая навука абышлася – страх! Колькі той мадаме ў панцыён пера-плачана! Пракоп Свірыдавіч. А за які час? Доўга там пабыла? Яўдакія Піліпаўна. А хіба мала? Аж тры месяцы! Ты б ужо хацеў сваё роднае дзі-ця заперці ў навуку – на муку, аж да пагібелі! Пракоп Свірыдавіч. Я не пра тое: мне тыя панцыёны і не да смаку, але калі грошы за год заплачаны, то трэба было б, прынамсі, за іх адсядзець! Яўдакія Піліпаўна. Грошай табе шкада, а дзіцяці дык не, што за тры месяцы змар-нела ды знявечылася, хоць жывою ў труну кладзі! Там ужо мала таго, што навукамі выму-чылі, змардавалі, дык яшчэ і голадам марылі! Дзіця не вытрымала і ўцякло! Пракоп Свірыдавіч. Ды нічога: адпасліся ж дома; адно толькі кепска... Яўдакія Піліпаўна. Што яшчэ? Зноў пачынаеш наравіцца? Пракоп Свірыдавіч. Ды я буду маўчаць, а толькі той панцыён... Яўдакія Піліпаўна. Што панцыён? Пракоп Свірыдавіч. Вось тут у мяне сядзіць! (Паказвае на патыліцу). Яўдакія Піліпаўна. Ты зноў? Пракоп Свірыдавіч. Ды маўчу, маўчу!
Здалёку чуецца харавы спеў:
Не щебечи, соловейко, На зорі раненько, Не щебечи, манюсенький, Bis Під вікном близенько!
Яўдакія Піліпаўна. А хораша спяваюць! Я страх люблю хлапечыя спевы! Пракоп Свірыдавіч. Хораша, хораша! Заўтра нядзеля, а яны галёкаюць. Яўдакія Піліпаўна. А калі ж ім і пагуляць, як не пад свята? За будні напрацуюцца! Пракоп Свірыдавіч. Дык і разыходзіліся б спаць; а то і самі не спяць, і другім не даюць... (Пазяхае). Яўдакія Піліпаўна. Ну і ідзі сабе спаць, хто ж забараняе? Пракоп Свірыдавіч. Ды я ўжо і гатовы, каб легчы, але Проню ж чакаем. Яўдакія Піліпаўна. А сапраўды, чаго яна так затрымалася? Ужо й ноч на дварэ; ты б пайшоў ды пашукаў іх! Пракоп Свірыдавіч. Дзе ж я іх буду шукаць? Ды іх і кавáлер праводзіць. Яўдакія Піліпаўна. Але, праводзяць... кавáлераў за імі, як паловы за зернем, а ўсё-такі страшна. Пракоп Свірыдавіч. Не бойся – не маленькія. (Дужа пазяхае). Ой, Госпадзі памі-луй, памілуй мяне грэшнага, раба свайго! (Зноў пазяхае і хрэсціць рот). Чаго гэта я пазя-хаю? Яўдакія Піліпаўна(пазяхае таксама). Ну вось! Ты пазяхаеш, і я за табою. Пракоп Свірыдавіч (пазяхае зноў). Цьху на цябе, сатана! Пазяхнуў так, што ледзь-ве рот не разадраў! Яўдакія Піліпаўна. Хоць бы рот затуліў, а то так брыдка глядзець, што і... Пракоп Свірыдавіч. А ты думаеш, што прыемна глядзець, як ты разяўляеш сваю вершу? Яўдакія Піліпаўна. З якога гэта часу мой рот стаў вершай? Пракоп Свірыдавіч. Ды хіба ж ужо не парá? Яўдакія Піліпаўна. Цьху! Цьху! (Раззлаваўшыся, пайшла). Пракоп Свірыдавіч(пачухаўшы галаву). Раззлавалася мая старэнькая, разгнева-лася; трэба пайсці памірыцца. (Таксама выходзіць у вароты дахаты).
Выхад VІІ
Голахвосты і Галя. Галя(ідзе з кошыкам, прыглядаецца). Вось як мы запазніліся з мамаю на старым агародзе, ужо і разыйшліся ўсе на нашым кутку... Не, вунь хтось стаіць, ці не Сцяпан? (На-бліжаецца, каб лепей прыгледзецца). Голахвосты(узрадваўшыся). А, на лаўца і звер бяжыць. (Падбягае). Цып-цып, цы-пачка! Галя. Ой, гэта чужы хтось! (Хоча ўцячы, але Голахвосты заступае дарогу). Голахвосты(прыгледзеўшыся). Госпадзі! Гэта ж тая самая красунечка, што я каля Ўладзіміра бачыў! Вось цыпачка! (Да яе). Не дрыжыце: чаго баяцца, мая зязюлечка, - хіба я з’ем? Галя. Вось, яй-Богу, калі не пусціце, то калавур закрычу і будачніка паклічу. Голахвосты. Пачакайце! Толькі крыкніце, то я такога нагавару, што зараз і ў часць вас пасадзяць. Галя. За што? Што вы гвалтам крычыце сярод ночы, то я маю сядзець? Голахвосты. Слухайце, сэрданька, не лямантуйце, бо я толькі пагаварыць хацеў з вамі, мая зорачка красная. Як пабачыў я вас каля Ўладзіміра, то з той ночы і прападаю, - проста ўхапілі маё сэрца шчыпцамі, цвіком у галаве седзіцё, хоць і брытвы не бяры ў рукі! Галя. А і сапраўды, гэта той самы... Бачыце: чапляліся, чапляліся там, дый тут пе-раступаеце дарогу; сораму няма, а яшчэ паніч! Голахвосты. Да калі ўлюбён, да так улюбён, што хоць вазьміце ў рукі пішталет і прастрэльце тут грудзь маю! Галя. Так і паверыла! Шукайце сабе панначак! Голахвосты. Ды вы лепшыя за самых найлепшых панначак; вы проста такая цы-пачка, што аж слінка цячэ – верце! Галя. Хараша Параша, ды не ваша! Голахвосты(распальваючыся). Чаго ж так – не для мяне? Якая ты строгая, нялас-кавая! Да у мяне, галубка мая, усякага дабра – вазамі, ды я азалачу цябе, брыльянтамі абсыплю на ўвесь Кіеў... Галя. Абсыпайце каго іншага, а мне вашага золата не трэба. Голахвосты. Да хіба я разві паганы? Прыгледзься, пажалуста, первый хвасон... Галя. Ну і што, што гарныя! Голахвосты(бярэ яе за рукі). Сэрданька, лялечка мая! Улюбісь у мяне, бо, яй-Богу, застрэлюся вось тут зараз перад табою, каб табе напасць зрабіць! Галя. Ой, што вы кажаце! Голахвосты. Патаму хоць нажніцамі перарэж маё сэрца, то там толькі адно любоў тырчыць... Галя. Пусціце ж, калі любіце, бо, баронь Божа, хто сустрэне, то будзе ліха... Голахвосты. Ніхто не сустрэне! Цыпачка мая! (Абдымае). Галя. Пусціце! Так не гадзіцца! Бач які! Пусціце, бо буду крычаць! Голахвосты(прыціскае яшчэ мацней). У-ух! Прапаў я! Пажар!
Выхад VІІІ
Тыя ж і Секліта.
Секліта(убачыўшы). А што гэта, Галька? З панічом? Ой, ліха маё! Ой, няшчасце маё! Дабегалася, катаржанка! Вось і ўсцерагла! Ах ты подлая! (Падскоквае да Галі).
Голахвосты збянтэжыўся.
Галя(плачучы). Мама! Прычапіўся, хто яго ведае хто і адкуль, дый крычыць гвал-там, як разбойнік... Секліта. Як? Хто яго ведае? А ты не ведаеш – святая ды божая! Ах падманшчыца чортава, маці хочаш вочы замыліць? Так і паверыла!
Тым часам Голахвосты, ацяміўшыся, хоча ўцячы. Секліта хапае яго за полы. А ты, паніч, куды? Наўцёкі? Не, з маіх рук так не ўцячэш! Я за сваю дачку табе вочы выдзеру! Голахвосты(зніякавеўшы). Хіба гэта ваша дачка? Секліта. А то чыя ж? Голахвосты. На вас анітрошкі не падобная: у яе галасок, як салавейка ў лузе, а вы як з бочкі гуркаеце! Секліта. Ах ты, разбойнік! Ты яшчэ смяяцца ўздумаў? Учыніў скандал дый зубы скаліць! Голахвосты. Ды не торгайце так, бо ўсіх местачковых сабак збянтэжыце! Галя. Мама, галубачка, кіньце вы яго! Не рабіце благой славы! Яй-Богу, прычапіўся ўпершыню! Секліта. Заступаешся? Ану марш зараз жа дадому! Яшчэ на губах малако не аб-сохла, а яна ўжо з хлопцамі абдымаецца. Я табе дома абарву твае патлы, сібірная! Галя. За што вы, мама? Хіба я вінаватая? Голахвосты(убок). Як бы гэта вырвацца ад гэтай ведзьмы? Вось уліп! Секліта(да Галі). Ідзі адгэтуль! І не плач мне! Дома пагаворым!
Галя выходзіць, плачучы.
Выхад ІХ
Секліта і Голахвосты.
Голахвосты кінуўся было ўцякаць, але Секліта не выпусціла пінжак, так што ён аж здзерся з аднаго рукава. Секліта тады ўхапіла абедзьвума рукамі за камізэльку.
Секліта. А куды, катаржны? Каб яшчэ такога круціхвоста не ўтрымаць, ды не была б я Секліта Лымарыха! Голахвосты. Што вы? Ці пры сваім розуме? Не рабіце, пажалуста, шкандалу! (Усё пазірае на хату Сяркоў). Я вам заплачу, я багаты... Секліта(яшчэ гучней). А каб ты не дачакаўся, што я за дачку грошы брала! Каб я роднае дзіця прадавала? Не дажджэшся! Не ўцячэш! Не пушчу! У мяне адно дзіця, як ад но сонца ў небе! Нашто ты зводзіш яе з розуму? Голахвосты(убок). Вось верашчыць, чортава баба! Разбудзіць усю вуліцу! (Да яе). Ды я, яй-Богу, не чапаў вашай дачкі – толькі пагаварыў. Секліта. Брэшаш, нашчадак Ірада! Сама бачыла, як абдымаліся! Ведаю я вас, па-нічоў! Знаю, як вы абдурваеце ды з розуму дзяўчат зводзіце! Голахвосты. Ды каб я луснуў, калі зводзіў! Секліта. Дакажы, дакажы! Я не веру тваім словам: твае словы гнілыя, як яблыкі! Ты разбойнік, валацуга! Голахвосты. Ды што ж вы лаецеся? Я не гандлярка: падманваць не буду! Ад вас нельга ні адпрасіцца, ні адмаліцца! Секліта. Ты думаеш, што як я гандлярка, то мяне можна і зневажаць? Я на грош ашукаю, а на рубель вам, сібірным, праўды скажу! Вось што! Няхай збярэцца хоць уся вуліца, а Секліта за сябе і за сваю дачку пастаіць. Страляй мяне, а я ўсё-такі на сваім стаяць буду, за праўду ўстану! (Б’е кулаком аб кулак). Калі чапляеш, то чапляй чэсна: не ганьбуй мяне і маёй дачкі, бо мы табе не цацкі! Голахвосты(убок). Ой, не вырвуся! (Да секліты). Ды, прысягаюся, і не думаў гань-баваць! (Зноў хоча вырвацца). Секліта. Не вырывайся! Не пушчу! Гвалт, гвалт! Паліцыя! Паліцыя! Квартальны! Голахвосты(убок). Ой, прапаў я! (Да Секліты). Ціха! Не крычыце ж! Секліта. Чаму? Крычу, бо маю права! Паліцыя, паліцыя! Голахвосты(убок). Утопіць, чортава баба, чыста ўтопіць! У Сяркоў ужо і аканіцы адчыняюцца! Госпадзі, ну што ж рабіць? (Да Секліты). Слухайце сюды... Секліта. Калавур!
Здалёку чуецца свісток.
Голахвосты. Ой, паліцыя! Шкандаль! (Да Секліты). Слухайце сюды, не крычыце: я ўсю праўду скажу; мы любімся з вашаю дачкою, толькі я чэснае маю на думцы: я яе хачу сватаць... Секліта. Дуры каго іншага, а не мяне: ведаем мы вас, панічоў! Голахвосты. Ды я не паніч, а просты мешчанін, - гэта толькі зверху на мне абра-зованасць! Секліта. Брэшаш! Голахвосты. Ды каб я луснуў... Недалёка тут мой дом! Я родзіч Свінарэнкаў. Секліта. Якога? Пятра? Голахвосты. Эге ж. Пётраў пляменнік. Секліта. Ды хіба ж мешчаніну прыстала быць свіннёю? Голахвосты. Яй-Богу, я вашу Галю люблю так, як золата, і хачу сватаць. Вот хоць зараз аддайце, то вазьму. Секліта. Прысягніся мне, хадзем да царквы! Голахвосты. Ды ці ж я чалавека забіў, каб сярод ночы прысягаць! Верце мне, я ча-лавек благародны, абразованы, і бажуся, і прысягаюся, што не хлушу; бадай бы я зарэзаўся ў сваёй хаце сваёю брытваю, калі не верыце! Секліта(бярэ грудок зямлі). Еш святую зямлю, тады паверу! На, еш! Голахвосты. Хіба ж я воўк, каб зямлю есці? Секліта. Еш, на, еш, тады паверу! Голахвосты. Ды мяне ж ад той зямлі скорчыць, дык і мужа вашай дачцэ не будзе! Секліта. Ды ты брэшаш! Прысягніся мне хоць на Брацкай! Голахвосты. Няхай мяне пакараюць усе пячэрскія святыя! Няхай мяне накрые вя-лікі лаўрскі звон, калі я брашу! Секліта. Не, такі прысягніся на каленьках да Брацкай! Голахвосты(убок). Вось не адвяжацца! (Стае на каленькі). Ну, хай мяне заб’е Брацкая божая маці, калі брашу! Секліта. Ну, зараз веру, зараз веру! Голахвосты(абтрасае штаны; ціха). Вот яшчэ цераз гэтую катаржную бабу брукі запачкаў! (Да яе). Так я неўзабаве да вас і на заручыны. Секліта. Па мне дык калі ласка; толькі за маёй Галяй нічога няма , так і ведайце! Голахвосты. Нашто мне? І свайго ўдосталь! Абы Галя! Секліта. Дык заходзьце ж; рады будзем! Голахвосты. А дзе ж ваша хата? Секліта. Адразу за ярам. Спытайце Секліту Лымарыху: увесь Падол ведае. Глядзіце ж не абдурыце; а то, бі мяне сіла божая, як трапіце ў мае рукі, дык і жывым не вы-пушчу! Ад Лымарыхі не схаваецеся! Голахвосты. Ды буду ж, буду!
Секліта выходзіць. Выхад Х
Голахвосты сам. Голахвосты(азіраецца). Ух! Фу! Вось лазня дык лазня, аж тры паты сышло, яй-Богу! (Выціраецца). Вось гэта ўскочыў, дык ускочыў – па некуды!
Завеса
Дзея другая Вялікая святліца Сяркоў, па-мяшчанску, але з прэтэнзіяй прыбрана. Адны дзверы ў пакой, налева – на кухню, прама – уваходныя.
Выхад І
Яўдакія Піліпаўна сама.
Яўдакія Піліпаўна(сядзіць каля стала і абмахваецца хусцінкай). Ну й дзень! Да-чакаліся святога лета! Спала ўжо, спала, ды ніяк да вечара не даспала; упрэла толькі, страх! (Выціраецца хусцінкай). А стары яшчэ спіць! Ого! Пракоп Свірыдавіч! Пракоп Свірыдавіч! Дакуль ты будзеш валяцца? Уставай, бо хутка ўжо да вячэрні зазвоняць! Пракоп Свірыдавіч, ці ты чуеш? Пракоп Свірыдавіч(адзываецца з пакоя). А-а? Гэта ты да мяне, Яўдоха? Пача-кай, трохі ачухаюся ды пацягнуся! Яўдакія Піліпаўна. От, пацягваецца, а калі б я пацягвалася, то й бурчаў бы! Ды яно ў свята і гадзіцца паспаць, меней граху: як не спіш, дык пачнеш асуджаць каго, або яшчэ што, а яно і ёсць спакуса... Ды чаго ён не ідзе? Сумна самой. Проня пайшла куды-сьці, ды яны і не любяць з намі размаўляць... Пракоп Свірыдавіч, ды ўставай жа!
Выхад ІІ
Яўдакія Піліпаўна і Пракоп Свірыдавіч.
Пракоп Свірыдавіч(выходзіць, пацягваючыся). Неяк мне няпэўна... ці недаспаў, ці пераспаў... Нібы хочацца чагосьці – ці то хвігаў, ці то салёных агуркоў? (Сядае каля Яўдакіі Піліпаўны). Як табе здаецца? Яўдакія Піліпаўна. А як жа мне пра гэта ведаць? Хіба ў мяне твой рот? Пракоп Свірыдавіч. Вось бачыш, ты і не ведаеш, чым мне дагадзіць, а мяне, калі цябе не бачу, то і сум бярэ! Яўдакія Піліпаўна. Добры сум! Пайшоў у свой пакой дый храпе, аж пакой трасецца, а я тут сама гарую: няма да каго і слова сказаць. Пракоп Свірыдавіч. Сумавала? Як мы браліся, гулі, як галубкі, і да смерці будзем гусці: гулі-гулі, мая старэнькая! Яўдакія Піліпаўна. Завуркатаў, мой сівенькі! (Прысоўваецца бліжэй і папраўляе яму чуб). Пракоп Піліпавіч. А ці памятаеш, Яўдоня, як я прысватаўся да цябе? Як я тады круціўся каля цябе? Яўдакія Піліпаўна. Згадай яшчэ былое! Мінулася! Вось у нас ужо і дачка на вы-данні... Пракоп Свірыдавіч. Ды так, так! Ужо б даўно пара! Яўдакія Піліпаўна. Чаго даўно? Яны яшчэ маладыя! Пракоп Свірыдавіч. Ты ўжо ў такіх гадах з трэцім хадзіла; толькі Бог прыбраў. Яўдакія Піліпаўна. Мала чаго: мне нечага было перабіраць, а Проні трэба не абы- якога; яны на паню павернуты і ўсякім далікатнасцям навучаны. Пракоп Свірыдавіч. Навучаны ж; ды вось з тымі далікатнасцямі і сядзяць, і ніхто не бярэ! Яўдакія Піліпаўна. Хіба ж у яе было мала жаніхоў? Пракоп Свірыдавіч. Дык чаму ж не ішла? Яўдакія Піліпаўна. Бо прастата, а нашай дачцэ трэба або двараніна, або хоць купца. Пракоп Свірыдавіч. Заманулася чорт ведае чаго, а па-мойму – наш брат лепш. Яўдакія Піліпаўна. Па-твойму б – дзіця хоць за шмаравоза. Пракоп Свірыдавіч. Не за шмаравоза, а за мешчаніна, працоўнага чалавека; та- кі б і грошы не растрынькаў, і дзіця б жалеў, і нас бы не зневажаў, трымаўся б свайго звычаю; а як адшукаеце якога-небудзь ветраніка ці заваляшчага гультая, дык той зараз пераверне ўсё па-моднаму: нас, як простых, заплюе, дабро ўсё размантачыць і дачку кіне. Яўдакія Піліпаўна. Ты зноў дражніцца хочаш? Чаго б жа ён кінуў Проню? Чым жа яны двараніну не жонка, калі ўсялякія моды, усякія навукі ведаюць? Гэта ўжо здурнеў бы чыста, калі б такой разумнай жонкай пагрэбаваў! Пракоп Свірыдавіч. Талкуй! Па-мойму, гэтыя панскія навукі ды капрызы толькі са-псавалі дачку: каму яна патрэбна са сваімі пераборамі? Які яе дваранін возьме? Двара- нін ці афіцэр шукае жонку прыгожую, а наша Проня, не сурочыць бы, на цябе падобна! (Махнуў рукою). Яўдакія Піліпаўна. Што ж гэта, ты зноў мяне ўядаць пачаў? Вось напасць! Заслу-жыла!
Чутны звон.
Пракоп Свірыдавіч. Ды годзе, не сярдуй; ужо да вячэрні звоняць... (Хрысціцца). Пайсці, дык нешта ногі баляць... можа, Бог даруе ўжо. Яўдакія Піліпаўна. Ды і Проня ж прасіла, каб абавязкова дома былі, не выходзілі... Пракоп Свірыдавіч. Навошта ж? Яўдакія Піліпаўна. Пра гэта ўжо яны ведаюць... Магчыма, госця якогась важнага прывядуць. Пракоп Свірыдавіч. А! То давайце чаю або гарэлкі. Яўдакія Піліпаўна. Гарэлкі і не думай, бо Проня будуць злавацца, як пабачаць. Пракоп Свірыдавіч. Што ж гэта? Ужо ні з’есці, ні выпіць нельга? Ды гэта ж праз вялікаразумную дачку жыцця няма: і тое не так, і таго не рабі, і туды не ступай, і ў тым не хадзі, і так не гавары. Ох, ох, ох! Яўдакія Піліпаўна. А табе для дачкі цяжка і прыемнасць зрабіць? Адна ж толькі. Пракоп Свірыдавіч. Так, адна, дый тая нас цураецца; усё крычыць, што мы прос-тыя,па-мужыцку гаворым; саромеецца бацькі і маці... ох-ох-ох... Яўдакія Піліпаўна. Праўда, ды што ж рабіць, калі мы да іх не падыходзім? Яны ўжо пад панскую стаць пайшлі... Пракоп Свірыдавіч. Дык зараз паня, а не дачка! Яўдакія Піліпаўна. Затое ж разумныя! Пракоп Свірыдавіч. Эт! Той панцыён у мяне вось дзе! (Паказвае на патыліцу). Яўдакія Піліпаўна. Ты зноў пачаў? Пракоп Свірыдавіч. Ды маўчу ўжо... Дык давайце хоць чаю, ці што! Яўдакія Піліпаўна. Хімка, Хімка!
Выхад ІІІ
Тыя ж і Хімка.
Яўдакія Піліпаўна. Ці самавар гатовы? Хімка. Не, яшчэ не ставіла. Яўдакія Піліпаўна. Дык стаў зараз жа. Пракоп Свірыдавіч. Слухай, як укінеш жару, то збегай, калі ласка, у царкву да дзячка ды папрасі трошкі табакі. Хімка. Збегай! Блізкі свет! Яўдакія Піліпаўна. Ды што гэта ты наравішся! Куды ж яна, у алтар ускочыць, ці што? Пракоп Свірыдавіч. Ды я ўжо маўчу... Дык падавай жа хоць самавар хутчэй! Хімка(зачыняючы дзверы). Сваёю душой не нагрэю, як закіпіць, тады і падам. Выхад ІV
Тыя ж і Проня.
Яўдакія Піліпаўна. Дзе гэта вы, дачушка, хадзілі? Проня. На Хрэшчаціку была: вось для вас пакупку прынесла. Пракоп Свірыдавіч. Што ж гэта? Яўдакія Піліпаўна. Ці не чаравічкі купілі? Проня(развязвае паперу і вымае чэпчык з чырвонымі стужкамі). Вось што я вам, мама, купіла. (Хоча надзець маці на галаву).
Маці адхіляецца.
Яўдакія Піліпаўна. Што гэта вы, дачушка? Схамяніцеся! Ці гадзіцца ж мне на ста-расці ўбірацца ў чэпчык, ды яшчэ з чырвонымі стужкамі?.. Проня. Такая самая мода. Яўдакія Піліпаўна. Позна ўжо мне, дачушка, да тых мод прызвычайвацца! Проня. Ну, як хочаце, а гэтую мяшчанскую хустку з рожкамі скіньце. Яўдакія Піліпаўна. І маці, і бабуля мая такую насілі, у такой і мяне ў труну пакла-дзеце... Проня. Ды што ж вы са мною робіце? Гаварыць не ўмееце, хадзіць як людзі не ўмееце, у хаце кругом прастата, дык хто ж з благародных да нас зойдзе? Пракоп Свірыдавіч. Прастата, Проня, не грэх. Проня. Тады нашто было мяне па-благароднаму вучыць? Пракоп Свірыдавіч. І то праўда – панцыён! (Чухае патыліцу). Проня. Ды не хадзіце і вы, тата, расхрыстанымі! Пракоп Свірыдавіч. Душна ж вельмі. Проня. Дык і што, а ўсё роўна не добра. Вось сягоння будзе ў мяне благародны кавалер; мяне сватае і прыйдзе прасіць рукі. Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. О! Хто? Хто? Проня. Галахвастаў. Пракоп Свірыдавіч. Гэта не цылюрнік з-за Канавы? Проня. Не цылюрнік, а палікмахцер: абразованы, прыгожы, багаты. Яўдакія Піліпаўна. Ды ці багаты ж? Распытайцеся добра! Проня. Што вы ведаеце? Пракоп Свірыдавіч. І праўда, дачка лепей знаюць. Яўдакія піліпаўна. Ды па мне... Проня. Глядзіце ж, каб усё добра было. Пракоп Свірыдавіч. Добра, добра! Зараз пашлю за гарэлкаю. Проня. Гарэлкі?! Вы б яшчэ цыбулі ці сала паставілі! Яўдакія Піліпаўна. А чаго ж, дачушка? Проня. Чымпанцкага трэба: так водзіцца. Яўдакія Піліпаўна. Але ж яно дарагое; ды мы каля яго і хадзіць не ўмеем. Проня. І гэтага шкада для дачкі! Яўдакія Піліпаўна. Гасподзь з вамі! Стары... Пракоп Свірыдавіч. Ды я ж нічога... Вось і грошы. (Вымае загорнуты ў хусцінку кашалёк). Проня. Дайце Хімцы, а я напішу... ды глядзіце, калі будзе ў нас госць, то каб цётка не прыперлася! Яўдакія Піліпаўна. А што ж з ёй зробіш? Не выганяць жа сястру? Пракоп Свірыдавіч. Ды яна не перашкодзіць: лішняя радня ў хаце. Проня. Добрая радня, што й не ведаеш, як адцурацца! Нагнаіць у хаце, разгаворы такія завядзе! Гніліцамі насмярдзіць, уп’ецца. Яўдакія Піліпаўна. Ды, можа, яшчэ і не ўп’ецца. Проня. Можа? Вы мяне зарэжаце з вашаю раднёю! Яўдакія Піліпаўна. Не гадзілася б так, Бог з вамі! Пракоп Свірыдавіч. Ды яна і не прыйдзе. Проня. А як прыйдзе? Пракоп Свірыдавіч. Ну, тады і не ведаем. Проня. То-та ж, што не ведаеце: чыстая мýка з вамі! Дый вы самі, тата з мамаю, больш бы на кухні сядзелі, а то і вы часам ляпніце такое мужыцкае, проста... Яўдакія Піліпаўна. Выбачайце ўжо нам, дачушка: на паноў не выхоўваліся... Пракоп Свірыдавіч. У панцыёне не былі... Проня. Але ўсё-такі трэба хоць трошкі мадней сябе трымаць: ён жа такі абразо-ваны, вучоны... Пракоп Свірыдавіч. Мне так хочацца паслухаць разумнай мовы: страх як люблю разумных людзей! Проня. Вось з кухні і слухайце, а то яшчэ перашкодзіце аб’ясненню... Я вас паклічу, калі трэба будзе (Выходзіць з пакоя). Пракоп Свірыдавіч. Ну-ну! А што, старая? Нас ужо за хвост і ў чараду! Яўдакія Піліпаўна. Хоць ты ўжо не грызі, бо самой горка! (Пайшла). Пракоп Свірыдавіч. Затое ж благародныя! (Нарэшце знайшоў грошы). Хімка! Хімка! Голас Хімкі(з-за дзвярэй). Ды чакайце, яшчэ не закіпеў! Пракоп Свірыдавіч. Ды хадзі сюды!
Выхад V
Пракоп Свірыдавіч і Хімка. Хімка(ад дзвярэй). Няма часу! Дзьму, дзьму ў той катаржны самавар, а ён ані кі-піць... Пракоп Свірыдавіч. Трэба табе да Кундзярэвіча збегаць. На грошы! Хімка. А як жа я пакіну самавар? Ён жа пагасне! Пракоп Свірыдавіч. А ты яго раздзьмі хутчэй! Хімка. У мяне духу, як у ветрака, няма! Я ўжо і хвартухом махала, махала... ма-хала... а ён толькі тлее... Пракоп Свірыдавіч. А ты яшчэ падолам памахай! Хімка. Дайце лепш ваш бот! Пракоп Свірыдавіч(скідвае). І праўда, у халяве больш ветру. Дык раздзьмі ж хуценька, дый туды збегай! Голас Проні(з пакоя). Хімка! На запіску! Хімка. У мяне дзве нагі, а не дзесяць! Голас Проні. Што ты там гаўкаеш? Ідзі сюды! Хімка. Вось наказанне! (Ідзе да пакоя).
Выхад VІ
Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна.
Яўдакія Піліпаўна(збянтэжана). Сястра Секліта ідзе! Ну, што гэта рабіць? Пракоп Свірыдавіч. Няўжо? Вось бяда! Скажы, што да вячэрні збіраемся альбо яшчэ што.
Хімка з пакоя бяжыць праз святліцу да выхаду.
Голас Секліты(за дзвярыма). Куды гэта ты, Хімка? Голас Хімкі. За віном нейкім. Голас Секліты. Вось і добра: прыхапі ж і гарэлкі, а то ў вас часам няма. Голас Хімкі. Не казана. Пракоп Свірыдавіч. Можа, даць ёй чарку, каб хутчэй пайшла? Яўдакія Піліпаўна. Чаму б і не даць, толькі Проні баюся; вось ліха!
Выхад VІІ
Тыя ж і Секліта.
Секліта(уваходзіць з кошыкам). Добры вечар вам у хату! Яўдакія Піліпаўна. Добры вечар, сястра! Пракоп Свірыдавіч. Добры вечар! Секліта(кідае ў парог кошык і рассядаецца на табурэце). Ох, і стамілася! Бегала, бегала, як той хорт за зайцам, пакуль не распрадала ўсе яблыкі; а тады й думаю: давай забягу да Сярка дый глыну чарку-другую гарэлкі! Пракоп Свірыдавіч. Да якога Сярка? У мяне быў сабака Сярко, дык я яго даўно прагнаў са двара, бо так пагана дражнілі. Секліта. Хіба ж вас не Сярком клікалі, дый зараз усе на Падоле клічуць? Пракоп Свірыдавіч. Не Сярко, а Сяркоў! Секліта. Глядзі ты! Запанелі нашы! А ў адным боце ходзіце! Пракоп Свірыдавіч. Я ў сваёй хаце вольны і голым хадзіць! Яўдакія Піліпаўна(прыносіць пляшку гарэлкі і чарку). А хаця б і запанелі, дык дач- ку якую маем! Пракоп Свірыдавіч. Трэба вам неяк лепей нас называць! Секліта. А па мне, хоць Сяркоў, хоць Рабкоў! (Да Яўдакіі Піліпаўны). Чаго ты за па-судзіну трымаешся? Стаў на стол! Яўдакія Піліпаўна. Выпі, сястра, чарку, бо мы са старым зараз да вячэрні збіраемся.. Пракоп Свірыдавіч. Ды няма на каго хату пакінуць, бо й Хімку адаслалі; дык трэба зачыніць. Секліта. Не турбуйцеся; ідзіце спакойна: я сама тут пагаспадару! Самаграй прыта-рабаню... Пракоп Свірыдавіч(да Яўдакіі Піліпаўны). Ну, што ж цяпер... Яўдакія Піліпаўна(ціха). Душы няма, як увойдуць Проня; такое будзе! Секліта. А што вы там вуркочаце, старыя? Яшчэ не навуркаталіся? Вам бы ўжо па-ра скубціся! Гэй, Яўдоха, чаго гэта ты надзьмулася, як індык перад смерцю? Пракоп Свірыдавіч. Яўдоха! Знайшла Яўдоху! Скажыце яшчэ Яўдзя! Каб хоць дачка не пачулі! Секліта. Ды ну вас з вашымі вытрабенькамі! Яўдоха, чуеш! Чаго ты набундзючыла-ся? Давай хутчэй гарэлку! Пракоп Свірыдавіч. Ды не крычыце хоць так гучна! Секліта. А чаму б не? Хіба ў мяне горла куплёнае? Яўдакія Піліпаўна. Ды і вушы ў нас не пазычаныя. Секліта. Запанелі! Ды што балакаць: давай пляшку і чарку. Яўдакія Піліпаўна. Ды ці ж яно гадзіцца? У нас такая дачка! Секліта(бярэ пляшку, налівае чарку ды адразу ў рот). Вялікая цаца! Носіцеся вы з ёю, як чорт з пісанай торбай! Яўдакія Піліпаўна. Бо і ёсць з чым: вучылася ў панцыёне ажно тры месяцы! Пракоп Свірыдавіч. Не абы-дзе, а ў панцыёне! Секліта. Чулі мы ўжо гэта, чулі! Аж абрыдла!
Выхад VІІІ
Тыя ж і Проня.
Проня(аж рукамі пляснула). Так і ведала! Што гэта вы, да нас у госці? Секліта(зноў выпівае чарку). Як бачыш, пляменніца! Проня. У нас сягоння непрыёмны дзень. Секліта. О! Што здарылася? А ў мяне, наадварот, - дужа прыемны: усе яблыкі пра-дала! Проня. Неабразованасць! Не разумееце: у нас сягоння прыёму няма! Секліта. Якога прыёму? Хіба нам у некруты каго аддаваць? Проня. З вамі гаварыць – гароху трэба наесціся! Секліта. Еш, сэрца, ды глядзі, каб не набрак. Проня. Што ж гэта такое? Прыйшла з добрага дзіва, з вялікага цуда, дый тыкаец-ца?! Яўдакія Піліпаўна. Чаго гэта ты, сястра, нападаеш на Проню? Пракоп Свірыдавіч. Ды і „ты” казаць не гадзіцца: цяпер ужо старыя звычаі пакіну-лі; трэба па-моднаму звяртацца! Проня. Разумее яна ў модзе толк! (Убок). Госпадзі, калі Галахвастаў сустрэнецца тут з цёткаю – прапала я! Секліта. Начхала я на вашы моды! Вы, здаецца, зусім здурнелі на старасці! Пракоп Свірыдавіч. Здурнелі ці не здурнелі, Секліта Піліпаўна, а ўжо ў вас пазы-чаць розуму не пойдзем! Проня. Хутчэй бы ўжо да вашай Підоры звярнуліся. Секліта. А такі, пляменніца, да яе б табе звярнуцца не шкодзіла; яй-Богу, дзякуй скажаш! Яўдакія Піліпаўна. Што гэта ты, сапраўды, сястра, вярзеш? Раўняеш Проню, што разумныя на ўвесь Падол, з якойсьці найміткай! Проня. Самой паразумнець не пашкодзіла б! Секліта. Дужа вы заносіцеся перад цёткай, ды чорт з вамі! Калі пляшка і чарка на стале, то й годзе! На гэтым слове будзем здаровы! (П’е). Выпіце хоць вы да мяне, Пракоп Свірыдавіч, глыніце! Выбачайце, што паспяшалася раней гаспадара, ды горла зусім пе-расохла. Пракоп Свірыдавіч. Ды гэта ўжо трэцяя. Проня(маці). Што ж гэта вы са мною робіце? Яўдакія Піліпаўна. Я папрашу... Секліта. О! Трэцяя? А я й забылася лічыць! Ну, выпіце ж! (Налівае і падае). Пракоп Свірыдавіч(са страхам глядзіць на Проню). Ды яно канечне... (Баязліва працягвае руку). Проня(да маці). Госпадзі, што ж гэта такое? І ён пачне частавацца? Яўдакія Піліпаўна. Годзе, годзе, Свірыдавіч! І не падумай! Пракоп Свірыдавіч. Толькі адну... ужо і час... Секліта. Дык гэта вам ужо і чаркі нельга выпіць? Ха-ха-ха! Пракоп Свірыдавіч(азіраецца і чухае патыліцу). Адну б!.. Проня. Тут не шынок. Секліта. Хіба толькі ў шынку п’юць? Проня. У шынку – у любы час, а ў абразованых дамах – толькі за абедам! (Бярэ пляшку і чарку). Секліта. Ды не забірай, а лепш схадзі, Пронька, на кухню, раздзьмі самавар для цёткі, дый прынясі! Проня. Не дачакаецеся! Яўдакія Піліпаўна. Што гэта ты, сястра, выдумваеш? Каб мая дачка пасля пан-цыёна ды па самавар хадзілі? Секліта. Рукі б не адсохлі! Яўдакія Піліпаўна. Пасля панцыёна?!
Проня аж трасецца ад злосці.
Пракоп Свірыдавіч(да Проні). Дайце мне пляшку і чарку; я замкну. (Бярэ, на хаду п’е дзве чаркі і замыкае ў шафе). Секліта. Панцыёны, панцыёны! Тры дні пабыла дзесьці папіхачом дый фанабэрыц-ца. Патурайце больш вашай Прысьцы! Яна з вялікага розуму і вас дурнямі зробіць! Проня. Не смейце мяне зваць Прыськаю! Не вам мяне вучыць! Муштруйце сваю Галю! Секліта. Бач ты! Ды калі б мая дачка так наравілася, то я б ёй, сучцы, так накля-пала б патыліцу гэтым кошыкам, што яна б да новых венікаў памятала! Проня. Вось яе і вучыце, а мяне ўжо позна! Секліта. Вучылі цябе, ды мала: прыйдзецца яшчэ давучваць! Яўдакія Піліпаўна. Не твайго, сястра , розуму дзела! Проня(да маці). Ды папрасіце яе пайсці! Пракоп Свірыдавіч(вяртаючыся). Вы, Секліта Піліпаўна, нешта іншае, а мы не-шта іншае! Секліта. Я нешта іншае? А што ж вы такое? Га? Хіба ніхто не ведае, якія вялікія паны былі Сяркі? Гэта ж стары Сярко, ваш бацька, мяў шкуры і з таго хлеб еў! Я ганд- люю яблыкамі, і з таго хлеб ем, і нікога не баюся, і дакажу на ўсе Кажамякі, што нікога не баюся, нават вашай вялікаразумнай Прыські! (Б’е кулаком па кулаку). Проня. Не спужаліся і мы вас, бо рукі кароткія! Секліта. Да такога носа, як у цябе, і кароткія дастануць! Проня(скрозь слёзы). Што ж гэта такое? Улезла ў хату, насмярдзела гніліцамі, га- рэлкай ды яшчэ і лаецца?! Пракоп Свірыдавіч. Гыр-гыр-гыр! Зараз, Пракоп Свірыдавіч, бяры шапку ў ахап- ку дый уцякай з хаты! (Затуляе вушы). Яўдакія Піліпаўна. Чаго гэта ты ўздумала папракаць маю дачку носам?! Які ж у яе нос? Які? Дагаворвай! Секліта. Як у чаплі! Проня. Выганіце яе, мама! Яна з п’яных вачэй няведама што... Яўдакія Піліпаўна. Гэта ў тваёй дачкі нос як бульбіна, ці як грыб! І ў твайго мужыка нос быў, як капешка разверненая! Секліта. Ты майго мужыка не чапай! На маім мужыку ніхто вярхом не ездзіў: ён не быў такім целяпнём, як твой! Пракоп Свірыдавіч. Які я целяпень? Проня. Яна ўсіх лае, гэтая гандлярка! Ганіце яе адгэтуль! Секліта(усхопліваецц). Мяне гнаць? Секліту Лымарыху гнаць? Ах вы ж , чортавы недапанкі, панскае смецце! Пярэварацені дурнагаловыя! Дачка дурная водзіць іх за нос, ганяе на павадку, як шчанюкоў, а яны і лупы развесілі! Проня. Прэч зараз жа адсюль! Залілі вочы! Прэч з хаты! Секліта. Ты гэта, шалахвостка, на цётку так смееш крычаць?! Ды я табе як змажу гэтым кошыкам! Проня(адступіўшы). Хімка, Хімка! Гані яе, гэтую п’яніцу! Секліта. Каго? Секліту Лымарыху? Ды я вам тут усім палатаю вашы панскія морды! (Упірае рукі ў бакі). Пракоп Свірыдавіч. Ой, ліха, з яе станецца! Яўдакія Піліпаўна. Ці ты ў сваім розуме? Проня. Прэч, прэч! Мужычка нямытая! Секліта(дае Проні дулю). На з’еш, бусел! (Велічава выходзіць з кошыкам). Цьху наўсіх вас!
Выхад ІХ
Тыя ж без Секліты.
Проня(плачучы). Вось якая ў вас радня! Яўдакія Піліпаўна. Дый вам бы не гадзілася так, усё ж такі цётка. Пракоп Свірыдавіч. Сястра маці... Проня. Ну і цалуйцеся з ёю! Яўдакія Піліпаўна. Сорамна, дачушка! Пракоп Свірыдавіч. Ды і грэх-такі! Яўдакія Піліпаўна. Моцна вы яе пакрыўдзілі: больш сюды і не прыйдзе! Проня. Баба з возу – кабыле лягчэй! Пракоп Свірыдавіч. А як стане вас па Падолу няславіць? Яўдакія Піліпаўна. Не дасталося б вам! Проня. Ой, Божа мой, яшчэ і дапікаюць! Маўчалі б ужо, дык лягчэй бы было! Праз вашу радню толькі сорам, і людзей прыняць нельга, такая ганьба! Яшчэ і Галахвастаў адмовіцца, бо і самі вы гаворыце па-мужыцку, няздольныя і прывітацца па-моднаму! Яўдакія Піліпаўна і Пракоп Свірыдавіч. Вось табе, Божа мой! Проня(бегае па хаце). Ой, не дапікайце мяне! Дайце мне спакой! Ідзіце ў пакой!
Старыя павярнуліся, каб пайсці.
Хімка, Хімка! Ідзі сюды ды пакуры ў хаце. Кадзі! Бо на ўсю хату гніліцамі ды кісліцамі так і патыхае!
Выхад Х
Тыя ж і Хімка.
Хімка(са смолкай у руках). Захацелася ж вам таго курава! Проня. Пхі! Пхі! Так і нясе, аж верне, тою Секлітаю! Гарэлка і кісліцы! Кадзі, кадзі! Хімка. Там цётка Секліта пайшла па вуліцы, ды крычыць, ды лаецца. Мяне вось сустрэла – з крамы ішла – ды прасіла, каб я перадала вам (да Проні), што вы, маляў, пад-люка!
Старыя Сяркі, вярнуўшыся, замахалі на Хімку рукамі, каб маўчала.
Проня(усхопліваецца). Ах, яна, катаржная! Яўдакія Піліпаўна( да Хімкі). А табе, дурніцы, варта было пераказваць?! Хімка. А я вінаватая? Проня. І наймітак такіх дурных трымаеце! Хімка(смяецца). Ды яшчэ там пад брамаю нейкі паніч стаіць, я і забылася... Ці пускаць? Проня. Ой, горачка! Ён чуў? Хімка. Хто яго ведае! Цётка Секліта крычала на ўсю вуліцу! Проня. Зарэзала яна! Ну, што гэта рабіць? Яўдакія Піліпаўна. Ды хто там, што вы лямантуеце? Проня. Ды ён, жаніх мой... Галахвастаў... Яўдакія Піліпаўна. Ой, мамачкі! Прасі ж яго ў хату! Проня. Чакайце, чакайце! Куды яго весці? Такі хлам у хаце... Вось шкандаль! Пры-бірайце, мама!
Усе кідаюцца прыбіраць; Проня – да люстэрка, папраўляе валасы, шчыпле шчокі.
Дыван, дыван дайце сюды... той вялікі! Мама, ну хутчэй! Тата, адсуньце канапу ды пастаўце крэсла! Пракоп Свірыдавіч(спрабуе адсунуць). О-о! Цяжка, каб яго!.. Ледзьве адсунуў! Яўдакія Піліпаўна(з дываном). Гэты, дачушка? Проня. Ды гэты, гэты! Сцяліце, ды хутчэй! Яўдакія Піліпаўна. Задыхалася і не нагнуцца! Проня. Хрыстом прашу, хутчэй! Хімка, Хімка! Што гэта? Гарэлку, аб’едкі гандляр-чыны прыбяры! Хімка. Прыбяру... не пажар... пачакае! Проня. Прыкусі язык! Не ведаю, што і апрануць? Мантылью ці шаль? Ой, Божа мой, трэба букет да грудзей! (Глянуўшы на бацьку і маці). Мама, надзеньце, Хрыстом прашу, чэпчык! Хрыстом вас прашу! Сягоння ж такі дзень: усё можа прапасці! І хустку клятчатую, пажаласта! Яўдакія Піліпаўна. Ды надзену ўжо, што з табою зробіш? (Пайшла). Проня(да бацькі). Ай, ай! Вы без бота?! Пракоп Свірыдавіч. Ой, ліха! Гэта катаржная Хімка ўзяла яго да самавара дый не прынесла! Проня. Ды скіньце зараз жа гэты драны халат! Пракоп Свірыдавіч. Халат, як халат, ён сваю службу адслужыў! Проня. І гэтага для дачкі не хочаце зрабіць?! Пракоп Свірыдавіч. Ды іду ўжо, іду... Проня(да Хімкі). А ты чаго стаіш? Кадзі! Хімка. Ды і так ужо накадзіла, што ўсе чэрці паўцякалі б з хаты, калі б былі! Проня. Кадзі! Кадзі! Хімка. Кхі-кхі! Цур яму, аж у горле душыць! (Пайшла на кухню).
Выхад ХІ
Проня сама.
Проня(з адчаем). Госпадзі, ці ўсё ў мяне на сваім месцы? Ці па-моднаму? Ой, ма-мачкі, брансалета забыла надзець! (Бяжыць да шуфляды і надзявае). Ці шаль ці мантылью? Не ведаю, што мне больш да твару?.. Або, можа, і тое і другое? Так! Няхай ба-чыць! А кніжкі і няма! Калі трэба, то як на злосць! Напэўна, зноў знесла гэтая катаржная Хімка на кухню, каб пірагі на лісткі саджаць! Вось, дзякуй Богу, знайшла нейкі кавалак... Усё адно! Ух, Госпадзі, як у мяне сэрца калоціцца. Ажно букет на грудзях скача!.. (За-думваецца, пазіраючы ў люстэрка). Як бы яго прыняць: ці ходзячы, ці стоячы, ці седзячы? Не, лепей лежачы, як і наша мадама ў панцыёне прымала свайго любага. (Бярэ кніжку і кладзецца на канапу). Гэй, Хімка, прасі! Хімка. Чаго прасіць? Проня. Паніча кліч! Хімка. Так бы й казалі! (Пайшла).
Выхад ХІІ
Голахвосты і Проня.
Голахвосты(уваходзіць манерна; у капелюшы, пальчатках і з палачкай; часта паці-рае рукі). Чэсць імею, за вялікае шчасце, адрыкамендавацца ў собственным вашым доме! Проня маўчыць.
Нікаво нету! Не, Проня Пракопаўна тут! (Адкашліваецца). Мой найніжэйшы паклон таму, хто ў гэтым даму, а ўпярод усяго вам, Проня Пракопаўна! (Да сябе). Што яна, ці не спіць часам? (Адкашліваецца гучней). Гару, палаю ад шчасця і такога ўсяго, любая мам-зеля, што віджу вас на собствіннай падлозе... Проня(узняўшы вочы). Ах, гэта вы? Банджур! А я так зачыталася! Мерсі, што прыйшлі... Маманька, папанька, пан Галахвастаў прыйшол, пажалуйце! Голахвосты. Вы ж міне адрыкамендуйце, пажалуста! Проня. А як жа!
Выхад ХІІІ
Тыя ж, старыя Сяркі і Хімка.
Сярчыха ў смешным чэпчыку і хустцы, Сярко ў доўгім сурдуце і вялікай хустцы на шыі, уваходзяць і нізка кланяюцца.
Проня. Рыкамендую вам маго харошага знакомага. Голахвосты(кланяецца з прыстукам). Свірыд Пятровіч Галахвастаў з собственнай персонай. Дазвольце да ручкі? (Цалуе). Яўдакія Піліпаўна. Вельмі рады! Вас так ужо хвалілі дачка наша, Проня Пракопаў-на... Вельмі рады, просім! Голахвосты. Проня Пракопаўна па анёльскай дабрыні, так і панімаем, мерсі! (Да Пракопа Свірыдавіча). Чэсць імею рыкамендаваць сябе: Свірыд Пятровіч Галахвастаў! Пракоп Свірыдавіч. Вельмі, вельмі рады, што бачу разумнага чалавека; разум- нага паслухаць – вялікая ўцеха! (Тройчы цалуе). Вельмі рады! Просім, сядайце! Проня(манерна). Вось крэсла; прашу, мусью!
Усе садзяцца; Голахвосты – на крэсле каля яе справа; злева на табурэтках – старыя Сяркі. Хімка выглядвае з кухні; некаторы час – ціха.
Пракоп Свірыдавіч. Дазвольце запытаць: вы сынок нябожчыка Пятра Голахвос-тага, што трымаў цылюрню за Канаваю? Проня. Вы, папанька, няведама што кажаце: іхня хвамілія Галахвастаў, а вы како-гась хваста прыплялі! Голахвосты. Да, мая хвамілія натыральна – Галахвастаў, а то неабразованае мужыччо каверкаець. Проня. Разумеецца. Яўдакія Піліпаўна(да старога). Бач, я казала, што не той! А які разумны! Пракоп Свірыдавіч. Выбачайце, дабрадзей, мы людзі простыя, што чулі... Дык вы, значыць, не яго, не цылюрніка, сынок? Голахвосты(сумеўшыся). То есць па натурэ, значыць, па целу, як водзіцца; але па душэ, па абразованасці, дак мы ўжо не тая хворма... Проня. А як жа, абразованый чалавек: хіба-разве можна яго раўняць да прастаты? Яўдакія Піліпаўна. Дзе там! Пракоп Свірыдавіч. Так-так...
Нейкую хвіліну ціха.
Хімка(ад дзвярэй). Можа, ужо падаваць віно і шклянкі? Проня(ажно ўсхопліваецца). Пайшла!
Пракоп Свірыдавіч дакорліва ківае галавою, а старая – рукою.
Пракоп Свірыдавіч. Гм-гм... дык вы ўжо цылюрні не трымаеце? Проня. Я ўжо раз вам казала: паліхмахцерская, а вы ўсё-такі цылюрня, цылюрня! Яўдакія Піліпаўна(ківае яму дакорліва). І як – так!.. Пракоп Свірыдавіч. Яй-Богу, забыў... старая ўжо памяць... Голахвосты. Нічаво... ета трапляецца, па прастаце, значыць. Я, відзіце лі, зані-маюсь кахвюрамі і камерцыяй разнаю. У міне етага дарагога далікатнага тавару – вазамі: пудры, лямбрá, дзікалоны, брыльянціны! Яўдакія Піліпаўна. І брыльянты?! Госпадзі! Пракоп Свірыдавіч. Я думаю, такі тавар і грошай бярэ – страх! Проня. Разумеецца, не ваш: вяроўкі ды цвікі обо сярнічкі! Яўдакія Піліпаўна. Э, вы, дачка, так не кажыце, і на гэтым тавары добры заробак. Проня. Пхе! Голахвосты. Нашчот дзенег, далажу вам, дак іх на етат далікатны тавар ідзёць страх! То есць што ні дзень – сіла! Ну, дак, дзякуй Богу, у міне етай дзяньгі нявывадна: цэлы Хрэшчацік мне вінен. Міне ўжо не раз гаварылі мае прыяцелі: ахвіцэра, мітраполі-чыя басы, маркелы... што, чаво, маўляў, не закупіш ты магазінаў на Хрэшчаціку? Дак я ім: на чорта міне той клопат? У міне есць благародны матэрыял, дак пушчай і другія таргу-юць! Яўдакія Піліпаўна(да Пракопа Свірыдавіча). Вось багаты! Пракоп Свірыдавіч(да яе). Праўда. Проня. Вы очынна добрыя. Голахвосты. Мерсі! Натыральна, у каждым абхаждзеніі глаўная хворма – вучо-насць, патаму ежалі чалавек вучоны, дак яму ўжо свет перамяняецца; тагды, прымерам, што Хімцы будзе белае, то яму – рабое, што Хімцы будзе цаца, то яму...пардон! Вы міня. Проня Пракопаўна, панімаеце? Проня. Разумеецца, што разумны чалавек зусім інчае; вот і міне цяпер усё іначэ здаёцца, бо я не дарма ў панцыёне вучылася! Яўдакія Піліпаўна. О, то праўда, што вучыліся: не шкадавалі кошту; усякія моды ведаюць! Якія ў іх плацці, шалі, спадніцы... якіх кветак паназаводзілі... Проня. Маманька! Голахвосты. О, Проня Пракопаўна мае скус! Ежалі кагда чалавек падымаецца розумам угору вышэй лаўрскай званіцы ды гляне аттудава на людзей, то яны яму зда-юцца-кажуцца такімі маленькімі, як пацукі, пардон, крысы! Дазвольце цыгарэту? Яўдакія Піліпаўна. Курыце на здароўе! (Да старога). Ну і разумны ж! Пракоп Свірыдавіч. Аж страшна! Голахвосты(да Сярка). Ня ўгодна лі? Пракоп Свірыдавіч. Дзякуй, я не ўжываю; вось нюхаць – то іншая справа, аж нос свярбіць... Ну ды й табака ў нашага дзячка, скажу вам, і чорт яго ведае, што ён туды кла-дзе? Ну, цэлы дзень ходзіш ды нюхаеш... Проня(да бацькі). Ды годзе ўжо пра табаку! (Да Голахвостага). Дазвольце і мне цыгарэтку! Пракоп Свірыдавіч. Яны кураць?
Яўдакія Піліпаўна ажно рукамі пляснула.
Голахвосты(падае). Пардон, нету лі інагда тут агню, бо я свой забыў! Проня(кліча). Хімка, Хімка! Падай агню! Пракоп Свірыдавіч. Агню!
Хімка ўваходзіць з поўнай накрыўкай жару.
Проня. Ты б яшчэ жмут саломы прыпёрла! Мама, дайце сярнічкі! Хімка. Так і казалі б, а то „агню”...
Яўдакія Піліпаўна пачынае шукаць.
Голахвосты. Не безпакойцесь, пардон, я з етай самай накрыўкі закуру. (З выхіля-самі ідзе ў сярэднія дзверы ўслед за Хімкай).
Выхад ХІV
Тыя ж без Голахвостага.
Проня. Што вы мяне сароміце? Што вы тут наплялі – тры мяшкі грачанай воўны! Яўдакія Піліпаўна. Ды я ж маўчала... Проня. Ну, вы яшчэ так-сяк, а бацька і цылюрню, і хваста, і дзяка, і табаку ўпёр! Пракоп Свірыдавіч. Ды я ўжо і не ведаю, як з вучонымі... Проня. Ідзіце, прасю вас, адсель абое, бо перашкодзіце яшчэ мне прэдлажэніе рабіць. Пракоп Свірыдавіч. Цікава ж паслухаць, як гэта вучоныя... Яўдакія Піліпаўна. Можа, хоць дзверы адчыніць? Проня. Ды ідзіце, ідзіце, кажу... вот наказаніе! Пракоп Свірыдавіч. Хадзем, гэта, бач, у іх па-моднаму! Яўдакія Піліпаўна. Па-моднаму ж!
Выходзяць да пакоя; але ўсю наступную сцэну вызіраюць з-за дзвярэй, падслухоўваючы, а Хімка падслухвае з кухні.
Выхад ХV
Проня і Голахвосты.
Голахвосты (з цыгаркаю). Ізвольце! Закурывайце!
Проня закурвае, Голахвосты курыць і азіраецца.
Проня. Ваша цыгарэта шкварчыць Голахвосты. Ета ў грудзі маёй-с! Проня. Чаго? Голахвосты. Ад любві! Проня. Ах, што вы! Голахвосты. То есць тут унутрэ ў міне такая страміцельнасць да вас, Проня Пра-копаўна, што хоць скрозь агонь гатовы прайціць! Проня(убок). Пачынаецца, пачынаецца! (Да Голахвостага). Ах, ета вы кавалерскія надсмешкі... Можэт, па каму другому: у вас столька барышань... Голахвосты. Ета вы пушчаеце крытыку; я сваей душы, Проня Пракопаўна, не пакі-ну ліш бы гдзе. Разве-хіба там, гдзе ваша душа, - і большэ ў нікатораму месце. Проня. А вы знаеце ўжо, якая мая душа? Голахвосты. Ах, Проня Пракопаўна, не рвіце міне, як буклю! Патаму, відзіце, какой я пагіблы есць чалавек. Проня. Чаго ж пагіблы? Голахвосты. Патаму, што здзесь у міне (паказвае на сэрца) такое смярцельнае васпаленіе завялося, што аж шыпіць! Проня. Кагда б можна было заглянуць вам у сэрца. Голахвосты. То вы б там убачылі, што залатымі славянскімі літарамі напісана: Проня Пракопаўна Сяркова. Ах, но ежалі б залаты ключ ад вашага сэрца ды ляжаў у маёй душы ў кішэні, то быў бы я шчасліў! Я б кожынну мінуту адмыкаў ваша сэрца і глядзеў бы; не мыўся б, не памадзіўся б, не піў, дажэ не курыў бы па тры дні, а ўсё б глядзеў! Проня. Ах, еслі б гэта было праўдай! (Убок). Чаго ён на калені не стае? Голахвосты. Ды няхай міне алад’ябль скорчыць, кагда, значыць, брошу! (Убок). Ну, смялей! (Стае на калені). У грудзі маей – Візувій так і клекаціць! Рашайце судзьбу маю няшчасную: прашу вас руку і сэрца! Проня. Ой, мамачка! Я так стрывожана... так случылась неспадзявана... я... я... вас, вы знаеце... ці вы мяне не падманваеце, ці любіце? Я яшчэ маладая... не знаюся ў гэтым дзеле... Голахвосты. Вы не верыце? Дак знайце ж, што я рышыцельна нікога не любіў, не люблю, і не буду любіць, акрамя вас! Без вас міне не жыць на свеце. Да еслі б я любіў так Брацкую ікону, то міня б анёлы ўзялі жывым на неба! Проня. Так дужа любіце? (Нахіляецца да яго). Голахвосты. То есць гавару вам – кіпень! Проня. Ой, страшна! Голахвосты. Не безпакойцеся... абхаждзеніе панімаю... Проня. І я вас дужа люблю! Душка мой! (Падае руку і цалуе яго). Я сагласна... быць вашаю палавінаю. Вот толька спрасіце благаславенія... Папанька, маманька!
Голахвосты хоча ўстаць, але Проня затрымлівае яго.
Не, стойце!
Выхад ХVІ
Проня, Голахвосты, старыя Сяркі і Хімка.
Старыя Сяркі радыя і здзіўленыя, важна ўваходзяць. Хімка таксама высоўваецца з кухні з пляшкай і шклянкамі.
Проня. Свірыд Пятровіч Галахвастаў дзелает міне прэдлажэніе. Голахвосты. Пракоп Свірыдавіч, і вы, Яўдакія Піліпаўна! Я перагаварыў з вашаю разумнаю дачкою Проняю Пракопаўнаю пра адну секрэтную вешч. Я скорапасціжна хачу ажаніцца з імі, і яны сагласныя. Цяпер я прашу у радзіцелеў, ці здзелаюць яны чэсць па-благаславіць, значыць, ета самае прэдпрыяціе? Пракоп Свірыдавіч. Калі мая дачка, Проня Пракопаўна, так хочуць, то нам, ста-рым, нечага пярэчыць. Яўдакія Піліпаўна. Ага, нечага пярэчыць. Я ж кажу, нечага пярэчыць. Пракоп Свірыдавіч. Толькі, толькі... Голахвосты. Што? Можэт, я не ндраўлюсь? Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. Баронь Божа! Ці ж можна? Ці ж можна? Мы лепшага жаніха, чым вы, Свірыд Пятровіч, і не жадаем для Проні. Голахвосты. Ежалі што так, дак кланяюся вам нізка за вашы слава. Мерсі! (Цалуецца тройчы са старым і старою). Пра другія вешчы дазвольце мне сватоў прыслаць перагаварыць.
Хімка спрабуе ўвайсці з віном, але яе не пускаюць.
Пракоп Свірыдавіч. Хоць і сягоння! Я сваёй дачцэ не вораг, што ў мяне ў скрыні, то ўсё Проніна. Яўдакія Піліпаўна. Усё, усё: ажно чатыры шаўковыя сукенкі, вельмі дарагія, - па тры рублі за аршын сама плаціла; пяць пар чаравікаў на такіх высокіх абцасах! Проня. Годзе вам, мама! Яўдакія Піліпаўна. Што праўда – тое не грэх. Голахвосты(ціха). Аднак, пакуль толькі адны абцасы... (Гучна). Прыдбалі вы сва-ёй дачцэ, верна, і нешта палуччэ абцасаў ад чаравікаў? Яўдакія Піліпаўна. Ды чаго толькі ў нашай дачкі няма! Аднаго золата накупілі... Голахвосты. А-а! Проня. Годзе вам, мама, ахвота расказваць. Пракоп Свірыдавіч. Па мне, хоць і да заручын, за мною дзела не стане. Толькі, мабыць, у нашай Проні і залатога пярсцёнка няма. Яны яшчэ маладзенькія, аб гэтым не думалі... Яўдакія Піліпаўна. Як гэта няма? Яшчэ ў пазамінулым годзе купіла! Пракоп Свірыдавіч. Калі ёсць пярсцёнкі, то памяняйцеся імі, дзеці; няхай мы, старыя, на старасці гадоў пацешымся вамі. Голахвосты. Ці разве нільзя, каб вяселле хутчэй? Бо я, здаёцца-кажацца, умру, как прыйдзёцца ждаць долга. Проня. І я б хацела, каб хутчэй. Пракоп Свірыдавіч. Маладыя! Ну, што ж, можна і на гэтым тыдні, - як думаеш, старая? Яўдакія Піліпаўна. Па мне... (Дастае пярсцёнак). У мяне ўсё гатова.
Проня надзела пярсцёнак на руку і мяняецца з Голахвостым.
Яўдакія Піліпаўна. Зараз і пацалавацца можна, так водзіцца!
Маладыя цалуюцца.
Пракоп Свірыдавіч. Сядайце ж, дзеці, радком, а мы на вас палюбуемся ладком.
Усе садзяцца. Паўза.
Хімка(выбягае з пляшкаю, заторкваючы яе пальцам, пена так і пырскае). Ай, ай! Гвалт! Я адторквала яе, катаржную, адторквала, не бярэ; і зубамі цягнула, і на самавары грэла... а яно як лусне, так і пацякло! Пракоп Свірыдавіч. Прапала пяць рублёў!
Нямая карціна. Завеса.
Дзея трэцяя Пакой Лымарыхі зсярэдзіны; вельмі простая абстаноўка. Прама – уваходныя дзверы; справа – дзверы на кухню.
Выхад І
Голахвосты сам.
Голахвосты(уваходзіць, трохі збянтэжаны). Дык гэта і ёсць хата Секліты? Проста, вельмі проста; і хто б падумаў, што ў такім гноі ляжыць брыльянт? (Зазірае ў пакой). Ад-нак, нікога няма... Ці не павярнуць мне аглоблі назад? Яй-Богу, страшна, каб з вялікага розуму не ўстроіў сабе штукі! Не, луччэ, ва ўсякім разе, хоць на хвіліну пабачыцца, адвес-ці вочы; ежалі яна чула штосьці, то можна адбрахацца; а ежалі не чула, супакоіць хоць на два дні, каб і не дапытвалася... Рэзонт, Свірыд Пятровіч, рэзонт. Да і на Галю хоць разок гляну... Ох, толькі ох, да і толькі! (Закурвае цыгарку). Аднак, магу сказаць, што міне хвар-туніць: куды там – Проня аж пішчыць за мяне; старыя Сяркі не ведаюць, дзе і пасадзіць зяця; баяўся габрэя – дык не толькі ўламаў, а і яшчэ абадраў: заказаў храчную пару, цэп-ку купіў, заўтра і вянчанне... Вось толькі Секліту абвесці курыным зубам, каб супакоілася, дый гуляй! (Ходзіць па хаце, пацірае рукі, прытанцоўвае і пасвіствае).
Выхад ІІ
Голахвосты і Секліта.
Секліта(уваходзіць з кошыкам). Хто тут улез у хату? А, гэта вы! Як вас велічаць? Голахвосты. Я Свірыд Пятровіч! Добрага здароўя вам у вашай хаце! Віншую вас з сягонняшнім днём! Секліта. А я ўжо і сама хацела шукаць вас па Падолу, думала, што выпусціла з рук, што так і ўцяклі! Голахвосты. Плоха дзелалі, што так думалі! Я ўжо вам казаў, што я свой брат, просты, а свой брат не збрэша. Секліта. Сядайце ж, калі ласка, дый пабалакаем, калі зайшлі з добрым намерам.
Сядаюць.
Голахвосты. З добрым, з добрым, пушчай на маю галаву столькі тысяч... колькі ў мяне ліха на думцы! Секліта. Ды дай Божа! Толькі такія панічы часта дураць! Голахвосты. Ой, Секліта Піліпаўна, Секліта Піліпаўна! Ці разве ад Бога не грэх, што вы і дагэтуль мне не верыце! Ці ж я вам мала бажыўся? Мала прысягаўся? Секліта. Ды так, так! Голахвосты. Вот вы тагда Бог знае што ўзялі ў галаву, а я з дзявіцаю яшчэ і не абзнакоміўся як след, не то што; распытваў толькі пра вас, ці можна прыходзіць? Секліта. Вы лепш памаўчыце: бачыла я, як вы распытвалі! Голахвосты. Вот пускай я лусну, хай з етага места не сыйду (адсоўваецца), калі я не хацеў распытаць дарогу да вас, каб дазволілі хадзіць, пазнакоміцца... Вось я вас і прасю, дазвольце мне да вас прыходзіць, ды не цурайцеся мяне... Секліта. Што ж... Хадзіце, будзем рады... Толькі я яшчэ добра і не ведаю: кажаце... радня Свінарэнкаў... ці не сын вы нябожчыка цылюрніка Галахвостага? Голахвосты. Ды сын жа... толька, канешна, абразованы, розумам выйшаў на ўвесь Падол! Секліта. Скажыце! Я ведала нябожчыка. О, у яго вадзілася капейчына, калі не растрынькалі! Голахвосты. Я не з тых, Секліта Піліпаўна, што растрынькваюць. Разумны чала-век, ды пры дастатках, як махне, дак у яго й з мёртвага жывое робіцца. Цяпер у мяне і палікмахцерская, і камерцыя ўсякая, і пазычаю ўсім: увесь Хрэшчацік у мяне вось тут! (Паказвае кулак). Секліта. Дык вось вы якія! Куды ж нам да вас? Голахвосты. Ну што ж, што я розумам і багатствам узняўся за хмары; але душа ў мяне простая, да простай і ліпне! А ваша Галя... гэта ж краса на ўвесь Кіеў! Секліта. Маю Галю не грэх і мацеры пахваліць; маёй Галі не да каго і раўняць, хіба да зор на небе! За ёю жаніхоў – была б ахвота! Голахвосты. Так, так... а дзе, уласна, яна? Секліта. На базары яшчэ; неўзабаве будзе. Голахвосты(нацягвае пальчатку). Шкада, што не пабачу! Секліта. Куды ж гэта вы? Ну, як у полі вецер! Голахвосты. Звіняйце, Секліта Піліпаўна, на гэты раз. Я на хвіліну толькі заскочыў, а то ў мяне дзялы, аж пішчаць: цылюрню на Хрэшчаціку будую... рабочыя чакаюць! Секліта. Я вас са сваіх імянін не адпушчу... Голахвосты. Няўжо сягоння вашы імяніны? Вось Бог напуцíў! (Убок). Гэта, аднак, кепска: сюды начэшацца гасцей... (Да Секліты). Віншую ж вас са святымі вашымі імяніна-мі!(Цалуе). Дай Божа вам шчасця і здароўя і чаго толькі пажадаеце! (Зноў цалуе). Секліта. Ды годзе ўжо, годзе! Вось цалуецца! (Убок). Але ж і гарны гэты чортаў паніч! Як мёд з макам, аж губы зліпаюцца! Голахвосты. Дак цяпер ужо звіняйце... А вот пасля нядзелі мне будзець кагда, дак дазвольце заходзіць да вас хоць кожны дзень: вы мяне добра ўзнаеце, я – вас; з дзевуш-кай абзнакомімся, а тагда ўжо, як Бог благаславіць... Секліта. Заходзьце, заходзьце, просім... Голахвосты(устае). Ну, а на гэты раз бывайце. Секліта. Ды як жа? Каб я вас пусціла, не пачаставаўшы запяканкаю, пірагамі? Голахвосты. Некагда... (Пра сябе). Впрочэм, запяканка і пірагі... (Уголас). Ну, раз-ве адну чарку можна. Секліта. Як жа, як жа! Гэта ж такая запяканка! Вы такой, дарма што багатыя, зроду не пілі! Вось я зараз! (Пайшла).
ВыхадІІІ
Голахвосты сам.
Голахвосты. Аднак, трэба чыркнуць чарачку-другую дый цікаць, патаму сюды на-лезе ўсякай свіноты, яшчэ пачнуць языкі часаць... Не, не, нядобра! Хоць і дасадна, што Галі не бачыў; ну, ды яе мы нагонім пасля... кагда б толькі вяселле адбыць, а там - хоць галаву сваю пакладу, а ух, піпачка, лялечка мая!
Выхад ІV
Голахвосты і Галя.
Галя(уваходзіць, захутаная ў хустку). Підора! Забяры там яблыкі! Ой, хто гэта? Голахвосты. Гэта я, кралечка! Добры дзень, мая зязюлечка! Галя. Гэта вы? Голахвосты. Уласнаю персонаю. Не вытрымаў, бо разагрэўся, як канфорка, мая шчотачка! (Бярэ за руку). Галя. Ой, лішанька! Ідзіце, калі ласка, пакуль маці няма; як застукаюць, дык зноў такое будзе!.. Голахвосты. Якім сортам? Ды ваша маці мне слова дала... Галя(вырываючы руку). Так я і паверыла! Голахвосты. Ды не вырывайцеся вы, бо ў мяне ажно пячонкі рвуцца! Галя(вырываецца). Пусціце ж! (І выбягае).
Выхад V
Голахвосты сам.
Голахвосты. Выслізнула... Гібкая, як лазіначка, вёрткая, нібы вуж! Але ж і ягадка! Як пабачыў яе, ну, проста ўсё ў галаве закруцілася! Усяго толькі ў руках яе патрымаеш, дак робіцца ў цябе ўнутры, як у самавары, аж гудзе! Ну, і дзяўчына! Ды за такую дзяўчы-ну, далажу вам, можна ўсяго сябе абгаліць начыста і пайсці па Хрэшчаціку такім хвасонам... Яй-Богу, можна нават па марозу! Не вытрымаю, трэба яе дачакацца, хоць раз яшчэ глянуць!
Выхад VІ
Голахвосты і Секліта.
Секліта(з гаршчочкам і пляшкаю). Ну, спачатку паспрабуйце маёй настоечкі на арэхавым лісці ды вось гэтымі піражкамі з мясам закусіце... Голахвосты. Пачастуйцеся ж і самі! Секліта. Дык пашлі вам Божа, чаго вы жадаеце, а маёй Галі, долю шчаслівую! (П’е і зноў налівае). Голахвосты. Дай Божа! Віншую вас з імянінамі! (П’е). А-а! Вось гэта гарэлка дык гарэлка! Нібы агнём па жылах пайшла! Ды і піражкі да таго, дай вам Божа здароўя! (Есць). Секліта. Пасля першай ніхто не закусвае; выпіце другую! (Налівае). Голахвосты. Э! Ды так жа я і не ўстану! (П’е). Секліта. То й добра; госцем дарагім будзеце! Голахвосты. Ды я вельмі б рады; у вас так, знаеце, па душэ... Толькі там мяне... Ды трошкі можна... (Глядзіць у акно). Вунь і Галя. Секліта(стукае ў акно). А хадзі сюды! Дзе ты там, у аспіда, цягаешся? Голахвосты. Па гаспадарству, пэўна, бегае? Секліта. О, яна ў мяне старанная!
Выхад VІІ
Тыя ж і Галя.
Секліта. Дзе ты там бавішся? Галя. Забегла да суседкі Лукер’і: посуд папрасіла. Голахвосты. Добры дзень, добрага здароўіца! Уся душа мая страпянулася, как зачуў я ваш анёльскі галасок, нібыта дыскантаў найлепшых у канцэрце!.. Галя(падае руку). Вы смеяцеся... Голахвосты. Яй-Богу, і на думцы не было: я, Галіна Іванаўна, з чэсным намярэн-нем прыйшоў. Галя. Я не ведаю, пра што вы. Секліта. Бач ты яе, нібы і не ведае, нібыта і не рада! А сама і не апамятаецца! Шчасце тваё, што ўсё так склалася, а то б было табе! Галя. Мама, хіба я ў чым вінна? Секліта. Ды годзе, годзе! Нечага мне туман напускаць, вочы адводзіць. На вось гаршчочак дый пачастуй варэнухай дарагога госця. Пагаварыце любенька, а я сама за посудам збегаю! (Выходзіць). Выхад VІІІ
Галя і Голахвосты.
Галя налівае варэнухі.
Голахвосты. Чаго ты мяне цураешся, мая рыбачка, хіба-разве я табе не любы? Галя(падае чарку). Я вас баюся... Што гэта вы надумалі, чаго вы мяне чапляеце? Голахвосты. Надумаў, мая цыпачка, хоць кішкі сабе выматаць, а цябе здабыць, патаму ўлюбён, як вар кіплю... Галя. Я вам не пара... Вы б лепш не засланялі мне святло... зараз прамяняеце на якую-небудзь панну! Голахвосты(выпіўшы). З ручак тваіх саладзей за мёд і канахветы! (Бярэ за руку і хоча абняць). Галя. Пусціце! Голахвосты. Каб я цябе прамяняў? Ні за якія грошы! Так бы й задушыў! (Абдымае). Галя(вырываючыся). Ой, што вы?
Выхад ІХ
Тыя ж і Секліта.
Секліта. А! Дамовіліся, значыць... Ну, і памагай вам Бог! Голахвосты(убок). Зноў спаймала! Яна, здаецца, за дзвярыма падслухоўвала! Галя(са слязьмі). Я нічога, мама, гэта ён прычапіўся! Секліта. Ды годзе ўжо, годзе, зараз ужо можна... Вось прыгатуй толькі пачастунак, а то ўжо кумы ідуць... (Да Голахвостага). А вас цяпер ужо не адпушчу з хаты ад пачосткі, як вы сабе хочаце! Голахвосты. Ды я б рады, Секліта Піліпаўна, нават і начаваць, калі б не... (Убок). Папаўся жучку ў ручку.
Выхад Х
Тыя ж, кума Марта
У хату ўваходзяць Марта апранутыя па-святочнаму.
Марта. Добры дзень вам, Секліта Піліпаўна! З днём вашага анёла віншуем вас! Дай вам Божа, чаго вы толькі пажадаеце сабе з неба, а вашай дачцэ пашлі Божа добрага жаніха!
Цалуюцца.
Секліта. Сядайце ж, каб сваты ў мяне сядзелі; можа, вашымі малітвамі... Голахвосты(убок). Впрочэм, начхаць: неяк тое будзе! (Да мяшчанак). Ну й набралася ж вас поўная хата: знаеце, дзе ракі зімуюць! Марта. А вы, паніч, хіба не знаеце? Голахвосты. Зубы з’еў! Марта. Не чапайце нас, бо як прычэпімся ўсе, то змушаны будзеце ставіць нам магарыча! Голахвосты. А чапляйце мяне, я очынна люблю, калі мяне маладзіцы чапляюць... але толькі маладыя, чорнабровыя, такія, што толькі міргні... Марта. Хі-хіх-і! Зачапі яго! Секліта(да гасцей). Але чаго ж вы стаіце? Марта дапамажы расставіць сталы сярод хаты, каб нам прасторней было есці, балакаць і піць. Голахвосты. Давайце, я дапамагу! (Бяжыць і выносіць з Мартай сталы). Ды пава-рочвайся, Підора, так жвава, як я, а то ледзьве рухаешся... Марта. Ці ж за вамі ўгонішся?.. Голахвосты(ціха да Галі). Піпачка мая! Шчотачка, маленькая! Галя адыходзіць.
Секліта(да Галі). Што гэта ты, Галя, стаіш, як непрыкаяная? Засцілай сталы ды падавай пляшкі ды чаркі, а то мае кумачкі засумавалі. Голахвосты. Ой-ой! (Уздыхае). Як жа не засумаваць без чарачкі? Марта. З вамі засумуеш! Голахвосты. Значыць, магу знайсці забаўку? Марта. Ды адчапіцеся! (Штурхае локцем). Ха-ха-ха! Ну й паніч!
Марта і Галя ставяць на сталы ўсякія стравы, пляшкі і чаркі.
Секліта(бярэ пляшку). Вып’ем жа па чарцы за жывых і за памерлых! (Налівае і п’е). Каб жывым жыць і не паміраць, а памерлым, калі памерлі... (Махае рукою). Голахвосты. Каб не ўставалі! Марта Ой, дзе ж гэта бачана – так гаварыць! Ну і ну! Секліта. Глядзіце толькі вы, вялікаразумныя! Памерлыя ляжаць на цвінтары і ніко-му благога не робяць, а жывыя часам дужа, дужа шкодзяць! (П’е). Голахвосты. Па мне, вып’ем і за здароўе памерлых. Пашлі Божа з неба чаго нам трэба! Памерлым чарка, а нам – гарэлка! (П’е).
Секліта ходзіць вакол стала, налівае ўсім і сама п’е, частуе. На стол падаюць пірагі, стравы. Усе п’юць і ядуць.
Марта. Дай жа Божа гэта свята справіць, і наступнага года дачакацца! Каб мы дачакаліся ў добрым здароўі і на той год піць; а я ўжо забегла да суседа дый хілінула чарку-другую... таму трошкі вясёлая! Секліта. Ну і добра! На здароўіца! Голахвосты(налівае сабе зноў). А адкуль ты? – З Ромна! – А білет есць? – Няма. – У турму. шэльму! (Марце). Дазвольце з маіх рук! Марта. Мы з вамі яшчэ не пакуміліся! Голахвосты. Ну, дык пакуміцца не штука! Секліта. Сядайце ж, кумка, да гурту! Марта. Э, дзе ўжо тут сядзець! Мне скакаць хочацца, так весела! Усе. Ну, дык і скачы! Голахвосты. Валяйце, без хвасону! Марта(прыпявае). Уберуся, молодая, в новенькі сап’янці, Та винесу я бублички на базар уранці. Ой бублики гаряченькі, ой бублики свіжі, З таком, з маком і з яйцями, ще й смачні до їжі! Голахвосты. Слаўна! (Зноў выпівае чарку). Эх-х! (Прытопвае) Марта. А до моїх до бубликів кавалери-паничі І моргають брівоньками й зазирають, мов сичі! Сюди, сюди, до бубличків великого смаку, Ой паничі, з маком, таком, попичі, й без таку. Голахвосты(прытанцоўвае). Ой, не бійся, пригорнися – з таком, серце, з таком! Секліта. Вот люблю за вясёлы характар! Вот люблю! (З чаркаю).
Выхад ХІ
Тыя ж .
Секліта Дивиться, чоловіки, Які в мене черевики! Це ж мені панотець покупив, Щоб хороший молодець полюбив! А панчохи паніматка дала, Чоб я гарна молодичка була! Голахвосты(распальваючыся). У-х! Валяй без тытула! Стрыжы! (Скідвае пінжак і ідзе ў скокі). Голахвосты і Марта(разам). Гоп, чуки! Чуки, чуки! Гарні в мене черевики! Бо я панського роду, Не ходила боса зроду! Секліта. Полюбив мене дяк! Чорти батька зна як! Купив мені черевики, Закаблучки не так! Голахвосты. Черевички невеличкі, За цілого п’ятака, А щоб же ти, молоденька, Вибивала тропака! Голахвосты і Марта(разам). Гоп, гоп! Чуки, чуки! Гарні в мене черевики! Бо я панського роду, Не ходила боса зроду.
Скачуць.
Марта. Ну і лоўка скачуць! А паніч, чортаў сын! Слаўна! Ух! Цур яму, стамілася! Я гэта з імянін іду... так ужо частавалі і ласавалі, што Божа ты мой! Бягу да вас дый падскокваю. А тут, чую, спевы: наце ж і мой гляк на ваш квас! Секліта. Дзякую, што згадала мяне, старэнькую куму! Голахвосты. І гэта кума? Ды вашымі кумамі можна Дняпро загаціць І Чартарый закідаць! Яй-Богу, праўда! Секліта. А каб вам язык адсох, не казаўшы благога слова! Голахвосты. Ды хай адсохне, чорт яго бяры! Марта. Ну й шустры ж хлопец!(да Секліты). Дзе вы такога адкапалі? Секліта. Гм-гм! Не скажу! Няхай вам завідна будзе.
Голахвосты частуецца і перасміхваецца з мяшчанкамі.
Выхад ХІІ
Тыя ж і Сцяпан.
Сцяпан(да Секліты). Віншую вас са святымі вашымі імянінамі! Дай вам Божа ўсякага шчасця і дабрабыту! (Цалуе руку). Секліта. Дзякуй, што не забыў! Сцяпан. Ды як жа нам забыць? Секліта. І-і, зараз такі свет настаў! (Адыйшла). Сцяпан(пакланіўся ўсім і ціха да Галі). Добры дзень, Галіна Іванаўна! Галя. Добры дзень! (Падае руку). Сцяпан(зыркнуўшы на Голахвостага). Чаго гэты лайдак тут? Галя. Гэта, Сцяпан, гора маё! Сцяпан. Як? Што такое? Галя. Ды як быццам, сватае мяне, а мне хоць у ваду! Сцяпан. А маці што? Галя. У тым жа і гора, што маці за яго: багаты... Сцяпан. Які ён багаты? Шарлатан! Яго тут Ёська-габрэй хацеў у турму пасадзіць. Галя(узрадваўшыся). О, няўжо? А ён тут туману напускае. Сцяпан. Ды я зараз так яго агрэю, што ачмурэлым выскачыць! Галя. Богам прашу: не чапай яго тут! Хіба не ведаеш маці? Яна ж не паверыць, яшчэ і цябе выганіць з хаты!
Выхад ХІІІ
Тыя ж і Меронія.
Меронія(уся ў чорным, захутана ў чорную хустку па-манаску). Віншую вас з імяні-намі, з анёлам! (Азірнуўшыся навокал). Ой, як у вас весела! Ой спакуса мая! (Нешта шэпча). Голахвосты(да Марты). А ета хто? Манашка? Марта. Ды гэта яна звонку толькі! Голахвосты. Значыць, банджур, каманву, мерсі! Марта. А гэта па-якому? Секліта(устае). Сядайце ж, сядайце! Дарагой госцяй будзеце! Меронія. Ой, баюся грэху! Голахвосты. Грэх у мех, спасенне ў торбу! Меронія. Ой, тут яшчэ спакусіцель! Прыграшэнне маё! Секліта(падносіць чарку). Выпіце, кумка, грэху пазбудзецеся. Меронія(бярэ чарку). Ой, горачка! Ой, грэх мой! Што ж гэта будзе, калі даведаюц-ца пячэрскія пра сіе грахоўнае зборышча? Секліта. Хто там даведаецца? Тут усе свае! Піце, не шапчыце ж так доўга над чаркаю, бо чарцы не церпіцца: хоча ў другія рукі! Марта. Ды пі да мяне. Меронія. Ой, не вытрымаю! Кумы спакушаюць, як тыя чарты! Прасці і спасі Божа! (П’е). Голахвосты(усхопліваецца). Ой черничко ж моя, Шепетушко моя, Дай з тобою покручуся, Коли ласка твоя!
Абдымае і круціць яе.
Меронія. Ой-ой! Ізыдзі, сатана!
Голахвосты цалуе яе.
Ой, прапала я! Акі геена вогненная... Хоць у Пячэрск не вяртайся! (Выцірае губы). Марта.Ха-ха-ха! Ну, хіба не шыбенік гэты паніч?! Секліта. Як агонь! А гарны! Марта(да Секліты). Ды скажы хоць, хто гэта? Секліта(адводзіць Марту і таямніча). Я сягоння два святы спраўляю: імяніны і за-ручыны. Гэты прыгажун – Голахвосты, жаніх маёй Галі. Свавольная дзеўка злавіла такога жаніха, што мой нябожчык Лымар супраць яго – як свіння супраць каня. Марта. Гарны, гарны! Секліта. І багаты... Толькі, сэрданька кумка, не кажыце нікому, бо, можа, яшчэ з гэ-тага сватання вяселля не будзе. (Цалуецца і адыходзіць да гасцей). Марта(кліча Меронію ўбок). Ці ведаеш ты навіну? Гэты гарны паніч сягоння заручаецца з Галяю. Толькі нікому, нікому не кажы, барані Божа! Такі наказ! (Адыходзіць да ін-шых). Меронія(падыходзіць). Пабі мяне святы Хрэст, калі скажу! Пра што гэта яна вам шаптала? Марта(ціха). Гэты паніч сягоння заручаецца з Галяю, толькі нікому не кажы, каб ніхто не знаў, чуеш? Меронія. Ой, грэх! Ды буду маўчаць, буду маўчаць... Аднімі мне язык, святы Маўчала!
Адыходзяць і пачынаюць шаптаць іншым на вуха, тыя здзіўляюцца, паціскаюць плячыма.
Сцяпан(пачуўшы, пра што шэпчуцца). Не, і тут тое ж! Вытрымаць больш сіл няма... Таго і глядзі, што з кулакамі кінуся, лепей пайсці!(Уголас да Секліты).Бывайце, Секліта Піліпаўна! Секліта. Чаго гэта ты? Куды? Сцяпан. Ды там работа ёсць... Секліта. Ды пасядзі яшчэ: закусі, выпі! Сцяпан. У вас і без мяне багата: мы ўжо лішнімі будзем! Секліта. Ну, як знаеш...(Адыходзіць). Сцяпан(да сябе). Ну, ужо або выведу цябе на чыстую ваду, або галаву праламлю! (Хутка выходзіць).
Выхад ХІV
Тыя ж без Сцяпана.
Секліта. Што ж гэта мы сядзім, ціскаемся каля стала, нібыта авечкі?! Сядзем, кумы, на падлогу! Марта. Міронія! Давай дыван! Сцялі на падлогу і сталы тыя адсоўвай к чорту! Міронія сцеле дыван, Марта бярэ крэсла і ставіць пасярэдзіне.
Вы, святая імянінніца, сядайце пасярэдзіне на крэсла, а мы сядзем на пад-логу вакол вас.
Сядаюць, Секліта на крэсле.
Усе. Вы, імянінніца, наша красна сонейка, а мы вашы ясныя зоры. Голахвосты. А дзе ж мне, яснаму месяцу, прытуліцца? Марта. Э, такому месяцу не на небе месца. Голахвосты. Чаму? Прэпадобніцы не прымуць? Марта. Прэпадобніцы, можа, і прымуць, а вось святыя, тыя выганяць! Голахвосты. Дык сядайце ж хоць вы, Галя, каля мяне! Секліта. Сядай, сядай! Зараз ужо можна! Бачыце, якая парачка? Віншуйце: гэта жаніх і нявеста; Голахвосты пасватаў. Галя. Мама! Не рабіце гэтага... паслухайце, што я вам скажу... Секліта. Пасля! А зараз памаўчы. Голахвосты(убок). Што гэта яна, здурнела? Прыўсялюдна мяне аб’яўляець жаніхом! Вось табе і раз, даседзеўся! Цяпер пачнуць языкі часаць! Мяшчанкі(да Голахвостага). Бачыце, а вы маўчыце... Голахвосты(збянтэжыўшыся). Ды гэта яшчэ толькі так, між намі... разгавор быў... Кагда яшчэ судзіць Бог сватоў прыслаць... Секліта. Што там сватоў! Вось павелічайце іх, кумачкі мае, дый заручыны зап’ем. Праўда, гарная парачка? Голахвосты(убок). Вось узяла ў абцугі! Усе. Гарныя, гарныя, як агурочкі! Дай Божа здароўя! (Спяваюць). Де ж був селезень, де ж була вуточка? Селезень на ставку, а вуточка на млинку! А тепер вони в однім болоті, П’ють воду, їдять ряску по своїй охоті. Де ж був Свиридко, де ж була Галочка? Що Свиридко у батька, а Галочка у неньки! А тепер вони у одній світлиці, Їдять з медом пухкі книші й паляниці, П’ють вино й варенуху, обоє раденькі! Секліта. Кумы мае, любыя мае! Заспявайце мне, праслаўце мяне, сваю куму, Секліту Лымарыху! Усе(спяваюць). І лід тріщить, і комар пищить, А то кум до куми порося тащить. І кумочко, и голубочко! Звари мені порося, щоб і юшка була. І юшечка, і петрушечка! Кума моя, люба моя, моя душечка! Секліта. Ой, не спявайце, не рвіце мне сэрца, бо я ўжо плачу! (Выцірае слёзы). Вы мяне так расчулілі, так растрывожылі! Ой, бедная я сірата; цураецца мяне радня мая; ніхто з Сяркоў і ў хату не плюнуў праз таго бацяна Проню! Голахвосты(усхопліваецца, нібы абпечаны). Хіба Сяркі вам радня? Секліта. А як жа, сястра родная... А тая насатая – пляменніца! Голахвосты(убок). Вось уліп! Секліта. Як жа, багацеі, запанелі! На бедную радню ім цяпер начхаць! А ўсё праз гэтую дурнагаловую! Голахвосты(убок). Ну, прапаў цяпер, навекі прапаў! Секліта(плача). А са мной не толькі, як з цёткай, а горш, чым з найміткаю, ды яшчэ крычыць, што ад мяне гніліцамі тхне, гарэлкаю смярдзіць! Такая ў мяне пляменніца! (Усхліпвае). Голахвосты(убок). Што ж мне на свеце божым рабіць? Проста і не ведаю. Марта. Ды я б ёй, гэтай вашай Проні!.. Секліта. А як ты думаеш? Секліта Лымарыха ёй падаравала? Ого! Не на такую напала! (Упірае рукі ў бакі). Ды я той насаты панцыён так адманежыла, так вышустрыла на ўсе бакі, што яна ажно буркалы вылупіла! Плюнула паміж вачэй дый адцуралася: ні я, ні Галя і нагою да смерці там не будзем! Голахвосты(убок). Слава Богу, яны, значыць, у сварцы! Нібы занава на свет нарадзіўся, аж ад сэрца адлягло! Марта. І то – чыстая сава!Чапля! Голахвосты(падыходзіць). Жаба кіславокая! Секліта. А вы яе ведаеце? Голахвосты. Ды бачыў раз гэтую калоду! Секліта. Вось іменна! Каб яе курыца ўбрыкнула! Каб яе лунь ухапіў! Марта. Каб яе святая пятніца пакарала! Голахвосты. Халера ёй на галаву! Секліта. Анафема, анафема, анафема! Усе(хорам). Анафема, анафема, анафема! Секліта. Цьху на яе, дый годзе! Усе. Цьху-цьху-цьху! На яе, сатану! Марта. Усё, згінь і прападзі! Будзем весяліцца, як раней! Секліта. К чорту! Гуляем, пакуль ногі трымаюць, а потым і паснем тут! Заўтра нядзеля. Нікога не пушчу! Голахвосты. Трэба тут іх так закруціць, каб назаўтра і ног не чулі! (Выбягае). Марта. Э, цётка, няма роду без выроду! Ёсць і ў мяне родзічка, ды... толькі не хочацца расказваць. Усе. Ды кажы, кажы! Чаго шкадаваць такіх сучак! Марта. Дык сцены маюць вушы! Секліта. Ведаю я, пра каго ідзе размова... Марта. На злодзеі і шапка гарыць! Знае, пра чыё кодла ідзе мова! Меронія. (усхопліваецца). Пра наша кодла? Марта. Не чапляйся, , бо скажу, так і крыкну на ўсю хату! Секліта. Крычы, крычы, шалахвостка! Марта. Не спужалася, сучка, не спужалася! Твая радня вось тут у мяне сядзіць, у пячонках! Як улезла твая сястра, Сцепаніда, да брата ў хату, дык няйначай брату і мне на шыю наступіла. Усе вы такія!
Выхад ХV
Тыя ж і катрыншчык.
Усе. Хто гэта музыку наняў? Голахвосты.Чым лаяцца, давайце лепей гуляць! Усе(усхопліваюцца). Давайце, давайце лепей скакаць! Вось весела! Секліта. А як жа, скакаць! Расступіцеся, кумы мае любыя: Секліта Лымарыха гуляе!
Усе расступаюцца, Секліта пасярод.
Секліта(расставіўшы рукі). Кумы мае, галубкі мае, Секліта Лымарыха гуляе! (Пачынае скакаць). Голахвосты(скідае камізэльку). Эх, мамзель, банджур! Валяй мяцеліцу! (Пачынае скакаць супраць Секліты гапака). Ой на дворі метелиця, Чому старий не жениться? Меронія. Ой, грэх, ой, спакушэніе! (Але становіцца ў круг).
Завеса.
Дзея чацвёртая Святліца ў Сяркоў, тая ж, што і ў 2-ой дзеі.
Выхад І
Хімка сама.
Хімка(прыбірае хату). Іншым людзям нядзеля, а тут няма ні нядзелі, ні свята, у гэтых гаспадароў! Вяселле, бач, спраўляюць! Дзе гэта бачана, дзе гэта чута, каб так раптам – і вяселле: шыць, мыць, бяліць – заўтра ж вялікдзень! Нешта не тое... А тут праз гэта і ног пад сабою не чуеш: увесь двор падмяла, дык яшчэ і пяском пасып ды травой зверху, бо, бачыце, вялікая пані паедзе вянчацца! Многа такіх паноў, хоць гаць гаці! Вось яшчэ выгадала падлогу пакостам мазаць, ды яшчэ кадзіць прымушае... І абрыдла ж яна мне, хоць бы ўжо хутчэй правалілася к чорту ў балота!
Выхад ІІ
Хімка і Сярко.
Пракоп Свірыдавіч. Злаві, Хімка, сабаку, ды прывяжы на ланцуг, каб часам не кінуўся на каго ды не парваў лыткі. Хімка. Хіба я сабака? Хіба ў мяне сабачыя ногі, каб я яшчэ і за сабакамі ганялася? Пракоп Свірыдавіч. Ды і я не даганю. Ты маладзейшая, у цябе ногі хутчэйшыя. Хімка. Стаптала ўжо іх за вашымі капрызамі, хоць на плечы бяры! Пракоп Свірыдавіч. Ды ну ж, Хімачка, злаві, калі ласка! Вазьмі шматок хлеба, прынадзь Рабка дый насядзь. Хімка. Дзякую вам! Сядайце ўжо лепш самі на яго, калі вам нічога не шкада. Пракоп Свірыдавіч. Ды хадзем, і я дапамагу, толькі не лайся, а паадчыняй лепш вокны і вароты – няхай людзі бачаць! Хімка. Каб паналезлі ў двор і ў хату, ды каб яшчэ параскрадалі што! Пракоп Свірыдавіч. Ну, што ж паробіш! Адзін раз дачку замуж выдаем! Хімка. Эт! (Выходзяць).
Выхад ІІІ
Проня сама.
Проня (выходзіць у белай вянчальнай сукенцы, у белых кветках, абвешаная аздо-бамі). Аж не апамятаюся ад радасці, што такі, дзякуй Богу, дачакалася свайго свята! А які ж прыгажун жаніх! Сядзела, сядзела, затое ж выседзела! Абразованы, модны, чыс-та, як агурочак! Як я ўлюбёна, аж гарыць у мяне ўсё ўсярэдзіне, а сэрца толькі – цёх-цёх! Не ведаю, ці дажыву да вечара... Як я прытулю яго, як... Ой, ой, як уздумаю... Калі б толькі хутчэй! (Закрывае вочы рукамі). Вось усе будуць зайздросціць! А я пад руку з ім, ды на іх толькі: пфе-пфе-пфе! А шлейфам шалесь-шалесь-шалесь! На Хрэшчаціку такой паняй зажыву; ды ўсё па-моднаму, па-хранцюзску... (Прайшлася па хаце і стала перад люс-тэркам). Ці не ўкараціў ён мне шлейф? Яй-Богу, укараціў, габрэй гэты, украў! Казала ж маме, каб аддалі на Хрэшчаціку, ды хіба ж той прастаце дакажаш! Ой, горачка, гэта ж не па-моднаму! Хто ж так высока талію робіць? Ні плячэй, ні грудзей! А па модзе ўсё далжно быць, як на выстаўцы! (Прайшлася паваю). Пфе! Тут жа тхнёць чымсьці? Пакостам ад падлогі, пфе! Хімка, Хімка! Кадзі мне хутчэй па хаце, ды паболей, ды вокны паадчыняй! Хімка, Хімка! Голас Хімкі. Ды чую, не пазакладала... Проня. Паварочвайся ж хутчэй. Пайсці яшчэ па двары прайсціся – няхай глядзяць і губы кусаюць! (Выходзіць).
Выхад ІV
Хімка і Марта
Хімка.(уваходзіць са смолкаю). Ужо пацягнулася, дурында! Вось уелася! Хоць бы цябе выкурыць гэтым курывам! Марта.(убягае з кошыкам). Добры дзень вам, з нядзеляю, будзьце здаровы! А дзе старыя Сяркі? Хімка. Ды там недзе мітусяцца... Марта. Чаго ж гэта? А Проня дзе? Хімка. Ат, і не пытайцеся! Марта. Чаго ж гэта вашы да Секліты на імяніны не прыйшлі? А там сватанне было: прасваталі Галю за Голахвостага. Хімка. Цю на вас! Марта. Ты, дзеўка, не цюкай, а слухай! Прапілі мы навекі Галю, а Голахвосты наняў катрынку, ды аж сурдут скінуў, так выбіваў трапака. Хімка. Брахня! Ды што вы мелеце? Пра якога Голахвостага? Усця. Пра Голахвостага – цылюрніка, сына таго, што за Канаваю жыў! Марта. Ды ён жа адзін на ўвесь Падол; другога Голахвостага няма! Хімка. Дык той жа самы Голахвосты сягоння вянчаецца з Проняй! Марта(пляснуўшы рукамі). Што ты? Няўжо? Хімка. Ды хіба не бачыце, як тут рыхтуюцца да вяселля. Праз гэта мне ўжо хоць рукі і ногі адкідвай! Марта. Мамачкі мае, вось дык штука! Ну і скандал! Не маніш? Хімка(паказвае ў акно). Ды вунь гляньце, як па двары пахаджае наша пава; фанабэрыцца, нібы верша ў балоце! Марта(зірнуўшы). Ой, мамачка мая! Яй-Богу, у белай сукенцы, ды яшчэ ў кветках! Сапраўды, сапраўды! І вэлюм начапіла! Марта. Зараз жа да кумы Секліты, скажу! Вось гора будзе! (Сутыкаецца з Мероніяй). Хімка(смеючыся). Ну, зараз ужо пойдзе баталія!
Выхад V
Тыя ж і Меронія.
Меронія(спатыкаючыся і шкандыбаючы). Вось ляцяць! Так штурхнула, аж цемям аб дзверы ўдарылася! Госпадзі Ісусе Хрысце, сын Божы, памілуй нас! Хімка. Амінь! Меронія. Ці чулі? Галю прасваталі за Голахвостага! Марта. Спазнілася! Ён, чуеце, сягоння вянчаецца з Проняю! Меронія. Ой, грэх які! Марта. Ідзем разам спавясціць Секліту. Меронія. Ой, толькі не бяжы так, бо я не паспяваю, у мяне ногі скалечаныя! Ой, не бяжы! (Выбягае за яею). Хімка(смеючыся ў акно). Ды пачакай яе, а то ўпадзе! Ну, і аказія! Вось зух! На дзвюх вянчацца хоча! Чыста салтан! Ха-ха-ха!
Выхад VІ
Хімка, Насця і Наталка.
Насця і Наталка ўваходзяць, паўбіраныя, але па-мяшчанску.
Насця. Добры дзень вам! А Проня ўжо прыбралася? Хімка. Яшчэ з досвітку! Наталка. А дзе ж яна? Хімка. Ды там падолам двор падмятае. (Выходзіць). Насця. А я, ведаеш, не хацела пасля таго вечара і прыходзіць да гэтай задавакі, але ж прасіла Божа ж як! Наталка. І мяне таксама; яшчэ і старая Сярчыха прыходзіла. Ну, я і падумала: Бог з імі! Ну і шчасце гэтай Проні! І чым яна ўзяла? Насця. Кіслым вокам ды доўгім носам. Наталка. І сапраўды, дзе былі яго вочы? Насця. Вядома, за грошы бярэ. Наталка. Ды яна яго завабіла сваімі ўборамі ды брансалетамі. Насця. Дай мне спакою! Хіба яна ўмее прыбрацца да ладу? Паначэплівае, пана-вешвае, нібы на кудзелю воўны, дый круціцца, як індык, і ўсё гэта на ёй, як на карове сядло... Наталка. Менавіта, як на карове сядло... Насця. А з тых ануч яшчэ і пыса выглядае, што за тры дні не адмыеш!
Выхад VІІ
Тыя ж і Проня.
Проня(уваходзіць і паважна вітаецца). Добры дзень вам! Наталка. Ах, якое на вас убранне, аж вочы адбірае! Насця. Цуда, цуда! У вас такі смак, як у той кралі. Наталка. Ды якое моднае! Проня. У першым магазіне на Хрэшчаціку шылася. Наталка. А як усё вам да твару, хоць малюй! Насця. Вы сягоння вельмі гарныя, нібы тая кветачка, што ў вяночку! Проня. Мерсі за кампліман! Насця(да Наталкі). Не перакладзі ў куццю мёду! Наталка(да Насці). Ды чорт яе бяры! (Уголас). Ой, мама-мамачка! Які ж у вас, Проня, брансалет, а завушніцы аж гараць, нібы само сонца ўскочыла ў хату! Насця. Ці сапраўдныя ж? Проня. А як жа!
Выхад ІХ
Тыя ж і Яўдакія Піліпаўна.
Яўдакія Піліпаўна(выбягае з кухні ў чэпчыку і ў доўгай хустцы). Яшчэ б не са-праўдныя, калі за пярсцёнак гэты на руку, ці як яго там, аддала дваццаць два карбован- цы, а за завушніцы ажно семдзесят пяць, сваімі рукамі аддала! Насця. Ого! Семдзесят пяць! Наталка. Ой, мамачкі! Проня. Не выцерпелі-такі, прыбеглі; яшчэ б і Хімку сюды прывялі! Яўдакія Піліпаўна. Як жа, каб зараз, калі настаў слушны час, не пахваліцца перад добрымі людзьмі? Не ўжо, дачушка, выбачайце! Проня. Ахвота ж вам! Такое дзіва – золата ці гальмазы! Яўдакія Піліпаўна. Яшчэ б не дзіва? Вунь за тую матэрыю, што на спадніцы, у па-замінулым годзе плаціла аж па тры карбованцы! Насця. У пазамінулым годзе? Яўдакія Піліпаўна. Ага, зараз за такую цану ўжо не купіш! Проня. Вы б, мама, пайшлі лепей на кухню парадкаваць, чым не знаць, што вярзці! Яўдакія Піліпаўна. Ды там ужо ўсё гатова. А за другую спадніцу, шаўковую, запла-ціла аж па тры карбованцы з паловаю за аршын: такая ўжо дарагая, што Бог ведае! Вось я пакажу. (Ідзе ў пакой). Проня. Ды што вы распаказваліся тут, няйнакш зроду ніхто шаўковага не насіў? Насця і Наталка. Пакажыце, пакажыце; мы яшчэ не бачылі! Сцяпан(за акном). За каго Сяркі аддаюць дачку? Голас. За нейкага цылюрніка. Сцяпан. Няўжо за Голахвостага? Габрэй, значыць, праўду казаў. Яўдакія Піліпаўна(нясе цэлы жмут усялякіх спадніц). Вось гляньце, якое! Насця. Цудоўна! Шырокае і дыхтоўнае! (Мацае). Наталка. Ой, якое гарнае! Як шамаціць!
Натоўп усякага роду людзей лезе да акон, а іншыя – і да дзвярэй.
Проня. Мама, што вы робіце? Гляньце на вокны! Яўдакія Піліпаўна. Нічога, дачушка, няхай людзі бачаць, які пасаг за дачкою даем; няхай усе ведаюць, што не паскупіліся! А вось, гляньце, зялёнае адамашкавае. Насця. Шаўковае ці баваўнянае? Яўдакія Піліпаўна. Шаўковае, па два шэсцьдзесят, ды і то праз тое ўступіў, што надта заляжалая матэрыя. Проня. Вы гародзіце няведама што, мама! Яўдакія Піліпаўна. Чаго? Яй-богу, праўда! Голас(за акном). Дый зялёная, як рута. Хлопец(да дзяўчыны). Табе б да твару прыстала! Дзяўчына. Зусім не прыстала, а каб на цябе начапіць, то на жабу стаў бы падобны!
Смех.
Проня. Чуеце, які балаган завялі? Яўдакія Піліпаўна. Гэта пустое. Вось яшчэ адна спадніца, жоўтая, з нейкага такога дзівацкага, што і языком не вымаўлю. Проня. З мухленталену. Яўдакія Піліпаўна. Ага! Голас(за акном). Ой, мамачкі, як жар! Аж гарыць... Хлопец. Вось бы мне на штаны! Проня. Зачыніце вокны! Яўдакія Піліпаўна. Няхай глядзяць: адзін дзень такі! Проня. Неўзабаве жаніх прыйдзе, а яны расклаліся. Яўдакія Піліпаўна(зноў выносіць жмут бялізны). А вось, гляньце, якія карункавыя ды танюсенькія насавыя хусцінкі. Проня. Вы б яшчэ і сарочкі прынеслі! Яўдакія Піліпаўна. І прынясу, тут сораму няма: справа звычайная! Наталка. Ой, які ж прыгожанькі! Проня. Што ж вы тут шкандаль робіце? Напусцілі мужычча! Яўдакія Піліпаўна(не слухае). А вось коўдра, ядвабная, ружовая; у Флораўскім выштапавалі. Насця. Слаўна! Ды якая ж вялікая! Наталка. Ёю траіх можна накрыць! Мяшчанкі(з-за дзвярэй). Я б пад такое палезла! Хлопец. Ды і я б, каб папрасілі... Проня. Я ўжо не магу гэтага выцерпець! Ідзіце, мама, з вашым пасагам! Хімка, за-чыняй вокны ды павынось гэтае барахло! Хадзем, дзяўчаткі, ад шкандалю ў мой пакой... Насця і Наталка. Хадзем, хадзем. (Выходзяць).
Убягае Хімка, Яўдакія Піліпаўна махае ёй рукою, і яны разам раскладваюць на крэслы ўсе рэчы.
Яўдакія Піліпаўна. Я пайду сустракаць гасцей, а ты гукні старога! Хімка. Добра! (Ідзе да акна). Ды не лезьце зусім у хату, адступіцеся ад вакон! (Выходзіць).
Выхад Х
Голахвосты і гарсон
Голахвосты(уваходзіць у фраку, у цыліндры, за ім гарсон, хлапец з цырульні). Вось гэта ўсё, што бачыш, бяру: двор велічэзны, садок, дом, і тое, што ў даму. Гарсон. Наберыце ў кішэні дабра! Голахвосты. А як жэ, набяром нямала дабра: не ў дурняў удаліся! Праз тыдзень вы і не ўпазнаеце гэты двор. Вось тут на вуліцы гахну каменны дом первага хвасону ў два паверхі пад бляшанаю страхою; а ў стары двор буду свіней заганяць. Гарсон.Пашчасціла, яй-Богу! Голахвосты(б’е па плячы). Хе-хе! (Адыходзіць убок). Хутчэй бы ўжо акруціцца: у мяне проста праз тую Секліту душы нету... А што, як ускочыць? Хоць з Кіева ўцякай, не то што! Здаёцца толька, я іх улажыў добра, ды яны, на шчасце, у сварцы... Госпадзі, па-мяні цара Давіда і ўсю кротасць яго!
Выхад ХІ
Тыя ж, Проня, Наталка, Насця.
Проня ўваходзіць манерна, за ёю сяброўкі.
Голахвосты(падлятае з кветкамі). Дазвольце, дарагая нявеста, радзі, значыць, шчаслівейшага для мяне дня, падаць вам букет і пацалаваць ручку! Проня(сарамліва бярэ). Ах, мерсі! Банджур! Голахвосты. Красныя цвяты – прэкраснай кветцы. (Цалуе руку). Проня. Мерсі! (Убок). Які душка! Той падлабуньваецца.
Насця(да Наталкі). Глядзі, як гэта чапля манежыцца ды кладзе яму нос на плечы. Наталка. Эге ж, ёй ужо можна... Насця. Вешацца на шыю пры ўсіх? Проня(да Голахвостага). Ах, не гаварыце мне такога, бо я как агонь закраснеюсь... Голахвосты. Што ж дзелаць, мая дарагая нявеста, букалька, кагда ета звычайнае дзела; да і ў міня проста сэрца не выдзержыць етай цяганіны, яй-Богу, можэць луснуць! Кагда б хутчэй ужо еці царамоніі. Проня. Да, ужасць, как долга! Я пазаву радзіцелев зараз. (Ідзе на кухню).
Голахвосты увіваецца каля Проніных сябровак.
Выхад ХІІ
Тыя ж і старыя Сяркі, за імі Проня і Хімка.
Сярко ідзе спераду, за ім Яўдакія Піліпаўна з хлебам і соллю, Проня, апусціўшы вочы; за ёю ў дзвярах спыняецца Хімка.
Пракоп Свірыдавіч(да Голахвостага, абдымаючы). Вось зараз вы ўжо наш; цяпер нас ніхто не разлучыць! Будзьце ж шчаслівыя ў новым жыцці!
Голахвосты цалуе руку Яўдакіі Піліпаўне.
Яўдакія Піліпаўна. Дай Божа вам усякага шчасця і здароўя! Любіце маю дачку: адна яна ў нас толькі і ёсць! Пракоп Свірыдавіч(бярэ Проню). Вось перадаю вам з рук у рукі, любіце і жалей-це! (Цалуе Проню). Пашлі вам Божа ўсякага благапалучыя; а вы нас, дачушка, у шчасці не забывайце і выбачайце ўжо, што мы простыя! Яўдакія Піліпаўна(цалуе Проню і плача). Ніхто не знае, адна маці ведае, як цяжка выдаваць замуж адзіную дачку. Была, жыла ў хаце, а заўтра не да каго будзе і слова сказаць! Проня. Мама! Годзе! Хутчэй бы! Пракоп Свірыдавіч. Не плач, старая, трэба ж некалі аддаваць. Яўдакія Піліпаўна. Ох, цяжка ж мне з дачкою разлучацца! Голахвосты. Не марудзьце, папанька і маманька, справу: у царкве поп дажы-даецца! Пракоп Свірыдавіч. Пара, пара, старая! Яўдакія Піліпаўна. Хімка, давай хутчэй дыванок! Паблагаславім зараз дый да царквы! Голахвосты(да гарсона). Гукні хвайтоны, каб гатовыя былі! (Пра сябе). Пранясі, Госпадзі!
Рассцілаюць дыванок. Старыя сядаюць на крэслы з хлебам і соллю. Маладыя становяцца на дыван; два басы, Насця і Наталка са свечкамі – па баках.
Выхад ХІII
Тыя ж і Секліта Лымарыха, Марта і Меронія, а потым і Галя.
Секліта(за акном). Пусціце, пусціце! Прапусціце Секліту Лымарыху!
Усе атарапелі.
Голахвосты(убок). Прапаў я! Проня. Цётка? (Разам). Яўдакія Піліпаўна. Сястра? Сцяпан(за акном). І-і! Цётка Секліта яшчэ перашкодзіць вяселлю, трэба спавяс-ціць габрэя. Секліта(улятае апантана). Стойце, не благаслаўляйце! Не благаслаўляйце, кажу! Яўдакія Піліпаўна. Бог з табою, сястра! Пракоп Свірыдавіч. Гасподзь з вамі! (Разам). Секліта. Га! Зладзейнае вяселле! Хацелі ўкрасці майго зяця, жаніха маёй Галі, ды не ўкрадзеце! Я вам пакажу, што не ўкрадзеце! Сяркі. Сястра, апамятайся, ці ты не ў сабе? Проня. Што гэта за шкандаль? Якога жаніха? Секліта. Я пры сваім розуме; Секліту Лымарыху вакол пальца не абвядзеш! Я за сваё дзіця пастаю, пастаю! Не пушчу да вянца! Стойце, не пойдзеце! Не пушчу, хоць лусну! Марта. Не пускайце, кума, не пускайце! Пракоп Свірыдавіч. Богам прашу, не крычыце: глядзіце, колькі на вокнах людзей! Яўдакія Піліпаўна. Сястра! Секліта Піліпаўна! Не рабі нам сораму, прашу цябе! Чым жа мы вінны? Секліта(крычыць). Не вінны? Адбілі жаніха ў майго дзіцяці! Я на ўсе Кажамякі буду крычаць: разбой, разбой! Проня. Ой, шкандаль, шкандаль!
Каля вакон цэлае зборышча, адзін на аднаго лезе, гвалт, крыкі: „Ой, не душыце!”, „Пусціце хоць руку!”, „Шыба, шыба!” Нарэшце верхняя шыба луснула і бразнулася на зямлю.
Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. Хоць вокны зачыніце, адганіце людзей! Голахвосты. Што ж вы, упусцілі нейкую самашэдшую! Секліта. Я самашэдшая? Ты мяне самашэдшай зрабіў! Проня. Яна п’яная! Заліла вочы і лезе! Яўдакія Піліпаўна. Галубка, сястра, не знеслаўляй нас, не губі нашай Проні! Адна ж толькі! (Плача). Секліта. Сястра! У цябе дачка і ў мяне дачка! Няхай я буду і такая, і сякая, і простая, і лыкам шытая, а ўсё-такі я маці сваёй Галі! Не дам здзеквацца над маім дзіцём запанелым паганцам! (Да Голахвостага). Нашто ты дурыў маё дзіця, навошта таптаў да яе сцежку? Нашто заляцаўся, калі не думаў яе браць? Проня. Свірыд Пятровіч, што яна кажа? Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. Як жа гэта, Свірыд Пятровіч? Голахвосты. Брахня, брахня! Я вам не дазволю міня публікаваць! Я вам! Я... я... Марта(да Секліты). Яшчэ і брахнёй папракае! Секліта. Я табе пакажу брахню, пярэварацень чортаў, прайдзісвет, нягоднік! Голахвосты. Я такога шкандалю не дапушчу, не прашчу нікакім образам! Я вам не хто! Я Свірыд Пятровіч Галахвастаў! Мне гаварыць такое чорт ведае што! Да ў міня ўсе будашнікі вон гдзе! (Паказвае кулак). Да я вас у часць! Да я вас за брахню ў рыштан-цкую і замкну трыма замкамі! Меронія. Што, як замкне? Усе. Трыма замкамі!.. Секліта. Ой, людзі добрыя, што ж гэта робіцца? Мяне ў рыштанцкую за праўду? Секліту Лымарыху, чэсную гаспадыню, трыма замкамі? За тое, што ты ўчора заручыўся з маёю дачкою?! Проня. Ай! Гэта праўда? Што ж гэта?.. Пракоп Свірыдавіч і Яўдакія Піліпаўна. Госпадзі, глум які! Папушчэнне божае! (Плачуць). Меронія. Чыстае скушэніе! Голахвосты. Врош, старая! Я яе знаць не знаю, ведаць не ведаю! З яе какоюсь дачкою! Яна звар’явала! А мы, Проня, хадзем вянчацца. Пракоп Свірыдавіч, кагда пачалі дзела, то надабна якась канчаць. Няўжо нас будзе дзяржаць адна брахлівая баба?! Секліта. Я брашу?! Я звар’явала? А не дачакаешся ты з тваім чортавым бацькам, з тваёй паганай маці! Не будзеш вянчацца: не пушчу папа ў рызы, хоць раздзярыце мяне! Ой, кумачкі-галубачкі, кажыце ж вы, хай людзі чуюць; заступіцеся хоць вы за Лымарыху, - апаскудзіў маю чэсную сям’ю гэты нягоднік, шарлатан! А родная сястра яго руку трымае! Проня(крычыць). Дакажыце, дакажыце! Марта. Як жа, учора заручыўся, сама на ўласныя вочы бачыла і гэтымі вушамі чула! Каб я луснула, калі мы не прапілі Галю! Ды яшчэ спачатку за сталом, а потым і на падлозе, і заручальныя песні ім спявалі! Меронія. Ды яшчэ гэты раб божы скакаў без адзеянія скусіцельна! Проня. Ой! Падступіла пад сэрца! Ратуйце! (Праходзіць праз сцэну і прыпадае да маці). Яўдакія Піліпаўна. Госпадзі, Божа мой! Што гэта з ёю? Злітуйцеся! Пракоп Свірыдавіч. Што вы зрабілі з нашым дзіцём?
Кінуліся да Проні, расшпільваюць сукенку.
Секліта. А што, не верылі, які зух? Голахвосты(з адчаем да Проні). Не верце ёй: гэта загавар! Яна падпаіла, падку-піла сведкаў. Я ўсех у суд! Ну, дзе ж бы я, Галахвастаў, пасватаўся б да якой-небудзь простай паганкі? Секліта(з кулакамі да Голахвостага). Мая дачка паганка? Ах ты, катаржны, сібірысты. Ды я табе вочы выдзеру! Проня(нервова плача). Мама, я не веру ёй! Яна нарошна шкандаль робіць... Заступіцеся ж! Не вытрымаю... цісне мне! Яўдакія Піліпаўна. Сястра, пашкадуй нас! Не знеслаўляй дачкі. Гасподзь цябе па-карае на тваёй! (Плача) Пракоп Свірыдавіч. Аслабаніце гасціную, сястрыца! Бачыце, якое гора! Секліта. Значыць, так? Мяне з хаты?! Проня(крычыць, плачучы). Ідзіце сабе! Не тапіце мяне! Секліта. Дурніца ты безгаловая! За такога нягодніка заступаешся! Думаеш, што ён цябе любіць? За грошы толькі бярэ, за грошы! Ды ён цябе ўчора прыўсялюдна лаяў, раносіў, бэсціў! Голахвосты(крычыць). Не верце ёй: брэша! Секліта. Ой, кумкі мае, заступніцы мае! Скажыце ўжо вы, бо былі там! Кажыце па праўдзе! Марта. А лаяў, Госпадзі як, і ў бацьку, і ў маці; велічаў яе савою, чапляю, кіславокаю жабаю! Проня. Ой, ой! Зарэзаў!.. Пад сэрца!.. Вады!.. Яўдакія Піліпаўна. Божа мой! Забілі дзіця маё! (Упала каля дачкі, расшпільвае ёй сукенку). Марта. А праклінаў як: каб і халера, і чума на яе галаву, каб паздыхалі ўсім кодлам! Меронія. Прарыцаў: анафема, і дунуў, і плюнуў, як на сатану! Голахвосты( у роспачы). Гэта паклёпы! Я ў суд падам! Проня. Ай, вады, вады!.. (Быццам, самлела). Пракоп Свірыдавіч. Хімка, вады хутчэй! Госпадзі, адпусці і прыпусці! Яўдакія Піліпаўна. Ой, ратуйце! Нежывая!
Хімка прыносіць ваду. Пырскаюць удваіх на Проню. Сцяпан прадзіраецца ў дзверыі нешта шэпча Галі. Проня сутаргава кідаецца, каля яе мітусяцца старыя.
Проня(істэрычна). Дык вось вы які! Мне адно, а другой другое?! Пры мне дык ледзь пад ногі не слаліся, а за вочы шальмавалі!.. Ох! Ох! Голахвосты(адступае). Ды што вы ім верыце! Проня. Чаго вы хадзілі да мяне? Навошта вы бажыліся, прысягаліся, падалі перада мною на калені? Голахвосты. Ды стойце ж... Проня. Не за вашы магазіны ішла... я... вас любіла... а вы наздзекваліся... асаромілі на ўвесь Падол... на ўвесь Кіеў!.. Прэч! Ой, смерць мая! (Млее). Пракоп Свірыдавіч. Прэч, прэч з нашай хаты, каб і след ваш тут не смярдзеў!.. Яўдакія Піліпаўна. Прэч, прэч! Не трэба нам такога зяця! Голахвосты. Ну, да свідання! Секліта(хапае яго за полы). Ну, зараз я ўжо не пушчу! Голахвосты(вырываецца). Адчапіцеся! Секліта. Не пушчу, не пушчу! Думаеш, калі багаты, дык і ганьбіць мяне можна? Ажэнім! Сцяпан. Ды які ён багаты?! Ён банкрут! Секліта і Сяркі. Банкрут... Банкрут! Голахвосты(выступае наперад, у запале). Чаго вытрашчыліся? Ну, банкрут, дык і банкрут! А вы думалі, калі б я быў багатым, то пайшоў бы на ваш сметнік?! Ха-ха-ха! Свінота неабразованая! А як жа, мне вашых дзенег толькі і трэба было! Так і панімайце! А яны ўбілі сабе ў галаву, што я на іхніх дачок загледзеўся. Анцірэсна дужа! Не знайшоў бы гдзе? Палез бы на сметнік! Да я, как первый кавáлер, і ў Ліпках бы знайшоў настаяшчых барышань з такімі шыньёнамі, а не сватаўся б да вашага дурнога пудзіла, паганай Проні! Проня. Ай! (Самлела).
Секліта развяла рукі.
Усе аслупянелі. Голахвосты апусціў цыліндр.
Нямая карціна.
Завеса
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 47; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.196 (0.034 с.) |